Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг.

Gespeichert in:
Bibliographische Detailangaben
Datum:2008
1. Verfasser: Акудович, Т.
Format: Artikel
Sprache:other
Veröffentlicht: Інститут історії України НАН України 2008
Schlagworte:
Online Zugang:http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/10532
Tags: Tag hinzufügen
Keine Tags, Fügen Sie den ersten Tag hinzu!
Назва журналу:Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
Zitieren:Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг. / Т. Акудович // Український історичний збірник — 2008. — Вип.11. — С. 92-98. — Бібліогр.: 24 назв. — біл.

Institution

Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
id irk-123456789-10532
record_format dspace
spelling irk-123456789-105322010-08-04T12:04:07Z Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг. Акудович, Т. Історія середньовіччя і раннього нового часу 2008 Article Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг. / Т. Акудович // Український історичний збірник — 2008. — Вип.11. — С. 92-98. — Бібліогр.: 24 назв. — біл. XXXX-0008 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/10532 other Інститут історії України НАН України
institution Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
collection DSpace DC
language other
topic Історія середньовіччя і раннього нового часу
Історія середньовіччя і раннього нового часу
spellingShingle Історія середньовіччя і раннього нового часу
Історія середньовіччя і раннього нового часу
Акудович, Т.
Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг.
format Article
author Акудович, Т.
author_facet Акудович, Т.
author_sort Акудович, Т.
title Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг.
title_short Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг.
title_full Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг.
title_fullStr Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг.
title_full_unstemmed Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг.
title_sort спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на вялікім сойме рэчы паспалітай 1788–1792 гг.
publisher Інститут історії України НАН України
publishDate 2008
topic_facet Історія середньовіччя і раннього нового часу
url http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/10532
citation_txt Спроба стварэння аўтаномнай праваслаўнай церквы на Вялікім Сойме Рэчы Паспалітай 1788–1792 гг. / Т. Акудович // Український історичний збірник — 2008. — Вип.11. — С. 92-98. — Бібліогр.: 24 назв. — біл.
work_keys_str_mv AT akudovičt sprobastvarénnâaŭtanomnajpravaslaŭnajcerkvynavâlíkímsojmeréčypaspalítaj17881792gg
first_indexed 2025-07-02T12:26:24Z
last_indexed 2025-07-02T12:26:24Z
_version_ 1836538065684791296
fulltext Український історичний збірник, Вип. 11, 2008 92 Акудович Тимофей (Мінск) СПРОБА СТВАРЭННЯ АЎТАНОМНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ НА ВЯЛІКІМ СОЙМЕ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ 1788–1792 гг. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. да Расійскай Імперыі адышлі землі Ўсходняй Беларусі і Украіны, а разам з імі і большая частка праваслаўных гэтай краіны. У выніку ў самой Рэчы Паспалітай засталося каля 300.000 (6%) праваслаўных. Пражывалі яны ў асноўным на тэрыторыях Заходняй Беларусі і Украіны (таксама, невялікія абшчыны праваслаўных існавалі ў буйных польскіх гарадах). Становішча грэцкай канфесіі ў каталіцкай дзяржаве, якой з’яўлялася Рэч Паспалітая, было вельмі складаным. Праваслаўныя прыходы, часам сілком, пераводзілі ў каталіцтва ці ўніяцтва. Немагчымасць заняць якую-небудзь пасаду чалавеку праваслаўнага веравызнання, пазбаўляла магчымасці абараніць гэтую канфесію перад уладамі. Каталіцкае духавенства ўсялякімі спосабамі ціснула на праваслаўнае сялянства, спрабуючы перавесці іх у лона пануючай рэлігіі. Па вялікім рахунку, мэтай каталіцкай царквы была поўная ліквідацыя праваслаўнай канфесіі ў краіне. Такая палітыка прыводзіла да вялікіх праблемаў ва ўсходніх рэгіёнах Рэчы Паспалітай. Мясцовае сялянства ў вялікай сваёй масе варожа ставілася да каталікоў-палякаў і таму з’яўлялася добрым рэзервам для самых розных сацыяльных хваляванняў. Падчас найбольш буйнога з іх – у 1768 г. украінскае сялянства выразала некалькі тысяч каталікоў у горадзе Ўмань. Вялікай праблемай было і тое, што праваслаўныя ў Рэчы Паспалітай не мелі сваёй духоўнай улады, да якой можна было б звярнуцца ў выпадку небяспекі (апошні праваслаўны епіскап, магілёўскі, аказаўся за межамі Рэчы Паспалітай пасля падзелу 1772 г.). А таму сваім абаронцам просты народ лічыў праваслаўную расійскую імператрыцу. І Кацярына ІІ актыўна гэтым карысталася, ужываючы рэлігійнае пытанне для вырашэння сваіх задачаў і ціску на заходнюю суседку. Канфрантацыя насіла яўны сацыяльны характар – ў XVIII ст. асноўным носьбітам праваслаўя ў Рэчы Паспалітай было сялянства, што надавала канфліктам яшчэ большую напружанасць. Як вынік, праблема праваслаўных вельмі востра паўстала перад пасламі Вальнага Сойма 1788–1792 гг. Сойм сабраўся якраз у той час, калі Расія была занята ў вайне з Турцыяй, і не магла ўплываць на работу Сойма. Патрыёты імкнуліся выкарыстаць гэта для правядзення радыкальных рэформаў ў краіне. Аднак у дачыненні да праваслаўных, шляхта прытрымлівалася старых уяўленняў: у соймікавых інструкцыях пра канфесійнае пытанне ці не ўзгадвалі, ці патрабавалі максімальнага упадабнення праваслаўных да каталікоў (навагрудскі соймік)1. Аднак ўжо ў канцы 1788 г. сярод паслоў папаўзлі чуткі, што на Ўкраіне зноў пачынаюцца бунты, выкліканыя перамяшчэннямі расійскіх войскаў у бок Турцыі2. Чуткі гэтыя распускала ў тым ліку і прапруская партыя, з мэтай пасварыць караля з Расіяй, і партыя кароннага гетмана Браніцкага, 93 якому хваляванні на Украіне давалі больш шырокія паўнамоцтвы. Рэлігійнае пытанне пачало набываць усё большы розгалас. У распальванні бунту абвінавачвалі праваслаўных святароў і, ў першую чаргу, праваслаўнага епіскапа ў Рэчы Паспалітай - Віктара Садкоўскага (быў прызначаны ў 1785 г. Расійскім Сінодам). Для высвятлення ўсіх абставінаў (выяўлення верагоднасці бунта, датычнасці да яго В. Садкоўскага) 26 мая 1789 г. на Сойме была створана спецыяльная дэпутацыя “Do ekzominowania sprawy o bunty oskarżonych” (для разгляду справы аб абвінавачаных у бунтах) ў складзе 3 сенатараў і 9 паслоў (у роўнай колькасць ад кожнай з трох правінцый) 3. Дзейнасць дэпутацыі працягвалася амаль год. 29 сакавіка 1790 г. на Сойме была зачытана Рэляцыя. У выніку росшукаў, выявілася, што Садкоўскі знаходзіўся на поўным утрыманні кацярыненскага двара і выконваў усе загаду Сінода, а менавіта: прадпісваў маліцца ва ўсіх цэрквах за імператрыцу і перамогу расійскай зброі ў Турцыі, рассылаў расійскую літаратуру па ўсіх прыходах. Епіскап нічога гэтага не адмаўляў, бо тое, што ён стаўленік Сіноду было вядома з самага пачатку. Але сабраных матэрыялаў хапіла, каб адправіць Садкоўскага ў турму, дзе ён і прасядзеў да 1792 г. Найбольш нечаканай была другая частка справаздачы Дэпутацыі, прысвечаная не бунтам на Украіне, як чакалася, а праваслаўнаму пытанню. Займаючыся справай Садкоўскага, Дэпутацыя азнаёмілася са становішчам праваслаўных у Рэчы Паспалітай і прыйшла да высновы, што праваслаўныя, якія знаходзяцца пад пастаянным ціскам каталіцкага духавенства, ствараюць напружанасць у грамадстве, бо шукаюць абароны за межамі Рэчы Паспалітай, у Расіі. І таму, каб вырашыць праблему сялянскіх бунтаў трэба стварыць праваслаўную духоўную уладу ў самой Рэчы Паспалітай , якая б не залежыла ад іншаземных уладароў. Такім чынам, упершыню за шмат дзесяцігоддзяў быў прапанаваны новы, кардынальна адрозны, падыход у адносінах з праваслаўнымі: замест прымянення рэпрэсіўных сродкаў, даць праваслаўнаму насельніцтву законную ўладу, такім чынам, адначасова заспакоіўшы яго і падпарадкаваўшы дзяржаўнай сістэме. Пасля абмеркавання Сойм прыняў гэтую рэзалюцыю абсалютнай большасцю галасоў: 123 супраць 134. Праект дэпутацыі складаўся з 2 частак. Па-першае, каб праваслаўная ерархія ў Рэчы Паспалітай была незалежнай ад Расіі, неабходны быў дазвол канстанцінопальскага патрыярха. Турцыя на той час знаходзілася ў стане вайны з Расіяй і ёй такі ход падзеяў быў выгодны. Таму ўжо ў лістападзе 1790 г. канстанцінопальскі патрыярх Неафіт VII выдаў пасланне да ўсіх праваслаўных Рэчы Паспалітай, дзе пісаў: “Са здзіўленнем атрымалі мы навіну, што ваша духавенства дала прысягу, праз якую абавязалася быць паслухмянай чужой манархіі…”5. Патрыярх забараняў жыхарам Рэчы Паспалітай прысягаць расійскай імператрыцы і заклікаў маліцца за караля. Другая частка прадугледжвала правядзенне Кангрэгацыі (вышэйшага органа кіравання) праваслаўных з мэтай арганізацыі новай ерархічнай структуры. 9 кастрычніка 1790 г. соймавыя маршалкі С. Малахоўскі і К. Сапега выдалі ўніверсал, з прадпісаннем выслаць у Варшаву праваслаўных прадстаўнікоў ад кожнай з 3 правінцый (Вялікая Польшча, Малая Польшча, Літва) у роўнай колькасці, якія б выпрацавалі новы праект па становішчы праваслаўных у Рэчы Паспалітай. У Слуцку, Брэсце і Пінску прайшлі саборы, дзе выбралі дэлегатаў ад праваслаўных жыхароў Літвы і Украіны. 15 снежня 1790 г. СПРОБА СТВАРЭННЯ АЎТАНОМНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ НА ВЯЛІКІМ СОЙМЕ... 94 дэпутацыя “do ułożenia projektów względem Greko-oryjentalnych i dyssydentów” (да складання праекту адносна грэка-арыентальных і дысідэнтаў) пачала сваю працу ў Варшаве. У яе ўвайшлі 3 прадстаўнікі чорнага духавенства – ігумен Бельскага манастыра Савва Пальмоўскі, ігумен Дзятлаўскага манастыра Мяцелій Бувайла-Лясніцкі, упраўляючы Віленскай і Мінскай архімандрыямі Сільвестр Бутлай; 2 святары: слуцкі Данііл Пецялькевіч, пясочанскі Сімон Саланевіч, шляхціч Панцелямон Ілікевіч-Корбут і 3 мешчаніна з Вільні: Феадор Лінкевіч, Мікалай Даданій, Георгій Зямковіч. А таксама 3 сенатары (кракаўскі кашталян Ябланоўскі, ваявода хельмскі Чапскі, кашталян брэсцкі Шчыт) і 6 паслоў (сандамірскі - Каханоўскі, дабрынскі - Збаінскі, браслаўскі – Ваўжэцкі, аршанскі - Гутакоўскі, пасол Любельскі - князь Чартарыйскі, Закжэўскі – познанскі пасол)6. Пасля 3 месяцаў працы, 1 сакавіка 1791 г., камісія прадставіла свой рапарт, у якім гаварылася аб трагічным стане праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. На падставе рапарта, 5 сакавіка Сойм ухваліў канстытуцыю у адпаведнасці з якой даручаў соймавым маршалкам разаслаць лісты ва ўсе манастыры, архімандрыі і пратапопіі, каб тыя прыслалі сваіх прадстаўнікоў на Генеральную Кангрэгацыю, якая першапачаткова прымяркоўвалася на 15 мая ў Пінску, але пасля была перанесена на 15 чэрвеня (з-за вялікай аддаленасці ад Пінска некаторых украінскіх манастыроў)7. Пакуль ішла падрыхтоўка да Кангрэгацыі, у краіне адбылася важная падзея. 3 мая 1791 г. была прынятая Канстытуцыя (Ustawa Rządowa) Рэчы Паспалітай. Але яна прынцыповых змен у прававое становішча хрысціянскіх канфесій не ўнесла. Рэлігійнаму пытанню быў прысвечаны раздзел 1 Канстытуцыі. Пануючай рэлігіяй у дзяржаве абвяшчалася «святая рымская каталіцкая» канфесія, пры гэтым пераход з каталіцтва ў іншую веру забараняўся. Аднак астатнім хрысціянскім веравызнанням гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў8. Змены ў дзяржаўнай палітыцы праваслаўныя ВКЛ сустрэлі прыязна. Пра гэта гаворыць хаця б тое, што 15 чэрвеня у Пінску сабраліся 103 дэлегаты (25 – чорнага духавенства, 22 – свецкае духавенства, 56 – прадстаўнікі парафій)9. Прычым прадстаўнікі чорнага духавенства былі толькі ад 25 манастыроў (усяго манастыроў налічвалася 37, але некаторыя манастыры ВКЛ проста не змаглі даслаць прадстаўнікоў з-за адсутнасці людзей) 11 з Украіны, 13 з Літвы. Прадстаўнікоў свецкага духавенства дасылалі ад пратапопій і таму, хоць колькасць святыняў на Украіне была большая (2/3), дэлегатаў ад Літвы прыехала больш (8-12) з-за пераўзыходзячай колькасці пратапопій. Ад усёй Польшчы быў адзін духоўны дэлегат і 5 месцічаў. З Украіны прыбыло 12 месцічаў, з Літвы 3910. Пасля 2 тыдняў дэбатаў, 3 ліпеня 1791 г. кангрэгацыя абвесціла сваё пастанаўленне. Выніковае пастанаўленне Каргрэгацыі складалася з 12 артыкулаў. Вышэйшым праваслаўным духоўным органам у дзяржаве аб’яўлялася Генеральная Кангрэгацыя, або «нацыянальны сінод праваслаўных цэркваў Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага», якая складаецца з архіепіскапа і трох епіскапаў, старэйшых архімандрытаў і асэсараў галоўнай кансісторыі і з дэпутатаў, абраных епархіяльнымі кангрэгацыямі (арт.1, 6)11. Генеральнай кангрэгацыі належала права: абіраць архіепіскапа, епіскапаў і прысвячаць іх; абіраць і прысвячаць архімандрытаў; быць вышэйшым апеляцыйным, судовым месцам. Генеральная Кангрэгацыя збіралася раз на АКУДОВИЧ ТИМОФЕЙ 95 4 гады, і абірала Генеральную Кансісторыю, якая дзейнічала ў часе паміж Кангрэгацыямі (арт. 7)12. Сістэма ўлады на ніжэйшых узроўнях была такой жа: раз на 4 гады збіраліся кангрэгацыі ў пратапопіях, а пасля ў епархіях, дзе абіраліся адпаведна кансістрыі патапопіяў і епархіяў (арт. 3, 5, 9)13. Трохі адрознівалася манастырскае кіраванне, дзе таксама выбіралася кансісторыя, але ігумен манастыра прызначаўся пажыццёва (арт. 6)14. Асобныя артыкулы былі прысвечаныя арганізацыі кіраваннем прыхадской і манастырскай маёмасцю, а таксама абавязковаму стварэнню школ і шпіталяў пры ўсіх прыходах(арт. 9–11 )15. Цікава параўнаць гэту структуру з існуючай тады ў іншых праваслаўных цэрквах. У большасці з іх вышэйшая улада належала Памеснаму Сабору, а таксама Патрыярху, які быў падсправаздачны Сабору. У Расіі ж пасля рэформаў Пятра І інстытут Найсвяцейшага Сінода замяніў сабою і пасаду патрыярха і Памесныя саборы. Сінод дзейнічаў без перапынкаў, а усе ягоныя чальцы былі паміж сабою роўныя.16 Як бачым, Пінская Кангрэгацыя сінтэзавала абедзве сістэмы. З аднаго боку, вышэйшым органам кіравання прызначалася Генеральная Кангрэгацыя, якая збіралася раз на 4 гады, і такім чынам выконвала функцыю Памеснага Сабора. З іншага боку, паміж Кангрэгацыямі уладу трымала не адна асоба, а Генеральная Кансісторыя. У Расіі Кансісторыі таксама існавалі, аднак пры пастаянным дзеянні Сінода, яны мелі хутчэй выканаўчыя функцыі. А вось слова Кангрэгацыя на той час у праваслаўных цэрквах навогул не ужывалася і была ўзятая з каталіцкай і ўніяцкай традыцыяў. На Пінскай Кангрэгацыі выбралі Найвышэйшую Кансісторыю, якая павінна была часова кіраваць епархіямі, да зацвярджэння Соймам архіепіскапа і епіскапаў. Рэзідэнцыяй Галоўнай Кансісторыі прызначаўся горад Пінск. 8 ліпеня Кангрэгацыя праінфармалава усіх праваслаўных спецыяльным універсалам аб выніках сваёй дзейнасці. 9 снежня выйшаў загад да ўсіх праваслаўных - даць прысягу на вернасць каралю і не карыстацца катэхізісамі прысланымі з Расіі. У набажэнства уключалася малітва за ўладу духоўную і свецкую. Па сутнасці Кангрэгацыя азначала аўтаномію праваслаўнай царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. 8 ліпеня Кангрэгацыя праінфармалава усіх праваслаўных спецыяльным унівесалам аб выніках сваёй дзейнасці. 9 снежня быў выдадзены загад да ўсіх праваслаўных - даць прысягу на вернасць каралю і не карыстацца катэхізісамі прысланымі з Расіі.17 У набажэнства уключалася малітва за ўладу духоўную і свецкую і, што цікава, за епіскапа Віктара, які быў на той час у вязніцы. Старшынём Найвышэйшай Кансісторыі быў прызначаны Савва Пальмоўскі (ігумен бельскі). Менавіта ён з’яўляўся рухавіком усіх рэформ, што праводзіла новая Кансісторыя. Пальмоўскі быў адным з тых манахаў, якіх Садкоўскі запрасіў з Расіі для ўмацавання манастыроў Вялікага Княства. Яго прызначылі ў бельскі манастыр, дзе ён аддана служыў сваёй справе. Пра гэта гаворыць нават той факт, што Пальмоўскі 2 разы адмаўляўся даваць прысягу на вернасць каралю, і толькі на трэці раз пагадзіўся. Але пасля, па невядомай прычыне, ён аказаўся сярод тых, хто ў Варшаве рыхтаваў праект Кангрэгацыі, і праводзіў яе, а ў выніку, як бачым, стаў старшынём Найвышэйшай Кансісторыі. Галоўная справа, якой адразу занялася Кансісторыя (і ў асноўным займалася на працягу 6 месяцаў свайго існавання) была арганізацыя парафіяльных школак пры манастырах і распрацоўка новых падручнікаў. Праблема стаяла вельмі востра, бо менавіта адсутнасць якаснай адукацыі адштурхоўвала людзей ад праваслаўя. СПРОБА СТВАРЭННЯ АЎТАНОМНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ НА ВЯЛІКІМ СОЙМЕ... 96 “Gazeta Narodowa I Obca” так пісала пра вынікі дзеяння Пінскай Кансісторыі: “Калі б Рэч Паспалітая даўней з тым людам так абыходзілася, калі б замест пераследвання і уціску, люд гэты знаходзіў ва ўрадзе веры і абрадаў сваіх апеку, пладародныя Украіны і Падолля нівы, не былі б столькі разоў крывёю нашай паліваныя, ані чужая інтрыга не знайшла б такога удалага падыходу да сэрцаў прывязаных да сваёй айчыны, і ў ёй шчаслівых”.18 Каталіцкае ж духавенства наадварот актыўна выступіла супраць – у Сойм прыходзілі петыцыі, з’явіліся ананімныя творы з перасцярогай, што новая праваслаўная ерархія прывядзе да бунтаў сялян. 14 верасня кароль атрымаў ліст з папскага двара, з пратэстам супраць надання правоў праваслаўным ў Рэчы Паспалітай. Аднак Станіслаў Аўгуст адказаў, што справа зайшла вельмі далёка і яе ўжо не спыніць19. Сойм жа не спяшаўся з вырашэннем праваслаўнага пытання. На паседжаннях працягваліся дыскусіі. Што праўда, і яны давалі свой плён. Напрыклад, 9 студзеня 1792 г. была прынятая канстытуцыя „O popowiczach”, па якой дзецям праваслаўных святароў гарантавалася, што яны будуць належыць да таго ж саслоўя, што і іх бацькі.20 Гэта праблема стаяла досыць востра, бо ў адпаведнасці з канстытуцыяй ад 1764 г., калі бацька шляхціц ці мешчанін станавіўся праваслаўным святаром, ягоныя дзеці пераходзілі ў стан прасталюдзінаў. У той час на пасяджэннях Сойма адбываліся дыскусіі аб правах праваслаўных у Рэчы Паспалітай. Слонімскі пасол Станіслаў Солтан на паседжанні 7 мая казаў: “Гэта тыя ж самыя дызуніяты, што ў Венгрыі, Італіі, Германіі і Расіі маюць усюды сваіх біскупаў, хто ім не дае біскупаў, не дае ксяндзоў і сакрамантаў. Нашы асвячаліся ў Кіеве, і таму з’яўляюцца падданымі пецярбургскага Сінода, моляцца Кацярыне, падпарадкуюцца біскупу перыяслаўскаму, які са Слуцка кіруе. Трэба ім не толькі біскупа, але і ерархію… Трэба даць аднаго мітрапаліта неўніятам і трох біскупаў. Далі мы ім талерантнасць, дамо яшчэ айчыну. Той будзе братам, які любіць закон і вольнасць нашу. Свабода гэта найвялікшы сакрэт супраць замежнага укаранення. Кароль, праславішся праз устанаўленне ерархіі, неўніяты гэта Палякі і браты нашыя”.21 Выступы Солтана і іншых ліберальна настроеных паслоў рабілі на шляхту большае ўражанне чым пратэсты каталіцкага духавенства. У адрозненні ад 1788 г. пазіцыя большасці паслоў па гэтаму пытанню моцна змянілася. Як вынік, 21 мая 1792 г. Сойм прыняў канстытуцыю “Аб усталяванні сваёй ерархіі абраду грэка-арыентальнага, неуніяцкага ў краінах Рэчы Паспалітай”. Гэты дакумент быў распрацаваны на аснове рашэнняў Пінскай кангрэгацыі і ўсталёўваў незалежную ерархію праваслаўнай адміністрацыі22. Адзінае, што канстытуцыя не гарантавала праваслаўнаму мітрапаліту -месца ў Сенаце, як гэта было ў выпадку з уніяцкім духавенствам. Канстытуцыя была прынятая 123 галасамі супраць 13, што гаворыць аб сур’ёзных зменах у светапоглядзе паслоў (абсалютная большасць якіх была каталіцкага веравызнання). Нарэшце стала зразумела, што рэлігійную напружанасць у краіне не зменіш рэпрэсіўнымі мерамі і шляхта гатова была да саступак дысідэнтам, толькі б не справакаваць новых бунтаў. 1 чэрвеня 1792 г. Найвышэйшая кансісторыя разаслала ўніверсал да ўсіх цэркваў і манастыроў з заклікам правесці ўрачыстыя набажэнствы ў гонар прыняцця канстытуцыі. Але было ўжо позна. Пачалася вайна з Расіяй. Калі да таргавіцкай канфедэрацыі далучыўся Станіслаў Аўгуст з вязніцы быў выпушчаны Віктар Садкоўскі. Ён вярнуўся ў Слуцк і так як не быў прыхільнікам новых АКУДОВИЧ ТИМОФЕЙ 97 пераўтварэнняў пачаў здымаць з пасадаў тых святароў, што ўдзельнічалі ў Кангрэгацыі. У новай сістэмы было замала часу, каб стаць жыццядзейснай і таму ў хуткім часе яна распалася. У канцы лютага 1793 г. Садкоўскі запатрабаваў ад Савы Пальмоўскага перадачы яму ўсіх дакументаў Кансісторыі і выезду з епархіі.23 Той вымушаны быў падпарадкавацца і з’ехаў у Варшаву. Такім чынам чарговая спроба праваслаўных ВКЛ адарвацца да Маскоўскай патрыярхіі скончылася няўдала. Што цікава, адной з падставаў гэтай рэформы сталі чуткі пра магчымы бунт на Украіне, распускалі якія прапруская партыя і гетман Браніцкі зусім з іншай мэтай. Аднак гэта палітычная прапаганда прывяла шмат каго з паслоў да разумення таго, што пытанне праваслаўных немагчыма вырашыць зброяй і накіравала высілкі Сойма ў дыпламатычнае русла. Нельга адмаўляць, што вялікае значэнне мелі і рэфарматарскія ўплывы, якія ахапілі шляхту пад час Сойма. Ідэі Ж-Ж Руссо і іншых французскіх асветнікаў аб роўнасці рэлігій моцна ўздзейнічалі на тагачасную адукаваную шляхту. Гэта даказвае і канчатковы вынік галасавання па канстытуцыі “Аб усталяванні сваёй ерархіі абраду грэка-арыентальнага, неуніяцкага ў краінах Рэчы Паспалітай” (123 – за, 13 – супраць) Асноўным рухавіком гэтага працэсу аказалася сама каталікая шляхта. Менавіта каталікі паднялі пытанне праваслаўных на Сойме, з дапамогай праваслаўных распрацавалі рэформу і, што самае галоўнае, амаль адзінагалосна прагаласавалі за яе. Як бачна з дадзеных прадстаўленых на Пінскай Кангрэгацыі, праваслаўных вернікаў у ВКЛ было амаль у 2 разы меней чым на Украіне (80 тысяч супраць 170), аднак, выглядае на тое, што пры правядзенні рэформаў асноўнай апорай былі выбраныя менавіта землі ВКЛ, дзе праходзілі саборы перад Кангрэгацыяй (Слуцк, Пінск, Брэст), і сама Найвышэйшая Кангрэгацыя (Пінск), а яе рухавіком стала беларуска-літоўская шляхта і духавенства (большасць у соймовай дэпутацыі “do ułożenia projektów względem Greko-oryjentalnych i dyssydentów” складала духавенства з ВКЛ). Магчыма гэта звязана з тым, што праваслаўныя ў ВКЛ стаялі на менш кансерватыўных пазіцыях і былі больш прыхільная да усялякага роду зменаў у адрозненні ад Украіны, дзе сялянства адкрыта глядзела ў бок Расіі. Напэўна, найважнейшым дасягненнем Пінскай Каргрэгацыі быў сам факт яе правядзенне пры падтрымцы як вышэйшага, так і ніжэйшага духавенства. Актыўнасць праваслаўных паказала, што на той час яны не атаясамлівалі сябе выключна з расійскай духоўнай уладай, а былі зацікаўленыя ў самастойнай духоўнай уладзе напрасткі завязанай з Канстанціноплем. Як зазначыў Я. Саковіч: “У 1792 г. польская дзяржава дала праваслаўю болей, чым у 1785 г. – урад расійскі”.24 У адрозненні ад шмат якіх пачынанняў Вялікага Сойма, праваслаўная рэформа была грунтоўна падрыхтавана і мела вялікі патэнцыял, увасоблены ў праваслаўным духавенстве ВКЛ, вялікая частка якога была гатовая да зменаў. Аднак пераўтварэнні пачаліся катастрафічна позна, што і абумовіла іх правал. 1 НГАБ – Ф. 1774. – Спр. 18. – Л. 1236 аб. 2 Kalinka W. Sejm Czteroletni. – W-wa. 1991. – С. 303 3 Sakowicz E. Kościoł prawosławny w Polsce w epoce Sejmu Wielkiego 1788–1792. – W-wa 1935. – С. 127 СПРОБА СТВАРЭННЯ АЎТАНОМНАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ НА ВЯЛІКІМ СОЙМЕ... 98 4 Sakowicz E. Kościoł prawosławny w Polsce w epoce Sejmu Wielkiego 1788–1792. W-wa 1935. – С. 165 5 “Z przerażeniem odebraliśmy wiadomość, że wasi duchowni przełożeni wykonali przysięgę, przez którą obowiązali się być posłusznymi obcemu mocarstwu…”. Sakowicz E. Kościoł prawosławny w Polsce w epoce Sejmu Wielkiego 1788–1792. – W-wa 1935. – С. 167 6 Volumina Legum. Tom 9. – Krakow 1889. – С. 102 7 A. Mironowicz. Ihumem Sawa Palmowski. Białystok 2001. – С. 43 8 Volumina Legum. Tom 9. Krakow 1889. С. 102 9 В.А. Беднов. Православная Церковь в Польше и Литве. – Екатеринослав. 1908. – С. 475 10 Sakowicz E. Kościoł prawosławny w Polsce w epoce Sejmu Wielkiego 1788–1792. – W-wa 1935. – С. 185 11 Sakowicz E. Kościoł prawosławny w Polsce w epoce Sejmu Wielkiego 1788–1792. – W-wa 1935. – С. 193 12 Там жа. – С. 201 13 Там жа. – С. 203 14 Там жа. – С. 200 15 Там жа. – С. 204 16 Цыпин В. Церковное право. – М. 1990. – С. 236 17 A. Mironowicz. Ihumem Sawa Palmowski. – Białystok 2001. – С. 49 18 “Gazeta Narodowa I Obca” ад 16 ліпеня 1791 г. пісала: “Gdyby była Rzplta dawniej podobnie z tym ludem postempowała sodbie, gdyby zamiast przesladowania i ucisków, lud ten znajdował był w rzą- dzie i wiasności i obrządku swych opiekę, żyżne Ukrainy i Podola niwy, nie byłyby się tylekroć krwią naszą zbroczyła, ani obca intryga nie znalazłaby była tak łatwego przystempu do serc przywiązanych do swojej ojczyzny, i w niej szczęśliwych”. Gazeta Narodowa I Obca. 1791 (Biblioteka Uniwersytetu Warszawskiego Mikr. 3427) 19 Sakowicz E. Kościoł prawosławny w Polsce w epoce Sejmu Wielkiego 1788–1792. – W-wa 1935. – С. 214 20 Volumina Legum. Tom 9. Krakow 1889. С. 380 21 „Są to te sami dyzunici, co w Węgrzech, Wołoszech, Niemczech, Rosji mają wszę dzie biskupów, kto im nie daje biskupów, nie daje księży i sakramentów. Nasi święcili się w Kijowie, są poddanymi synodu petersburskiego, modlą się za Kata rzynę, poddali się biskupowi perejasławskiemu, który ze Słucka rzą- dził, nawra cał. Trzeba im nie tylko biskupa, ale hierarchii… Trzeba dać jednego metropolitę nieunitom i trzech biskupów. (...) Daliśmy im tolerancję, dajmy jeszcze ojczyznę. Ten brat, kto kocha ustawę i wolność naszą. Wolność to największy sekret przeciw obcym przywła szczeniom. Królu, wsławisz się przez ustanowienie hierarchii, nieunici to Polacy i bracia nasi”. Mironowicz. Koscioł prawosławny w dziejach dawnej Rzeczypospolitej. – Białystok, 2004. – С. 264 22 Volumina Legum. Tom 9. – Krakow 1889. – С. 447 23 В.А. Беднов. Православная Церковь в Польше и Литве. – Екатеринослав. 1908. – С. 485 24 “W 1792 r. Panstwo Polskie dalo prawoslawnym wecej, niz w r. 1785 - rzad rosyjski”. Sakowicz E. Kościoł prawosławny w Polsce w epoce Sejmu Wielkiego 1788–1792. – W-wa 1935. – С. 227 АКУДОВИЧ ТИМОФЕЙ