"Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа

Аналізується збережена у пізніших копіях рідкісна і все ще немало загадкова пам’ятка східноєвропейської історіографії – “Список руських городів дальніх і ближніх”. На підставі докладного аналізу поодиноких реалій тексту та їх конкретного історичного контексту автор пропонує й обґрунтовує висново...

Повний опис

Збережено в:
Бібліографічні деталі
Дата:2015
Автор: Зайкоўскі, Э.М.
Формат: Стаття
Мова:Belarusian
Опубліковано: Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України 2015
Назва видання:Княжа доба: історія і культура
Онлайн доступ:http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/178990
Теги: Додати тег
Немає тегів, Будьте першим, хто поставить тег для цього запису!
Назва журналу:Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
Цитувати:"Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа / Э.М. Зайкоўскі // Княжа доба: історія і культура. — 2015. — Вип. 9. — С. 273-289. — Бібліогр.: 44 назв. — біл.

Репозитарії

Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
id irk-123456789-178990
record_format dspace
spelling irk-123456789-1789902021-03-27T01:26:28Z "Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа Зайкоўскі, Э.М. Аналізується збережена у пізніших копіях рідкісна і все ще немало загадкова пам’ятка східноєвропейської історіографії – “Список руських городів дальніх і ближніх”. На підставі докладного аналізу поодиноких реалій тексту та їх конкретного історичного контексту автор пропонує й обґрунтовує висновок про походження протографу з XIV ст., визнаючи присутність у збереженому тексті пізніших доповнень. There have been analyzed the “List of the near and remotet owns of Rus’”, which was preserved in the later copies and remainsan enigmatical artifact of the Eastern European historiography. Based on a detailed analysis of the rare realia of the text and its specific historical context, the author offers and justifies the conclusion about the original dating of the protographas 14th century, while the presence of later additions in the preserved text is also recognized. 2015 Article "Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа / Э.М. Зайкоўскі // Княжа доба: історія і культура. — 2015. — Вип. 9. — С. 273-289. — Бібліогр.: 44 назв. — біл. 2221-6294 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/178990 94(477.+476+470)“13” be Княжа доба: історія і культура Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України
institution Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
collection DSpace DC
language Belarusian
description Аналізується збережена у пізніших копіях рідкісна і все ще немало загадкова пам’ятка східноєвропейської історіографії – “Список руських городів дальніх і ближніх”. На підставі докладного аналізу поодиноких реалій тексту та їх конкретного історичного контексту автор пропонує й обґрунтовує висновок про походження протографу з XIV ст., визнаючи присутність у збереженому тексті пізніших доповнень.
format Article
author Зайкоўскі, Э.М.
spellingShingle Зайкоўскі, Э.М.
"Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа
Княжа доба: історія і культура
author_facet Зайкоўскі, Э.М.
author_sort Зайкоўскі, Э.М.
title "Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа
title_short "Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа
title_full "Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа
title_fullStr "Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа
title_full_unstemmed "Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа
title_sort "список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа
publisher Інститут українознавства ім. І. Крип’якевича НАН України
publishDate 2015
url http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/178990
citation_txt "Список городов русских дальних и ближних": датыроўка протографа / Э.М. Зайкоўскі // Княжа доба: історія і культура. — 2015. — Вип. 9. — С. 273-289. — Бібліогр.: 44 назв. — біл.
series Княжа доба: історія і культура
work_keys_str_mv AT zajkoŭskíém spisokgorodovrusskihdalʹnihibližnihdatyroŭkaprotografa
first_indexed 2025-07-15T17:41:26Z
last_indexed 2025-07-15T17:41:26Z
_version_ 1837736244224720896
fulltext Эдвард ЗАЙКОЎСКІ “СПИСОК ГОРОДОВ РУССКИХ ДАЛЬНИХ И БЛИЖНИХ”: ДАТЫРОЎКА ПРАТОГРАФА Адной з цікавейшых крыніц па гістарычнай геаграфіі Усходняй Еўропы ў сярэднявеччы з’яўляецца “Список городов Русских дальних и ближних” (дакладней, як напісана ў арыгінале “А се имена градомъ всѣмъ Русскымъ, дальнимъ и ближнимъ”) (у далейшым у тэксце будзе скарочана называцца “Спіс...”). Ён вядомы па шэрагу летапісаў і зборнікаў XV–XVII стст., дзе змяшчаўся ў выглядзе адмысловага артыкула. Упершыню спробу прадатаваць “Спіс...” зрабіў пачынальнік беларускай археалогіі З. Даленга-Хадакоўскі (А. Чарноцкі), які лічыў, што гэты пісьмовы помнік першапачаткова складзены ў часы вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) Вітаўта або да 1430 г.1. Больш грунтоўнае даследаванне пра час і месца складання “Спіса...”, а таксама па лакалізацыі пералічаных у ім гарадоў была прароблена ўжо ў сярэдзіне ХХ ст. М. М. Ціхаміравым. Гэты даследчык зыходзіў з таго, што “Спіс...” захаваўся ў рукапісе сярэдзіны XV ст. і, значыць, узнік не пазней першай паловы стагоддзя. Больш дакладнае датаванне М. М. Ціхаміраў паспрабаваў вызначыць, зыходзячы з аналізу зместу. Паколькі ў “Спісе...” гарады падзелены на 8 груп паводле палітычнай прыналежнасці (“балгарскія і валоскія”, “польскія”, “кіеўскія”, “валынскія”, “літоўскія”, “разанскія”, “смаленскія”, “залескія”), а для шэрагу гарадоў ўказваюцца асаблівасці гарадскіх умацаванняў – драўляныя яны ці мураваныя (“камены”), то па меры магчымасці ўлічваліся як “палітычны”, так і “архітэктурны” аргументы. Паколькі “балгарскія і валоскія” гарады пералічваюцца адной групай, М. М. Ціхаміраў акцэнтаваў увагу на тым, што балгарскі горад Тырнаў захоплены туркамі ў 1393 г., Відзін – у 1398 г., а валашскі гаспадар Мірча валодаў шэрагам тэрыторый і ў Балгарыі (асабліва ў Дабруджы) двойчы: паміж 1390–1391 гг. і ў 1406–1415 гг., і лічыў магчымым адносіць складанне “Спіса...” да першага са згаданых перыядаў. Паколькі ўказваецца на наяўнасць у пскоўскім горадзе Порхаве мураваных умацаванняў (“Порховъ каменъ”), а па наўгародскіх летапісах вядома, што ў 1387 г. “поставиша город Порхов камен”, то гэты год быў вызначаны як ніжняя дата складання “Спіса...”. Верхняя дата была акрэслена часам, не пазнейшым за 1406 г., таму што ў “Спісе...” яшчэ згадваецца горад Каложа на Пскоўшчыне, які ў 1406 г. быў датла знішчаны Вітаўтам, а жыхары паселены ў Гародні. Гарады “кіеўскія” 1 Ходаковский З. Историческая система Ходаковского // Русский исторический сборник, издаваемый Императорским обществом истории и древностей рос- сийских. – Москва, 1838. – Т. 1, кн. 3. – С. 97–99. УДК 94(477.+476+470)“13” 274 Эдвард ЗАЙКОЎСКІ і “смаленскія” пададзены асобна ад “літоўскіх”. “Вялікі князь Рускі” Скіргайла, які правіў у Кіеве, памёр каля 1395 г., у тым жа годзе войскі Вітаўта ўпершыню авалодалі Смаленскам, таму М. М. Ціхаміраў быў схільны, зыходзячы з гэтай храналогіі, адносіць складанне “Спіса...” да канца XІV ст., а дакладней, да часу паміж 1387 і 1392 гг. Аўтара “Спіса...” даследчык лічыў паходзячым з усходняй часткі акрэсленай у гэтым помніку тэрыторыі, паколькі маецца асабліва дакладнае пералічэнне “разанскіх” і “залескіх” гарадоў, а таксама вялікая ўвага ўдзелена гарадам чарнігаўскім (якія пададзены ў агульнай групе “кіеўскіх”), і гарадам на ўсходняй ускраіне ВКЛ. М. М. Ціхаміраў слушна звяртаў увагу, што адсутнічаюць гарады з чыста балцкім насельніцтвам, такія як Біржы, Кейданы, Шаўлі, тады як Вільня і Трокі, дзе несумненная прысутнасць усходнеславянскіх жыхароў, там згаданыя. Самым раннім варыянтам “Спіса...” М. М. Ціхаміраў лічыў тэкст, змешчаны ў Наўгародскім І летапісе малодшага ізводу, таксама блізкім па часу да яго вызначаў тэкст у Ярмолінскім летапісе. Па меркаванні гэтага вучонага, “Спіс...” узнік у Ноўгарадзе паміж 1387–1392 гг., магчыма ў асяроддзі гандлёвых колаў, звязаных частымі дзелавымі паездкамі з рознымі гарадамі. У большасці варыянтаў “Спіса...” адсутнічае пералік цвярскіх гарадоў, ён маецца толькі ў зборніку Наўгародскага Сафійскага сабора 1602 г., які больш позняга паходжання і дапоўнены ўжо ў XVІ ст. (у ім згаданы “Ивангород камен”, які пабудаваны толькі ў 1492 г.). Што датычыць самага ранняга варыянту ў Археалагічным спісе Наўгародскага І летапісу малодшага ізводу, то М. М. Ціхаміраў, зыходзячы з характару іншых спадарожных яму артыкулаў, лічыў, што “Спіс...” быў унесены ў зборнік, які ўзнік прыблізна ў 30-я гады XV ст.2 М. М. Ціхаміраў таксама паспрабаваў ідэнтыфікаваць гарады, пералічаныя ў “Спісе...”. З “балгарскіх і валоскіх” гарадоў ён абазначыў на карце ўсе, прычым “Гарадок на Чарамошы”, паводле ягонага меркавання – гэта сучасная Віжніца ў Чарнавіцкай вобласці. Абазначэнне “польскія гарады”, паводле гэтага даследчыка, з’яўляецца скажэннем назвы “падольскія гарады”, што не выклікае пярэчанняў. З гэтых 11 гарадоў ён ідэнтыфікаваў большую частку, а наконт згаданых там Чаркасаў прытрымліваўся думкі, што яны не могуць атаясамлівацца з аднайменным горадам на правым беразе Дняпра. З “валынскіх” гарадоў даследчыку не ўдалося ўстанавіць месцазнаходжанне 4 пунктаў: Хороборь, Ивань, Дубичи, Любно. З іх другі ён лічыў верагодным звязваць з пазнейшым сялом Іванье на рацэ Ікве, прытоку Стыры, а Дубічы – з мястэчкам Дубішчы ў Луцкім павеце, або з нейкім з двух сёл Дубішчы недалёка ад той жа мясцовасці. Адпаведнікаў гарадам Любно і Хороборь яму адшукаць не ўдалося. З уключаных у пералік “валынскіх” гарадоў Галіччыны М. М. Ціхаміраву не ўдалося ўстанавіць месцазнаходжанне Изборска на рѣцѣ Солоной. Указаны пасля Бярэсця Брынескъ атаясамлены з Бранскам (сучасны Brańsk Podlaski) на рацэ Нурэц. Нявысветленым засталося знаходжанне гарадоў Колывань, Серенеск, Свинеск. Даследчык звяртаў увагу, што гарады Цвярскога княства (Цвер, Старыца, Зубцоў, Опокы, Гарадзец, 2 Тихомиров М. Н. Список русских го- родов // Исторические записки. – Москва, 1952. – T. 40. – С. 214–259; Его же. Список русских городов дальних и ближних // Его же. Русское летописание. – Москва, 1979. – С. 83–92. 275“СПИСОК ГОРОДОВ РУССКИХ ДАЛЬНИХ И БЛИЖНИХ”: ДАТЫРОЎКА ПРАТОГРАФА Клін, Кашын, Скняцін) не згаданыя ў найбольш старых рэдакцыях “Спіса...”, але пералічваюцца ў пазнейшых3. Я. П. Навумаў, які даследаваў “Спіс...” на два дзесяцігоддзі пазней, прыйшоў да высновы, што гэты пісьмовы помнік быў несумненна складзены па ініцыятыве мітрапаліта Кіпрыяна, які выкарыстоўваў для падмацавання ўласных прэтэнзій на ўладу над епархіямі Малдаўскай і Галіцкай мітраполій неўрэгуляванасць царкоўных адносін у Галічы, Малдавіі і Балгарыі, а таксама нетрываласць царкоўнай улады Канстанцінопальскай патрыярхіі на гэтых землях. Я. П. Навумаў меркаваў, што “Спіс...” (разам з пералікам залатаардынскіх ханаў, еўрапейскіх каралёў і наўгародскіх пасаднікаў) увайшоў у лік дапаўненняў да летапіснага зводу 1409 г., які таксама з’яўляўся вынікам канцэпцыі Кіпрыяна. Часам складання “Спіса...” ён лічыў 1394–1396 гг.4. А. В. Падасінаў у сваім артыкуле пра прынцыпы згадвання гарадоў і месца складання “Спіса...” прасачыў, якія накірункі пераліку гарадоў пераважалі ў розных частках “Спіса...”. Ім была звернута ўвага на сістэматычнае пералічэнне трох вялікіх груп гарадоў – Паўднёва-Заходняй, Паўночна-Усходняй і Паўночнай Русі, прычым кожны раз у адным парадку: ад гарадоў, найбольш аддаленых на поўдні, захадзе, усходзе і поўначы да размешчаных бліжэй да Смаленска, куды сыходзяцца вектары ўсіх пералічэнняў. На падставе гэтых назіранняў было выказана меркаванне калі не пра наўпрост смаленскае паходжанне “Спіса...”, то ва ўсякім разе нейкую блізкую сувязь яго складальніка са Смаленскам5. У канцы 1990-х гадоў В. Л. Янін у сваёй манаграфіі пра ўзаемаадносіны Вялікага Княства Літоўскага і Ноўгарада, закрануў і пытанне датавання часу складання “Спіса...”. Ён звярнуў увагу, што згаданая сярод «літоўскіх гарадоў» Пустая Ржова на Волзе – гэта сучасны Ржэў на Волзе. Паводле летапісных звестак, Ржэўская зямля стала належаць Вялікаму Княству Літоўскаму яшчэ да 1335 года, і была канчаткова страчана ў 1381 г. В. Л. Янін ідэнтыфікаваў згаданыя ў “Спісе...” побач са Ржэвам такія гарады, як Осечен, Рясна, Сижка, Туд, Горышин, Селук (Вселуг), Торусы, Восвято, Зижец, Лукы, Кличень, Волго, якія належалі да Ржэўскай зямлі. Таксама ён указваў, што паколькі ў “Спісе...” гаворыцца пра наяўнасць у Маскве мураваных умацаванняў (“Москва каменъ”),то трэба мець на ўвазе, што ў Маскве мураваны Крэмль быў пабудаваны ў 1367 г. У 1375 г. у Пскове была ўзведзена чацвёртая мураваная сцяна (у “Спісе...” “Пьсковъ каменъ о четырехъ стенъ”). У 1375 г. ржэўскія гарадкі яшчэ заставаліся “літоўскімі”. Грунтуючыся на гэтых храналагічных рэперах, В. Л. Янін часам складання “Спіса...” лічыць адрэзак часу паміж 1375 і 1381 гг. На думку даследчыка, складзены не пазней 1381 г. “Спіс...” у далейшым падвяргаўся карэкцыі і ў другой палове 1430-х гг. або ў 1440-х гг. набыў вядомую цяпер форму6. 3 Тихомиров М. Н. Список… [1952]. – С. 233–259; Его же. Список… [1979]. – С. 107–110, 133. 4 Наумов Е. П. К истории летописного “Списка городов дальних и ближних” // Летописи и хроники: Сборник статей. 1973 г. – Москва, 1974. – С. 150–163. 5 Подосинов А. В. О принципах постро- ения и месте создания “Списка русских городов дальних и ближних” // Восточ- ная Европа в древности и средневеко- вье / Отв. ред. Л. В. Черепнин. – Москва, 1978. – С. 40–48. 6 Янин В. Л. Новгород и Литва: Погра- ничные ситуации XIII–XV веков. – Мо- сква, 1998. – С. 61–70. 276 Эдвард ЗАЙКОЎСКІ У супрацьлегласць М. М. Ціхаміраву і В. Л. Яніну, літоўскі гісторык Т. Баранаўскас стаіць на пазіцыі істотна больш позняга датавання “Спіса...”. Паколькі там гаворыцца пра мураваны замак на востраве возера ў Троках (Тракай) і пра дзве мураваныя сцяны ў замку на паўвостраве (“а новыи Трокы на езере, две стены камены, а вышнии древянъ, а въ острове каменъ”), то Т. Баранаўскас згадвае, што па гістарычных крыніцах завяршэнне будаўніцтва замка на востраве датуецца часам каля 1408 г. Замак на паўвостраве, паводле паведамлення Жыльбера дэ Лануа, з’яўляўся драўляным яшчэ ў 1414 г. Згаданы ў “Спісе...” мураваны замак у Оршы (“Рша каменъ”) узведзены пасля 1407 г. Зыходзячы з гэтага, а таксама ўлічваючы тое, што пералік князёў, мітрапалітаў, епіскапаў у дадатках Наўгародскага першага летапісу малодшага ізводу датаваны часам паміж 1421 і 1425 гг., Т. Баранаўскас лічыць неправамерным датаваць больш раннім часам “Спіс...” як адзін з дадаткаў таго ж летапісу7. Такім чынам, усе датыроўкі складання “Спіса...” грунтуюцца або зыходзячы з палітычнай прыналежнасці пералічаных там гарадоў да той ці іншай дзяржавы, або ў залежнасці ад наяўнасці мураваных умацаванняў, і такім чынам дзеляцца на “палітычныя” і “архітэктурныя”. Пры спробе аналізу “Спіса...” наконт таго, палітычнай карце якога часу адпавядае суаднясенне да пэўных груп пералічаных там гарадоў, кідаецца ў вочы шэраг момантаў, якія супярэчаць прапанаваным вышэй датыроўкам. Сярод групы “смаленскіх” гарадоў названы “Мьстиславъ на Вехрѣ”, г. зн. г. Мсціслаў сучаснай Магілёўскай вобласці. Аднак добра вядома, што Мсціслаў належаў Смаленскаму княству толькі да 1359 года, а потым быў далучаны да Вялікага Княства Літоўскага8. Да самага канца незалежнасці Смаленскага княства (1404) Мсціслаў не ўтвараў ужо якога-небудзь адзінства з астатнімі “смаленскімі” гарадамі, не ўтвараў разам з імі асобнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі і ў часе знаходжання Смаленска ў складзе ВКЛ (1404–1514). Асобна выдзелена група “валынскіх” гарадоў, якая ўключае ў сябе як уласна валынскія, так і галіцкія. Аднак пасля смерці апошняга галіцка-валынскага князя Баляслава-Юрыя ІІ (1340), і асабліва пасля вайны за галіцка-валынскую спадчыну 1349–1352 гг., Галіччына была захоплена Польскім каралеўствам, а Валынь апынулася ў складзе ВКЛ, і аж да Люблінскай уніі 1569 г. Галіччына і Валынь знаходзіліся ў розных дзяржавах. Дзеля справядлівасці трэба адзначыць, што ўпершыню звярнуў увагу на пералічэнне валынскіх і галіцкіх гарадоў у адной групе, і таму датаваў складанне “Спіса...” часам да 1340-х гадоў яшчэ ў канцы 1990-х годов. М. Ю. Брайчэўскі. Пра “кіеўскія” гарады, куды ўключаны таксама гарады Чарнігаўшчыны, Пераяслаўшчыны і шэраг іншых, ён меркаваў, што да той рубрыкі ўвайшлі паселішчы, якія на момант складання “Спіса...” знаходзіліся пад юрысдыкцыяй кіеўскага князя. Пра “літоўскі параграф” “Спіса...” М. Ю. Брайчэўскі прытрымліваўся думкі, што 7 “Список русских городов” о замках Литвы // Электронны рэсурс. Рэжым до- ступу: http:/wap.historiae.borda.ru/? 1-3- 90-00000050-000-0-0-1097195671. Дата до- ступу: 12.VIII.2015 г. 8 Патриаршая или Никоновская лето- пись // Полное собрание русских лето- писей (далее – ПСРЛ). – Москва, 1965. – Т. 10. – С. 231. 277“СПИСОК ГОРОДОВ РУССКИХ ДАЛЬНИХ И БЛИЖНИХ”: ДАТЫРОЎКА ПРАТОГРАФА гэта група “адлюстроўвае першы этап у развіцці экспансіі маладой “Літоўскай дзяржавы на Русь – у часы Гедыміна”9. Вяртаючыся да “валынскіх” гарадоў, нельга не звярнуць увагу на тое, што там адсутнічаюць гарадскія паселішчы Саноцкай зямлі – Санок, Каросна (сучаснае Krosno), Пераворск (Przeworsk), Ряшев (Rzeszów). Звычайна лічыцца, што Саноцкая зямля была захоплена польскім каралём Казімірам Вялікім не пазней 1345 года10, раней за астатнюю частку Галіччыны. Зрэшты, там адсутнічаюць і гарады рэгіёна, які пазней назвалі Падляшшам – у першую чаргу Дарагічын, а таксама Бельск, Мельнік, Бранск. Спроба М. М. Ціхамірава атаясаміць згаданы сярод “валынскіх” гарадоў Брынескъ з падляшскім Бранскам выглядае недастаткова пераканаўчай, таму што там не згаданыя больш буйныя Дарагічын і Бельск. На нашу думку, гэты Брынескъ існуе больш падстаў звязваць з сучасным сялом Брынь (Бринь) Галіцкага раёна Івана-Франкоўскай вобласці, улічваючы наяўнасць на тэрыторыі сяла гарадзішча перыяду Кіеўскай Русі. Падляшша ў ХІІІ ст. належала Галіцка-Валынскай дзяржаве, а ў Дарагічыне ў 1254 г. каранаваўся каралеўскай каронай Данііл Раманавіч. У граматах апошніх галіцкіх князёў Андрэя і Льва Юр’евічаў, іхняга пераемніка Баляслава- Юрыя ІІ згадкі пра гарады Падляшша адсутнічаюць11. Але вядомы ліст 1325 г. мазавецкіх князёў Тройдэна І і Земавіта да рымскага папы, дзе яны згадалі, што ўсходняя мяжа іхніх уладанняў праходзіць за 2 мілі (г. зн. каля 15 км) ад Гродна12. Значыць, ва ўсякім разе паўночная частка Падляшша ў той час належала Мазовіі. У апошняй за ХІІІ ст. згадцы пра Ваўкавыск паведамлялася, што ў 1289 г. літоўскія князі Будзівід і Будзікід саступілі гэты горад валынскаму князю Мсціславу Данілавічу, “абы с ними миръ держалъ”13. Але ў “Спісе...” пра Ваўкавыск нічога не паведамляецца, як і пра Слонім, які таксама належаў раней галіцка-валынскім князям. Больш таго, у “Спісе...” не згадваюцца размешчаныя паўднёвей Ваўкавыска і Слоніма Камянец, Кобрын і нават Ратна на поўначы сучаснай Валынскай вобласці. У гэтай сувязі ўзнікаюць сумненні, ці можна атаясамляць з Брэстам згаданы ў групе “валынскіх” гарадоў Берестій (Берестии), тым больш, што гэтая форма назвы адрозніваецца ад ужываных у сярэднявеччы формаў Берестье, Бересть. На паўночным захадзе Украіны і паўднёвым уcходзе Польшчы вядома яшчэ некалькі паселішчаў з падобнымі назвамі: Бэрэсьце (Bereście) у Грубешаўскім павеце Люблінскага ваяводства, Бэрэст (Berest) на Лемкаўшчыне (цяпер Новасондэцкі павет Малапольскага ваяводства), Берестовець у Кастопальскім раёне Ровенскай вобласці. Паводле 9 Брайчевський М. Ю. Географічні межі Галицького князівства близько 1185 р. (з коментарів до “Слова о полку Ігоревім”) // Галич i Галицька земля. Збірник наукових праць. – Киïв; Галич, 1998. – С. 27. 10 Грушевський М. Історія Украïни– Руси. – Киïв, 1993. – Т. 4: XIV–XVI віки – відносини політичні. – С. 31–32. 11 Куник А. А. Объяснительное введе- ние к грамотам и летописным сказаниям, касающихся истории Червонной Руси в XIV в., с приложением подлинных тек- стов // Болеслав-Юрий ІІ, князь всей Ма- лой Руси: сборник материалов и иссле- дований, сообщенных О. Гансиоровским, А. А. Куником, А. С. Лаппо-Данилев- ским, И. А. Линниченко, С. Л. Пташиц- ким и И. Режабком. С 10 таблицами. – Санкт-Петербург, 1907. – С. 149–155. 12 Codex diplomaticus Prussicus. – Konigsberg, 1848. – Т. 3 / Verleger J. Voigt. – Nr. 134. – S. 182. 13 Ипатьевская летопись // ПСРЛ. – Москва, 1998. – Т. 2. – Стб. 933. 278 Эдвард ЗАЙКОЎСКІ “Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага…”, гэты Берестовець яшчэ ў ХІ ст. з’яўляўся ўмацаваным горадам невялікага ўдзельнага княства14. У названым сярод “валынскіх” гарадоў Пінску апошнія самастойныя князі з нашчадкаў Святаполка Ізяславіча правілі дзесьці да канца ХІІІ ст. Як паведамляў Іпацьеўскі летапіс, у 1292 г. “преставися пинський князь Юрьи сын Володимиров кроткый смиреный, правдивый и плакася по нем княгини его и сынове его и брат его Демид и все людье плакахуся о нем плачем великим”15. У адрозненне ад Пінска, раней цесна звязаны з ім Тураў і шэраг іншых гарадоў былой Тураўскай зямлі ў “Спісе...” пералічваюцца сярод “кіеўскіх” гарадоў. Каля 1303–1304 гг. узнікла асобная Галіцкая праваслаўная мітраполія, якая была скасавана не пазней 1326 г. У склад гэтай мітраполіі ўваходзіла і Тураўская епархія. Аднак вядома, што яшчэ ў другой палове ХІІІ ст. епіскапская кафедра з Турава была перанесена ў Пінск. Зыходзячы з таго, што цэнтры ўсіх астатніх епархій Галіцкай мітраполіі (Галіч, Луцк, Перамышль, Уладзімір, Холм) знаходзіліся на тэрыторыі Галіцка-Валынскай дзяржавы, можна меркаваць, што і Пінск да таго часу быў уключаны ў склад гэтай дзяржавы. У “Летапісцы вялікіх князёў літоўскіх” паведамляецца, што вялікі князь Гедымін (†1341) аддаў Пінск сыну Нарымонту. Значыць, уключэнне гэтага горада ў склад ВКЛ адбылося яшчэ пры жыцці Гедыміна. У пераліку “валынскіх” гарадоў паміж Белзам і Церабоўлем згаданыя Дубічы. Досыць сугучную назву мае в. Дубецка (Dubiecko), размешчаная на р. Сан у Пшэмыскім (Перамышльскім) павеце Падкарпацкага ваяводства Польшчы. Паводле звестак “Слоўніка геаграфічнага…”, раней паселішча размяшчалася на месцы цяперашняй вёскі Руска Весь і было перанесена на цяперашняе месца ваяводам сандамірскім Пятром Кмітам, які атрымаў паселішча ва ўласнасць ад караля Уладзіслава Ягайлы ў 1389 г. Правы горада былі нададзеныя каралеўскім прывілеем у 1407 г.16. М. М. Ціхаміраў прызнаваў, што “цалкам нявысвятленым застаецца месцазнаходжанне такіх гарадоў, як Колывань, Серенеск, Свинеск”. Між тым яшчэ ў канцы ХІХ ст. “Слоўнік геаграфічны…” дапускаў, што калісьці Калыванню называлася Клевань17 – зараз пасёлак гарадскога тыпу ў Ровенскім раёне Ровенскай вобласці. Што датычыць Изборска на рѣцѣ Солоной, то, на нашу думку, гэты горад знаходзіўся ў Прыкарпацці, дзе здаўна вядомыя радовішчы солі, і на тэрыторыі Львоўскай вобласці ёсць некалькі рэчак з “салёнымі” назвамі. Адна з іх – рэчка Солониця,якая працякае ў Старасамбарскім і Самбарскім раёнах, яшчэ адна Солониця вядомая ў межах Драгобычскага раёна і працякае побач з г. Трускавец, рэчка з такой жа назвай цячэ праз с. Чуловічы Гарадоцкага раёна. Групу гарадоў, названых у “Спісе...” як “балгарскія і валоскія”, М. М. Ціхаміраў і іншыя даследчыкі звычайна разглядалі, як прыналежныя да Другога Балгарскага царства апошніх гадоў яго існавання (або нават у канцы 14 Berestowiec // Słownik geografi czny Królestwa Polskiego i innych krajów sło- wiańskich. – Warszawa, 1880. – T. 1. – S. 140. 15 Ипатьевская летопись. – Стб. 938. 16 Dubiecko // Słownik geografi czny Kró- lestwa Polskiego i innych krajów słowiań- skich. – Warszawa, 1881. – Т. 2. – S. 187. 17 Klewań // Słownik geografi czny Kró- lestwa Polskiego i innych krajów słowiań- skich. – Warszawa, 1883. – T. 4. – S. 139. 279“СПИСОК ГОРОДОВ РУССКИХ ДАЛЬНИХ И БЛИЖНИХ”: ДАТЫРОЎКА ПРАТОГРАФА XIV – пачатку XV ст., калі Дабруджа належала Мірчу, гаспадару Валахіі), і да Малдаўскага княства (тэрмін “волоский” сапраўды ужываўся ў XV–XVІ стст. у значэнні “малдаўскі”). Між тым, не бралася пад увагу, што ў той жа час словы “волоский”, “влоский” мелі і другое значэнне – у сэнсе “італьянскі”18. Калі дапусціць магчымым такое ўжыванне слова “волоский” у “Спісе...”, тады можна па-новаму зірнуць на “валоскую” прыналежнасць гарадоў дэльты Дуная і паўднёвай часткі міжрэчча Прута і Днястра. Там згаданыя такія гарады, як “Дичинъ, Киліа, на устье Дуная Новое Село, на усть Днѣстра над моремъ Бѣлгородъ, Чернь…”. Пад Белгарадам у вусці Днястра і над морам маецца на ўвазе Белгарад-Днястроўскі. Але добра вядома, што ў ХІІІ–XІV стст. у гэтым горадзе існавала генуэзская гандлёвая факторыя, а для паселішча ўжывалі італьянскую назву Монкастра. На недайшоўшай да нашага часу карце генуэзца Джаванні да Карыньяна пачатку XІV ст. каля Монкастра абазначаны герб Генуі. Невядома, што ён значыў: тэрытарыяльныя прэтэнзіі ці рэальную прыналежнасць горада Генуі. І. Г. Канавалава і В. Б. Перхаўка сцвярджаюць, што не захавалася сведчанняў пра прысутнасць у Монкастра прадстаўнікоў генуэзскай адміністрацыі, але прызнаюць, што жыхары Монкастра – італьянцы і грэкі – пераважна займаліся перавозкай збожжа ў Перу (Галату) – генуэзскую калонію ў прыгарадзе Канстанцінопаля19. Дзічын, размяшчэнне якога на Дунаі ўказана ў “Спісе...”, М. М. Ціхаміраў быў схільны атаясамліваць з Мачынам. І. Г. Канавалава і В. Б. Перхаўка Дзічын (Вічыну) лакалізуюць на правым беразе Дуная ў мясцовасці Эскі- кале, за 2 км на ўсход ад сучаснага румынскага горада Ісакча, размешчанага каля мяжы з Украінай. Ужо ў канцы ХІІІ ст. у Вічыне мелася італьянская факторыя, а ў 1298 г. там згадваецца генуэзскі консул. Цэнтрам міжнароднага гандлю Вічына працягвала заставацца і пазней, ва ўсякім разе да 1360-х гадоў. У 1351 г. Вічына, разам з іншымі чарнаморскімі факторыямі Генуі, павінна была прадаставіць сродкі для вайны з Венецыяй20. У адрозненне ад Вічыны, у канцы ХІІІ ст. генуэзцы не толькі яшчэ не авалодалі візантыйскай крэпасцю Лікастома (якая існавала паблізу пазнейшай Кiліі), але яшчэ нават не практыкавалі суднаходства па Кілійскаму гірлу дэльты Дуная. На працягу першай паловы XIV ст. становішча змянілася, і крэпасць Лікастома перайшла ў рукі генуэзцаў. Такі яе статус зафіксаваны вялікай колькасцю дакументаў. Крэпасць Лікастома стала рэзідэнцыяй генуэзскага ваеннага губернатара, выконваючы адміністрацыйныя і абарончыя функцыі. Назвы “Кілія” і “Лікастома” ўжываліся для абазначэння аднаго і таго ж населенага пункта на беразе паўночнага рукава дэльты Дуная, прычым першая з іх выкарыстовалася мясцовым насельніцтвам, а другая — візантыйцамі і заходнееўрапейцамі. На чале генуэзскай калоніі ў Кіліі стаяў прысланы Генуэзскай рэспублікай консул, у распараджэнні якога былі рахункавод, пасыльны, сакратар суда і некалькі арбалетчыкаў. Акрамя італьянцаў, у Кіліі стала жылі армяне і грэкі21. Зараз 18 Гістарычны слоўнік беларускай мовы. – Мінск, 1984. – Вып. 4: Вкупитися – Вспение / Рэдактар А. М. Булыка. – С. 42, 142. 19 Коновалова И. Г., Перхавко В. Б. Древ- няя Русь и Нижнее Подунавье. – Москва, 2000. – С. 136. 20 Там жe. – С. 93–99. 21 Там же. – С. 120–131. 280 Эдвард ЗАЙКОЎСКІ Кілія – гэта горад на беразе Кілійскага і Стэпавага вусцяў р. Дунай у Адэскай вобласці Украіны. Згаданы ў “Спісе...” “Городок на Черемошѣ”, паводле М. М. Ціхамірава, мог быць Віжніцай, якая сустракаецца на картах XVII ст. Гэты даследчык канстатаваў, што ў розных летапісах, якія змяшчалі варыянты “Спіса...”, наглядаецца разнабой у напісанні назвы яшчэ аднаго горада — ад “Чечунь” у Першым наўгародскім летапісе да “Нечюнь” у Ярмолінскім і Васкрасенскім летапісах22. Пазней Б. А. Цімашчук і шэраг іншых вучоных прыйшлі да высновы, што Гарадок на Чарамошы трэба атаясамліваць з горадам Хмелеў у дакументах Малдаўскага княства, які згадваўся як размешчаны недалёка ад польскай мяжы (праходзіла па р. Чарамош). Сапраўды, на правабярэжжы гэтай ракі, каля с. Карапчыў (Карапчів) Віжніцкага раёна Чарнавіцкай вобласці, ёсць рэшткі сярэднявечнага землянога ўмацавання пад назвай “Гарадок”. Недалёка ад гэтага землянога ўмацавання маецца ўрочышча Хмелеўскі кут. Рэшткі ж “Чечюня” выяўлены на гары Цэцына, за 7 км на захад ад Чарнавіц. У 1908 г. археолаг В. Мільковіч у выніку даследаванняў прыйшоў да высновы, што на гары калісьці стаяла вартавая мураваная вежа дыяметрам 20 м, узвядзенне якой пазней датавалі другой паловай XІV ст. Драўляныя дамы жыхароў “Чечюня” размяшчаліся каля падножжа гары, на месцы сучаснага сяла Цэцына. У другой палове XV ст. крэпасць была разбурана, і згадкі пра “Чечюн’» у пісьмовых крыніцах знікаюць23. Паміж “Чечюном” і Гарадком на Чарамошы ў групе “балгарскіх і валоскіх” гарадоў узгаданая Каламыя – зараз раённы цэнтр Івана-Франкоўскай вобласці. Вядомы запіс у рукапіснай кнізе XV ст., які пачынаецца словамі: “В лето 1029 при благоверном князи галицком Илве и Андреи, при воеводе Коломийском Ходку, стулника Илвова…”24. Без сумнення, гутарка ідзе пра 6829 год (г. зн. 1321 г.), калі суправіцелямі Галіцка-Валынскай дзяржавы сапраўды з’яўляліся Леў і Андрэй Юр’евічы. Што датычыць такіх паселішчаў, згаданых у групе “балгарскіх і валоскіх”, як Яськый Торг (цяперашнія Ясы), Романовъ Торгъ, Немечь (Нямц), Корочюнов Камень (Пятра), Сочава (Сучава), Сереть (Сірэт), Баня (Байя), то паводле археалагічных дадзеных, усе яны пачынаюць набываць прыкметы гарадоў не раней сярэдзіны XІV ст.25, калі ўзнікае Малдаўскае княства. Усе гэтыя паселішчы размешчаны заходней р. Прут, у міжрэччы Прута і Сірэта, або на правабярэжжы апошняга, там, дзе знаходзілася ядро гістарычнай Малдовы (зараз тэрыторыя Румыніі). Што датычыць міжрэчча Днястра і Прута (за выключэннем яго самай паўднёвай часткі), г. зн. тэрыторыі сучаснай Рэспублікі 22 Тихомиров М. Н. Список [1952]. – С. 225–226. 23 Тимощук Б. А. Исчезнувшие города Буковины // Вопросы истории. – 1964. – № 5. – С. 215–216. 24 Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Западной Руси в составе Великого княжества Ли- товского. – Киев, 1987. – С. 22; Кійко В. І. Війсково-політична діяльність галицько- волинських князів у другій половині ХІІІ – на початку XІV ст. // Вісник Націо- нального університету “Львівська політех- ніка”. – Львів, 2007. – № 584: Держава та армія. – С. 36; 25 Полевой Л. Л. Очерки исторической географии Молдавии ХІІІ–XV вв. – Ки- шинев, 1979. – С. 43–60. 281“СПИСОК ГОРОДОВ РУССКИХ ДАЛЬНИХ И БЛИЖНИХ”: ДАТЫРОЎКА ПРАТОГРАФА Малдова, то ў “Спісе...” не названа ніводнага горада. Гэта можа значыць, што згаданыя абшары са значнай доляй верагоднасці маглі быць занятыя качавым насельніцтвам, якім у дачыненні да XІV ст. з’яўляліся татары. Вяртаючыся да пытання пра двайную – “балгарскую і валоскую” прыналежнасць такіх гарадоў, як Белгарад, Дзічын (Вічын), Кілія, дзе існавалі калоніі генуэзцаў, трэба не выпускаць з-пад увагі яшчэ адзін момант. Справа ў тым, што пасля разгрому ханам Залатой Арды Тактой у 1299–1300 гг. у Ніжнім Паднястроўі цемніка Нагая, які доўгі час фактычна з’яўляўся самастойным правіцелем прычарнаморскіх зямель, балгарскі цар Тодар Святаслаў (1300– 1321 гг.), што правіў у Тырнаве, дапамог абясшкодзіць сына Нагая – Чаку (Джэку), спачатку зняволіўшы апошняга ў крэпасці, а потым і забіўшы яго. Ва ўдзячнасць за гэта хан Такта аддаў паўднёвую частку міжрэчча Днястра і Прута балгарскаму цару, якому яна і належала да пачатку 1320-х гадоў, а можа, і трохі пазней, да моманту новай хвалі экспансіі Залатой Арды пры хане Узбеку. Але ў пачатку XІV ст. на паўночна-заходняе ўзбярэжжа Чорнага мора, уключаючы Белгарад у вусці Днястра, распаўсюджвалася ўлада балгарскага цара26. Наконт асаблівасцяў палітычнага статусу гэтай тэрыторыі сярод даследчыкаў пануюць дзве асноўныя думкі. П. Ф. Параска меркаваў, што паражэнне Нагая і задушэнне выступленняў яго сыноў і ўнукаў яшчэ не азначала ўключэння ўладанняў Нагая ў склад Залатой Арды, гэта дзяржава ў самым пачатку XІV ст. знаходзілася ў неспрыяльнай палітычнай абстаноўцы, актыўнасць мангола-татараў у накірунку Галіцка-Валын- скай дзяржавы, Венгрыі, Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага знізілася, і на працягу амаль усёй першай чвэрці XІV ст. адсутнічаюць паведамленні пра ўдзел татараў у падзеях на Балканах і ў Падунаўі. Таму Галіцка-Валынская дзяржава ў пачатку XІV ст. цалкам вызвалілася ад золатаардынскай залежнасці. Паводле аўтара “Ананімнага апісання Усходняй Еўропы”, які падарожнічаў у 1307–1308 гг. з Канстанцінопаля ў Львоў, Балгарыя межавала непасрэдна з Галіцка-Валынскай дзяржавай. Аўтар “Ананімнага апісання…” нічога не згадваў пра татарскія ўладанні заходней Днястра27. М. А. Мохаў меркаваў, што ў гэты перыяд балгарска- галіцкае памежжа праходзіла дзесьці паміж вусцямі і вярхоўямі Днястра, Прута і Сірэта, г. зн. па тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Малдова28. У процівагу гэтаму І. Г. Канавалава, В. Б. Перхаўка, М. Дз. Руссеў схільныя лічыць, што Днястроўска-Дунайскае міжрэчча ў першай трэці XІV ст. знаходзілася 26 История на България в четирина- десет тома. – София, 1982. – Т. 3: Втора Българска държава. – С. 299; Коновало- ва И. Г., Перхавко В. Б. Древняя Русь... – С. 91; Коновалова И. Г., Руссев Н. Д. О политическом положении региона Дне- стровско-Дунайских степей в первой тре- ти XIV в. // Социально-экономическая и политическая история Молдавии перио- да феодализма / Ред. коллегия: П. В. Со- ветов (отв. редактор) и др. – Кишинев, 1988. – С. 39–43; Параска П. Ф. Политика Венгерского королевства в Восточном Прикарпатье и образование Молдав- ского феодального государства // Кар- пато-дунайские земли в средние века / Ред. коллегия: Я. С. Гросул (отв. ред.) и др. – Кишинев, 1975. – С. 45; Его же. Вне- шнеполитические условия образования Молдавского феодального государства / Отв. ред. П. Ф. Советов. – Кишинев, 1981. – С. 65; Полевой Л. Л. Очерки истори- ческой географии... – С. 67. 27 Параска П. Ф. Политика Венгерского королевства… – С. 45–46; Его же. Внешне- политические условия… – С. 66–67. 28 Мохов Н. А. Молдавия эпохи феода- лизма. – Кишинев, 1964. – С. 86. 282 Эдвард ЗАЙКОЎСКІ ў двайным падпарадкаванні – Залатой Ардзе і Балгарыі, і цар Балгарыі з’яўляўся васалам золатаардынскага хана. Наўмыснае ўскладанне функцый правіцеля гэтай тэрыторыі на васальнага цара, па меркаванні гэтых даследчыкаў, было выклікана імкненнем хана Такты пазбегнуць з’яўлення новай апазіцыі на захадзе сваіх уладанняў, аслабіць антаганізм паміж мясцовым насельніцтвам і Сараем29. Група “польскіх” (а фактычна падольскіх) гарадоў уключае паселішчы ад Камянца-Падольскага на захадзе (у “Спісе...” названы як Каменець) да Чаркасаў на ўсходзе, і такім чынам працягнулася ад верхняга Днястра да Дняпра больш як на 400 км. Хоць у свой час М. М. Ціхаміраў і выказваўся: “Дакладна гэтак жа цяжка думаць, што Чаркасы на Дняпры аднайменныя з польскім ці падольскім горадам Чаркасы, названым у “Спісе”, і лічыў, што месцазнаходжанне толькі гэтага горада застаецца невядомым30, згадванне яго побач са Звенігарадам (зараз Звенігародка ў Чаркаскай вобласці) пераконвае ў тым, што там названыя менавіта Чаркасы на Дняпры. Да таго ж, Чаркасы і Звенігарад адсутнічаюць у групе геаграфічна больш блізкіх да іх “кіеўскіх” гарадоў, і гэта з’яўляецца яшчэ адным аргументам у карысць таго, што палітыка-геаграфічнае значэнне “падольскія” (або “польскія” – ад слова “поле”, г. зн. стэп) азначала тэрыторыю да Дняпра і было шырэй за пазнейшае Падолле як этнаграфічны рэгіён. Даследчык гісторыі Украіны XІV ст. Ф. М. Шабульдо прыйшоў да высновы, што “прыблізна з канца 20-х гадоў XІV ст. тэрыторыя Кіеўскай зямлі аказалася падзеленай на літоўскую і ардынскую сферы ўладарання”, прычым у апошнюю ўваходзіла паўднёвая частка Кіеўшчыны з Чаркасамі. Такое становішча ён лічыць вынікам паходу вялікага князя літоўскага Гедыміна на Кіеў і потым дасягнутага ў канцы 1324 г. кампраміснага пагаднення паміж ВКЛ і Залатой Ардой адносна іх памежных уладанняў31. У свой час літоўскі гісторык Р. Батура зрабіў вызначэнне тэрыторыі Падольскай зямлі, якая склалася ў адміністрацыйна-тэрытарыяльных адносінах да сярэдзіны XІV ст.: гэта прастора паміж Днястром, Дняпром, яго прытокам Рось і Чорным морам. На гэтых шырокіх абшарах Р. Батура выдзяляў заходнюю частку (Малое Падолле), якая ўключала ваколіцы Камянца- Падольскага, Скалы, Бакоты і цягнулася на ўсходзе, магчыма, да Паўднёвага Буга, і за ёй пазней, у XV ст., уласна і зацвердзілася назва Падольскай зямлі32. Абапіраючыся на звесткі сярэднявечных гісторыкаў з Егіпта Р. Бейбарса і Эннувейры (паколькі Егіпет меў цесныя палітычныя сувязі з Залатой Ардой), Я. Р. Дашкевіч сцвярджаў, што пасля смерці цемніка Нагая ягоны ўнук Каракісек у 1301/1302 г. разам са сваімі родзічамі Джэрык Цемірам і Юлукутлу на чале войска ў 3 тысячы воінаў захапілі ў Галіцка-Валынскай дзяржавы (дзяржавы Керэл, г. зн. каралеўства) Падолле (Будул), надоўга там аселі і займаліся грабежніцкімі нападамі на суседзяў. Пазней, да разгрому ў 1362/1363 г. вялікім 29 Коновалова И. Г., Руссев Н. Д. О по- литическом положении… – С. 42–43; Коновалова И. Г., Перхавко В. Б. Древняя Русь... – С. 93. 30 Тихомиров М. Н. Список… [1952]. – С. 227; Его же. Список… [1979]. – С. 101. 31 Шабульдо Ф. М. Земли Юго-Запад- ной Руси… – С. 30–31. 32 Батура Р. Борьба Литовского вели- кого княжества против Золотой Орды. Автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук. – Вильнюс, 1972. – С. 26–30. 283“СПИСОК ГОРОДОВ РУССКИХ ДАЛЬНИХ И БЛИЖНИХ”: ДАТЫРОЎКА ПРАТОГРАФА князем літоўскім Альгердам татараў у бітве на Сіняй Вадзе, на тэрыторыі Падолля існавала дзяржава Праславія (як яе называў адзін фларэнційскі храніст у 1352 і 1354 гг), пад якой трэба разумець пазнейшую Брацлаўшчыну, назва яе у замежнай хроніцы трансфармавалася з-за змены губнога “б” у “п”. Хоць там жыло шмат усходнеславянскага насельніцтва, але правячая вярхушка ў асноўным была татарская. Пакуль не вывучана пытанне, ці з’яўлялася Праславія прамым спадкаемцам колішняй стэпавай дзяржавы Каракісека33. Група “кіеўскіх” гарадоў у “Спісе...” ўключае не толькі гарады былога Кіеўскага княства ў межах другой паловы ХІІ – пачатку ХІІІ ст., але і прыналежныя раней да Пераяслаўскай, Чарнігава-Северскай земляў, а таксама часткова Тураўскай (Тураў, Перароў) і нават на паўднёва-заходняй ускраіне Смаленскай (Пропошескъ – пазнейшы Прапойск) зямель. На паўночным захадзе крайнім пунктам акрэслены Копылъ (сучасны Капыль у Мінскай вобласці). Выклікае вялікае сумненне, што кіеўскі князь мог мець рэальную ўладу на ўсім гэтым абшары, хутчэй за ўсё аддаленыя гарады знаходзіліся ад яго ў нейкай форме намінальнай залежнасці, ці, магчыма, агульнай для ўсіх была неабходнасць выплочваць пэўную даніну Залатой Ардзе. У летапісах зафіксавана, што ў 1331 г. кіеўскі князь Фёдар (якога некаторыя гісторыкі лічаць братам Гедыміна) пры спробе затрымаць наўгародскага архіепіскапа Васіля Каліку пад Чарнігавам, дзейнічаў разам з татарскім баскакам і атрадам у 50 чалавек34. На думку Л. В. Вайтовіча, каля 1300/1301 г. пры дапамозе хана Такты ў Кіеўскім княстве ўсталявалася пуціўльская дынастыя, якая паходзіла з чарнігаўскіх Ольгавічаў, і ў першай чвэрці XІV ст. у Кіеве правіў Уладзімір- Іван Іванавіч, які згадваецца ў Кіева-Пячэрскім памінальніку. Пазней кіеўскім князем быў ягоны брат Станіслаў-Цярэнцій, паводле беларуска-літоўскіх летапісаў, каля 1324 г. разбіты Гедымінам у бітве на р. Ірпень. Дзесьці да 1331 г. пуціўльская дынастыя з дапамогай ардынцаў змагла вярнуць Кіеў, якім валодала да 1362 г. Л. В. Вайтовіч лічыць, што існаванне ў Гедыміна брата Фёдара сумніўнае, і згаданым у Наўгародскім летапісе князем кіеўскім у 1331 г. быў Фёдар-Глеб Іванавіч з пуціўльскай дынастыі35. У групе “літоўскіх” гарадоў пералік гарадскіх паселішчаў пачынаецца са Случеска (сучаснага Слуцка), які з’яўляўся крайнім паўднёва-заходнім пунктам ва ўсёй групе, пасля ўслед за ім ідзе самы заходні – Городець на Немне (атаясамліваецца з сучасным Гродна). Зрэшты, значна далей згадваецца больш падыходзячае для ідэнтыфікацыі з Гроднам Городно (першапачатковая форма назвы гэтага горада), але яно пералічваецца паміж Тарапцом і Машчынам (Мащинъ). Потым, пасля Мерачы (сучасны Мяркіне ў Літоўскай Рэспубліцы) і Клеческа (сучаснага Клецка), пералічваюцца гарады на тэрыторыі цяперашняй Літоўскай Рэспублікі Керновъ (Кярнаве), Ковно (Каўнас), Вилькомирье (Укмерге), 33 Дашкевич Я. Степові держави на По- діллі та в Західному Причорномор’ï як проблема історіï Украïни XІV ст. // Мате- ріали і дослідження з археологіï Прикар- паття і Волині. – Львів, 2006. – Вип. 10. – С. 113–115. 34 Новгородская первая летопись стар- шего и младшего изводов. – Москва; Ле- нинград, 1950. – С. 344. 35 Войтович Л. Князівські династіï Східноï Европи (кінець ІХ – початок XІV ст.): склад, суспільна і політична роль. Історико-генеалогічне досліджен- ня. – Львів, 2000. – C. 31, 182. 284 Эдвард ЗАЙКОЎСКІ Моишогола, Вильно (Вільнюс), Трокы Старые і Новые Трокы (Тракай), Медники (Мядзінінкай), а пасля размешчаныя па суседству з гэтай часткай Літвы Кревъ (Крэва), Лошескъ (Лоск у Валожынскім раёне Мінскай вобласці), Голъшаны (Гальшаны ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці). У адрыве ад іх, у сярэдзіне “Спіса...” стаяць Перелай, Пуня і Шюмеск (зрэшты, ёсць сумненні наконт атаясамлення апошняга з сучасным Шумскасам у ваколіцах Вільнюса). Кідаецца ў вочы, што за выключэннем Мерачы (Мяркіне), якое і стаіць трошкі асобна, усе астатнія гарады на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі не выходзяць за межы абшара, які адпавядаў арэалу культуры ўсходнелітоўскіх курганоў ІV–XІІ стст. У межах гэтага ж арэалу знаходзяцца Крэва, Гальшаны і, магчыма, Лоск. У “Спісе...” не згадана ні аднаго горада на тэрыторыі Жамойці (Жэмайтыі), усходняя мяжа якой у сярэднявеччы традыцыйна праходзіла па р. Нявежыс, у другой палове І і пачатку ІІ тысячагоддзя н. э. гэта быў арэал культуры грунтавых могільнікаў пераважна з трупаспаленнямі. Не названа ні аднаго горада і ў міжрэччы рэк Швянтойі і Нявежыс (за выключэннем Вількаміра, які стаіць на правым беразе р. Швянтойі), дзе ў Х–ХІІІ стст. быў арэал культуры грунтавых могільнікаў з целаспаленнямі і пахаваннямі коней. Насельніцтва гэтай археалагічнай культуры такія археолагі, як В. В. Сядоў і А. Таўтавічус, атаясамлівалі з аўкштайтамі36, пра знаходжанне якіх там паведамлялі пісьмовыя крыніцы пачатку XІV ст. Культуру ж усходнелітоўскіх курганоў згаданыя даследчыкі звязвалі з уласна Літвой (інакш – летапіснай Літвой). У пачатку 2000-х гадоў. В. В. Сядоў паспрабаваў даказаць, што летапісная Літва была не выключна балцкім, а балта-славянскім племянным аб’яднаннем. Аргументамі ў карысць такой высновы ён лічыў знаходкі ва ўсходнелітоўскіх крурганах сярэдзіны І тыс. бранзалетападобных скроневых колцаў (якія звязваў з крывічамі), а на помніках VІІІ–Х стст. – серпападобных скроневых колцаў, распаўсюджаных таксама і ў арэале крывічоў. Таксама ён абгрунтоўваў пражыванне славянскага насельніцтва ў паўднёва-ўсходняй частцы Літвы наяўнасцю там шматлікіх славянскіх гідронімаў37. Але нават незалежна ад гэтага наяўнасць усходнеславянскага насельніцтва ў шэрагу ранніх гарадоў Літвы, асабліва ў Вільнюсе і Кярнаве, добра прыкметная па матэрыялах археалогіі і пісьмовых крыніцах38. Калі разглядаць геаграфію “літоўскіх” гарадоў паводле “Спіса...”, то можна заўважыць, што за выключэннем Навагрудка (Новыи Городокъ Литовскыи), размешчанага на левабярэжжы Нёмана, гарады на паўночны захад ад 36 Седов В. В. Балты // Финно-угры и балты в эпоху средневековья / Отв. ред. тома В. В. Седов (Археология СССР. Свод археологических источников). – Москва, 1987. – С. 387–390; Tautavičius A. Vidurinis geležies amžius Lietuvoje (V–IX a.). – Vil- nius, 1996. – P. 351–352. 37 Седов В. В. Литва и кривичи // Lietu- vos archeologija 21. Skiriama Reginos Vol- kaitės-Kulikauskienės 85-mečiui / Redakto- rių kolegija: A. Girininkas (ats. redaktorius) ir kit. – Vilnius, 2001. – С. 81–86. 38 Зайкоўскі Э. Беларусы ў старажытнай Вільні // Спадчына. – 1993. – № 1. – С. 17–24; Яго ж. Этнічная і канфесійная сітуацыя ў гістарычнай Літве на рубяжы XІV–XV стст. // Вялікае княства Літоўскае і яго суседзі ў XІV–XV стст.: саперні- цтва, супрацоўніцтва, урокі: Да 600-год- дзя Грунвальдскай бітвы. Матэрыялы Міжнар. навук. нанф. (Гродна, 8–9 ліп. 2010 г.) / Уклад. А. І. Груша, С. В. Мароза- ва. – Мінск, 2011. – С. 18–25. 285“СПИСОК ГОРОДОВ РУССКИХ ДАЛЬНИХ И БЛИЖНИХ”: ДАТЫРОЎКА ПРАТОГРАФА Навагрудка – Городець на Немнѣ (Гродна), Меречь (Мяркіне), Перелай, Пуня, Ковна – знаходзяцца на яго правабярэжжы. Адсюль вынікае, што Нёман у сярэднім цячэнні ў час складання першапачатковага варыянту “Спіса...” быў мяжой рэгіёна “літоўскіх” гарадоў, і хутчэй за ўсё, дзяржаўнай мяжой Вялікага Княства Літоўскага. Прыгадваючы паведамленне мазавецкіх князёў Тройдэна І і Земавіта ў 1325 г., што ўсходняя мяжа іхніх уладанняў праходзіць за 2 мілі ад Гродна, варта прывесці яшчэ звесткі з “Хронікі зямлі Прускай” Нікалауса фон Ярошын пра крыжацкі паход 1314 г. на Навагрудак, “цяжкі ваенны паход, поўны нягодаў і працяглы па часе…”. У час паходу на сваім шляху крыжакі пакінулі два лагеры з харчаваннем, каб яго выкарыстаць пры вяртанні назад, прычым “апошні лагер з паходнай маёмасцю, а таксама ўючных коней” яны пакінулі “практычна каля самай Гарты” (Гродна). Пры вяртанні з няўдалага паходу стала зразумела, што “правізію і вайсковы рыштунак” забраў, перабіўшы вартаваўшых гэтыя запасы воінаў Ордэна, гарадзенскі староста Давыд, які захапіў і паўтысячы коней. Другі запасны лагер таксама быў пусты. Галодныя крыжакі вымушаны былі шэсць тыдняў з апошніх сіл дабірацца ў Прусію39. Можна меркаваць, зыходзячы з апісання, што гэты паход крыжакоў на чале з маршалам Генрыхам фон Плоцке на Навагрудак праходзіў не па карацейшаму шляху, з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і які б пралягаў праз правабярэжжа сярэдняга цячэння Нёмана (але дзе насельніцтва больш было падрыхтавана да ўзброенага адпору), а ўяўляў сабой абходны манеўр праз неналежаўшую ВКЛ тэрыторыю ўздоўж яго заходняй і паўднёва-заходняй мяжы. На першы погляд, уражанне пра досыць позняе складанне “Спіса...” робіць тое, што ў ім сярод “літоўскіх” названыя шэраг гарадоў у вярхоўях Волгі, якія як Пустая Ржова на Волге (Ржэў), Осечен, Рясна, Туд, Сижка. Гарадзішча Асечан знаходзіцца каля в. Клімава ў Ржэўскім раёне Цвярской вобласці, за 40–45 км вышэй па Волзе ад г. Ржэва40. Яшчэ ў Наўгародскім першым летапісе малодшага ізводу паведамлялася пад 1335 годам, што маскоўскі князь Іван Каліта ў адказ на напад Літвы на Новаторжскую воласць “пославъ князь великыи, пожже городкѣ Литовскыи ОсѢченъ и Рясну и иных городковъ много”41. Адсюль вынікае, што Асечан і Расна сталі літоўскімі ўладаннямі не ў час апісаных падзей, а як мінімум за некалькі гадоў да таго. На паўднёвым усходзе мяжа Вялікага Княства Літоўскага, як вынікае са “Спісу...”, напэўна яшчэ не даходзіла да Дняпра, паколькі Цяцерын, Магілёў, Быхаў, Лучын, Рагачоў, Рэчыца аднесены да “кіеўскіх” гарадоў. Толькі Горваль, які знаходзіцца каля вусця Бярэзіны пры ўпадзенні яе ў Дняпро і ляжыць прыблізна за 25–30 км на паўночны захад ад Рэчыцы, трапіў у групу “літоўскіх” 39 Николай фон Ерошин. Хроника земли Прусской // Электронны рэсурс. Рэжым доступу: http://royallib.com/book/fon_ eroshin_nikolaus/hronika_zemli_prusskoj. html – Дата доступу: 25.VII.2015. 40 Исланова И. В., Марецкий А. В., Олей- ников О. М. Городище Осечен (ранний железный век и раннее средневековье) // Тверской археологический сборник. – Тверь, 2007. – Вып. 6, т. 2: Материалы ІІІ Тверской археологической конферен- ции и 8-го заседания научного семинара “Тверская земля и сопредельные терри- тории в древности” / Ответств. редактор выпуска И. Н. Черных. – С. 132. 41 Новгородская первая летопись... – С. 347. 286 Эдвард ЗАЙКОЎСКІ гарадоў. Але з іншага боку, да “літоўскіх” аднесены Крычаў, размешчаны ў Пасожжы, а таксама група гарадоў у басейне Дзясны і вярхоўях Акі: Люботескъ (адначасова згадваецца і ў “залескіх”), Мченескъ (Мцэнск), Мѣзескъ (Мезецк), Мещескъ (Мяшчоўск), Мосалескъ (Масальск), Стародуб, Козелескъ (адначасова і сярод “смаленскіх” гарадоў), Серпѣескъ (Сярпейск), Мглін. Як было прасочана М. М. Ціхаміравым, гарады Цвярскога княства (геагра- фічна павінны быць аднесены да “залескіх” гарадоў), адсутнічаюць у самых ранніх варыянтах “Спіса...”, але пералічваюцца ў больш позніх яго рэдакцыях. Усяго згадана 8 цвярскіх гарадоў: Цвер, Старыца, Зубцоў, Опокы (Апокі недалёка ад Ржэва), Гарадзец, Клін, Кашын, Скняцін42. Такое беспрэцэдэнтнае ігнараванне гарадоў цэлага буйнога княства патрабуе інтэрпрэтацыі. Відавочна, прычыны трэба шукаць у нейкім надзвычайным абвастрэнні адносінаў Цвярскога княства з суседзямі ці накладзеным на жыхароў княства пракляцці. У XIV–XV стст. было некалькі перыядаў абвастрэння адносінаў Цверы з Масквой па прычыне палітычнага суперніцтва. На нашу думку, ключ ляжыць у падзеях канца 1320-х гадоў, калі ў Цверы 15 жніўня 1327 г. успыхнула паўстанне і быў забіты ханскі пасол Шчалкан, які на чале татарскага атрада займаўся гвалтам і рабункамі. Маскоўскі князь Іван Каліта, даведаўшыся пра здарэнне, адправіўся ў Залатую Арду. Хан Узбек даў яму 50-тысячнае войска на чале з 5 цемнікамі, да якога далучыліся яшчэ войскі з Суздальскага і Маскоўскага княстваў, і загадаў пакараць Цвер, абяцаючы за гэта паставіць вялікім князем Уладзімірскім. Цвер і іншыя гарады княства былі спалены. Цвярскі князь Аляксандр Міхайлавіч вымушаны быў уцячы ў Пскоў. Паколькі пскавічы не захацелі яго выдаць, то па просьбе Івана Каліты мітрапаліт Феагност наклаў на пскавічоў і цвярскога князя царкоўнае адлучэнне43. Калі складальнік першапачатковай рэдакцыі “Спіса...” жыў у гэты час і быў нейкім чынам звязаны з Масквой, то ён мог свядома ў сваёй працы не ўзгадаць гарады Цвярскога княства. Пры датыроўцы “Спіса...” папярэднія даследчыкі бралі пад увагу не толькі палітычную прыналежнасць пералічаных там гарадоў, але і архітэктурны фактар – у залежнасці ад даты з’яўлення мураваных умацаванняў. Вышэй згадваліся аргументы М. М. Ціхамірава, В. Л. Яніна, Т. Баранаўскаса наконт з’яўлення муроў у другой палове XIV ці пачатку XV стст. – ад мураванага Маскоўскага Крамля 1367 г., чацвёртай мураванай сцяны ў Пскове (1375), замка ў Оршы (1407), мураванага замку на востраве ў Троках (1408), а ў найбольш познім зборніку Наўгародскага Сафійскага сабора – нават “Ивангород камен”, пабудаваны ў 1492 г.). Аднак пры ўважлівым вывучэнні “Спіса...” можна заўважыць шэраг гарадоў, дзе ў другой палове XIV ст. мураваныя ўмацаванні ўжо існавалі, хоць і не згадваюцца. У “Спісе...” нічога не паведамляецца пра наяўнасць мураваных умацаванняў у “польскім” (падольскім) горадзе Каменець (Камянец-Падольскі), “валынскіх” Луцку, Львове, Перамышлі, “літоўскіх” Коўна (Каўнасе), Гродна, Лідзе. Між тым, як адзначаюць сучасныя даследчыкі, мураваныя ўмацаванні 42 Тихомиров М. Н. Список… [1979]. – С. 133. 43 Карташов А. В. Очерки по истории русской Церкви. – Москва, 1991. – Т. 1 (Репринтное воспроизведение: Париж, 1959). – С. 305; Новгородская первая летопись... – С. 341–342. 287“СПИСОК ГОРОДОВ РУССКИХ ДАЛЬНИХ И БЛИЖНИХ”: ДАТЫРОЎКА ПРАТОГРАФА ў Камянцы-Падольскім існавалі яшчэ да мангола-татарскага нашэсця, але потым разбураныя. Пасля бітвы на Сіняй Вадзе 1362 г., калі Падолле было вызвалена з-пад татарскай улады, там усталяваліся князі Карыятавічы, якія адбудавалі мураваны замак (належаў ім да 1393 г.). Пасля заваявання Польшчай у сярэдзіне XIV ст. Галіччыны, па загаду польскага караля Казіміра Вялікага дзесьці пасля 1340 г. быў пабудаваны мураваны замак у гатычным стылі ў Перамышлі, а ў 1362 г. – мураваныя ўмацаванні Высокага замка ў Львове. У Луцку комплекс мураванага замка на даўнім дзядзінцы ўзводзіўся паступова пры князі Любарце Гедымінавічу, рэзідэнцыя якога знаходзілася ў замку. Як мяркуюць гісторыкі архітэктуры, спачатку паміж 1352–1366 гг. пабудавана Уязная вежа з прылеглым да яе палацам і ўчасткам мураванай сцяны па-за лініяй драўлянай сцяны. Паміж 1370–1385 гг. Уязная вежа падвышана на адзін ярус і пачата будаўніцтва Стыравай вежы. У канцы XIV – пачатку XV стст. (ужо пры Вітаўце) пабудавалі Уладычую вежу, замак стаў цалкам мураваным. З “літоўскіх” гарадоў, дзе ў “Спісе…” адзначана наяўнасць муроў у Вільні, Троках, Медніках, Крэве, Віцебску, Оршы, складзеная з плінфы сцяна існавала ў Гродзенскім Старым замку яшчэ у другой палове ХІІ ст., але ў канцы XIІІ–XІV стст. па прычыне частых аблог крыжакамі яе паасобныя ўчасткі паступова былі разбураныя і замененыя драўлянымі ўмацаваннямі. Пасля пажару 1398 г. ранейшыя сцены былі заменены новымі, складзенымі з валуноў і буйнапамернай брусковай цэглы. Час узвядзення Ковенскага мураванага замка застаецца дыскусійным: паводле розных гіпотэз – ад сярэдзіны ХІІІ да пачатку XIV ст. Найбольш познюю храналогію прапанаваў літоўскі даследчык А. Жалнерус: узвядзенне мураванага замка пачалося ў 1361 г., а пасля вясны 1362 г. (аблога і разбурэнне замка войскам крыжакоў) яно не было закончана. Замак быў вернуты ВКЛ і адбудаваны, але ў 1383 г. разбураны ў выніку новага крыжацкага нападу. На яго рэштках крыжакі пабудавалі свой замак, які да Грунвальдскай бітвы 1410 г. пераходзіў з рук у рукі. Пасля 1410 г. па загаду вялікага князя Вітаўта замак быў мадэрнізаваны. Лідскі замак, гэтак сама як замкі ў Крэве і Медніках (Мядзінінкай), належыць да абарончага збудавання тыпу кастэль, і быў пабудаваны, як традыцыйна лічыцца, у 1330-х гадах. Археалагічныя раскопкі паказалі, што спачатку ў замку была толькі адна вежа – паўднёва-заходняя, якая ўзведзена сінхронна з замкавымі сценамі ў першай палове XIV ст., паўночна-ўсходняя вежа з’явілася ў канцы XIV – пачатку XV ст. Такім чынам, паводле даследаванняў М. М. Ціхамірава, Я. П. Навумава, В. Л. Яніна і Т. Баранаўскаса, якія вывучалі “Список городов Русских дальних и ближних”, прапанаваны 4 розныя датыроўкі ўзнікнення гэтай пісьмовай крыніцы: адпаведна 1387–1392 гг., 1394–1396 гг., 1375–1381 гг. (з карэкціроўкай у другой палове 1430-х або ў 1440-х гадоў), недзе адразу пасля 1425 г. Аднак дэталёвы аналіз “Спіса…” паказвае, што ў ім маецца шэраг момантаў, якія дазваляюць аднесці час складання першапачатковага арыгіналу, г. зн. пратографа, да першай паловы XIV ст. На карысць гэтага сведчаць такія асаблівасці: 1) Мсціслаў аднесены да “смаленскіх” гарадоў, а значыць, маецца на ўвазе перыяд да 1359 г.; 288 Эдвард ЗАЙКОЎСКІ 2) гарады Галіччыны і Валыні аб’яднаныя ў адну групу “валынскіх”, гэта магло адбыцца толькі ў часы існавання Галіцка-Валынскай дзяржавы, г. зн. не пазней за 1340 або ў крайнім выпадку 1349–1352 гг.; 3) Пінск (“валынскі” горад) і Тураў (“кіеўскі” горад) апынуліся ў розных дзяржавах, што магло быць толькі да ўваходжання Палесся ў склад Вялікага Княства Літоўскага; 4) існаванне групы “балгарскіх і валоскіх” гарадоў магчымае толькі ў час прыналежнасці Паўднёвай Бесарабіі Другому Балгарскаму царству (у 1300– 1321 гг. або на некалькі гадоў пазней), “валоскія” ў дадзеным выпадку абазначае наяўнасць на чарнаморскім узбярэжжы італьянскіх (генуэзскіх) факторый, якія сапраўды там вядомыя ў першай палове XIV ст.; 5) такія гарады паўднёвай Кіеўшчыны, як Чаркасы і Звенігарад, аднесены аднак не да “кіеўскіх”, а да “польскіх” (падольскіх), што можа сведчыць пра падзел Кіеўскай зямлі ў сярэдзіне – другой палове 1320-х гадоў на літоўскую і ардынскую сферы ўплыву; 6) паўднёва-заходняя і заходняя мяжа арэалу “літоўскіх” гарадоў не пераходзіць на левабярэжжа Нёмана ў яго сярэдняй плыні; 7) на тэрыторыі сучаснай Літоўскай Рэспублікі гарады “Спіса…” не выходзяць за межы былога арэалу культуры ўсходнелітоўскіх курганоў і адсутнічаюць на племянных тэрыторыях аўкштайтаў і жэмайтаў; 8) адсутнасць у “Спісе…” гарадоў Цвярскога княства з высокай доляй верагоднасці звязваецца з антытатарскім паўстаннем 1327 г. у Цвяры і пасля гэтага карным паходам татарскіх і маскоўскіх войскаў, а таксама адлучэннем ад царквы цвярскога князя. З “архітэктурных” датыровак, г. зн. якія залежаць ад часу з’яўлення ў тым ці іншым горадзе мураваных умацаванняў, можна назваць адсутнасць згадкі ў “Спісе…” пра такія ўмацаванні ў Перамышлі і Львове (пабудаваныя там у 1340–1360-я гадоў), а таксама ў Лідзе, у той час як аналагічныя пазнейшаму лідскаму замкі тыпу кастэляў ужо згаданыя ў Медніках і Крэве. Калі прыняць датай заканчэння будаўніцтва замка ў Лідзе 1330-я гады, то ў “Спісе…” маецца на ўвазе трохі больш ранні час. Значыць, пратограф “Спіса…” складзены ў 1320-я гады, калі паўднёвая частка Бесарабіі яшчэ належала Балгарскаму царству (або праз некалькі гадоў пасля таго) і па гарачых слядах падзей, звязаных з антытатарскім паўстаннем у Цвярскім княстве (г. зн. не пазней канца 1320-х гадоў). У сувязі са смерцю ў 1323 г. абодвух прадстаўнікоў папярэдняй дынастыі галіцка-валынскіх князёў (Льва і Андрэя Юр’евічаў) і з мэтай пазбегнуць захопу Галіцка-Валынскага княства татарамі, польскі кароль Уладзіслаў Лакетак разам з венгерскім каралём наладзілі паміж ліпенем 1323 і чэрвенем 1324 г. сумесны паход у галіцка-валынскія землі, які прывёў да ўсталявання на тамтэйшым троне аднаго з мазавецкіх князёў Баляслава-Юрыя Тройдэнавіча44. Якраз з гэтым паходам і польска-венгерскай акупацыяй можа быць звязана адсутнасць у “Спісе…” гарадоў некаторых ускраінных тэрыторый Галіцка-Валынскай дзяржавы – Саноцкай зямлі і Падляшша. Відавочна, складальнік пратографа 44 Zajączkowski S. Przymierze polsko- litewskie 1325 r. // Kwartalnik historyczny. – Lwów, 1926. – R. 40, zesz. 4. – S. 593. 289“СПИСОК ГОРОДОВ РУССКИХ ДАЛЬНИХ И БЛИЖНИХ”: ДАТЫРОЎКА ПРАТОГРАФА “Спіса…” быў чалавекам шырокай эрудыцыі, паколькі валодаў інфармацыяй пра дзяржаўную прыналежнасць і архітэктурныя вартасці практычна ўсіх (ці амаль усіх) усходнеславянскіх гарадоў. Зразумела, што ў канкрэтных умовах пачатку XIV ст. не ўсе звесткі пра пэўныя змены да яго даходзілі своечасова, і таму ў пратографе “Спіса…” маглі сумяшчацца састарэлыя на некалькі гадоў рэаліі са свежымі фактамі. Аднак сам пратограф да нашага часу не захаваўся. Папярэднія даследчыкі “Спіса…” слушна ўказвалі на прысутнасць у ім інфармацыі пра гарады, якая адносіцца да апошняй чвэрці XIV ці нават да першай чвэрці XV ст. З нашага боку, да такіх позніх уставак можна дадаць яшчэ і ўключэнне ў групу “балгарскіх і валоскіх” гарадоў Каламыі. Сапраўды, у 1411 г. польскі кароль Уладзіслаў Ягайла перадаў Каламыю з усім Пакуццем на 25 гадоў малдаўскаму гаспадару Аляксандру Добраму з умовай, што той выступіць на баку Польшчы супраць Венгрыі. Рэдактар (ці перапісчык) “Спіса…”, які ведаў, што Каламыя знаходзіцца ў Малдаўскім княстве, унёс яе да “валоскіх” гарадоў, тым больш што за прайшоўшую сотню гадоў слова” “валоскі” набыло новае значэнне. Таксама ён уключыў у гэтую групу ўсе вядомыя яму гарады Запруцкай (правабярэжнай) Малдовы, якія ў 1320-я гадоў яшчэ не існавалі або гарадамі прынамсі не з’яўляліся. Прыналежнасць у “Спісе…” да групы “літоўскіх” досыць многіх гарадоў басейна Дзясны і вярхоўяў Акі можна вытлумачыць або імкненнем рэдактара (перапісчыка) прывесці звесткі рукапіса ў адпаведнасць з палітычнымі межамі 1420-х гадоў, або і сапраўды існаванне досыць значнага згустка прыналежных да ВКЛ гарадскіх паселішчаў у адрыве да яго асноўнай тэрыторыі тлумачыцца характэрнай для сярэднявечча “шматковасцю” размяшчэння ўладанняў шэрагу дзяржаў. Але рэдактар “Спіса…” не валодаў такой усеабдымнай эрудыцыяй, як аўтар пратографа, і таму татальную пераробку рукапісу правесці не змог, хоць і ўнёс туды нямала карэкціровак. Центр дослідження білоруської культури, мови і літератури НАН Білорусі