Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй
У артыкуле раскрываецца думка пра тое, што слова з’яўляецца сродкам зразумець не толькі сябе, але і іншага; прытым кожнае слова, трапляючы ў мастацкі тэкст, можа стаць вобразным, эстетична значним. На падставе гэтых ідэй ствараенда тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні, які надаваў найвялікшае значэнне...
Gespeichert in:
Datum: | 2015 |
---|---|
1. Verfasser: | |
Format: | Artikel |
Sprache: | Belarusian |
Veröffentlicht: |
Інститут мовознавства ім. О.О. Потебні НАН України
2015
|
Schriftenreihe: | Мовознавство |
Schlagworte: | |
Online Zugang: | http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/184048 |
Tags: |
Tag hinzufügen
Keine Tags, Fügen Sie den ersten Tag hinzu!
|
Назва журналу: | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
Zitieren: | Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй / В.А. Маслава // Мовознавство. — 2015. — № 6. — С. 39-45. — Бібліогр.: 17 назв. — біл. |
Institution
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraineid |
irk-123456789-184048 |
---|---|
record_format |
dspace |
spelling |
irk-123456789-1840482022-05-05T01:26:38Z Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй Маслава, В.А. Матеріали VIII Потебнянських читань, присвячених 180-річчю від дня народження О. О. Потебні У артыкуле раскрываецца думка пра тое, што слова з’яўляецца сродкам зразумець не толькі сябе, але і іншага; прытым кожнае слова, трапляючы ў мастацкі тэкст, можа стаць вобразным, эстетична значним. На падставе гэтых ідэй ствараенда тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні, які надаваў найвялікшае значэнне паняндю «ўнутраная форма». The article deals with the idea that the word is a means to understand not only oneself, but also another person; every word in the literary context can be shaped aesthetically significant. On the basis of these ideas theoretical poetics of O. Potebnia were created, he gave a crucial concept of «the inner form». 2015 Article Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй / В.А. Маслава // Мовознавство. — 2015. — № 6. — С. 39-45. — Бібліогр.: 17 назв. — біл. 0027-2833 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/184048 be Мовознавство Інститут мовознавства ім. О.О. Потебні НАН України |
institution |
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
collection |
DSpace DC |
language |
Belarusian |
topic |
Матеріали VIII Потебнянських читань, присвячених 180-річчю від дня народження О. О. Потебні Матеріали VIII Потебнянських читань, присвячених 180-річчю від дня народження О. О. Потебні |
spellingShingle |
Матеріали VIII Потебнянських читань, присвячених 180-річчю від дня народження О. О. Потебні Матеріали VIII Потебнянських читань, присвячених 180-річчю від дня народження О. О. Потебні Маслава, В.А. Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй Мовознавство |
description |
У артыкуле раскрываецца думка пра тое, што слова з’яўляецца сродкам зразумець не толькі сябе, але і іншага; прытым кожнае слова, трапляючы ў мастацкі тэкст, можа стаць вобразным, эстетична значним. На падставе гэтых ідэй ствараенда тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні, які надаваў найвялікшае значэнне паняндю «ўнутраная форма». |
format |
Article |
author |
Маслава, В.А. |
author_facet |
Маслава, В.А. |
author_sort |
Маслава, В.А. |
title |
Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй |
title_short |
Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй |
title_full |
Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй |
title_fullStr |
Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй |
title_full_unstemmed |
Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй |
title_sort |
тэарэтычная паэтыка а. а. патабні: філіяцьія ідэй |
publisher |
Інститут мовознавства ім. О.О. Потебні НАН України |
publishDate |
2015 |
topic_facet |
Матеріали VIII Потебнянських читань, присвячених 180-річчю від дня народження О. О. Потебні |
url |
http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/184048 |
citation_txt |
Тэарэтычная паэтыка А. А. Патабні: філіяцьія ідэй / В.А. Маслава // Мовознавство. — 2015. — № 6. — С. 39-45. — Бібліогр.: 17 назв. — біл. |
series |
Мовознавство |
work_keys_str_mv |
AT maslavava téarétyčnaâpaétykaaapatabnífílíâcʹíâídéj |
first_indexed |
2025-07-16T04:06:57Z |
last_indexed |
2025-07-16T04:06:57Z |
_version_ |
1837775001000869888 |
fulltext |
В. А. МАСЛАВА
ТЭАРЭТЫЧНАЯ ПАЭТЫКА А. А. ПАТАБНІ:
ФІЛ1ЯЦЫЯІДЭЙ________________________
У артыкуле раскрываецца думка пра тое, што слова з ’яўляецца сродкам зразумець не то-
лькі сябе, але і іншага; прытым кожнае слова, трапляючы ў мастацкі тэкст, можа стаць вобраз-
ным, эстетична значним. На падставе гэтых ідэй ствараенда тэарэтычная паэтыка А. А. Па-
табні, які надаваў найвялікшае значэнне паняндю «ўнутраная форма».
К л ю ч ав ы я словы : тэарэтычная паэтыка, унутраная форма, вобраз, знешняя форма,
сэнс.
Аляксандр Апанасавіч Патабня (10(22).ІХ.1835-29.ХІ.(11.ХІІ).1891) — вялікі
ўкраінскі лінгвіст, нарадзіўся ў в. Г аўрылаўка Роменскага павета Палтаўскай гу-
берні. Пасля заканчэння Харкаўскага ўніверсітэта (1856) стаў прафесарам гэтага
ўніверсітэта. Ён з ’яўляецца аўтарам даследаванняў пра ўзаемаадносіны мовы і
мыслення, пра граматычны лад славянскіх моў, пра тэорыю выразнасці; ён так-
сама аўтар фундаментальнай тэарэтычнай паэтыкі, якая займає адно з галоўных
месцаў у яго навуковай дзейнасці.
Для навуковай творчасці A. A. Патабні характэрны сінтэз: разгляд праблемы
мовы разам з літаратуразнаўчымі, культурна-гістарычнымі і фалькла-
рыстычнымі, псіхалагічнымі праблемамі. Вучоны бачыў перспективы такога
падыходу задоўга да з ’яўлення кібернетыкі, кагнітывістыкі, сінергетыкі і іншых
навук, якія прапаноўваюць разглядаць свет і мову з пазіцый Сусвету. У апошнія
дзесяцігодцзі такі сінтэз пачаўся спантанна па прычыне логікі развіцця самой
навукі, інтэграцыі яе дысцыплін. Напрыклад, пачалося аб’яднанне прырода-
знаўчых і гуманітарных, матэматычных і гуманітарных навук, з ’яўленне кібер-
нетыкі (навукі пра кіраванне і сувязь), кагнітывістыкі і інш. інтэграваных галін
даследавання, інтэгратыўных па сваім характары, г. зн. у іх сінтэзуюнда дадзеныя
пра структурных якасці разнастайных аб’ектаў, якія да гэтага часу былі прадме-
там даследавання ў розных навуках. Сучасныя прыродазнаўчыя тэорыі (фізіч-
ная, кібернетычная) сведчаць пра адзінства Сусвету і чалавека ў ім. Існує закон
адзінства ўсяго існага. Узнікненне сінергетычных ідэй у гуманітарных навуках
XIX ст. — тэта геніяльнасць А. А. Патабні, яго найважнейшая заслуга.
Для А. А. Патабні ў найвышэйшай ступені характэрна дзейнасна-дынаміч-
нае ўспрыняцце мовы і паэзіі: «Слова аднолькава належыць і моўцу і слухачу, а
таму значэнне яго не ў тым, што яно мае пэўны сэнс для моўцы, a ў тым, што яно
можа мець сэнс увогуле... слово можа быць сродкам разумець іншага» 1.
1 Потебня А. А. Мысль и язык // Потебня А. А. Теоретическая поэтика.— М., 1990.—
С. 27.
О В. А. МАСЛАВА, 2015
ISSN 0027-2833. Мовознавство, 2015, № 6 39
А. А. Патабня імкнуўся зразумець і патлумачыць, як у моўнай дзейнасці на
рода адбываецца сінтэз пазнання і творчасці, г. зн. як чалавек успрымае і разу
мев свет, ён звязваў заканамернасці развіцця мовы з працэсам мыслення. А саму
мову разглядаў як форму творчай дзейнасці чалавека, як «вечна паўтаральнае
намаганне духа зрабіць членараздзельны гук выражэння думкі». У слове ўвасаб-
ляецца думка, г. зн. захоўваюцца вынікі пазнання рэчаіснасці, таму мову можна
разглядаць як гісторыю развіцця мыслення. Пры гэтым ён лічыў, што слова яш-
чэ да тато, як замацав ала ў сабе акт пазнання, прайшло праз вобразную, паэ-
тычную стадыю: «Кожнае слова, наколькі сягає наш вопыт, абавязкова прахо-
дзіць праз той стан, у якім гэтае слова ёсць паэтычны твор» 2. Менавіта таму
слова значыць нешта большае, чым заключана ў ім непасрэдна.
3 праблемы спецыфічнасці паэтычнай мовы вырасла яго тэарэтычная паэ-
тыка, якая не страціла свайго значэння да гэтага часу, бо яна грунтуецца на
«трох кітах»: унутранай форме слова, якая ляжыць у аснове мастацкага вобраза,
вобразнасці слова і ідэі пра тое, што «слова аднолькава належыць моўцу і слуха
чу», які можа нават лепш за моўцу разумець, што схавана за словам, г. зн. «чытач
можа лепш за самога паэта спасцігаць ідэю яго твора»3. Ён улічваў у сваёй паэ-
тыцы таксама пытанні псіхалогіі творчасці і псіхалогіі ўспрыняцця. Разгледзім
тэта падрабязней.
А. А. Патабня бачыў спецыфіку паэтыкі ў тым, што ў мастацкім тэксце (асаб-
ліва паэтычным) на паняційны характар мовы напластоўваецца яе вобразна-
эмацыйнае бачанне: «Паэзія ёсць пераўтварэнне думкі... сродкамі канкрэтнага
вобраза, выражанага ў слове» 4. Ён устанавіў, што ў паэтычным, а значыць у мас
тацкім творы ўвогуле, ёсць тыя ж самыя стыхіі, што і ў слове: змест (або ідэя),
адпаведныя пачуццёваму вобразу ці развітаму з яго паняццю; унутраная форма,
вобраз, які ўказвае на яго змест... і, нарэшце, знешняя форма, у якой аб’ек-
тывуецца мастацкі вобраз»5.
Важнейшае для сучаснай лінгвістыкі паняцце ўнутранай формы (УФ) было
ўведзена А. А. Патабнёй у 1862 годзе, затым яно атрымала сваё развіццё ў канцы
20-30-х гадоў XX ст. у працах Б. А. Ларына і Г. В. Вінакура, якія займаліся праб-
лемамі паэтычнай мовы.
УФ слова — тэта той літаральны сэнс, які складваецца са значэнняў марфем,
якія ўтвараюць слова (г. зн. са значэнняў яго кораня, прыстаўкі і суфікса). Нап-
рыклад, словы коннік, наезнік, вершнік маюць пры падобным значэнні «чалавек,
які сядзіць на кані» розныя УФ, а, суадносна, і розныя вобразы.
УФ робіць значэнне слова матываваным, аднак гэтая абумоўленасць не
з ’яўляецца поўнай, таму што УФ, да прыкладу, слова падснежнік («нешта, што
знаходзіцца пад снегам») магла бы падысці не толькі да кветкі, але і да любога
іншага прадмета, які праляжаў пад снегам зіму — галёшу, шапцы, пню і г. д.
А. А. Патабня назваў УФ «бліжэйшым этымалагічным значэннем»6. Бліжэйшае
значэнне ствараецца жывымі словаўтваральнымі сувязямі вытворнага слова
(напрыклад, для слова падваконнік — тэта «нешта, што знаходзіцца пад вак-
ном»), «Далейшае этымалагічнае значэнне» — тэта самая ранняя з даступных
для рэканструкцыі матывацьм кораня слова; як правіла, для неспецыяліста яно
2 Потебня А. А. Из лекций по теории словесности. Лекция восьмая // Русская словесность
: Антология.— М., 1997.— С. 114.
3 Там жа.— С. 28.
4 Потебня А. А. Эстетика и поэтика.— М., 1976.— С. 59.
5 Потебня А. А. Теоретическая поэтика.— М., 1990.— С. 22.
6 Потебня А. А. Эстетика и поэтика.— С. 175.
В. А. Маслава__________________________________________________________________
40 ISSN 0027-2833. Мовознавство, 2015, № 6
схавана часам: amo ўтварылася ад вока, г. зн. дальнейшае значэнне «вока ў
свет», у англійскай, ісландскай мовах — «вока ветру» (Фасмер).
Такім чынам, УФ — тэта ўсвядомлены спосаб выражэння значэння ў слове,
які ў розных мовах прадстаўлены па-рознаму: рускае слова смородина звязана з
выразам «выдаваць моцны пах, смурод», беларуская адпаведнасць парэчкі ма-
тывавана абазначэннем месца вырастания — па рэчцы. Асацыяцыі і сэнсавыя
адценні, канатадыі, створаныя УФ, валодаюць болынай культурна-нацыяналь-
най асаблівасцю, чым дэнатат слова. Адсюль і важная роля УФ у трансляцыі
культуры.
Семантычнае развіццё слова вядзе да таго, што УФ можа цмянець, забывац-
ца, або ўступаць у супярэчнасць з лексічным значэннем слова. Так, чернила іс-
нуюць не толькі чорныя, але і чырвоныя, бялізна — не абавязкова белая і г. д.
I ўсё ж унутраная форма жыве ў семантыцы вытворных слоў. «Тэта нібыта гіс-
тарычная памяць мовы, даступная моўну, след учарашняга бачання прадмета,
якое адцяняе яго сённяшняе разумение» 1. Суадносячыся з яго лексічным зна
чэннем, УФ стварае асаблівую стэрэаскапічнасць слоўнага ўяўлення свету.
А. А. Патабня ва УФ слова бачыў яго вобраз. Менавіта праблема мастацкага
вобраза звязвае паэтыку з лінгвістыкай. На думку вучонага, слова ствараецца ў
выніку творчасці чалавека — так жа, як і прыказкі, прымаўкі, загадкі. Таму УФ
ён супасталяў з такімі з ’явамі, як прамое (літаральнае) значэнне ў метафары. УФ
для культуролагаў, якія вывучаюць станаўленне народнага светапогляду, да
гэтага часу ўяўляе выключную цікавасць.
Тэрміны «вобраз», «вобразнасць» выкарыстоўваюцца ў розных сферах наву-
ковых ведаў: у лінгвістыцы і літаратуразнаўстве, у філасофіі і псіхалогіі, у мас-
тацвазнаўстве і эстэтыцы, напаўняючыся ў кожнай навуцы розным зместам.
Нярэдка разнастайныя азначэнні вобраза настолькі далёкія адзін ад аднаго, што
лепш казаць пра тэрміны-амонімы або тэрміны-двайнікі. Традыцыйна пад воб-
разнасцю разумеецца здольнасць моўных адзінак ствараць навочна-пачуццёвыя
ўяўленні аб прадметах і з’явах рэчаіснасці.
Вялікі ўклад у тэорыю вобраза зрабіў А. А. Патабня, які, услед за В. Гумбаль-
там, развіў і канкрэтызаваў ідэі пра сутнасць славесна-мастацкага вобраза. Тэо-
рыя вобразнасці распрацавана ў кнізе А. А. Патабні «З запісак па тэорыі славес-
насці», выдадзенай у Харкаве ў 1905 годзе. У свеце аналогії, устаноўленай
паміж словам у штодзённым жыцці і словам у мастацкім тэксце, А. А. Патабня
вызначае специфіку мастацкага слова. Асновай яго тэорыі стала палажэнне аб
тым, што мастацтва тым дасканальнейшае, чым больш поўна ажыццяўляецца
ўвасабленне ідэі ў вобразе.
А. А. Патабня сцвярджаў, што мастацкі вобраз аддюстроўвае макрасвет уся-
го чалавечага жыцця ў макрасвеце асобнай з ’явы: «Ад складанага эстэтычнага
цэлага патрабуецца тое ж, што ад прасцейшага паэтычнага вобраза: ён павінен
даваць вялікае ў малым»7 8.
Мастацкі вобраз — тэта спосаб і форма засваення рэчаіснасці ў мастацтве,
агульная катэгорыя мастацкай творчасці. У ім існує цэлая вобласць выказанага
не прама, метафарычна, адно праз другое, таму ён звязаны і са знешняй формай,
і з выражаным ім значэннем. Пра вобразы мы можам гаварьщь перадусім маючи
на ўвазе словы з яр кай метафарычнай унутранай формай (УФ): петушиться (па-
7 Мечковская Н. Б. Социальная лингвистика.— Μ., 1996.— С. 57.
8 Потебня А. А. Эстетика и поэтика.— С. 75.
_______________________________ Тэарэтычная паэтыка A. A. Патабні: філіяцыя ідэй
ISSN 0027-2833. Мовознавство, 2015, № 6 41
водзіць сябе задзірыста, як пеўнік), гарыхвостка (пеўчая птушка з ярка-чырво-
ным, быццам бы падпаленым хвастом) і інш.
З пункту погляду лінгвістаў, моўны вобраз — тэта спосаб выкарыстання
моўных адзінак, пры якім узнікае семантичная двухпланавасць. Адсюль
вынікае, што вобраз фарміруецца ў выніку з ’яўлення семантычнай сувязі паміж
дзвюма моўнымі адзінкамі, калі форма адной асацыюецца са зместам іншай.
B. У. Вінаградаў пісаў: «Вобразнасць — тэта, перадусім, сукупнасць розных
відаў пераноснага ўжывання слоў, розных спосабаў утварэння пераноснага
значэння слоў і выразаў»9.
Лінгвісты лічаць, што для стварэння вобразаў існуюць асаблівыя моўныя
сродкі вобразнага характару, што «існуюць вобразныя і бязвобразныя словы»10,
што «магчыма паэзія без вобразаў» 11, г. зн. без тропаў. Ёсць даследчыкі, якія
лічаць вобразнымі тыя сродкі мовы, якія заключаюць у сабе канкрэтна-пачуц-
цевыя ўяўленні пра з’явы рэчаіснасці (В. Л. Гаўрылава, Е. В. Воўк). Услед за
болынасцю вучоных (А. М. Пяшкоўскім, Г. В. Вінакурам, В. У. Вінаградавым,
Б. А. Ларыным, Д. Н. Шмялёвым, В. П. Грыгор’евым і інш.) мы сцвярджаем, што
кожнае слова, трапляючы ў мастацкі тэкст, можа стаць мастацка-вобраз-
ным, эстэтычна значным. «Слова не мае аднаго пэўнага значэння. Яно — хаме
леон, у якім кожны раз узнікаюць не толькі розныя адценні, але часам і розныя
фарбы» 12. Словы, якія стаяць побач, уздзейнічаюць адно на аднаго, заражаюць
іх: Кувшинкам трудно — до вершин, / Кувшинкам хочется в кувшин, / Хотя бы
небольшой, / Н ос человеческой душой (Л. Мартынаў). Здавалася б, паўтор слоў
у настолькі невялікім урыўку недапушчальны, аднак іх суседства нараджае яркі
стэрэаскапічны вобраз кветкі, якім з любоўю захапляецца чалавек.
Такім чынам, кожны тэкст мае два асноўныя сэнсы: сэнс, які ўкладваецца
аўтарам, і сэнс, які разумеецца чытачом. Гэтыя сэнсы прынцыпова не супадаюць
праз індывідуальныя адрозненні асоб і часта не супадаюць з аб’ектыўным зна-
чэннем. Паэтычны тэкст якраз і адрозніваецца тым, што спараджае ў чытача вя-
лікую колькасць сэнсаў, зусім не запланаваных аўтарам. Паэтычныя сэнсы
жывуць у складанейшых шмат’ярусных будовах і не паддаюцца адназначнаму
лагічнаму азначэнню, таму што сэнс не вычэрпвае сябе ў слове, у слове— толькі
намёк на схаваны за ім сэнс, тэта шлях да сэнсу.
Такое ж паняцце, як «ступень вобразнасці», застаецца суб’ектыўна-ацэнач-
най катэгорыяй. Каб вызначыць параўнальную моц (яскравасць) розных вобра-
заў, трэба або выкарыстаць эксперымент, які ўлічвае эфект уздзеяння на па-
дыспытных, або выкарыстоўваць іншыя доказы, прыдатныя для кожнага
канкрэтнага выпадку.
Для сучаснай лінгвістыкі важная наступная думка Н. Д. Аруцюнавай: «У се
мантычнай структуры імя вобраз прайшоў водападзел паміж тым, што на-
лежыць да ўспрыманага свету, і тым, што належыць свядомасці, якая
ўспрымае»13.1 сапраўды, мы, напрыклад, лічым, што вобраз як ідэальнае суб’ек-
тыўнае ўтварэнне не змяшчаецца ў самім тэксце непасрэдна. У тэксце ёсць толь
кі знакі, якія замяняюць аб’екты. Вобраз жа ўзнікае пад уздзеяннем знака на ас-
нове той інфармацыі, якую паведамляе знак, і свядомасці чытача, які ўспрымае
9 Виноградов В. В. Стилистика. Теория поэтической речи. Поэтика.— М., 1969.— С. 67.
10 Потебня А. А. Теоретическая поэтика.— С. 135.
11 Якобсон Р. О. Поэзия грамматики и грамматика поэзии // Семиотика.— М., 1983.—
C. 469.
12 Тынянов Ю. Н. Проблема стихотворного языка.— М., 1965.— С. 58.
13 Арутюнова Н Д. Язык и мир человека.— М., 1998.— С. 317.
В. А. Маслава__________________________________________________________________
42 ISSN 0027-2833. Мовознавство, 2015, № 6
дадзены тэкст. Устаноўка на паведамленне прыводзіць аўтара да стварэння воб-
раза, a адзіным паняццем вобраза ахопліваюцца і тропы, і фігуры, і вобраз аўта-
ра, і вобраз чытача, і законы ўспрыняцця тэксту.
Найбольш дэтальна заканамернасці фарміравання вобраза вывучаліся геш-
тальт-псіхалогіяй. У адпаведнасці з уяўленнямі гештальт-псіхолагаў, вобраз
успрымаецца як фігура, якая выдзяляецца на пэўным фоне. Экспериментальна
ўстаноўлена, imo чалавек мае тэндэнцыю структураваць сэнсарную інфарма-
цыю такім чынам, што болын дробныя, а таксама элементы больш правільнай
канфігурацыі ўспрымаюцца на істотна менш структураваным фоне. Пры
ўспрыняцці ў нас праяўляецца так званы першасны вобраз. I ў гэтым сэнсе кож-
нае слова вобразнае, бо яно здольна выклікаць у рэцыпіента вобраз, які за-
хоўваецца ў памяці або ствараецца шляхам трасфармадыі мінулага вопыту
(уяўлення).
Першаснымі гэтыя вобразы можна назваць у адносінах да іншага роду воб-
разаў — мастацкіх, якія з ’яўляюцца другаснымі. Мы сцвярджаем, што вобраз —
гэта і псіхічная, і ментальная, і эстэтычная, і моўная існасць.
Каласальнае асацыятыўнае багацце мастацкага вобраза, вольная гульня з пе-
раноснымі сэнсамі, акцэнтаванне сацыяльна-тыповых сэнсаў, з якімі непазбеж-
на супастаўляюцца асобасныя сэнсы рэцыпіента, ствараюць глебу, прыдатныя
псіхалагічныя ўмовы для фарміравання ў свядомасці чытача суб’ектыўнага, ін-
дывідуальна-непаўторнага вобраза. Таму можна сказаць, што мастацкі вобраз
не задає жорсткай адналінейнай сувязі паміж азначаючым і азначальным у
структуры вобраза.
Інтэрпрэтацыя мастацкага вобраза рэцыпіентам — гэта актыўная сутвор-
часць, актуалізацыя пластоў мінулага вопыту, актыўная праца ўяўлення, вылу-
чэнне серыі гіпотэз («перабор сэнсаў») на вобразным і зболынага на паняційным
узроўнях, суадносіны асобасных сэнсаў з сацыяльна-тыповымі. Тэта і эмацыя-
нальнае «засваенне» вобраза, і інтуітыўнае азарэнне, і рацыянальнае асэнсаван-
не. Напрыклад:
«Я святла іскры ў думках бяздольных засею,
Аднаўлю сэрцы іхнія гартам, надзеяй,
Пакажу ім жыцця іх праўдзіву зару,
Па развалінах нову ўсябытнасць ствару.» Я. Купала
Паэт малює карціну бяздольнага жыцця свайго народа, ён спадзяецца, што
сілай свайго паэтычнага слова зможа разбудзіць народ і паказаць яму свет нова-
га жыцця. Дасягаецца гэта з дапамогай вобраза паэзіі як сілы, што здольная тва-
рыць жыццё. Змяніўшы тэты вобраз, мы разбураем усю карціну, адымаем на-
цыянальны дух і мясцовы каларыт.
Такім чынам, вобраз — гэта важнейшая моўная сутнасць, у якой змяшчаецца
асноўная інфармацыя пра сувязь слова з культурай, дзякуючы чаму «змест слова
здольны расці», на што ўказваў А. А. Патабня: «Унутраная форма слова,
вымаўленага моўцам, дає накіраванне думцы слухача, але яна толькі збуджае
гэтага апошняга, дає толькі спосаб развіцця ў ім значэнняў, не прызначаючы ме-
жаў яго разумения слова» 14. Мы перакананыя, што вобразнасць — гэта арганіч-
ная якасць чалавечага мыслення, якая толькі праламляецца ў мастацкіх тэкстах.
Паэт рэдка бывае стваральнікам вобразаў, ён часцей трансфарміруе гатовыя
вобразы, таму аб вобразах спрачаюцца і па-рознаму іх успрымаюць. Яшчэ
14 Потебня А. А. Мысль и язык.— С. 27.
_______________________________ Тэарэтычная паэтыка A. A. Патабні: філіяцыя ідэй
ISSN 0027-2833. Мовознавство, 2015, № 6 43
М. Гумілёў заўважыў, што персідскія паэты ўспрымалі ружу як жывую істоту,
сярэднявечныя— як сімвал кахання і прыгажосці, у Пушкіна яна цудоўная квет-
ка, у Майкова — упрыгожанне, аксэсуар, у Вяч. Іванава яна становіцца міс-
тычнай каштоўнасцю і г. д.
Паэтычнае слова, акружанае шэрагам іншых слоў, становіцца эмацыянальна
і змястоўна ёмістым, мнагазначным: ён будзіць продкаў нашых прах, / ён атра-
сае гучным звонам / расуў краіне верасоў,! Іперад гэтым цуда-громам / капелю-
X і лящць далоў... 15. Званы для хрысціян — тэта сакральная з’ява. С. Булгакаў у
сваёй працы «Філасофія імя» пісаў, што ёсць словы, якія маюць траякі сэнс —
літаральны, пераносны і духоўны. Менавіта да такіх слоў адносяцца званы, ко
локол. Літаральны сэнс, па тэрміналогіі А. А. Патабні, — знешняя форма — ко
локол — металічны прадмет у выглядзе полага ўсечанага конуса з падвешаным
унутры стрыжнем-языком; пераноснае — усякі прадмет падобнай формы — су-
кенка-колакал, кветка калакольчык і пад. A духоўны сэнс можа складвацца з нас-
тупнага. Званы ўказвалі час, білі трывогу; склікалі воїна на бітву, трыумфавалі,
сустракаючы пераможцаў; віталі знатных гасцей. Але галоўнае яго значэнне,
якое зрабіла яго часткай нацыянальнай самасвядомасці,— прымаць удзел у цар-
коўнай службе.
Праваслаўны звон адрозніваецца ад калакольных званоў іншых канфесій:
калі званы Заходняй Еўропы змяшчаюць меладычныя і гарманічныя асновы, то
праваслаўны звон— тэта рытм і характар. Звон у нас не толькі ўказвае час богас-
лужэння, але можа перадаць радасць і спакой, глыбокі смутак і ўрачыстасць уз-
вышанага. Адрозніваюцца наступныя віды званоў: благавест (размераныя
ўдары ў адзін вялікі звон; гэтым звонам абвяшчаецца добрая вестка аб пачатку
богаслужэння ў храме); перазвон — перабор званоў ад самага вялікага да самага
маленькага; ён бывае пахавальны і вадасвятны; уласна звон — тэта рытмічны
звон з выкарыстаннем гукарада; ён бывае святочны (тразвон, двузвон), паўсяд-
зённы, а таксама звон-імправізацыя.
У дадзеным урыўку ствараецца бататы і мнагазначны сэнс мастацкага вобра-
за— звон, які не толькі будзіць прах продкаў, але і прымушае задумацца нас пра
вечнае, зняўшы шапкі ў прамым і сакральным сэнсе (паважліва пакланіўшыся).
На думку А. А. Патабні, тэта адбываецца за кошт неадпаведнасці двух пла-
наў — плану выражэння (таго, што гаворыцца) і плану зместу (тато, што можна
падразумяваць). Так зараджаецца праблема значэння і сэнсу. Тэта заўважыў яш-
чэ Ю. М. Тынянаў: «Самым значным пытаннем у галіне паэтычнага стылю
з’яўляецца пытанне пра значэнне і сэнс паэтычнага слова. А. А. Патабня надоўга
вызначыў шляхі распрацоўкі гэтага пытання тэорыяй вобраза» 16.
Галоўным зместам паэтычнага вобраза з ’яўляецца сэнс, г. зн. адносіны
выяўленага да эстэтычных, маральных і інтэлектуальных каштоўнасцей, пако-
лькі галоўнай задачай чытача пры ўспрыняцці паэтычнага вобраза становіцца не
толькі і не столькі яго разумение, колькі інтэрпрэтацыя мастацкага вобраза з
мэтай выяўлення яго сэнсу. Менавіта А. А. Патабня адным з першых загаварыў
пра размежаванне сэнсу і значэння слова. Сэнс вызначаецца ім як ідэя, хаця за
раз ён разумеецца значна шырэй: і як канечная каштоўнасць чаго-небудзь (на
приклад, сэнс жыцця), і як цэласны змест якога-небудзь выказвання, які не зво-
дзіцца да значэння яго элементаў, але сам вызначае гэтыя значэнні, і г. д.
15 Сыс А. Вершы.— Мінск, 2002.— 87 с.
16 Тынянов Ю. Н. Указ, праца.— С. 22.
В. А. Маслава__________________________________________________________________
44 ISSN 0027-2833. Мовознавство, 2015, № 6
Працэс спасцігання сэнсу, яго эксплікацыі— працэс моўны, без якога немаг-
чыма ні дэшыфроўка сэнсаў, ні іх стабілізацыя, ні іх трансляцыя. Аднак мова
тут — тэта толькі «вяршыня айсберга, у аснове якога ляжаць кагнітыўныя маг-
чымасці, якія не з’яўляюцца чыста лінгвістычнымі, але даюць перадумовы для
апошніх» 17. Праблема ўзаемаадносінаў мовы і свету мастацкіх сэнсаў пакуль
далёкая ад свайго вырашэння, а яе зараджэнне звязана з тэорыяй вобраза
А. А. Патабні.
Такім чынам, навуковая творчасць А. А. Патабні сінтэтычная: галоўная дум
ка А. А. Патабні ў галіне тэарэтычнай паэтыкі — гэта ідэя аб моўнай дзейнасці
чалавека як пра светапазнанне і светаразуменне і аб першапачатковай паэ-
тычнасці гэтага працэсу, a таксама ідэя аб прынцыповай мнагазначнасці мастац-
кага вобраза, яго эмацыйным і паняційным багацці.
{Вітебськ, Білорусь)
_______________________________ Тэарэтычная паэтыка A. A. Патабні: філіяцыя ідэй
W. A. MASLAVA
THEORETICAL POETICS OF O. POTEBNIA: FILIATION OF IDEAS
The article deals with the idea that the word is a means to understand not only oneself, but also
another person; every word in the literary context can be shaped aesthetically significant. On the ba
sis o f these ideas theoretical poetics o f O. Potebnia were created, he gave a crucial concept o f «the in
ner form».
K e y w o r d s : theoretical poetics, the inner form, the image, the external form, the meaning.
17 Демъянков В. 3. Когнитивная лингвистика как разновидность интерпретирующего
подхода // Вопр. языкознания.— 1994.— № 4.— С. 22.
ISSN 0027-2833. Мовознавство, 2015, № 6 45
|