Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст.
У центрі уваги даної статті перебувають гравюри видань чернігівської друкарні та їх вплив на білоруський іконопис ХVІІ–ХVІІІ ст. У білоруській історіографії дана тема досі не розроблена, а відомості про вплив чернігівської гравюри на білоруський іконопис відсутні взагалі. У даній статті наводяться й...
Gespeichert in:
Datum: | 2010 |
---|---|
1. Verfasser: | |
Format: | Artikel |
Sprache: | other |
Veröffentlicht: |
Центр пам'яткознавства НАН України і УТОПІК
2010
|
Schriftenreihe: | Ніжинська старовина |
Schlagworte: | |
Online Zugang: | http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/24179 |
Tags: |
Tag hinzufügen
Keine Tags, Fügen Sie den ersten Tag hinzu!
|
Назва журналу: | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
Zitieren: | Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. / Г. Флікоп // Ніжинська старовина: Збірник регіональної історії та пам’яткознавства. — 2010. — Вип. 10(13). — С. 81-92. — Бібліогр.: 47 назв. — біл. |
Institution
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraineid |
irk-123456789-24179 |
---|---|
record_format |
dspace |
spelling |
irk-123456789-241792013-02-13T03:23:39Z Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. Флікоп, Г. Дослідження регіональної історії й етнології північного регіону України та відображення його результатів у музейних колекціях У центрі уваги даної статті перебувають гравюри видань чернігівської друкарні та їх вплив на білоруський іконопис ХVІІ–ХVІІІ ст. У білоруській історіографії дана тема досі не розроблена, а відомості про вплив чернігівської гравюри на білоруський іконопис відсутні взагалі. У даній статті наводяться й аналізуються приклади такого іконографічного взаємозв’язку. В центре внимания данной статьи находятся гравюры изданий черниговской типографии и их влияние на белорусскую иконопись ХVІІ–ХVІІІ вв. В белорусской историографии данная тема является не разработанной, а сведения о влиянии черниговской гравюры на белорусскую иконопись отсутствуют. В данной статье выявляются и анализируются примеры такой иконографической взаимосвязи. In the center of attention of given article there are engravings of editions of the Chernigov printing house and their influence on the Belarus iconography 17^th–18^th. In the Belarus historiography the given theme is not developed, and data on influence of the Chernigov engraving on the Belarus iconography are absent. In the article there are detected and analyzed examples of such iconographical interrelation. 2010 Article Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. / Г. Флікоп // Ніжинська старовина: Збірник регіональної історії та пам’яткознавства. — 2010. — Вип. 10(13). — С. 81-92. — Бібліогр.: 47 назв. — біл. 2078-063X http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/24179 [766:655.533 (477)] : 75.04 (476) “16/17” other Ніжинська старовина Центр пам'яткознавства НАН України і УТОПІК |
institution |
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
collection |
DSpace DC |
language |
other |
topic |
Дослідження регіональної історії й етнології північного регіону України та відображення його результатів у музейних колекціях Дослідження регіональної історії й етнології північного регіону України та відображення його результатів у музейних колекціях |
spellingShingle |
Дослідження регіональної історії й етнології північного регіону України та відображення його результатів у музейних колекціях Дослідження регіональної історії й етнології північного регіону України та відображення його результатів у музейних колекціях Флікоп, Г. Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. Ніжинська старовина |
description |
У центрі уваги даної статті перебувають гравюри видань чернігівської друкарні та їх вплив на білоруський іконопис ХVІІ–ХVІІІ ст. У білоруській історіографії дана тема досі не розроблена, а відомості про вплив чернігівської гравюри на білоруський іконопис відсутні взагалі. У даній статті наводяться й аналізуються приклади такого іконографічного взаємозв’язку. |
format |
Article |
author |
Флікоп, Г. |
author_facet |
Флікоп, Г. |
author_sort |
Флікоп, Г. |
title |
Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. |
title_short |
Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. |
title_full |
Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. |
title_fullStr |
Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. |
title_full_unstemmed |
Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. |
title_sort |
гравюры выданняў чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў xvii—xviii стст. |
publisher |
Центр пам'яткознавства НАН України і УТОПІК |
publishDate |
2010 |
topic_facet |
Дослідження регіональної історії й етнології північного регіону України та відображення його результатів у музейних колекціях |
url |
http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/24179 |
citation_txt |
Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца беларускіх абразоў XVII—XVIII стст. / Г. Флікоп // Ніжинська старовина: Збірник регіональної історії та пам’яткознавства. — 2010. — Вип. 10(13). — С. 81-92. — Бібліогр.: 47 назв. — біл. |
series |
Ніжинська старовина |
work_keys_str_mv |
AT flíkopg gravûryvydannâŭčarnígaŭščynyâkkrynícabelaruskíhabrazoŭxviixviiistst |
first_indexed |
2025-07-03T01:32:01Z |
last_indexed |
2025-07-03T01:32:01Z |
_version_ |
1836587503551774720 |
fulltext |
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
Вип. 10 (13), 2010 р. 81
УДК [766:655.533 (477)] : 75.04 (476) “16/17”
Галіна ФЛІКОП
(Мінск)
Гравюры выданняў Чарнігаўшчыны як крыніца
беларускіх абразоў ХVІІ–ХVІІІ стст.
На землях Чарнігаўшчыны ў ХVІІ–ХVІІІ стст. дзейнічалі некалькі друкарняў, вы-
данні якіх маюць значнасць і каштоўнасць не толькі як культурная спадчына і помнікі
кнігадрукавання Украіны. Гэтыя старадрукі прадстаўляюць цікавасць і для даследчы-
каў, як гэта ні дзіўна, іканапісу, пры гэтым не толькі ўкраінскага, а таксама – беларус-
кага. Справа ў тым, што мастацтвазнаўцамі яшчэ ў пачатку ХХ ст. было заўважана,
што іканапісцы ў якасці крыніцы выкарыстоўвалі гравюры, якія, дзякуючы сваёй ты-
ражнасці, былі шырока распаўсюджанымі і даступнымі. Звесткі пра выкарыстанне
гравюр, як іканапіснага пратографа, сустракаюцца ў працах беларускіх, украінскіх,
рускіх даследчыкаў [1]. Паколькі ў дадзеным артыкуле гаворка будзе весціся пра бе-
ларускі іканапіс, то найбольш важна засяродзіцца на тых працах, дзе сустракаюцца
звесткі, якія датычацца менавіта яго.
Закранаючы пытанне выкарыстання гравюры ў якасці крыніцы для абраза, варта
адзначыць, што дадзеная тэматыка ў айчыннай гістарыяграфіі з’яўляецца амаль не
вывучанай. Тым не менш, нават на першым этапе развіцця беларускага мастацтваз-
наўства (20-я гады ХХ ст.), падымалася пытанне выкарыстання гравюр у якасці кры-
ніцы для твораў іканапісу. Сведчаннем гэтага з’яўляюцца публікацыі Міколы Шчака-
ціхіна, у якіх ён звяртае ўвагу на дадзеную з’яву. Такія звесткі аўтар прыводзіць пра
абразы вылучанай ім магілёўскай іканапіснай школы, адзначаючы, што дадзеная
школа яўна фарміравалася пад уздзеяннем гравюр выданняў Куцеінскай і Магі-
лёўскай друкарняў [2]. А вось для большасці абразоў латыгаўскай царквы (віцебская
іканапісная школа) М. Шчакаціхін у якасці першаўзораў называе ілюстрацыі куцеінс-
кага “Трыфалагіёну” 1647 г. і магілёўскіх “Акафістаў” 1698 г. [3]. Пра ўплыў гравюры
на сакральны жывапіс мастацтвазнавец таксама адзначае ў працы, прысвечанай твор-
часці Францыска Скарыны. Гэта датычыцца дрэварыту “Троіца” з пражскага выдання
[4]. Безумоўна, не ўсе звесткі пра ўзаемасувязь гравюры і абраза, якія называе пачы-
нальнік беларускага мастацтвазнаўства ў сваіх артыкулах, з’яўляюцца бездакорнымі.
Тым не менш, важна тое, што яшчэ ў 20-я гады ХХ ст. айчынны навуковец засяродж-
ваўся на дадзенай з’яве, якая пазней прыцягнула ўвагу навукоўцаў і атрымала развіц-
цё на сучасным этапе. Аднак у той час далейшага развіцця тэма выкарыстання гравюр
для іканапісу не атрымала ні ў самога М. Шчакаціхіна, ні ў іншых аўтараў, а зварот да
яе ўзнавіўся фактычна праз паўстагоддзі.
Цікавыя для нашага разгляду звесткі ўтрымліваюцца ў альбомах, выдадзеных у 80-я
гады, “Іканапіс Беларусі ХV–ХVІІІ стст.” (перавыдаваўся пазней 6 разоў), “Жывапіс
Беларусі ХІІ–ХVІІІ стст.”, дзе даследчыца Н.Ф. Высоцкая, даючы каментары да
пэўных твораў сакральнага жывапісу, часам указвае і магчымыя іканаграфічныя кры-
ніцы – гравюры [5]. А.А. Ярашэвіч, даследуючы гісторыю пэўных абразоў, у тым ліку
і ўзнікненне іх сюжэтаў, падкрэслівае, што запазычванне іканаграфіі для беларускіх тво-
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
ISSN 2078-063X 82
Мал. 1. “Троіца”. Абраз з в. Вялікае Малешава Столінскага р-на, Брэская вобл., ХVІІІ ст.;
мал. 2. “Троіца”. Дрэварыт з кнігі “Новы Запавет” (адгорт тытульнага аркуша) (Чарнігаў: друкарня
Троіца-Ільінскага манастыра, 1717); мал. 3. Маркіянавіч “Троіца (Гасціннасць Аўраама)”.
Салігорскі р-н, Мінская вобл., 1761; мал. 4. “Троіца (Гасціннасць Аўраама)”. Дрэварыт з кнігі “Служ-
боўнік” (Чарнігаў: друкарня Троіца-Ільінскага манастыра, 1704).
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
Вип. 10 (13), 2010 р. 83
Мал. 5. Тытульны аркуш кнігі Гергарда Іаана “Багамысліе…” (Чарнігаў: друкарня Троіца-Ільінскага
манастыра, 1710); мал. 6. “Нараджэнне Хрыстова”. Абраз з г. Пружаны Брэсцкай вобл.,
др. пал. ХVІІ ст.; мал. 7. “Нараджэнне Хрыстова”. Дрэварыт з кнігі “Трыфалагіён”
(Куцейна: друкарня манастыра, 1647); мал. 8. “Нараджэнне Хрыстова”. Дрэварыт з кнігі
Максімовіча Іаана“Багародзіцэ дзеве…” (Чарнігаў: друкарня Троіца-Ільінскага манастыра, 1707)
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
ISSN 2078-063X 84
раў (асабліва каталіцкіх) дастаткова часта ажыццяўлялася з замежных гравюр, якія, у сваю
чаргу, у большасці выпадкаў з’яўляліся рэпрадукцыямі твораў жывапісу [6]. Да разгля-
даемай праблемы звяртаюцца і іншыя навукоўцы. У “Іканапісе Заходняга Палесся ХVІ–
ХІХ стст.” мастацтвазнаўцы называюць некаторыя абразы, крыніцамі для якіх, на іх
думку, паслужылі гравюры з украінскіх выданняў [7]. Адпаведныя звесткі сустракаем і
ў каталогах выставаў: “Алтарны жывапіс Беларусі ХVІІІ – ХІХ стагоддзяў”, “Правосла-
вная икона России, Украины, Беларуси” выдадзеныя як у папяровым, так і электронным
выглядзе [8]. Акрамя даследчыкаў іканапісу да гэтай праблематыкі звярталіся і даслед-
чыкі гравюр. В.Ф. Шматаў, адзначаючы значнасць дрэварытаў з віленскага выдання
Пятра Мсціслаўца 1575 з выявамі евангелістаў, піша пра папулярнасць гэтых твораў ся-
род рускіх іканапісцаў, якія выкарыстоўвалі гравюры як крыніцу для стварэння вялікіх
іконных выяў евангелістаў, цара Давыда [9]. Іншы прыклад датычыцца папулярнага
з ХVІІ стагоддзя сюжэта апакаліпсіса ў фрэскавым роспісе рускіх храмаў, які рас-
паўсюдзіўся там дзякуючы запазычаным іканаграфічным узорам [10]. Звесткі пра
ўплыў гравюр на іканапіс падае і даследчыца магілёўскай друкарні А.М. Пікулік [11].
Абагульняючы вышэй сказанае, трэба падкрэсліць, што ў працах мастацтвазнаўцаў
сустракаюцца (часцей за ўсё – вельмі сціслыя) звесткі пра ўплыў гравюр на беларускі
іканапіс. Збольшага, у такіх выпадках вядзецца гаворка пра ўздзеянне на абразы ілюс-
трацый кіеўскіх выданняў (як правіла, “Акафістаў штодзённых”, 1677) і ўзгаданага
вышэй куцеінскага “Трыфалагіёну” (1647). Аднак няма ніводнага вядомага нам дас-
ледавання, дзе ў дадзеным кантэксце разглядаліся б ілюстрацыі чарнігаўскіх выдан-
няў і іх роля ў развіцці беларускага іканапіснага мастацтва. А між тым, такая з’ява мае
месца ў айчыннай культуры і патрабуе асобнага вывучэння.
Як было адзначана на самым пачатку дадзенага артыкула, у ХVІІ–ХVІІІ стст. на зе-
млях Чарнігаўшчыны дзейнічала некалькі друкарняў. Самая першая з іх, заснаваная ў Ча-
рнігаве, працавала там непрацяглы час і пакінула вельмі сціплую спадчыну. Гэта да-
тычыцца друкарні Кірылы Транквіліёна Стаўравецкага, які ў 1626 г. стаў архімандры-
там чарнігаўскага Елецкага манастыра, куды і перавёз свой кнігавыдавецкі рыштунак.
Але там друкарня фактычна 20 гадоў была бяздзейснай, і толькі напярэдадні сваёй
смерці ў 1646 г. Стаўравецкі выдаў апошнюю сваю кнігу “Перла Шматкаштоўнае”
[12]. Але ў гэтым жа годдзе архімандрыт неўзабаве памёр і друкарня зусім заняпала.
Далейшы яе лёс не вядомы [13]. Такім чынам, Чарнігаў ды і ўся Леваберэжная Украі-
на засталіся без друкарні на наступныя 25 год, пакуль не была заснавана новая ў пача-
тку 70-х гадоў ХVІІ ст. архіепіскапам чарнігаўскім Лазарам Барановічам пры Спаса-
Праабражэнскім манастыры ў Ноўгарадзе Северскім [14]. Камплектаванне друкарні
скончылася ў 1674 г. і ўжо на пачатку наступнага года былі выдадзены асобнымі
брашурамі пропаведзі Л. Барановіча: “Слова на Дабравешчанне”, “Слова на св. Троі-
цу” і “Слова на Уваскрэсенне” [15]. Але друкарня праіснавала тут нядоўга: у 1679 яна
была перанесена ў Чарнігаў, дзе першапачаткова існавала пры архіепіскапскай кафед-
ры, а пазней, пасля смерці Лазара Барановіча ў 1693, – пры Троіца-Ільінскім манасты-
ры. Як адзначаюць навукоўцы, чарнігаўская друкарня працавала на карысць украінс-
кай культуры да 1720, пакуль загады Пятра І і Сіноду не прымусілі яе выдаваць кнігі
выключна па ўзору маскоўскіх. Акрамя іх друкарня нічога не выпускала, такой яна і
перайшла ў ХІХ ст. [16].
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
Вип. 10 (13), 2010 р. 85
Акрамя названых у разглядаемы перыяд на землях Чарнігаўшчыны дзейнічалі і ін-
шыя друкарні. Так, у 1797 г. у Чарнігаве была заснавана “грамадзянская” друкарня,
якая належала губернскаму кіраўніцтву і выдавала выключна свае распараджэнне
[17]. Натуральна, што выдавецкая спадчына гэтай друкарні нашага разгляду не даты-
чыцца. Таксама не будзе разглядацца ў дадзеным артыкуле дзейнасць друкарні ў Клі-
нцах, якая паўстала там у 1781 г. [18]. Гэта звязана з тым, што яе выданні былі прыз-
начаны выключна для стараабраднікаў, у асяроддзі якіх і распаўсюджваліся, а таму іх
выявы і не займелі ўплыву на беларускі іканапіс (магчыма, толькі на стараабрадніцкі,
але гэта патрабуе асобнага вывучэння).
Такім чынам, у дадзеным артыкуле будзе разглядацца выдавецкая і мастацкая спад-
чына ноўгарад-северскай друкарні Лазара Барановіча і яе спадкаемцы – чарнігаўскай
друкарні Троіца-Ільінскага манастыра. Даследчыкі адзначаюць, што “Чернігівські ви-
дання мало помітні своєю зовнішністю; гравюри звичайно прості, хоч часом і тут ба-
чимо тонку роботу, як напр. в Анфологіоні (Новгород-Сіверськім) 1678 р.” [19]. Маг-
чыма гэтая “прастата”, якую адзначаюць навукоўцы, акурат і абумовіла зварот бела-
рускіх іканапісцаў да ілюстрацый чарнігаўскіх выданняў як да першакрыніцы. На
жаль, на дадзены момант такіх прыкладаў удалося выявіць не шмат. Тым не менш,
усе яны заслугоўваць самай пільнай увагі.
Як было адзначана вышэй, у працах даследчыкаў нам не ўдалося выявіць звестак пра
ўплыў гравюры чарнігаўскіх выданняў на беларускі іканапіс. Такіх прыкладаў мастацтва-
знаўцы не прыводзяць. Аднак у кнізе “Іканапіс Заходняга Палесся ХVІ–ХІХ стст.” наву-
коўцы называюць ілюстрацыі некалькіх чарнігаўскіх старадрукаў як іканаграфічныя ана-
логіі [20]. Безумоўна, тут гаворка не вядзецца пра непасрэднае ўздзеянне гэтых твораў
тыражнай графікі на беларускія абразы. Аднак гэтыя звескі заслугоўваюць увагі.
Гэта датычыцца абраза “Троіца” з в. Вялікае Малешава Столінскага р-на Брэсцкай
вобл. (мал. 1). У навуковай літаратуры агульна прынятым для твора з’яўляецца дата-
ванне другой чвэрцю ХVІІІ стагоддзя. Дата была прапанавана Н.Ф. Высоцкай на пад-
ставе меркавання, што крыніцай для дадзенага абраза паслужыла гравюра з кіеўскага
выдання 1724, пры гэтым назва кнігі не пазначаецца [21]. Акрамя таго, даследчыца
называе аналогіі з іншых кірылічных выданняў: “Іканаграфічная схема створана яўна
пад уплывам гравюры. Аб гэтым сведчыць надпіс на кляйме і благаслаўляючыя левай
рукой анёлы. Абраз выкананы пасля аднасюжэтных гравюр – віленскай (1628),
кіеўскай (1674). Адлюстраванне будынка, калоны з капітэллю, Аўраама і Сары, якія
выходзяць з дому, размяшчэнне вакол прастола анёлаў, мамурыйскага дуба ў кіеўскай
гравюры (1724) і ў абразе з с. В. Малышава люстрана супадаюць, што і дазваляе лі-
чыць абраз створаным незадоўга пасля 1724 г., г. зн. у другой чвэрці ХVІІІ стагоддзя”
[22]. Спіс кампазіцыйных аналогій да “Троіцы” аўтары кнігі “Іканапіс Заходняга Па-
лесся ХVІ–ХІХ стст.” прапанавалі дапоўніць гравюрамі чарнігаўскіх выданняў 1745 і
1759 гадоў, не пазначаючы пры гэтым іх назвы [23]. Гэтае ўзгадванне старадрукаў ча-
рнігаўскай друкарні і з’яўляецца адзіным вядомым нам, дзе, аднак, гаворка вядзецца
не пра непасрэдны ўплыў гравюр на іканапіс, а пра іканаграфічныя аналогіі. Натура-
льна, што высвеліць, якія канкрэтна кнігі маюцца на ўвазе, прадстаўляецца досыць
складаным. Аднак з дапамогай каталогаў, у якіх сістэматызаваны звесткі па старадру-
ках, магчыма усё ж акрэсліць кола тых кніг, якія былі выдадзены ў Вільні, Кіеве і Ча-
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
ISSN 2078-063X 86
рнігаве ў названыя вышэй гады. Такім чынам, стала вядомым, што віленскім старад-
рукам, пра які вядзецца гаворка, з’яўляюцца “Акафісты і каноны”, выдадзеныя ў Бра-
цкай друкарні Свята-Духавага манастыра (Вільня, 1628) [24]. Што датычыцца
Кіеўскага выдання 1674 г., то, паводле “Каталога старадрукаў, выдадзеных на Украі-
не”, ім патэнцыйна могуць быць “Акафісты і мальбы”, “Трубы славес прапаведных на
нарачытыя дні” Барановіча Лазара, “Ірмалой” [25]. На жаль, ніводнае з гэтай кнігі у да-
ступных нам бібліятэках пакуль выявіць не ўдалося. Затое няма складанасцяў пры вы-
святленні кіеўскага выдання 1724 г. – ім з’яўляецца “Трыёдзь кветная” [26]. Менавіта
гравюра з гэтага выдання і прадстаўляе найбольшую цікавасць, паколькі датаванне
абраза праводзілася на падставе іканаграфічнай узаемасувязі апошняга з ілюстрацыяй
дадзенага выдання. На жаль, папрацаваць з гэтай кнігай пакуль не давялося.
Аднак для нашага даследавання не менш цікавымі з’яўляюцца і два чарнігаўскія
выданні, названыя даследчыкамі ў “Іканапісе Заходняга Палесся ХVІ–ХІХ стст.”. Пе-
ршае з іх датавана 1745, другое – 1759. У 1745 г. у чарнігаўскай друкарні былі выда-
дзены чатыры кнігі, тры з якіх з ілюстрацыйнымі гравюрамі – Анастасій “Выклад сці-
слы пра веру” (1745(?), адна ілюстрацыя), Пётр Магіла “Праваслаўнае спавяданне ве-
ры” (2 ілюстрацыі з дзвюх дошак), “Правіла да прычашчэння” (15 ілюстрацый з 15 до-
шак, дзве з іх – медзярыты) [27]. Чацвёртае – Анастасій “Пра веру” (1745(?)) утрымлі-
вае дзве застаўкі, хутчэй за ўсё, без фігурных клеймаў. Такім чынам, адна з трох кніг
маецца на ўвазе даследчыкамі заходнепалескага іканапісу, калі гаворка вядзецца пра
чарнігаўскае выданне 1745 г. Узгаданае вышэй выданне 1759 г. таксама можна выя-
віць толькі прыблізна: у названым годдзе выйшлі тры кнігі. “Служба … Святому Мі-
колу” змешчае толькі адну фігурную гравюру (выява Св. Міколы), а “Новы Запавет”
(11 ілюстрацый з 11 дошак) і “Псалтыр” (дзве ілюстрацыі з двух дошак) з’яўляюцца
патэнцыйна магчымымі выданнямі [28]. Сітуацыя з чарнігаўскімі кнігамі такая ж, як і
з названымі вышэй кіеўскімі – у асноўных бібліятэках Беларусі яны не прадстаўлены.
Таму пакуль мы не маем магчымасці пацвердзіць або абвергнуць меркаванні даслед-
чыкаў, аднак мы маем магчымасць выказаць сваю ўласную думку на гэты конт.
Навукоўцаў больш за ўсё прываблівала незвычайная іканаграфія “Троіцы” з Вяліка-
га Малешава, якая з’яўляецца быццам бы люстэркавай адносна агульнапрынятай іка-
награфіі такога сюжэту [29]. Не засталіся без увагі даследчыкаў і анёлы, якія блас-
лаўляюць левай рукой, наконт чаго аўтарамі выказваліся розныя версіі і меркаванні
[30]. На нашу думку, Н.Ф. Высоцкая сапраўды мае рацыю, калі гаворыць, што крыні-
цай для абраза паслужыла гравюра. Аднак мы не можам пагадзіцца з тым, што ікана-
пісец выкарыстоўваў першаўзор люстэркава. Іншая справа, што сама гравюра магла
быць выканана памылкова. Гэта выглядае цалкам магчымым: майстар на гравіраваль-
ную дошку мог нанесці малюнак без уліку таго, што на адбітку атрымаецца люстэр-
кавая выява. Такая гравюра і магла быць выкарыстана ў якасці крыніцы для абраза.
У дадзеным выпадку наша задача заключалася ў выяўленні першаўзору для іканапіс-
нага твора. Ім аказаўся дрэварыт з “Новага Запавету”, выдадзенага ў Чарнігаве ў дру-
карні Троіца-Ільінскага манастыра ў 1717 годзе [31] (мал. 2). Пра выкарыстанне мена-
віта гэтай гравюры ў якасці ўзору сведчыць не толькі кампазіцыйная адпаведнасць і
жэсты анёлаў, а і шматлікія дэталі: аркада і калона з капітэллю, постаці Аўраама і Са-
ры (асабліва рукі Сары: правай яна прытрымлівае вопратку, у левай – нясе пачастунак
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
Вип. 10 (13), 2010 р. 87
круглай формы, магчыма, булачку), абрысы лістоты мамврыкійскага дуба. Асабліва
важнымі з’яўляюцца тыя дэталі, на якіх засяроджваў увагу А.А. Ярашэвіч, падкрэслі-
ваючы, што яны нехарактэрныя для беларускага іканапісу: наяўнасць трох кубачкаў
на стале (а не аднаго, як звычайна), німбы вакол галоваў Аўраама і Сары [32].
Параўнанне не пакідае сумненняў, што менавіта гравюра з чарнігаўскага выдання
была выкарыстана іканапісцам як узор. Гэта не толькі дае магчымасць прасачыць, як
у беларускі абраз “патрапілі” новыя рысы, а і дазваляе перагледзець датаванне, пры
вызначэнні якога для даследчыкаў асноўным паказчыкам была гравюра-першаўзор.
Такім чынам, ніжняя храналагічная мяжа абраза можа апусціцца на 7 гадоў: з 1724 г.
(як меркавала Н.Ф. Высоцкая) на 1717 г. Гэта не вялікая розніца, аднак агульнапрыня-
тая дата – другая чвэрць ХVІІІ стагоддзя – у такім выпадку выглядае памылковай, бо
абраз мог быць створаны і ў першую чвэрць ХVІІІ стагоддзя (да 1725 г.).
Разгледжаны прыклад з’яўляецца адзіным, дзе, сапраўды, з вялікай доляй
упэўненасці можна сцвярджаць пра ўплыў гравюры чарнігаўскага выдання на белару-
скі іканапіс. Аднак ёсць не менш цікавыя іншыя прыклады, дзе, аднак, крыніцай абра-
за маглі паслужыць як чарнігаўскія, так і кіеўскія творы тыражнай графікі. Гэта даты-
чыцца “Успення” з Міхайлаўскай царквы сяла Аброва Івацэвіцкага раёна Брэсцкай
вобласці і яго першаўзораў. На абразе ёсць некалькі рысаў, нехарактэрных для анала-
гічных беларускіх твораў ХVІІІ ст. Аднак самае незвычайнае на аброўскім “Успенні”
– дзверцы, намаляваныя на ложку Маці Божай (мал. 9). Такой дэталі больш няма на
адпаведных творах беларускага іканапісу. Пошукі першаўзору сярод гравюр украінс-
кіх выданняў далі свой вынік: былі знойдзены сем кіеўскіх і два чарнігаўскіх старад-
рукі, дзе сустракаецца выява з такой іканаграфіяй. Такім чынам, гравюра “Успенне
з “дзверцамі” як ілюстрацыя была надрукавана ў “Псалтыры з тлумачэннем”, (Кіеў,
1697) [33], “Малітваслове” (Кіеў, 1751-1755(?)) [34], “Малітваслове” (Чарнігаў, 1747)
[35] (мал. 10); як кляймо на тытульным аркушы ў “Новым Запавеце” (Кіеў, 1703) [36],
“Мінеі” (Кіеў, 1750) [37], “Патэрыку Кіева-Пячорскім” (Кіеў, 1760) [38], “Патэрыку Пя-
чорскім” (Кіеў, 1783) [39], кнізе Гергарда Іаана “Б[о]гомыслие в ползу правоверним”
(Чарнігаў, 1710) [40] (мал. 5), як кляймо застаўкі ў “Часаслове (Кіеў, 1729) [41]. З пры-
ведзенага пераліку відавочна, што незвычайная выява стала сюжэтам не толькі ілюст-
рацыйных гравюр, але і друкавалася ў застаўках, а таксама, што найбольш важна, на
тытульных аркушах. Адсюль робіцца зразумелым, што з’яўленне такой іканаграфіі не
было выпадковым. І, сапраўды, нам удалося выявіць яе вытокі. Друкаванне дадзенага
сюжэту на тытуле тлумачыцца тым, што абраз “Успенне” быў напрастольным абразом
галоўнага храма Кіева-Пячэрскай Лаўры, адкуль і паходзіць назва апошняга “Успенс-
кі”, а таксама дадзенае найменне выкарыстоўваецца ў разгорнутай назве Лаўры: Кіева-
Пячэрская Успенская. Натуральна, што самы шанаваны абраз не быў пакінуты без увагі
майстроў кніжнай справы. А недзе, паводле нашага меркавання, ў канцы ХVІІ ст. у Лаўры
з’яўляецца абраз “Успенне” з машчавіком: прыробленыя да іконы срэбныя дзверцы за
якімі захоўваліся частачкі мошчаў святых [42] (мал. 11). Менавіта гэты абраз фактычна
і рэпрадукаваўся на гравюрах кіеўскіх выданняў. А чарнігаўскія майстры кніжнай спра-
вы, па ўсёй верагоднасці, яго проста адтуль скапіравалі для сваіх кніг.
На дадзены момант не прадстаўляецца магчымым высветліць, з якой менавіта кнігі
была выкарыстана выява пры стварэнні іканапісцам аброўскага абраза. У дадзеным вы-
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
ISSN 2078-063X 88
Мал. 10. “Успенне”. Дрэварыт з кнігі “Малітваслоў”
(Чарнігаў: друкарня Троіца-Ільінскага манастыра, 1747)
Мал. 9. “Успенне”. Абраз з в. Аброва Івацэвіцкага р-на, Брэсцкая вобл., ХVІІІ ст.
Мал. 11. “Успенне Кіева-Пячорскае”.
Абраз з машчавіком. Кіева-Пячэрская Лаўра,
др. пал. ХVІІ ст.
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
Вип. 10 (13), 2010 р. 89
падку ў роўнай ступені на беларускі іканапіс маглі паўплываць і кіеўскія, і чарні-
гаўскія творы тыражнай графікі. Тым не менш, гэта – цікавы прыклад уплыву гравюр
на іканапіс, які суправаджаецца з’яўленнем на апошнім незвычайных, на першы по-
гляд незразумелых, рысаў.
Таксама варта назваць і некалькі прыкладаў, калі дрэварыты чарнігаўскіх выданняў
з’яўляюцца вельмі набліжанымі іканаграфічнымі аналагамі. Гэта датычыцца пружан-
скага абраза “Нараджэнне Хрыстова” і аднайменнай гравюры з кнігі Іаана Максімові-
ча “Багародзіцэ дзеве кніга нарачона…” (Чарнігаў, 1707). Н.Ф. Высоцкая ў якасці
крыніцы для названага твору іканапісу называе іншую гравюру – выяву з куцеінскага
“Трыфалагіёну” – і, магчыма, паводле яе праводзіць датаванне абраза: “Популярен
среди белорусских изографов был Кутейнский “Трефологион” (1647). Гравюра “Рож-
дество Христово”, помещённая в нём, послужила кужбушком для односюжетной
иконы середины 17 в. из Пружан” [43]. Безумоўна, на абразе і на куцеінскім дрэвары-
це ёсць агульныя рысы: размяшчэнне фігур, анёлы ў аблоках. Аднак і адрозненні так-
сама відавочныя: на дрэварыце (як і на большасці адпаведных твораў) сюжэт разгорт-
ваецца на фоне будынка, а на абразе – на фоне пячоры (мал. 6–7). Такая ж дэталь (пя-
чора на заднім плане) сустракаецца на некаторых гравюрах з украінскіх выданняў.
Найбольш блізкай іканаграфічнай аналогіяй з’яўляецца ілюстрацыя кнігі І. Максімо-
віча “Багародзіцэ…” (Чарнігаў, 1707) [44] (мал. 8). Агульнасць абраза і чарнігаўскай
выявы назіраецца не толькі ў агульнай кампазіцыі, размяшчэнні пячоры, анёлаў у аб-
локах. А таксама і ў кампаноўцы галоўных персанажаў: Марыі, Іосіфа, немаўля. Асаб-
лівае падабенства назіраецца ў постаці Марыі, яе жэстах, складках вопраткі. Аднак ёсць
і адрозненні названых твораў, што не дазваляе сцвярджаць пра ўплыў менавіта гэтай
гравюры на ікону. Пры гэтым трэба адзначыць, што даты стварэння абраза і дрэварыту
не з’яўляюцца першаснымі фактарамі для абвяржэння думкі пра іх іканаграфічную су-
вязь. Інакш кажучы, тое, што абраз датаваны другой паловай ХVІІ ст., а дрэварыт раз-
мешчаны ў кнізе, якая выйшла пазней (1707) амаль ні пра што не гаворыць. Справа ў тым,
што, магчыма абраз быў датаваны даследчыцай паводле выяўленага ёй магчымага пер-
шаўзору – ілюстрацыі да куцеінскага “Трыфалагіну”, аднак падабенства гэтых твораў
адноснае. Таму, калі датаванне праводзілася менавіта праз гэта, то яно можа быць не-
адакладным. Акрамя таго, тое, што названае намі чарнігаўскае выданне выйшла на па-
чатку ХVІІІ ст. не дае звестак пра дату стварэння гравюры. Яна магла быць выразана
і адціснута і ў іншым, больш раннім выданні, якое намі пакуль не выяўлена.
Да абраза “Троіца старазапаветная” слуцкага майстра Маркіянавіча (мал. 3), які на-
вучаўся іканапісу ў майстэрні Кіева-Пячэрскай Лаўры, найбольш блізкай з’яўляецца
выява з чарнігаўскага “Службоўніка” 1704 г. [45]. Натуральна, тут свярджаць пра не-
пасрэдную іканаграфічную ўзаемасувязь твораў не выпадае. Аднак названая гравюра
з усіх вядомых нам украінскіх і беларускіх твораў тыражнай графікі таго часу
з’яўляецца, сапраўды, самай набліжанай да абраза Маркіянавіча (мал. 4). Кажучы пра
іканаграфічныя аналогіі, варта таксама ўзгадаць выявы з клеймаў заставак “Мінеі”,
выдадзенай у ноўгарад-северскай друкарні Лазара Барановіча ў 1678 г., якія вельмі
нагадваюць некаторыя абразы шарашоўскага іканастаса (ХVІІІ ст., Пружанскі р-н
Брэсцкай вобл.) [46]. Аднак у гэтым выпадку, як і ў папярэднім, казаць пра непасрэд-
нае ўздзеянне адзначаных гравюр на творы сакральнага жывапісу не выпадае. Тым не
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
ISSN 2078-063X 90
менш, цалкам верагодна, што для шарашоўскіх ікон крыніцамі паслужылі гравюры
ХVІІ стагоддзя. Выказаць такое меркаванне дазваляе стылістыка твораў: “Майстры,
якія працавалі над яго (іканастаса) стварэннем, верагодна, ў 60-70-я гады ХVІІІ ст.,
выказваюць надзвычай паслядоўную прыхільнасць традыцыйнаму канону мясцовай
праваслаўнай іканаграфіі ХVІІ ст. Пачынаючы ад агульнай кампазіцыйнай структуры
іканастаса і заканчваючы асобнымі дэталямі кампазіцыі святочных абразоў – усё пад-
парадкавана мэце захавання “старыны” [47]. Магчыма, “захаванне старыны” не было
мэтай, а атрымалася само сабой, дзякуючы выкарыстанню крыніцаў ХVІІ ст. Увогуле,
Шарашоўскі іканастас яшчэ чакае свайго вывучэння, якое можа даць адказы на шма-
тлікія пытанні адносна гэтага цікавага самабытнага помніка.
Абагульняючы вышэй сказанае, трэба яшчэ раз падкрэсліць, што гэтая тэма на да-
дзены момант амаль не атрымала асвятлення, а тым больш – грунтоўнага вывучэння,
у навуковай літаратуры. Прыведзеныя вышэй прыклады ўздзеяння чарнігаўскіх тво-
раў тыражнай графікі на беларускі іканапіс – перш крок у даследаванні заяўленай
праблемы. Безумоўна, пэўныя аспекты не былі закрануты, некаторыя пытанні засталі-
ся па-за ўвагай, а выяўленыя намі нешматкія прыклады не дазваляюць зрабіць грун-
тоўныя абагульнні і адназначныя высновы па дадзенай культурна-мастацкай з’яве.
Тым не менш, атрыманыя звесткі з’яўляюцца надзейным падмуркам для далейшага
даследавання і вывучэння тэмы на новым узроўні. Іканаграфічная ўзаемасувязь бела-
рускіх абразоў і гравюр выданняў Чарнігаўшчыны, безумоўна, з’яўляецца цікавай
старонкай як беларускай, так і ўкраінскай культуры.
Крыніцы і літаратура
1. Флікоп Г.А. Гравюра як іканаграфічная крыніца іканапісу: асноўныя аспекты вывучэння ў белару-
скай, украінскай, рускай гістарыяграфіях / Г.А. Флікоп // Церква – наука – суспільство: питання
взаємодії. Матеріали Восьмої Міжнародної наукової конференції (26–28 травня 2010 р.); Нац. Ки-
єво-Печер. іст.-культ. заповідник. – К.: НКПІКЗ, 2010. – C. 50–52.
2. 1-я ўсебеларуская мастацкая выстаўка: Каталог аддзела старажытнага мастацтва / Апрац. М. Шчэ-
каціхіна. – Мінск, 1926. – С. 11.
3. Там жа. – С. 17–19. Шчакаціхін М. Васіль Вашчанка – магілёўскі гравёр канца XVII – пач. XVIII
сталецьця / М. Шчакаціхін // Адбітак з Навуковага Зборніку Інстытуту Беларускае Культуры. –
Мінск, 1925. – С. 129–130.
4. Шчакаціхін М. Гравюры і кніжныя аздобы ў выданьнях Францішка Скарыны / М. Шчакаціхін; Ін-
т беларускай культуры. – Мінск, 1926. – С. 32.
5. Жывапіс Беларусі XII–XVIII стагоддзяў / Аўтар тэксту і складальнік Н.Ф. Высоцкая. – Мінск: Бе-
ларусь, 1980. – С. 7–8; Іканапіс Беларусі XV–XVIII стагоддзяў / Аўтар тэксту і складальнік Н.Ф.
Высоцкая. – Мінск: Беларусь, 2001. – № 6, 16, 20, 40, 41, 44, 50, 52, 65, 75, 97, 102, 119.
6. Ярашэвіч А. “Маці Божая Снежная” ў Беларусі / А. Ярашэвіч. – Мінск: Выд-ва “Про Хрысто”,
2003. – С. 11, № 20, 21, 23, 31, 32.
7. Іканапіс Заходняга Палесся ХVІ–ХІХ стст. / В.Ф. Шматаў, Э.І. Вецер, М.П. Мельнікаў і інш.; на-
вук. рэд. В.Ф. Шматаў; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. К. Крапівы НАН Бела-
русі. – Мінск: Бел. навука, 2002. – С. 180, 190.
8. Алтарны жывапіс Беларусі ХVІІІ–ХІХ стагоддзяў: віртуальная версія выставы “Алтарны жывапіс
Беларусі ХVІІІ–ХІХ стагоддзяў” у Нацыянальным мастацкім музеі 23 лютага [Электронны рэ-
сурс]. – [Мінск, 2009]. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM); 12 см. – Сістэм. патраб: Pentium; 32 Mb
RAM; CD-ROM Windows 98/2000/NT/XP. – Назва з тытул. экрана; Православная икона России,
Украины, Беларуси: виртуальная версия выставки “Православная икона России, Украины, Бела-
руси” в Национальном художественном музее 30 сентября – 9 ноября 2008 г. [Электронны рэ-
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
Вип. 10 (13), 2010 р. 91
сурс]. – [Мінск, 2009]. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM); 12 см. – Сістэм. патраб: Pentium; 32 Mb
RAM; CD-ROM Windows 98/2000/NT/XP. – Назва з тытул. экрана.
9. Шматаў В.Ф. Гравёрная школа Пятра Мсціслаўца / В.Ф. Шматаў // Мастацтва Беларусі. – 1984. –
№ 1. – С. 11.
10. Шматаў В.Ф. Абодва перамаглі / В.Ф. Шматаў // Мастацтва Беларусі. – 1990. – № 9. – С. 14.
11. Пікулік А.М. Мастацтва магілёўскіх старадрукаў / А.М. Пікулік. – Минск: УП “Тэхнапрынт”, 2002.
– С. 80.
12. Огієнко І.І. Історія українського друкарства [Электронны рэсурс] // Ізборник [ваб-сайт]. –
[24.11.2009]. – Режим доступу: http://litopys.org.ua/ohdruk/ohd.htm. – Назва з экрана (24.11.2009).
13. Там жа.
14. Там жа.
15. Ісаєвич Я. Українське книговидання: витоки, розвиток, проблеми [Электронны рэсурс] // Ізборник
[вэб-сайт]. – [24.11.2009]. – Рэжым доступу: http://izbornyk.org.ua/isaevych/is.htm. – Назва з экрана
(24.11.2009). Огієнко І. І. Указаная праца.
16. Огієнко І. І. Указаная праца.
17. Там жа.
18. Там жа.
19. Там жа.
20. Іканапіс Заходняга Палесся ХVІ–ХІХ стст.… – С. 180.
21. Іканапіс Беларусі XV–XVIII стагоддзяў / Аўтар тэксту і складальнік Н.Ф. Высоцкая. – Мінск: Бе-
ларусь, 2001. – № 75. Высоцкая Н. Ф. Искусство Беларуси XII–XVIII вв. / Н. Ф. Высоцкая. –
Минск, 2004. – С. 18.
22. Там жа.
23. Іканапіс Заходняга Палесся ХVІ–ХІХ стст.… – С. 180.
24. Кніга Беларусі. 1517–1917: зводны каталог / Дзярж. б-ка БССР імя У.І Леніна, БелСЭ; cклад. Г.Я
Галенчанка [і інш.] – Мінск: БелСЭ, 1986. – С. 99-100.
25. Запаско Я. П. Ісаєвич Я. Д. Памятки книжкового мистецтва: Каталог стародруків, виданих на
Україні. Книга 1 (1574–1700) / Я. П. Запаско, Я. Д. Ісаєвич. – Львів: Вища школа. Вид-во при
Львівському Державному Університеті, 1981. – С. 89-90.
26. Запаско Я. П. Ісаєвич Я. Д. Памятки книжкового мистецтва: Каталог стародруків, виданих на
Україні. Книга 2. Частина 1 (1701-1764) / Я. П. Запаско, Я. Д. Ісаєвич. – Львів: Вища школа, 1984.
– С. 37-38.
27. Там жа. – С. 69.
28. Там жа. – С.111.
29. Іканапіс Беларусі XV–XVIII стагоддзяў… – № 75. Ярашэвіч А. “І напоўніліся ўсе Духам Святым”:
Сюжэты Спаслання Святога Духа і Тройца ў старажытнабеларускім мастацтве [Электронны рэ-
сурс] // Наша вера [вэб-сайт]. – [24.11.2009]. – Рэжым доступу:
http://media.catholic.by/nv/n46/aboutus.htm. – Назва з экрана (24.11.2009).
30. Флікоп Г. А. Абраз “Троіца” з Вялікага Малышава і яго ўкраінскі дрэварыт-пратограф / Г. А. Флі-
коп // Історія релігій в Украіні: науковий щорічник / Упоряд. О. Киричук, М. Омельчук, І. Орле-
вич. – Львів: Львівський музей історіі релігіі, вид-во “Логос”, 2010. – Книга 2. – С. 851–859.
31. Новый Завет си есть, Ев[анге]лие, или Бл[а]говествование Г[о]с[по]да Б[о]га и Сп[а]са нашего
Ии[су]са Хр[и]ста . - Чернигов : в Типографии с[вя]то Тро[и]цкой, 1717. – 548 с.
32. Ярашэвіч А. Указаная праца.
33. Псалтырь с толкованием. – Киев: тип. Киево-Печерской Лавры, 1697. – 381 с.
34. Молитвослов. – Киев: тип. Киево-Печерской Лавры, 1751–1755. – 541 с.
35. Молитвослов. – Чернигов : в Типографии с[вя]то Тро[и]цкой, 1747.
36. Запаско Я. П. Ісаєвич Я. Д. Памятки книжкового мистецтва: Каталог стародруків, виданих на
Україні. Книга 2… – С. 28.
37. Минея, месяц июль. – Киев: тип. Киево-Печерской Лавры, 1750. – 181 с.
38. Запаско Я. П. Ісаєвич Я. Д. Памятки книжкового мистецтва: Каталог стародруків, виданих на
Україні. Книга 2… – С. 118. Патэрык Кіева-Пячорскі. – Кіеў: друкарня Кіева-Пячэрскай Лаўры,
1760. – 142 с.
39. Патерик Печерский. – Киев: тип. Киево-Печерской Лавры, 1783. – 164 с.
НIЖИНСЬКА СТАРОВИНА
ISSN 2078-063X 92
40. Гергард И. Б[о]гомыслие в ползу правоверним / Иоанн Гергард. – Чернигов: в типографе[и]
с[вя]то Троецкой Илинской, 1710. – 361 с.
41. Часослов. – Киев: тип. Киево-Печерской Лавры, 1729. – 520 с.
42. Православная икона России, Украины, Беларуси: виртуальная версия выставки “Православная
икона России, Украины, Беларуси” в Национальном художественном музее 30 сентября – 9 нояб-
ря 2008 г. [электронный ресурс]. – [Мінск, 2009]. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM); 12 см. – Сіс-
тэм. патраб: Pentium; 32 Mb RAM; CD-ROM Windows 98/2000/NT/XP. – Назва з тытул. экрана.
43. Высоцкая Н.Ф. Указаная праца; Жывапіс Беларусі XII–XVIII стагоддзяў… – № 48.
44. Максимович Иоанн. Б[огороди]це Д[е]во. Книга нареченна от Троици Прес[вя]тыя пред веки сло-
жена о[т]цем Иоанном Максимовичом. – Чернигов: в тип[ографии] С[вято]-Троец[кой]
Илин[ской] Черн[еговской], 1707. – 330 с.
45. Запаско Я. П. Ісаєвич Я. Д. Памятки книжкового мистецтва: Каталог стародруків, виданих на
Україні. Книга 2… – С. 29. Іканапіс Беларусі XV–XVIII стагоддзяў… – № 117.
46. Минея праздничная. – Новгород-Северский: типография Лазаря Барановича, 1678; Жывапіс Бела-
русі XII–XVIII стагоддзяў… – № 93–107.
47. Іканапіс Заходняга Палесся ХVІ–ХІХ стст.… – С. 185–186.
Флікоп Г.О. Гравюри видань Чернігівщини як джерело білоруських ікон ХVІІ–
ХVІІІ ст.
У центрі уваги даної статті перебувають гравюри видань чернігівської друкарні та їх
вплив на білоруський іконопис ХVІІ–ХVІІІ ст. У білоруській історіографії дана тема
досі не розроблена, а відомості про вплив чернігівської гравюри на білоруський іконо-
пис відсутні взагалі. У даній статті наводяться й аналізуються приклади такого іконо-
графічного взаємозв’язку.
Ключові слова: українська гравюра, білоруський іконопис, чернігівська друкарня, іко-
нографія.
Фликоп Г.А. Гравюры изданий Черниговщины как источник белорусских икон
ХVІІ – ХVІІІ вв.
В центре внимания данной статьи находятся гравюры изданий черниговской типогра-
фии и их влияние на белорусскую иконопись ХVІІ–ХVІІІ вв. В белорусской историо-
графии данная тема является не разработанной, а сведения о влиянии черниговской
гравюры на белорусскую иконопись отсутствуют. В данной статье выявляются и ана-
лизируются примеры такой иконографической взаимосвязи.
Ключевые слова: украинская гравюра, белорусская иконопись, черниговская типогра-
фия, иконография.
Flikop H.A. Engravings of editions of Chernigov land as the source of Belarus icons of
17–18 centuries
In the center of attention of given article there are engravings of editions of the Chernigov
printing house and their influence on the Belarus iconography 17th–18th. In the Belarus histo-
riography the given theme is not developed, and data on influence of the Chernigov engrav-
ing on the Belarus iconography are absent. In the article there are detected and analyzed ex-
amples of such iconographical interrelation.
Key words: the Ukrainian engraving, the Belarus icon-painting, the Chernigov printing
house, an iconography.
|