Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца

Артыкул прысвечаны пытанням тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага горада Камянец у Брэсцкай вобласці Р эспублікі Беларусь. Падсумаванні зроблены на падставе здабытага археалагічнага і дакументальнага матэрыялу ў выніку прац 1997—2003 гг. Прапанаваны варыянт візуальнай рэканструкцыі абарончых збуд...

Ausführliche Beschreibung

Gespeichert in:
Bibliographische Detailangaben
Datum:2017
Hauptverfasser: Башкоў, А.А., Іоў, А.В.
Format: Artikel
Sprache:Belarusian
Veröffentlicht: Інститут археології НАН України 2017
Schriftenreihe:Археологія і давня історія України
Schlagworte:
Online Zugang:http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/161736
Tags: Tag hinzufügen
Keine Tags, Fügen Sie den ersten Tag hinzu!
Назва журналу:Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
Zitieren:Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца / А.А. Башкоў, А.В. Іоў // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 357-361. — Бібліогр.: 14 назв. — біл.

Institution

Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
id irk-123456789-161736
record_format dspace
spelling irk-123456789-1617362019-12-20T01:26:02Z Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца Башкоў, А.А. Іоў, А.В. Дискусії Артыкул прысвечаны пытанням тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага горада Камянец у Брэсцкай вобласці Р эспублікі Беларусь. Падсумаванні зроблены на падставе здабытага археалагічнага і дакументальнага матэрыялу ў выніку прац 1997—2003 гг. Прапанаваны варыянт візуальнай рэканструкцыі абарончых збудаванняў горада. В статье на основе результатов археологических исследований 1997—2003 гг. дан вариант реконструкции древнего замчища в г. Каменец Брестской области Республики Беларусь и сделаны выводы относительно топографии старого города. Представлены так же материалы грунтового городского могильника. Оn the basis of the results of archaeological research in the 1997—2003, authors represents reconstruction of Kamieniec hill-fort(situated in Brest region, Belarus) and draws conclusions about the topography of the Old town. In the article presented also the material of the city grave fields. 2017 Article Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца / А.А. Башкоў, А.В. Іоў // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 357-361. — Бібліогр.: 14 назв. — біл. 2227-4952 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/161736 [904.4:303.442.4](476.7)”653/654” be Археологія і давня історія України Інститут археології НАН України
institution Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
collection DSpace DC
language Belarusian
topic Дискусії
Дискусії
spellingShingle Дискусії
Дискусії
Башкоў, А.А.
Іоў, А.В.
Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца
Археологія і давня історія України
description Артыкул прысвечаны пытанням тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага горада Камянец у Брэсцкай вобласці Р эспублікі Беларусь. Падсумаванні зроблены на падставе здабытага археалагічнага і дакументальнага матэрыялу ў выніку прац 1997—2003 гг. Прапанаваны варыянт візуальнай рэканструкцыі абарончых збудаванняў горада.
format Article
author Башкоў, А.А.
Іоў, А.В.
author_facet Башкоў, А.А.
Іоў, А.В.
author_sort Башкоў, А.А.
title Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца
title_short Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца
title_full Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца
title_fullStr Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца
title_full_unstemmed Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца
title_sort да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага камянца
publisher Інститут археології НАН України
publishDate 2017
topic_facet Дискусії
url http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/161736
citation_txt Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца / А.А. Башкоў, А.В. Іоў // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2017. — Вип. 1 (22). — С. 357-361. — Бібліогр.: 14 назв. — біл.
series Археологія і давня історія України
work_keys_str_mv AT baškoŭaa dapytannâabtapagrafííírékanstrukcyístaražytnagakamânca
AT íoŭav dapytannâabtapagrafííírékanstrukcyístaražytnagakamânca
first_indexed 2025-07-14T14:18:26Z
last_indexed 2025-07-14T14:18:26Z
_version_ 1837632278761570304
fulltext 357ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) УДК: [904.4:303.442.4](476.7)”653/654” А. А.  Б а ш к о ў,  А. в.  І о ў ДА ПыТАННЯ Аб ТАПАГРАФІІ І РЭКАНСТРуКЦыІ СТАРАжыТНАГА КАМЯНЦА Артыкул  прысвечаны  пытанням  тапаграфіі  і  рэканструкцыі  старажытнага  горада  Камянец  у  Брэсцкай  вобласці  рэспублікі  Беларусь.  Падсума- ванні зроблены на падставе здабытага археалагіч- нага і дакументальнага матэрыялу ў выніку прац  1997—2003 гг.  Прапанаваны  варыянт  візуальнай  рэканструкцыі абарончых збудаванняў горада. К л ю ч а в ы я  с л о в ы: Заходняя Беларусь, аба- рончыя  збудаванні,  Камянецкая  (Белая)  вежа,  рэ- канструкцыя, тапаграфія заходняе беларускае Палессе багата сваей самабытнай гісторыяй і сваім непаўторным культурным каларытам. Яно здаўна дае шы- рокі фронт для працы этнолагам, фалькла- рыстам, лінгвістам, антраполагам, гісторыкам. Археалагічнае вывучэнне гарадоў заходняй Беларусі, так сама, мае глыбокую гісторыю і значны фонд накопленага тэарэтычна-прак- тычнага матэрыялу. Пачаўшыся з другой па- ловы ХІХ ст., яно прайшло шэраг этапаў і мета- далагічных падыходаў. Маюцца грунтоўныя працы па вывучэнню старажытных гарадоў заходняй Беларусі ў савецкі час: Берасця [Лы- сенко, 1985], Пінска [Лысенко, 1997], ваўкавы- ска [зверуго, 1975], Гародні [воронин, 1954], Наваградка [Гуревич, 1981]. Нажаль прыход- зіцца канстатаваць адсутнасць, да нядаўняга часу, увагі даследчыкаў да ўнікальнага лета- піснага горада Камянца, вядомага нам па ле- тапісных крыніцах з 1276 г. Толькі знакамітая Белая вежа прыцягвала да сябе ў розныя часы ўвагу гісторыкаў, этнографаў, архітэктараў, мастакоў. Напалеон Орда зафіксаваў магут- ныя абрысы вежы на малюнках. Леў Сяменавіч Паеўскі паспрабаваў паказаць гісторыю гэтага велічнага збудавання ў кантэксце этнаграфіч- на-краязнаўчага вывучэння рэгіена. Мікалай Пятровіч Авенарыус звярнуўся да гісторыка- архітэктурных асаблівасцяў дадзенага абарон- чага збудавання. Як састаўная частка сістэмы абарончых збудаванняў валынскіх і беларус- кіх зямель, разглядалася вежа вядомымі са- вецкімі даследчыкамі П.А. Раппапортам [Рап- попорт, 1952; 1967] і М.А. Ткачовым [Ткачоў, 1977]. Першым з сучасных даследчыкаў, каго за- цікавіла праблема археалагічнага вывучэння старажытнага Камянца, стаў А.в. Іоў. У рам- ках правадзімых разведак у Камянецкім р-не Брэсцкай вобласці ў 1997 г., ім быў закладзены шурф каля вежы для высвятлення наяўнасці культурнага пласта. Нажаль намаганні былі дарэмнымі. Гэта паставіла шэраг пытанняў аб праўдзівасці меўшай месца рэканструк- цыі Я. Куліка апублікаванай М.А. Ткачовым і змешчанай у энцыклапедыйным выданні [Эн- цыклапедыя …, 1993] (мал. 1). Для далейшага даследавання старажытна- га горада і яго ваколіц была сфармавана за- ходне-Палеская археалагічная група ў склад- зе супрацоўікаў Інстытута гісторыі НАНБ А.в. Іова і А.А. Башкова Даследчыкі паставілі перад сабой мэту — на падставе вывучэння ар- хеалагічных крыніц, рэканструяваць аблічча старога горада і прасачыць асаблівасці гіста- рычнага развіцця гэтага населенага пункта і яго ваколіц. Адразу вымалеўваліся задачы да вырашэння. 1. Лакалізаваць старажытны замак. 2. вызначыць магчымую гісторыка-тапагра- фічную пераемнасць горада з папярэднімі па- селішчамі больш ранняга часу. 3. Прасачыць эвалюцыю планіграфіі горада з канца ХІІІ ст.© А.А. БАШКОЎ, А.в. ІОЎ, 2017 Дискусії 358 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) 4. знайсці і вывучыць культурныя пласты. 5. Рэканструяваць выгляд першапачаткова- га паселішча і яго абарончых збудаванняў. 6. Даследаваць матэрыяльную культуру го- рада розных эпох, пачынаючы з канца ХІІІ ст. 7. Абследаваць ваколіцы горада на наяўнас- ць археалагічных помнікаў і пры абнаружэн- ні — даследаваць іх. Грунтоўнае археалагічнае вывучэнне гора- да і ваколіц распачалося ў 1998 г. Да палявых прац былі далучаны студэнты гістарычнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсі- тэта. Археалагічныя раскопкі вяліся да 2004 г. [Башкоў, Іоў, 2006]. Першая праблема з якой сутыкнуліся архео- лагі — гэта шчыльная забудова і камунікацыі на прылеглай да вежы тэрыторыі, а таксама па- рушэнне культурных пластоў рэстаўрацыйнымі працамі пачатку ХХ ст. па праекту У.Суслава. У сувязі з гэтым, была абрана тактыка малых раскопаў. Плошча раскопаў вагалася ад 4 да 32 м2. Усяго было ўскрыта 174 м2. Магутнасць культурных напластаванняў дасягала 4 м. У выніку археалагічнага вывучэння стара- жытнага Камянца, удалося знайсці і вывучыць культурныя пласты канца ХІІІ — XVIII стст. Быў лакалізаваны старажытны замак аваль- най формы прыкладна 40 × 40 м, які знаход- зіўся на захад ад вежы (сенняшняя тэрыторыя гімназіі). А.в. Іовым і А.А. Башковым зроблена спроба рэканструкцыі сістэмы абарончых збуда- ванняў, якая ўяўляла сабой дзве адасобленыя выспы, абнесеныя ірвом і валам. На заходняй выспе размяшчаўся першапачатковы замак, на ўсходняй — вежа [Археалогія …, 2009]. Гэта былі дзве адасобленыя абарончыя адзінкі, якія хучэй за ўсе, звязваліся драўляным мастком (мал. 2). Яны маглі выступаць як адзінае цэ- лае, але пры неабходнасці маглі весці ізалява- ную барацьбу. Для прыкладу можна ўзгадаць падзеі канца XIV ст., калі замак быў спалены, а вежа так і не скарылася крыжакам. Аналізуючы археалагічны матэрыял і паслугуючыся логікай і аналогіямі, аўтары прадбачылі існаванне ўяздной брамы ў замак з поўдня. Жылыя будынкі былі размешчаны насупраць брамы з паўночнага боку замкавай пляцоўкі, гаспадарчыя пабудовы — з абодвух Мал. 1. Рэканструкцыя Я. Куліка і М. Ткачова Мал. 2. Рэканструкцыя А. Башкова і А. Іова (мал. А. Башкова) Башкоў А.А., Іоў А.в. Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца 359ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) бакоў ад уяздной брамы, а пасярэдзіне пля- цоўкі — не забудаваны двор (мал. 3). зробленую археолагамі рэканструкцыю абсалютна падцвердзіў план старажытнага Камянецкага замка, датуемы канцом XVIII ст. (мал. 4). Ен быў знойдзены супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАНБ А.А. Мяцельскім у 2008 г. у Аддзеле рукапісаў бібліятэкі РАН у Санкт-Пецярбургу [збор рукапісных мап. Да- датковы вопіс. № 240, арк. 14]. важным з’яўляецца тое, што зробленая ар- хеолагамі ў 2004 г. рэканструкцыя практыч- на дакладна супадае з пазначанымі на плане элементамі: памеры і форма абарончых збуда- ванняў, размяшчэнне ўяздной брамы, жылых і гаспадарчых комплексаў. Адзіным гіпатэтыч- ным дапушчэннем, з’яўляюцца самі драўляныя канструкцыі замка. Нажаль матэрыялы раско- пак не далі прыкладу захаваных драўляных канструкцый старажытнага Камянца, таму ар- хеолагі прапанавалі іх згодна аналогіям, якія вядомыя з раскопак старажытна-беларускіх гарадоў, у тым ліку, горада Бярэсця. Такім чынам, была даказана непраўдзівасць рэканструкцыі Я.Куліка, змешчаная ў шэрагу спецыяльнай літаратуры, у тым ліку, энцыкла- педычных выданнях. Акрамя таго, у выніку даследванняў было прасочана пашырэнне горада ў пазднейшыя часы ўздоўж вуліц Піўненка, Гогаля, Леніна. На вуліцы Піўненка, каля будынку былога Дома піянераў быў лакалізаваны могільнік XVII — XVIII стст. і прасочаны падмуркі каплічкі гэ- тага перыяду. Нажаль лакалізаваць месцазна- ходжанне царквы «звеставання», збудаваную Уладзімірам васількавічам, не ўдалося. Падчас вывучэння культурных напласта- ванняў зроблены цікавыя знаходкі: прылады працы, зброя, значная калекцыя манет XVI— XХ стст., рэчы паўсядзеннага побыту і упры- гожванні. Унікальнай знаходкай з’яўляецца кафля XVI ст. з партрэтнай выявай маладога чалавека ў сярэднявечнай вопратцы, аналогіі якой вядомы ў нязначнай колькасці на тэрыто- рыі Беларусі. Матэрыялы перадмацерыковага пласта (керамічны матэрыял) далі сведчанні пра існаванне на месцы старажатнага замка паселішча Х ст. Археалагічныя разведкі, якія праводзіліся А.А. Башковым ў 1998 г. ў басейне р. Лясная, недалек г. Камянца Брэсцкай вобласці, далі нечаканыя вынікі. На правым беразе рэчкі, за межамі горада, паўночна-заходней ад Камя- нецкай вежы, на ўзвышшы, якая мае мясцо- вую назву «манастыр», былі знойдзены рэшткі грунтовых пахаванняў. Цікаўнасць выклікала мясцовая лягенда пра існаванне ў старажыт- насці манастыра, які падчас маскоўскай нава- лы пайшоў пад ваду. верагодней за ўсе трэба атаясамляць гэтую лягенду з падзеямі другой паловы XVII ст., калі войскі ваяводы Івана Ха- ванскага зруйнавалі мястэчка і спалілі Увас- красенскі манастыр. Дадзеная інфармацыя паспрыяла пачатку земляных прац на вышэй азначаным месцы [Башкоў, 2003; 2005]. Праца на помніку праводзілась таксама сіламі студэнтаў гістарычнага факультэта БрДУ ў рамках археалагічнай практыкі, пра- дугледжанай вучэбнымі планамі вНУ. Штога- довыя археалагічныя даследаванні дадзенай мясцовасці далі наступныя вынікі. Усяго за- кладзена 5 шурфоў агульнай плошчай 72 м2: Мал. 3. Рэканструкцыя старажытнага Камянца ў музейнай экспазіцыі «Камянецкая вежа» (пав. А. Башко- ва і А. Іова) Дискусії 360 ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) у 1998 г. — 4; 1999 — 12; 2000 — 8; 2001 — 24; 2002 — 24 м2. Глыбіня культурнага пласта ва- галась ад 22 да 70 см (без уліку ям). На ускрытай плошчы зафіксавана: 5 цэлых пахаванняў (у чатырох пашкоджаныя чэрапы); 11 пашкоджаных пахаванняў, якія захаваліся ў выглядзе згрупавання костак і чэрапоў. Пяць пахаванняў ідэнтыфікавана як дзіцячыя. Адно з дзіцячых пахаванняў пашкоджана, неглед- зячы на заглыбленне ў мацерык. Акрамя таго, зафіксаваныя дзве тленныя плямы ад дзіцячых пахаванняў. Па ўсей плошчы раскопу, на роз- най глыбіні траплялі адзінкавыя чалавечыя косткі з пашкоджаных пахаванняў. Пахаванні знаходзіліся на рознай глыбіні, ад 20 да 75 см. Толькі два дзіцячых пахаванні за- глыбляліся ў мацерык на 16 і 24 см адпаведна. Арыентацыя касцякоў пераважна заходняя, у некаторых выпадках з невялікім адхіленнем на паўдневы-захад. Толькі адно пахаванне зарыентавана на паўночны-захад. У сямі вы- падках зафіксавана палажэнне рук. У адным пахаванні правая на грудзях — левая ўздоўж, адпаведна ў астатніх: на жываце — на жыва- це, на жываце — на поясе, (страчана) — на по- ясе, на грудзях — (страчана), на грудзях — на жываце, на грудзях — на жываце. Толькі ў двух пахаваннях знойдзены супра- ваджальны інвентар — адзінаццаць фрагмен- таў бронзавых дэкаратыўных дэталяў на пас, якія знаходзіліся ў раене жывата на касцяку кабеты, і два касцяных гузікі ў раене грудзей на касцяку падлетка (верагодна дзяўчынкі). Цікаўнасць выклікаюць фрагменты бронза- вых дэталяў паса, знойдзеныя ў 2001 годзе. Сярод іх вызначаюцца дзве літыя спражкі і частка крука для зашпільвання. Накладкі так- сама літыя, але двусастаўныя. Дэкаратыўная частка, якая спалучалась з тыльнай пласцінай заклепкамі, мацавалась, верагодна, на ску- раны пас. Аналаг дадзенай знаходке вядомы з пластоў XIV ст. у старажытным Ноўгарадзе [Седова, 1981]. Другая цікавая знаходка — керамічны гар- шчок знойдзены на глыбіні 30 см у 2001 годзе сярод згрупавання камянеў. Гаршчок заха- ваўся амаль поўнасцю. Страчаны толькі невя- лічкі кавалак венчыку і бакавіны. Папярэдне яго можна аднесці да ўзораў керамікі перыяду XIV—XV стст. Практычная адсутнасць пахавальнага ін- вентару, арыентацыя, палажэнне і ўзроўні залягання касцякоў, сведчаць пра неадначасо- васць пахаванняў і іх хрысціанскі абрад. Мал. 4. Фрагмент плана Камянца XVIII ст. Башкоў А.А., Іоў А.в. Да пытання аб тапаграфіі і рэканструкцыі старажытнага Камянца 361ISSN 2227-4952. Археологія і давня історія України, 2017, вип. 1 (22) Дарэзаная і ўскрытая плошча раскопаў у 2003 г. і 2004 г. дала нам істотныя ўдакладнен- ні ў вызначэнні асаблівасцяў размяшчэння па- хаванняў. Мы можам сення сцвярджаць аб пэў- най сістэмнасці ў пахаваннях. Калі ўсходняя частка камбінаванага раскопу мела сур’езныя пашкожданні праз меўшую месца распашку, то заходняя частка (ускрытая ў 2002—2004 гг.) дае карціну шэраговага размяшчэння паха- ванняў, прыкладна на адной адлегласці. Так, на сенняшні дзень можна рэканструяваць 4 шэрагі пахаванняў. Прычым зазначым, што заглыбленне ішло ў бок павелічэння з усходу на захад. І калі пахаванні на ўсходзе прасоча- ны ўжо на глыбіні 20 см (гэта паўплывала на моцную іх пашкоджаннасць распашкай), то на захадзе пахаванні зафіксаваны ўжо ў мацеры- навых ямах на глыбіні да 70 см ад дзеннай па- верхні. Упершыню ўдалося прасачыць два паха- ванні ў трунах. Гэта пахаванні двух дарослых людзей, мужчыны і жанчыны з легкім адхілен- нем у арыентацыі на паудневы захад. Рукі ў абодвух знаходзіліся ў аднолькавым палажэн- ні — правая на грудзях, левая на жываце. Ме- навіта ў галавах гэтых пахаванняў на глыбіні ад 15 см зафіксаваны развалы двух ганчарных гаршкоў, пастаўленых уверх донцам. Усе гэта дало нам магчымасць прасачыць пэўную сістэ- матызацыю ў пахаваннях, больш поўную кар- ціну самога пахавальнага абраду з выразнымі слядамі трызны. чаргавасць дзіцячых і падлеткавых паха- ванняў разам з дарослымі ў кожным з шэрагаў могільніка штурхае на думку аб пэўнай сваяц- кай прыналежнасці, альбо нават сямейнасці, пахаваных. Аднак правядзенне антрапала- гічнага аналізу костных рэшткаў дасць нам значна большую інфармацыю, што, безумоўна, з’яўляецца прыярытэтным накірункам у далей- шым вывучэнні могільніка каля г. Камянец. Такім чынам, даследаванні грунтовага могіль- ніка ва ўрочышчы «манастыр» каля Камянца да- юць падставы сцвярджаць аб адкрыцці аданго з першых гарадскіх могільнікаў першай паловы XIV ст. на правым беразе р. Лясная на пўночны захад ад старажытнага гарадзішча і вежы. Поўныя справаздачы аб выніках археалагіч- нага вывучэння г. Камянца і яго ваколіцы зна- ходзяцца ў архіве Інстытута гісторыі НАН Бе- ларусі. Увесь здабыты археалагічны матэрыял перададзены ў фонды Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея і стаў асновай для экспазі- цыі, якая адкрылася ў 2004 г. ў адрэстаўрава- най Камянецкай вежы. У заключэнні адзначым, што праведзеныя археалагічныя даследаванні дазволілі змяніць уяўленні пра тапаграфію і выгляд летапіснага горада Камянца, вывучыць яго матэрыяльную культуру і пахавальны абрад першых жыха- роў, а так сама адкрыць новыя старонкі з яго насычанай гісторыі. Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух та- мах. — Мн., 2009. — Т. 1. — С. 412—413. Башкоў А.А. Даследаванні грунтовага могільніка ў ваколіцах Камянца ў 1998—2002 гг. // ГАз. — Мн., 2003. — № 18. — С. 278—279. Башкоў А.А. Даследаванне грунтовага могільні- ка XIV ст. каля г. Камянца // ГАз. — Мн., 2005. — № 20. — С. 250—251. Башкоў А.А.,  Іоў А.в. Археалагічныя даследаван- ні Камянца і ваколіц у 1997—2004 гг. // Камянец- кія чытанні: Матэрыялы рэспубліканскай навуко- ва-практычнай канферэнцыі (Камянец 4 верасня 2005 г.). — Мн., 2006. — С. 14—19. Беларуская энцыклапедыя. Энцыклапедыя археа- логіі і нумізматыкі Беларусі. — Мн., 1993. — 702 с. воронин Н.Н. Древнее Гродно (по материалам ар- хеологических раскопок 1932—1949). — М., 1954. — Т. 3. — 239 с. Гуревич Ф.Д. Древний Новогрудок: пасадско-околь- ный город. — Л., 1981. — 159 с. Зверуго я.Г. Древний волковыск (X—XIV вв.). — Мн., 1975. — 144 с. Лысенко П.Ф. Берестье. — Мн., 1985. — 399 с. Лысенко П.Ф. Древний Пинск ХІ—ХІІІ вв. — Мн., 1997. — 172 с. раппопорт П.А. волынские башни // МИА. — 1952. — № 31. — С. 202—223. раппопорт П.А. военное зодчество западнорусских зе- мель X—XIV вв. — Л., 1967. — 242 с. (МИА. — № 140). Седова М.в. Ювелирные изделия древнего Новгоро- да X—XV вв. — М., 1981. — 196 с. Ткачоў М.А. замкі Беларусі ХІІІ—XVІІ стст. — Мн., 1977. — 82 с. А. А.  Б а ш к о в,  О. в.  І о в К вОПРОСу О ТОПОГРАФии и РЕКОНСТРуКЦии ДРЕвНЕГО КАМЕНЦА в статье на основе результатов археологических исследований 1997—2003 гг. дан вариант реконструк- ции древнего замчища в г. Каменец Брестской области Республики Беларусь и сделаны выводы относительно топографии старого города. Представлены так же ма- териалы грунтового городского могильника. К л ю ч е в ы е с л о в а: западная Беларусь, обо- ронительные сооружения, Каменецкая башня, ре- конструкция, топография. A. A.  B a s h k o u,  O. V.  I o u the issues of of topogrAphy And the reConstruCtion of the oLd kAmienieC Оn the basis of the results of archaeological research in the 1997—2003, authors represents reconstruction of Kamieniec hill-fort(situated in Brest region, Bela- rus) and draws conclusions about the topography of the Old town. In the article presented also the material of the city grave fields. K e y w o r d s: Western Belarus, fortifications, Tow- er of Kamieniec, reconstruction, topography. Одержано 13.04.2016