Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў

Артыкул прысвечаны аналізу існуючых дадзеных аб фартыфікацыі Мінскага замчышча, якія былі назапашаны на працягу даследаванняў канца 1950-х гг., сярэдзіны 1980-х гг. і, у першую чаргу, раскопак 2009 г. Падчас усіх пералічаных раскопак былі атрыманы сходныя дадзеныя аб узвядзенні, перабудове і кан...

Повний опис

Збережено в:
Бібліографічні деталі
Дата:2017
Автори: Кошман, В.І., Плавінскі, М.А.
Формат: Стаття
Мова:Belarusian
Опубліковано: Інститут археології НАН України 2017
Назва видання:Археологія і давня історія України
Теми:
Онлайн доступ:http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/161709
Теги: Додати тег
Немає тегів, Будьте першим, хто поставить тег для цього запису!
Назва журналу:Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
Цитувати:Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў / В.І. Кошман, М.А. Плавінскі // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 100-109. — Бібліогр.: 14 назв. — біл.

Репозитарії

Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
id irk-123456789-161709
record_format dspace
spelling irk-123456789-1617092019-12-20T01:25:48Z Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў Кошман, В.І. Плавінскі, М.А. Статті Артыкул прысвечаны аналізу існуючых дадзеных аб фартыфікацыі Мінскага замчышча, якія былі назапашаны на працягу даследаванняў канца 1950-х гг., сярэдзіны 1980-х гг. і, у першую чаргу, раскопак 2009 г. Падчас усіх пералічаных раскопак былі атрыманы сходныя дадзеныя аб узвядзенні, перабудове і канструктыўных асаблівасцях абарончых збудаванняў летапіснага Менска. В статье проанализированы существующие данные о фортификации Минского замчища. Можно утверждать, что фортификационные сооружения Минского замчища, по крайней мере в его северо-западной части, на данный момент изучены достаточно полно в результате исследований конца 1950-х, середины 1980-х и работ 2009 г. В ходе всех перечисленных раскопок получены сходные археологические сведение о времени возведения, перестройки и конструктивных особенностях оборонительных сооружений детинца летописного Менска. This article analyzes the existing data on the fortifications of the Minsk hillfort. We can assume that the Minsk hillfort fortification, at least in the north-eastern part, studied adequately as a result of research in the late 1950s, mid-1980s and of excavations of 2009. All these excavations produced similar archaeological evidence of construction and reconstruction of fortifications, as well as of constructive peculiarities of shaft and the inside shaft tubular structures of Mensk. 2017 Article Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў / В.І. Кошман, М.А. Плавінскі // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 100-109. — Бібліогр.: 14 назв. — біл. 2227-4952 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/161709 [904.4:623.1]”653” be Археологія і давня історія України Інститут археології НАН України
institution Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
collection DSpace DC
language Belarusian
topic Статті
Статті
spellingShingle Статті
Статті
Кошман, В.І.
Плавінскі, М.А.
Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў
Археологія і давня історія України
description Артыкул прысвечаны аналізу існуючых дадзеных аб фартыфікацыі Мінскага замчышча, якія былі назапашаны на працягу даследаванняў канца 1950-х гг., сярэдзіны 1980-х гг. і, у першую чаргу, раскопак 2009 г. Падчас усіх пералічаных раскопак былі атрыманы сходныя дадзеныя аб узвядзенні, перабудове і канструктыўных асаблівасцях абарончых збудаванняў летапіснага Менска.
format Article
author Кошман, В.І.
Плавінскі, М.А.
author_facet Кошман, В.І.
Плавінскі, М.А.
author_sort Кошман, В.І.
title Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў
title_short Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў
title_full Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў
title_fullStr Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў
title_full_unstemmed Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў
title_sort абарончыя збудаванні мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў
publisher Інститут археології НАН України
publishDate 2017
topic_facet Статті
url http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/161709
citation_txt Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў / В.І. Кошман, М.А. Плавінскі // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 100-109. — Бібліогр.: 14 назв. — біл.
series Археологія і давня історія України
work_keys_str_mv AT košmanví abarončyâzbudavannímínskagazamčyščaŭsvâtleapošníhdasledavannâŭ
AT plavínskíma abarončyâzbudavannímínskagazamčyščaŭsvâtleapošníhdasledavannâŭ
first_indexed 2025-07-14T14:17:12Z
last_indexed 2025-07-14T14:17:12Z
_version_ 1837632201426993152
fulltext 100 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) УДК: [904.4:623.1]”653” в. І.  К о ш м а н,  М. А.  П л а в і н с к і АбАРОНчыЯ ЗбуДАвАННІ МІНСКАГА ЗАМчышчА ў СвЯТЛЕ АПОшНІх ДАСЛЕДАвАННЯў Артыкул  прысвечаны  аналізу  існуючых  дадзе- ных  аб  фартыфікацыі  Мінскага  замчышча,  якія  былі назапашаны на працягу даследаванняў канца   1950-х гг.,  сярэдзіны  1980-х гг.  і,  у  першую  чаргу,  раскопак 2009 г. Падчас усіх пералічаных раскопак  былі  атрыманы  сходныя  дадзеныя  аб  узвядзенні,  перабудове  і  канструктыўных  асаблівасцях  аба- рончых збудаванняў летапіснага Менска. К л ю ч а в ы я  с л о в ы:  абарончыя  збудаванні,  Мінскае замчышча, дзядзінец. Гістарычныя звесткі аб Мінскім за- мчышчы і гісторыя яго археалагічнага вывучэння. Летапісныя звесткі аб старажыт- нарускім Менску (1104, 1116 1116 гг. «… поиде  къ Меньску …, … и затворися Глебъ въ граде», «… Глебъ же вышедъ из города съ детми ис дру- жиною», 1151 г., 1159 г. « … поиде … к Меньску  и  много  зла  створи  волости», «… и  стоя  оу  Меньска 10 днии …», 1160 г. «… стоя около го- рода 6 недель») з’яўляюцца прамым сведчаннем існавання ў гэтым горадзе магутных фартыфі- кацыйных збудаванняў. На жаль, да нашага часу валы, равы і нават асноўныя тапаграфіч- ныя дамінанты старажытнага дзядзінца Мен- ска не захаваліся. Таму ўяўленне аб першапа- чатковай тэрыторыі замчышча, яго абрысах і, у пэўнай ступені, тапаграфіі могуць даць толькі дадзеныя археалогіі, картаграфіі і фотафікса- цыі канца ХІХ — сярэдзіны ХХ ст. (мал. 1—4). Археалагічныя даследаванні Мінскага за- мчышча былі распачатыя в.Р. Тарасенкам у 1945 г. і вяліся ім да 1951 г. з гэтага года рас- копкі на замчышчы з рознай інтэнсіўнасцю вяліся да 1991 г. (Э.М. загарульскі (1957— 1961 гг.), Г.в. Штыхаў, в.Е. Собаль, П.А. Русаў (1974, 1976—1977, 1981—1988, 1991 гг.)). Пад- час гэтых даследаванняў неаднаразова ўскры- валіся розныя ўчасткі гарадскіх фартыфіка- цыйных збудаванняў, вывучана тапаграфія і планіроўка ўсходняй часткі замчышча, выяў- лены фундаменты каменнай царквы (мал. 5). Асноўныя высновы даследчыкаў Мінскага за- мчышча зводзяцца да наступнага. 1) ва ўсіх месцах раскопак і земляных работ, дзе быў зафіксаваны вал старажытнарускага часу, ен супаў з рэшткамі вала, адлюстраванымі на гістарычных планах горада XVIII—XIX стст. 2) Была вызначана плошча ўмацаванай част- кі Менска. Гарадскі дзядзінец займаў усю тэры- торыю, якая на гістарычных планах горада была заключана ў вал. Яна была вядомая пад назвай «Стары замак», «Стары горад» альбо проста «за- мок». Ен пачынаўся ад р. Свіслач і цягнуўся на паўночны захад на 250—300 м да існаваўшых тут пазней вуліц Падзамкавай і завальнай. Шырыня дзядзінца складала 100—150 м. Плошча ўмаца- ванай часткі старажытнага Менска была вызна- чана ў межах 3 га. Цэнтральная частка дзядзінца зараз перакрытая трасай праспекта Пераможцаў. Пагорак, які называўся «замчышчам», складае ўсяго 1/11 частку тэрыторыі дзядзінца старажыт- нага Менска [загорульский, 1982, с. 80]. 3) Падчас раскопак 1980-х гг. было вызнача- на, што старажытныя фартыфікатары не былі вольныя ў выбары формы ўмацаванняў і, у пэў- най ступені, падладжваліся пад рэльеф мясцо- васці. Дзяцінец Менска быў размешчаны на не- вялікім узвышшы, якое сфармавалася на стадыі дэградацыі дняпроўскага ледавіка. Найбольш прыпаднятая паўночна-ўсходняя частка гэтага ўзвышша дамыкала да берага Свіслачы і мела ў плане абрысы, блізкія да чатырохвугольніка. з поўначы магчымасці фартыфікатараў абмяжоў- вала рэчышча Нямігі, а з поўдня — лагчына, © в.І. КОШМАН, М.А. ПЛАвІНСКІ, 2017 Кошман в.І., Плавінскі М.А. Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў 101ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) якая злучалася з рэчышчам Свіслачы. з гэтай прычыны абарончая лінія дзядзінца адпавяда- ла натуральнаму рэльефу. Невялікія памеры ўзвышша, з аднаго боку, і імкненне будаўнікоў зрабіць дзядзінец максімальна вялікіх памераў, з іншага, абумовілі праходжанне трасы вала каля самага краю ўзвышша. Абарончыя ўлас- цівасці штучных умацаванняў дапаўнялі нату- ральныя перашкоды — рэкі Свіслач і Няміга з яе нізінным левым берагам і ўжо згаданая лаг- Мал. 1. Мінскае замчышча на плане горада 1773 г. (са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэс- публікі Беларусь) Мал. 2. План горада Мінска 1790 г. Мал. 3. План горада Мінска 1793 г. Мал. 4. від на замчышча з усходу; фота 1949 г. Статті 102 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) чына. Не выключана, што раней рэчышча Ня- мігі ля дзядзінца падвойвалася; паўдневы яго рукаў мог быць штучнага паходжання. У гэтым выпадку дзядзінец быў з усіх бакоў абкружаны вадой. Даследаванне ўчастка, прылеглага да дзядзінца з поўдня (1986—1987 гг.), выявіла адсутнасць тут рова. Яго з поспехам замяняла штучная лагчына [заяц, 1996, с. 8]. Абарончыя збудаванні Мінскага замчыш- ча ў святле матэрыялаў раскопак 2009 г. Рас- копкі Мінскага замчышча ўзнавіліся ў 2009 г. (мал. 6). Асноўнай мэтай работ быў збор і падрых- тоўка дадзеных для стварэння архітэктурнага гіс- торыка-археалагічнага музея на яго тэрыторыі. Для даследаванняў былі абраныя два ўчасткі (участак 1 у паўночна-ўсходняй частцы, плош- чай 544 м2; раскоп 2 у паўдневай частцы, плош- чай 378 м2 (у далейшым паменшаны)). На абод- вух участках былі атрыманы новыя вынікі, якія дапаўняюць і карэктуюць высновы папярэдніх даследчыкаў абарончых умацаванняў Менска. Большая частка раскопу 1 прыпала на рэшткі абарончых збудаванняў — вал старажытнаруска- га часу (мал. 6). Рэшткі вала пачалі фіксавацца адразу пасля слою будаўнічага смецця (0,9—1,2 м), які ўтварыўся ў выніку прац канца 1950-х гг. па ўзвядзенні Дома фізкультурніка і значнай ні- веліроўкі тэрыторыі замчышча. згодна з наяў- най інфармацыяй, на тэрыторыі замчышча былі знятыя культурныя напластаванні на глыбіню да 3,0—3,5 м [Штыхов, 1978, с. 74; загорульский, 1982, с. 83, 86, 154, рис. 29]. У выніку даследаван- няў 2009 г. быў атрыманы поўны разрэз вала па лініі поўдзень — поўнач, прасочаная ўнутраная структура насыпу вала, а таксама этапнасць яго ўзвядзення. вал добра фіксаваўся ў заходнім і ўс- ходнім профілях раскопу, аднак яго поўны разрэз маецца толькі ў заходнім профілі. У структуры насыпу было выяўлена два эта- пы яго ўзвядзення ў старажытнарускі час (як мінімум да сярэдзіны ХІІІ ст.). На жаль, сучас- ны стан рэшткаў вала дазваляе толькі гіпатэ- тычна меркаваць аб яго вышыні, бо, у выніку розначасовых земляных і будаўнічых прац, цалкам страчаная інфармацыя аб структуры і канструктыўных асаблівасцях сярэдняй і верх- няй частак унутрывальных канструкцый і аба- рончых збудаванняў на валу. Першапачатковы вал складаўся з жоўта- шэрага пяску з глеістымі карычнева-шэрымі праслойкамі (рэшткі драўляных унутрывальных канструкцый). Шырыня першапачатковага вала дасягала 11 м. вал насыпаны на пахаванай гле- бе (слой (стэрыльнага?) цемна-шэрага супеску магутнасцю 0,20—0,40 м). Падчас даследаван- няў 2009 г. у дадзенай пахаванай глебе не былі зафіксаваныя якія-небудзь артэфакты ці канс- трукцыі. Але падчас раскопак 1984—1985 гг. у насыпу найстаражытнейшага валу таксама не знойдзена ніякіх датуючых рэчаў. Пасля расчыс- ткі драўлянай субструкцыі яна была прарэза- ная скразной траншэяй да мацерыку, а пасля і да ўзроўню галечна-валуннага слою. На ўзроўні чацвертага накату субструкцыі знойдзены не- вялікі фрагмент венца кругавога гаршчка з ха- рактэрным карнізікападобным патаўшчэннем. Мал. 5. Мінскае замчыш- чы з нанесенай вулічнай сеткай XVIII—XX стст. і раскопамі Кошман в.І., Плавінскі М.А. Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў 103ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) Такія гаршкі датуюцца X—XI вв. [заяц, 1996, с. 15]. Другой знаходкай, якая была выяўлена ў тонкай праслойцы пяску ў пахаванай глебе і по- бач з тарцом ніжняга бервяна аднаго з накатаў першапачатковага вала, з’яўляецца пакрытае цыркульным арнаментам касцяное праселка [Штыхов, 1978, с. 232—240, рис. 6, 7]. Непасрэдна над слоем пахаванай глебы па ўсей шырыні першапачаткова вала ў 2009 г. за- фіксаваная праслойка з жоўта-шэрага пяску са значнымі ўключэннямі карычнева-шэрага глею магутнасцю 0,2—0,45 м (месцамі жоўта-шэры пясок цалкам замяшчаўся глеістай праслойкай). Над гэтай праслойкай фіксаваўся слой жоўта- шэрага пяску са шматлікімі гарызантальнымі глеістымі праслойкамі магутнасцю 0,95—1,2 м. Месцамі ў глеістых праслойках фіксавалася мо- цна спарахнелае і спрэсаванае дрэва, што даз- валяе ідэнтыфікаваць дадзеныя праслойкі як рэшткі гарызантальна ўкладзеных бярвенаў і атаясаміць іх з драўлянымі ўнутрывальнымі канструкцыямі. Іх дрэнная захаванасць не даз- валяе з поўнай упэўненасцю вызначыць сістэму размяшчэння бярвенаў і колькасць накатаў. Ад бярвенаў захаваўся, у асноўным, тлен і ка- заць аб іх рэальных памерах цяжка. Прамеры засведчылі даўжыню бярвенаў ад 1,0 да 2,20 і шырыню (дыяметр) да 0,20 м. Тым не менш, выяўленая карціна дазваляе меркаваць, што ўнутрывальная канструкцыя складалася з на- катаў бярвенняў, папераменна ўкладзеных як уздоўж, так і ўпоперак трасы вала. Аналагічная канструкцыя ўжо фіксавалася падчас дасле- даванняў 1984—1985 гг. у паўднева-ўсходняй частцы дзядзінца [заяц, 1996, с. 10, рис. 3, 4, 7, 20], дзе ў раскопах першапачатковы вал заха- ваўся на вышыню да 2,4 м і была зафіксаваная драўляная субструкцыя з 9 накатаў сасновых бярвенаў і прадольныя лагі, перасыпаныя пяс- ком і суглінкам (мал. 7; [Штыхов, 2004, с. 232]). Дадзеная ўнутрывальная канструкцыя была зроблена наступным чынам: уздоўж трасы вала былі ўкладзены ў сем шэрагаў доўгія бярвены, якія служылі лагамі для папярочнага накату. Паверх бярвенаў накату зноў клаліся лагі, а пасля — чарговы накат. Пасля ўкладкі кожна- га накату канструкцыя засыпалася пяском, аб чым сведчыла тое, што некаторыя лагі аддзя- ляліся ад бярвенаў ніжэйшага накату двух-, трох сантыметровым слоем пяску. Бярвены ўкладаліся вольна, але некаторыя лагі і бярве- ны накатаў замацоўваліся калкамі. Даследчыкі адзначаюць, што падобныя ўнут- рывальныя драўляныя канструкцыі адкрытыя падчас даследаванняў верхняга замку ў ві- цебску [Калядзінскі, 1997, с. 57—58], паўдне- вай частцы наўгародскага дзядзінца (раскопкі М.Х. Аляшкоўскага 1956—1957 гг. і А.М. Кір- пічнікава 1979 г.) і што такі прыем ўмацаван- ня вала вядомы на тэрыторыі Польшчы. На Мінскім замчышчы для лаг выкарыстоў- валіся бярвены дыяметрам 0,16—0,28 м. часам Мал. 6. Сітуацыйная схема размяшчэння раскопу 1 2009 г. генеральным будаўнічым плане горада Статті 104 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) у якасці лагі выкарыстоўваліся два пакладзеных побач бервяна. Накаты ўкладаліся з бярвенаў ды- яметрам 0,12—0,22 м і даўжыней ад 1,8 да 7,5 м. Некаторыя бярвены лагаў і накатаў ачышчаліся ад кары. У накатах бярвены, як правіла, укладалі- ся камлевай часткай да схілу вала. Адлегласць паміж бярвенамі накату вагалася ад 14 да 25 см, а ў асобных выпадках яна дасягала 30—40 см. часам прастора паміж імі запаўнялася кароткімі (1,3—2,8 м) абрэзкамі бярвенаў дыяметрам ад 12 да 30 см. Яны змяшчаліся паміж лагамі альбо на- кладваліся канцом на адну з іх. відавочна, што верхнія накаты былі знішчаны ў выніку будаўні- чай дзейнасці на пляцоўцы дзядзінца, а падчас даследаванняў 1984—1985 гг. было зафіксавана 9 накатаў на вышыню да 2,4 м і субструкцыя вала прасочаная на вышыню 2,4 м. У 2009 г. са знешняга і ўнутранага бакоў пер- шапачатковага валу добра прасочвалася насы- чаная цемна-шэрая гумусаваная праслойка са шматлікімі глеістымі ўключэннямі, якія месцамі пераходзілі ў спрэсаваную і спарахнелую драўні- ну (мал. 8). Дадзеная праслойка можа быць інтэр- прэтаваная як рэшткі абкладкі першапачаткова- га насыпу вала з дзірвану. верагодна, падобнага роду абкладка з дзірвану была выяўлена ў выніку даследаванняў унутранага слою рова Старакіеўс- кай гары ў 2007—2011 гг. [Комар, 2012, с. 319]. Размяшчэнне глеістых уключэнняў унутры дадзеных цемна-шэрых гумусаваных праслоек са знешняга і ўнутранага бакоў вала дэманс- труе працэс натуральнага апаўзання насыпу вала ў выніку яго стромкасці, якая можа быць прыблізна вызначаная ў 75—80° з унутранага і знешняга бакоў. Гэта можа быць патлумача- нае тым, што даследаваннямі 2009 г. было ад- крыта толькі аснаванне (падэшва) вала на вы- шыню да 1,30 м, ад якой, уласна, і пачыналася паслядоўная падсыпка валу. Астатняя яго час- тка была знішчана ў працэсе земляных прац 1950-х гг. Асаблівую цікавасць для разумення канс- труктыўных асаблівасцяў першапачатковага валу і магчымасці яго датавання прадстаўляе мацерыковая яма № 2т, выяўленая ў заходнім профілі раскопу ў кв. 3т (мал. 8, а). Стратыг- рафічна дадзены аб’ект пераразае слой паха- ванай глебы і ўпушчаны ў мацярык на 0,40 м. Шырыня ямы складае 0,18—0,20 м. Мяркую- чы па ўсім, дадзеная яма фіксуе знаходжанне вертыкальнага слупа перад першапачатковым валам. Дадзены аб’ект размешчаны непасрэд- на перад знешняй гумусаванай праслойкай (дзірванам?) першапачатковага валу і знаход- зіцца in  situ. запаўненне ямы — жоўта-шэры буйназярністы пясок. Адзіным артэфактам у Мал. 7. Унутрывальная канструкцыя першапачатковага валу ў раскопе 1984—1985 гг. Кошман в.І., Плавінскі М.А. Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў 105ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) дадзенай яміне было венца кругавога гаршка, якое датуецца канцом ХІ — пачаткам ХІІ ст. Непасрэдна над ямай № 2т у кв. 3т, 2т фік- суецца слой жоўта-шэрага пяску з глеістымі праслойкамі, аналагічны насыпу першапачат- ковага валу. Слой захаваўся на ўсю вышыню выяўленага валу і на дадзеным участку яго магутнасць складае да 0,95 м пры шырыні слою, прылеглым да знешняга боку першапа- чатковага валу 2,30 м (уверсе) да 0,70 м (уні- зе (над ямінай № 2т і пахаванай глебай)). Ад насыпу першапачатковага валу дадзены слой адрозніваецца меншай насычанасцю глеісты- мі праслойкамі. Разам з тым, са знешняга боку прасочаныя ніспадаючыя, амаль вертыкаль- ныя праслойкі моцна спарахнелага дрэва. Не- каторыя з іх даходзяць да мацерыковай ямы № 2т. Узнікненне дадзенага слою, на наш пог- ляд, можа мець некалькі тлумачэнняў. 1) У гэтым выпадку мы маем месца з няз- начнай падсыпкай знешняга схілу, якая была ўмацаваная са знешняга боку нейкай драўля- най (каркаснай?, плятневай?). Дадзеная канс- трукцыя, верагодна, была ўмацаваная верты- кальна ўкапанымі ў мацярык слупамі. Следам ад такога слупа і з’яўляецца мацерыковая яма № 2т. Характэрна тое, што падобнай падсыпкі няма з унутранага боку. 2) выяўлены слой жоўта-шэрага пяску з глеістымі праслойкамі з’яўляецца наступствам абрынання (спаўзання) вяршыні першапачат- ковага валу, які адбыўся ў выніку нейкіх катас- трафічных падзей (напрыклад, разбурэнне на- вальных канструкцый і верхняй частцы валу). Пры такой інтэрпрэтацыі мацерыковая яміна № 2т можа разглядацца як элемент фартыфі- кацыйных збудаванняў, размешчаных перад знешнім схілам вала. Пры абодвух прапанаваных варыянтах ін- тэрпрэтацыі з’яўлення дадзенай падсыпкі, яма № 2т (каля заходняга профілю) з’яўляецца за- крытым комплексам, сінхронным па часе ўз- вядзенню першапачатковага валу. У хуткім часе пасля ўзвядзення першапачат- ковага валу ў жыхароў гарадзішча ўзнікла не- абходнасць ўзмацнення абарончых збудаванняў. Адпаведна стратыграфічным назіранням 2009 г., прамежак часу паміж этапам 1 (насыпка пер- шапачатковага валу) і этапам 2 (падсыпка) быў нязначны, бо на старажытнай дзеннай паверхні (пахаванай глебе пад другой падсыпкай) не пас- пеў адкласціся культурны слой. У той жа час, Г.в. Штыхаў у раскопе 1976 г., што прыпаў на вал з буйназярністага мацерыковага пяску, зафікса- ваў, што ў ніжнім гарызонце пяску над мацеры- ком прасочваецца шэрая праслойка магутнасцю 0,2 м, якая вызначаецца знаходкамі фрагментаў гаршкоў ХІІ ст. і чырвонагліняных амфар. Гэт- кія ж матэрыялы выяўленыя і ў ніжняй частцы мяркуемага насыпу вала. У 1977 г. у сувязі з па- шырэннем рэчышча Свіслачы і добраўпарадка- вання набярэжнай была даследавана ніжняя час- тка вала каля паўднева-ўсходняга яго павароту. Пад валам на плошчы 24 м2 залягаў культурны слой ад 0,1 да 0,3 м і развал печкі з камянеў. зной- дзена кераміка канца ХІ ст., аналагічная больш позняму варыянту такога посуду з ніжняга слою гарадзішча на Менцы [Штыхов, 1978, с. 75—76]. Падчас раскопак 1984—1985 гг. пад насыпам, які належыць да другога этапу збудавання валу, па- між гакавымі канструкцыямі і першапачатковым валам выяўлены і даследаваны культурны слой магутнасцю ў 0,12 м. Гэты слой перакрываўся тонкай праслойкай шчапы, які ўтварыўся пад- час падрыхтоўкі бярвенняў для гакавай сістэмы мацавання сцяны. У ім былі знойдзеныя матэ- рыялы, якія могуць быць датаваныя ў шырокіх межах ХІ—ХІІ стст. Разам з тым, улічваючы невя- лікую магутнасць слою, ен датаваўся па часе су- меснага ўжытку ўсіх знойдзеных у ім прадметаў апошнімі дзесяцігоддзямі ХІ — пачаткам ХІІ ст. [заяц, 1996, с. 24—25, рис. 9]. Мал. 8. Насычаная цемна-шэрая гумусаваная праслойка са шматлікімі глеістымі ўключэннямі ў раскопе 1 2009 г.: а — абкладка знешняга схілу першапачатковага насыпу вала і яма № 2т у кв. 3Т; б — абкладка ўнутранага схілу першапачатковага насыпу вала Статті 106 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) Падчас прац 2009 г. у раскопе 1, на пахава- най глебе, з боку пляцоўкі гарадзішча месцамі прасочаная вугальная праслойка магутнасцю 2—4 см. Дадзеная праслойка можа з’яўляцца сведчаннем пажару на пляцоўцы гарадзішча (прынамсі, у яе паўночна-ўсходняй частцы) на раннім этапе яго існавання пасля ўзвядзення першапачатковага вала. Уласна сама другая падсыпка валу склада- ецца з буйназярністага жоўта-шэрага пяску са шматлікімі ўключэннямі дробных камянеў (гравій). Шырыня дадзенай падсыпкі з боку пляцоўкі дасягае 11 м пры максімальна заха- ванай вышыні 1,5 м. збудаванне дадзенай часткі валу было звяза- на з велізарнымі маштабамі земляных прац і, па ўсей верагоднасці, здзяйснялася ў некалькі этапаў. варта адзначыць тое, што грунт (гравій) для дадзенай падсыпкі браўся з аднаго месца (кар’ера) і, у адрозненне ад першапачатковага валу, у дадзенай падсыпцы не прасочваюцца глеістыя праслойкі (драўляныя канструкцыі). Калі шырыня першапачатковай падсыпкі валу з унутранага боку дасягала 8,0—8,20 м, верагодна, была збудаваная нейкая вертыкальная драўля- ная канструкцыя, якая ўтрымлівала новы насып вала. Яе рэшткі выяўленыя ў паўдневай частцы кв. 64 у выглядзе ніспадаючай праслойкі спарах- нелай драўніны таўшчыней 2—4 см і вышыней 0,60 м. Характар дадзенай праслойкі (наяўнасць «адгалінаванняў») дазваляе казаць аб яе часо- вым характары. Мы лічым, што гэта магла быць нейкая плятневая канструкцыя, узведзеная з мэтай часовага прадухілення абсыпання валу (мал. 9, а). Яе ўхіл у паўдневым накірунку (у бок пляцоўкі) сведчыць аб яе няздольнасці ўтрыма- ць велізарную масу рыхлага гравію. Нам бачыц- ца, што ажыццяўляліся перыядычныя падсыпкі валу з унутранага боку пляцоўкі, што фіксуецца Мал. 9. Другая падсыпка вала з унутранага боку вала замчышча са слядамі этапнасці збудавання і гака- вай канструкцыі ў раскопе 1 2009 г. (а); гакавая канструкцыя з унутранага боку вала замчышча ў раскопе 1984—1985 гг. паводле Ю.А. заяца (б) Кошман в.І., Плавінскі М.А. Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў 107ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) ў выглядзе дугападобнай праслойкі цемна-шэ- рай зямлі магутнасцю 5—8 см. Яна з’яўляецца працягам насычанага, моцна гумусаванага слою спарахнелай драўніны, і яе ўтварэнне ў насыпу вала можа быць звязана з механічным наносам (нагамі) культурнага слою з будаўнічым смеццем (шчапа) з пляцоўкі гарадзішча. Паверх дадзенай праслойкі размяшчаецца слой гравію магутнас- цю да 0,80 м, які не ўтрымлівае якіх-небудзь ук- лючэнняў і не адрозніваецца па сваей структуры ад усей другой падсыпкі вала з боку пляцоўкі. У ніжняй частцы насыпу вала ў кв. 82, пе- ракрытай разгледжанай гумусаванай праслой- кай, выяўленыя рэшткі драўлянай канструкцыі ў выглядзе трох паралельных валу бярвенняў ды- яметрам каля 0,20 м. Бярвены былі ўкладзены на гарызантальную палю, якая ляжала перпендыку- лярна трасе вала і ад якой захавалася праслойка спарахнелага дрэва магутнасцю 2—5 см. Дадзе- ная праслойка спарахнелага дрэва плаўна пера- ходзіць у глеістую праслойку ўнутры насыпу вала. Агульная даўжыня дадзеных праслоек складае каля 2,50 м. На наш погляд, дадзеныя праслойкі, безумоўна, з’яўляюцца рэшткамі бярвенняў, якія ў розных глебавых умовах (гумусаваны вільготны грунт і гравій) захаваліся па-рознаму. з паўдне- вага боку дадзеная канструкцыя абмежаваная вертыкальна размешчанай праслойкай спарах- нелага дрэва магутнасцю 4—5 см і вышыней да 0,30 м, якая засталася ад нейкай вертыкальнай палі ці калка. відавочна, што гарызантальная і вертыкальная палі канструктыўна звязаныя паміж сабой і маюць сляды прасядання пад ця- жарам укладзеных на гарызантальную палю шэрагаў бярвенаў. Непасрэдна пад той часткай драўлянай канструкцыі, дзе меліся бярвенні, за- фіксаваная слупавая яма дыяметрам 0,25 м, якая пераразае пахаваную глебу і заглыбляецца ў ма- цярык на 0,20 м. Яна запоўненая гумусаваным пяском шэрага колеру і забутаваная дробнымі ка- мянямі (≈8—10 см). На наш погляд, апісаныя рэшткі канструк- цыі блізкія да так званай гакавай канструкцыі, якая ўжо фіксавалася падчас даследаванняў вала. На карысць дадзенага меркавання свед- чыць фактычнае супадзенне часткі заходняга профілю раскопу 1 у паўночна-ўсходняй част- цы Мінскага замчышча (2009 г.) і часткі ўсход- няга профілю раскопу «Няміга», дзе зафіксава- ная гакавая канструкцыя ў другой падсыпцы вала [Штыхов, 2004, рис. 2]. Сутнасць гакавай канструкцыі заключаецца ў наступным — уздоўж мяжы валу перпендыку- лярна яго восі на адлегласці ад 1,6 да 2,3 м адно ад аднаго ўкладаліся бярвенні даўжыней у 2,0— 3,2 м. Кожнае з іх на канцы, звернутым да горада, мела тоўсты сук, апрацаваны ў выглядзе крука (мал. 10). Пры ўкладцы бярвенняў крук скіроўваў- ся дагары. Астатняя частка бервяна абцесвалася на чатыры грані і мела шырыню 16—20 см і таўш- чыню 12—18 см. У далейшым ад крука на канцы бервяна прабівалася ад аднаго да двух скразных адтулін, у якія забіваліся калкі для мацавання. Апошнія заглыбляліся ў грунт на 60 см і болей. Паверх гэтых бярвенаў ушчыльную для крука па- ралельна трасе вала ўкладалася тоўстае дубовае бервяно (дыяметрам 40 см). Прастора паміж ім і ўнутраным схілам першапачатковага валу запаў- нялася пяском. затым паверх прадольнага бервя- на ўкладваўся і замацоўваўся новы ярус бярвенаў з крукападобнымі канцамі, а на іх клалася новае прадольнае бервяно і г.д. часам даўжыня крука для мацавання дазваляла яму ўтрымліваць два бервяна. Пад цяжарам прадольных дубовых бяр- Мал. 10. Мінскае замчышча, раскоп 2, 2009 г., унутрывальная канструкцыя першапачатко- вага валу Статті 108 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) венаў ніжнія папярочныя бярвены для мацаван- ня, укладзеныя на тонкі культурны слой, абся- далі так, што некаторыя з іх часткова заглыбіліся ў мацярык [заяц, 1996, с. 17—20, рис. 5—8]. Даследчыкі адзначаюць, што падобны кшталт мацавання схілу валу вядомы на тэрыторыі вя- лікапольшчы; на славянскіх гарадзішчах у раене Берліна, якія належаць да часу раней за Х ст.; ва Усходняй Еўропе гакавая альбо крукавая канс- трукцыя мацавання была выяўленая падчас раскопак Наўгародскага дзядзінца і Маскоўска- га крамля [Панова, 2011; Рабинович, Латышева, 1961, с. 106; Раппопорт, 1967, с. 110, 112, рис. 87]. А.в. Куза адзначаў, што фартыфікацыйная тэх- ніка, заснаваная на сумесным ужытку кратавай канструкцыі і гакавай, з’яўляецца надзвычай рэдкай [Куза, 1985, с. 169]. згодна з дадзенымі Ю.А. заяца, на ўчастку раскопу 1984—1985 гг. ад гакавай канструкцыі захаваліся толькі два ярусы (мал. 9, б). вышэй былі прасочаныя палосы спарахнелага дрэва яшчэ ад аднаго — двух прадольных бярвенаў. Але, мяркуючы па канфігурацыі пясчанага на- сыпу, які належыць да другога этапу будаўніцтва валу, драўляная агароджа з гакавымі мацаван- нямі падымалася вертыкальна толькі на вышы- ню да двух метраў, а затым ішла ў накірунку першапачатковага валу пад вуглом у 40—50° да гарызонту, што фіксавалася ў профілі раскопу. Са знешняга боку валу другая падсыпка была здзейснена з гравію, які па сваей кансіс- тэнцыі не мае прынцыповых адрозненняў ад аналагічнай падсыпкі з боку пляцоўкі гарад- зішча. Дадзеная падсыпка перакрывае стэ- рыльную (?) пахаваную глебу (магутнасцю 0,05—0,14 см). У гравійнай падсыпцы маюцца глеістыя праслойкі (спарахнелае дрэва) і асоб- ныя праслойкі спарахнелага дрэва, што ў нека- торай ступені адрознівае ўнутраную і знешнюю падсыпкі і дазваляе меркаваць аб наяўнасці драўляных канструкцый у падсыпцы з наполь- нага боку. Шырыня захаванай часткі знешняй падсыпкі ў заходнім профілі раскопу 2009 г. дасягае каля 5,0 м, а вышыня — да 1,30 м. У 2009 г. у другой падсыпцы не былі выяў- леныя археалагічныя артэфакты, якія маглі б праліць святло на яго датаванне. Паводле мер- кавання Г.в. Штыхава, другая падсыпка валу ў Менску праведзена не пазней за першую чвэрць ХІІ ст. і, прымаючы пад увагу асобныя знаходкі керамікі ХІІ ст. пад другой падсыпкай валу, ен лічыць, што перабудова валу была пра- ведзеная на мяжы XI—XII стст. ці, магчыма, у канцы ХІ ст. [Штыхов, 2004, с. 236, рис. 2]. Участак 2 раскопу 2009 г. распрацоўваўся з мэтай паўторнага раскрыцця і вывучэння стану элементаў абарончых збудаванняў Мінскага за- мчышча. частка гэтых элементаў умацаванняў (кратавая субструкцыя валу з бярвенаў (мал. 10), ніжнія вянцы брамы і падпорная сценка гакавай канструкцыі для ўнутранага схілу «дабудаванай» часткі вала) былі раскрытыя і вывучаныя падчас прац, якія папярэднічалі будаўніцтву станцыі метро «Няміга» ў 1984 г. [заяц, 2013]. Адведзены для раскопак участак на ўзроўні су- часнай дзеннай паверхні меў памеры 21 × 18 м, але ў працэсе прац яго межы былі значна змен- шаныя. У раскопе магутнасць захаваных куль- турных напластаванняў перавышала 4,4 м, якія ўтрымлівалі рэшткі зрубных пабудоў, вулічных маставых і дваравых насцілаў з дошак. Было высветлена, што на дадзеным участку ўнутраны схіл валу, утвораны пасля павелічэння яго на этапе 2, мацаваўся не толькі драўлянай сценкай гакавай канструкцыі, але таксама і абкладкай схілу валу шчыльным грунтам у перамешку з дзірванам. У аснаванні гэтай «абкладкі» выяўле- ная кратавая драўляная канструкцыя, аналагіч- ная паводле свайго ўладкавання першапачатко- ваму валу дзядзінца [заяц, 2013, с. 223—224]. На Мінскім замчышчы падобны элемент валу для этапу 2 выяўлены ўпершыню. высновы. Археалагічныя даследаванні дзядзінца Менска сведчаць, што ў канцы XI — пачатку XII стст. адбываюцца маштабныя бу- даўнічыя і земляныя работы, звязаныя з уз- вядзеннем магутных абарончых збудаванняў, прадпрымаецца спроба будаўніцтва каменнай царквы, ідзе фарміраванне драўлянай забудо- вы горада, вулічнай сеткі. На суседнім узвы- шшы (сучасны раен плошчы Свабоды) пачына- юць фарміравацца гарадскія пасады. На нашу думку, мы маем пераканаўчыя доказы для таго, каб звязаць усе гэтыя працы з дзейнасцю першага мінскага князя — Глеба Усяслававіча († 1119 г.). Найбольш яскравымі сведчаннямі на ка- рысць атаясамлівання гэтых работ з дзейнасцю Глеба з’яўляюцца характар і суаднясенне абарон- чых збудаванняў і фундаментаў храма. Прабле- ма іх датавання неаднаразова абмяркоўвалася даследчыкамі (гл.: [Алексеев, 1966, с. 203—207; 2006, с. 118—121; загорульский, 1982, с. 151—167, 189—202; заяц, 1996; 2005, с. 26—31; Штыхов, 1978, с. 72—81] і інш.). Аналіз наяўных археала- гічных матэрыялаў і аўтарскіх канцэпцый, схіляе нас да высновы аб большай перспектыўнасці кан- цэпцыі Ю.А. заяца, які адмаўляе атаясамліванне падзей сакавіка 1067 г. з Менскам на р. Свіслач (Нямізе), якое выдзелілася толькі пасля 1084/85 г. [заяц, 2005, с. 29—30]. На нашу думку, гэтая дата і з’яўляецца тым храналагічным рэперам, ад яко- га магчыма адлічваць удзел Глеба Усяслававіча. На карысць даты 1084/85 г. сведчыць і звесткі аб жаніцьбе Глеба Усяслававіча на дачцэ ўладзімі- ра-валынскага князя Яраполка Ізяслававіча — Анастасіі Яраполкаўне (каля 1074 — 8 студзеня 1159 г.). Шлюб мог адбыцца да 1086 г., таму што 22 лістапада 1086 г. Яраполк быў здрадніцкі забі- ты [загорульский, 1982, с. 16]. Старажытнарускія летапісы сведчаць, што князі маглі надзяляць сваіх сыноў удзеламі (землямі) яшчэ пры сваім жыцці, звычайна пасля шлюбу сына альбо пас- ля дасягнення ім пэўнага ўзросту. На падставе гэтай даты, можна лічыць, што прыкладна ад Кошман в.І., Плавінскі М.А. Абарончыя збудаванні Мінскага замчышча ў святле апошніх даследаванняў 109ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) 1085/1086 гг. мог існаваць выдзелены Глебу Мен- скі ўдзел, які актыўна заявіў аб сабе толькі пасля смерці Усяслава Брачыслававіча. Паход 1084/85 г. і жаніцьба Глеба (да 1086 г.) таксама могуць з’яўляцца «часткамі аднаго лан- цуга», бо паход Уладзіміра Манамаха 1084/85 г. першапачаткова быў накіраваны супраць цес- ця Глеба — Яраполка Ізяслававіча, які збег у Польшчу, і толькі потым супраць Менска [за- горульский, 1982, с. 18]. Гэтыя падзеі ў хуткім часе і абумовілі «перанос» Менска з р. Менкі на берагі р. Свіслач і Нямігі і фарміраванне нова- га цэнтра воласці (княства Глеба). Атрымацца гэта магло толькі дзякуючы велізарным люд- скім і грашовым намаганням Усяслава і Гле- ба, якія імкнуліся ўзвесці на паўдневых межах сваей зямлі магутную крэпасць, якая б магла супрацьстаяць кіеўскай пагрозе. Цікавасць выклікае каменны фундамент храма памерамі 16 × 12 м, які выяўлены ў паўночна-ўс- ходняй частцы дзядзінца яшчэ в.Р. Тарасенкам у 1949 г. і які ў далейшым неаднаразова вывучаўся Э.М. загарульскім, Л.в. Аляксеевым, Г.в. Шты- хавым. Адзінае, у чым згодныя навукоўцы, гэта тое, што па сваіх будаўніча-тэхнічных асаблівас- цях выяўлены храм не мае дакладных аналогій сярод адначасовых культавых манументальных збудаванняў Старажытнай Русі. Парушэнне ме- тодыкі раскопак падобных помнікаў прывяло да таго, што даследчыкі па-рознаму вызначаюць час яго ўзвядзення. Разам з тым, на наш погляд, ад- зіным верагодным заказчыкам храма мог быць Глеб Усяслававіч і толькі яго паланенне і змена палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў княстве не дазволіла завяршыць будаўніцтва. варта нагада- ць, што летапіс адназначна сведчыць аб прыхіль- насці Глеба Усяслававіча да дзейнасці царквы. Такім чынам, можна казаць, што фартыфі- кацыйныя збудаванні Мінскага замчышча, прынамсі, у яго паўночна-заходняй частцы, на дадзены момант вывучаныя дастаткова поўна ў выніку даследаванняў канца 1950-х, сярэдзіны 1980-х гг. і прац 2009 г. Падчас усіх пераліча- ных раскопак атрыманыя сходныя археалагіч- ныя сведчанні аб часе ўзвядзення, перабудовы і канструктыўных асаблівасцях абарончых збу- даванняў дзядзінца летапіснага Менска. Алексеев Л.в. Полоцкая земля. Очерк истории Север- ной Белоруссии в IX—XIII вв. — М., 1966. — 296 с. Алексеев Л.в.  западные земли домонгольской Руси. Очерки истории, археологии, культуры. — М., 2006. — Кн. 1. — 289 с. Загорульский Э.М. возникновение Минска. — Мн., 1982. — 358 с. Заяц Ю.А. Оборонительные сооружения Менска ХІ—ХІІІ вв. — Мн., 1996. — 80 с. Заяц Ю.А. К проблеме первоначального Менска (срав- нительная хронология поселения на реках Немига и Мена) // МАБ. — Мн., 2005. — № 9. — С. 26—31. Заяц Ю.А. Отчет об археологических исследованиях участка-2 на территории замчища летом 2009 г. // МАБ. — Мн., 2013. — вып. 24. — С. 200—230. Калядзінскі Л.У. Пра абарончы вал дзядзінца лета- піснага віцебска // заслаўскія чытанні. — заслаўе, 1997. — С. 57—60. Комар А.в. Киев и Правобережное Поднепровье // Русь в IX—Х веках: археологическая панорама. — Москва; вологда, 2012. — С. 300—333. Куза А.в.  Фортификация // Древняя Русь. Город, замок, село. — М., 1985. — С. 167—172 (Археология СССР). Панова Т.Д. Раскопки 1959—1960 гг. в Московском Кремле. Открытия, сделанные спустя полвека // Древности Пскова. Археология. История. Архитек- тура. — Псков, 2011. — вып. 2. — С. 219—244. рабинович М.,  Латышева Г. Из жизни древней Москвы. — М., 1961. — 197 с. раппопорт П.А. военное зодчество западнорусских земель Х—ХIV вв. — М., 1967. — 242 с. (МИА. — № 140). Штыхов Г.в. Города Полоцкой земли (ІХ— ХІІІ вв.). — Мн., 1978. — 160 с. Штыхов Г.в. Археологические раскопки в Минске в 80-е годы ХХ века // ГАз. — Мн., 2004. — № 19. — С. 232—240. в. и.  К о ш м а н,  Н. А.  П л а в и н с к и й ОбОРОНиТЕЛьНыЕ СООРужЕНиЯ МиНСКОГО ЗАМчищА в СвЕТЕ ПОСЛЕЛЕДНих иССЛЕДОвАНиЙ в статье проанализированы существующие дан- ные о фортификации Минского замчища. Можно утверждать, что фортификационные сооружения Минского замчища, по крайней мере в его северо-за- падной части, на данный момент изучены достаточ- но полно в результате исследований конца 1950-х, середины 1980-х и работ 2009 г. в ходе всех перечис- ленных раскопок получены сходные археологичес- кие сведение о времени возведения, перестройки и конструктивных особенностях оборонительных со- оружений детинца летописного Менска. К л ю ч е в ы е с л о в а: оборонительные соору- жения, Минское замчище, детинец. V. I.  K o s h m a n,  M. A.  P l a v i n s k i fortifiCAtions of minsk zAmChyshChA in the Light of reCent reseArCh This article analyzes the existing data on the forti- fications of the Minsk hillfort. We can assume that the Minsk hillfort fortification, at least in the north-east- ern part, studied adequately as a result of research in the late 1950s, mid-1980s and of excavations of 2009. All these excavations produced similar archaeological evidence of construction and reconstruction of fortifica- tions, as well as of constructive peculiarities of shaft and the inside shaft tubular structures of Mensk. K e y w o r d s: fortification, Minsk Zamchyshcha, hillfort. Одержано 10.10.2016