Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект
The categories «own» and «alien» have become for Janka Kupala the effective instrument of nation-building activity in the beginning of his creative work (1905–1908). The use of this binary opposition played the role of the starting point for the development of the extensive art programme directed to...
Gespeichert in:
Datum: | 2010 |
---|---|
1. Verfasser: | |
Format: | Artikel |
Sprache: | other |
Veröffentlicht: |
Інститут літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України
2010
|
Schriftenreihe: | Літературознавчі обрії. Праці молодих учених |
Schlagworte: | |
Online Zugang: | http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/30959 |
Tags: |
Tag hinzufügen
Keine Tags, Fügen Sie den ersten Tag hinzu!
|
Назва журналу: | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
Zitieren: | Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект / Т. Вабішчэвіч // Літературознавчі обрії. Праці молодих учених. — 2010. — Вип. 16. — С. 106-112. — Бібліогр.: 24 назв. — біл. |
Institution
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraineid |
irk-123456789-30959 |
---|---|
record_format |
dspace |
spelling |
irk-123456789-309592012-02-19T12:41:00Z Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект Вабішчэвіч, Т. Слов'янські літератури The categories «own» and «alien» have become for Janka Kupala the effective instrument of nation-building activity in the beginning of his creative work (1905–1908). The use of this binary opposition played the role of the starting point for the development of the extensive art programme directed to Belarusian national awakening. The antinomy «own – alien» permitted the poet to employ the internal self-defended potential of Belarusian nation and activate the self-knowledge and identification mechanisms, which are the necessary condition for the successfulness of Belarusian nation-building process. 2010 Article Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект / Т. Вабішчэвіч // Літературознавчі обрії. Праці молодих учених. — 2010. — Вип. 16. — С. 106-112. — Бібліогр.: 24 назв. — біл. XXXX-0091 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/30959 other Літературознавчі обрії. Праці молодих учених Інститут літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України |
institution |
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
collection |
DSpace DC |
language |
other |
topic |
Слов'янські літератури Слов'янські літератури |
spellingShingle |
Слов'янські літератури Слов'янські літератури Вабішчэвіч, Т. Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект Літературознавчі обрії. Праці молодих учених |
description |
The categories «own» and «alien» have become for Janka Kupala the effective instrument of nation-building activity in the beginning of his creative work (1905–1908). The use of this binary opposition played the role of the starting point for the development of the extensive art programme directed to Belarusian national awakening. The antinomy «own – alien» permitted the poet to employ the internal self-defended potential of Belarusian nation and activate the self-knowledge and identification mechanisms, which are the necessary condition for the successfulness of Belarusian nation-building process. |
format |
Article |
author |
Вабішчэвіч, Т. |
author_facet |
Вабішчэвіч, Т. |
author_sort |
Вабішчэвіч, Т. |
title |
Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект |
title_short |
Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект |
title_full |
Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект |
title_fullStr |
Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект |
title_full_unstemmed |
Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект |
title_sort |
апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы янкі купалы: нацыятворчы аспект |
publisher |
Інститут літератури ім. Т.Г. Шевченка НАН України |
publishDate |
2010 |
topic_facet |
Слов'янські літератури |
url |
http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/30959 |
citation_txt |
Апазіцыя «сваё - чужое» у ранняй лірыцы Янкі Купалы: нацыятворчы аспект / Т. Вабішчэвіч // Літературознавчі обрії. Праці молодих учених. — 2010. — Вип. 16. — С. 106-112. — Бібліогр.: 24 назв. — біл. |
series |
Літературознавчі обрії. Праці молодих учених |
work_keys_str_mv |
AT vabíščévíčt apazícyâsvaëčužoeurannâjlírycyânkíkupalynacyâtvorčyaspekt |
first_indexed |
2025-07-03T11:20:53Z |
last_indexed |
2025-07-03T11:20:53Z |
_version_ |
1836624541592322048 |
fulltext |
Літературознавчі обрії. Випуск 16
106
Таццяна Вабішчэвіч (Мінск)
АПАЗІЦЫЯ «СВАЁ – ЧУЖОЕ»
Ў РАННЯЙ ЛІРЫЦЫ ЯНКІ КУПАЛЫ:
НАЦЫЯТВОРЧЫ АСПЕКТ
Істотныя сацыякультурныя змены, што адбыліся ў жыцці Беларусі напрыканцы 1980-х –
пачатку 1990-х гг. (уздым новай хвалі нацыянальна-адраджэнскага руху, адноснае
разняволенне палітычнай атмасферы, абвяшчэнне дзяржаўнай незалежнасці), не толькі
дазволілі зняць табу з тэмы «Янка Купала і беларускае нацыябудаўніцтва», цягам доўгіх гадоў
закрытай для шырокага навуковага абмеркавання1, але і паставілі яе ў цэнтр грамадскай увагі.
Усплёск літаратуразнаўчай актыўнасці па асэнсаванні ролі аднаго з найвялікшых беларускіх
паэтаў-класікаў у выпрацоўцы канцэптуальных асноў беларускай нацыянальнай ідэі і
фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў прыпаў на сярэдзіну апошняга
дзесяцігоддзя ХХ ст. Менавіта тады адбылося «пераадкрыццё» Янкі Купалы – практыка і
тэарэтыка нацыятварэння: былі сабраныя і апублікаваныя купалаўскія паэтычныя і
публіцыстычныя тэксты нацыянальна-патрыятычнага гучання, у савецкі час недаступныя для
даследчыкаў [гл.: 11]; выйшаў з друку шэраг артыкулаў, дзе з дапамогай сучаснага
літаратуразнаўчага інструментарыю абгрунтоўвалася палажэнне пра Купалу як прарока
нацыянальнага адраджэння беларусаў (упершыню яно было выказанае яшчэ на пачатку 1930-х гг.
А. Луцкевічам [17]), раскрываўся нацыятворчы пафас купалаўскай лірыкі і ўплыў паэта на
ўмацаванне ідэйна-каштоўнаснага фундаменту беларускай нацыі (працы У. Гніламёдава,
У. Казберука, В. Рагойшы і інш. [гл.: 3, 5, 6, 10, 18]).
Паколькі для беларусаў працэс нацыябудаўніцтва яшчэ не завершаны і пытанні нацыянальнай
ідэнтычнасці маюць вялікую грамадскую актуальнасць, літаратуразнаўчая ўвага да Купалавай
творчасці як крыніцы нацыянальна-кансалідацыйных імпульсаў не змяншаецца і па сённяшні
дзень. Пра гэта пераканаўча сведчаць матэрыялы праблемна-арыентаваных канферэнцый і асобныя
артыкулы, якія пастаянна з’яўляюцца ў беларускім навуковым друку, закранаючы самыя розныя
аспекты рэалізацыі Янкам Купалам маштабнай мастацкай праграмы нацыянальна-культурнага і
дзяржаўна-палітычнага адраджэння Беларусі [гл., напр.: 2, 7, 9, 16, 21, 23].
Сучаснымі даследчыкамі, такім чынам, шмат робіцца для разнапланавай навукова-
аб’ектыўнай рэпрэзентацыі Купалы як ідэйнага і духоўнага лідэра нацыі, вынаходніка многіх
дзейсных нацыятворчых формул. За апошнія два дзесяцігоддзі выяўлены і прааналізаваны
ключавыя ў адраджэнскім сэнсе матывы, вобразы, сімвалы Купалавых твораў рознай родава-
жанравай прыналежнасці, дастаткова падрабязна прасочаны генезіс і мастацкае ўвасабленне
ідэі «Маладой Беларусі» – прынцыпова значнага элемента паэтавай нацыянальна-выхаваўчай
сістэмы [гл.: 1, 8], вылучаны этапы фарміравання купалаўскай канцэпцыі самастойнай
беларускай дзяржавы [19], нарэшце, у 2007 г., калі адзначаўся 125-гадовы юбілей Янкі Купалы,
калектывам аўтарытэтных аўтараў была зроблена спроба падвесці канцэптуальныя гісторыка-
тэарэтычныя высновы адносна сучаснага бачання ролі вялікага паэта ў працэсах нацыянальнай
самаідэнтыфікацыі і гістарычнага самасцвярджэння беларусаў [22]. Сукупныя вынікі працы па
асэнсаванні нацыяканстытуявальнага зместу паэзіі, публіцыстыкі і драматургіі Янкі Купалы,
бясспрэчна, надзвычай важкія. Разам з тым казаць пра вычарпанасць праблематыкі
нацыябудаўніцтва ў дачыненні да купалаўскай спадчыны пакуль няма падстаў.
У прыватнасці, маладаследаванымі на цяперашні момант застаюцца «мікраструктура»
Купалавай «нацыятворчасці» і ўласна «тэхналогія» нацыяабуджальнага ўздзеяння купалаўскіх
1 Ужо з другой паловы 1920-х гг. навукова-аб’ектыўная распрацоўка дадзенай праблематыкі была
немагчымаю для даследчыкаў у БССР. Пэўныя крокі ў кірунку вывучэння нацыягеннага патэнцыялу
Купалавай творчасці ў 1920 – 1930-я гг. зрабілі, падтрымліваючы закладзеныя ў «нашаніўскую» пару
традыцыі, крытыкі і літаратуразнаўцы Заходняй Беларусі (у першую чаргу А. Луцкевіч), а пазней –
прадстаўнікі беларускай эміграцыі ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы (С. Станкевіч, А. Адамовіч).
Cлов’янські літератури
107
вершаў: яшчэ не атрымалі асэнсавання тыя канкрэтныя культурна-камунікатыўныя і
псіхалагічна-рэцэптыўныя рычагі, што былі задзейнічаны паэтам-адраджэнцам з мэтай
нацыятворчага ўплыву на свядомасць чытача (на пачатку ХХ ст., калі разгортваў сваю
літаратурную працу Янка Купала, галоўным аб’ектам нацыябудаўнічых намаганняў з боку
дзеячоў беларускага адраджэнскага руху з’яўлялася сялянства – у асноўнай масе сваёй цалкам
індыферэнтнае да пытанняў нацыянальнай і дзяржаўнай самастойнасці Беларусі). Адным з
тэкстуальных маркераў, паводле якіх уяўляецца магчымым эксплікаваць функцыянаванне ў
лірыцы Янкі Купалы «нябачных» механізмаў нацыятварэння, якраз і выступаюць заяўленыя ў
назве артыкула катэгорыі «сваё» і «чужое». Засяродзіўшы ўвагу на асаблівасцях ужывання
дадзенай антанімічнай пары (а таксама лексіка-семантычных адзінак, якія выступаюць яе
кантэкстуальнымі адпаведнікамі) у творчасці Купалы 1905 – 1908 гг., паспрабуем з
максімальнай дэталёвасцю прасачыць, на чым засноўвалася Купалава мастацкая стратэгія
нацыянальнага буджэння і як «запускаўся» ў дзеянне складаны «рухавік» нацыябудаўніцтва,
што ўжо ў 1910-я гг. запрацуе ў паэта на поўную магутнасць1. Для прадуктыўнай аналітыкі
акрэсленых пытанняў неабходным будзе выхад у міждысцыплінарную плоскасць – зварот да
напрацовак філасофіі, культуралогіі, сацыялогіі, этналогіі, тэорыі нацый і нацыяналізму.
Бінарная апазіцыя «сваё – чужое» (яе міжпалярная напружанасць сёння зменшылася
дзякуючы ўвядзенню такіх «прамежкавых» складнікаў, як «іншае», «другое», «адрознае») –
адно з базавых супрацьпастаўленняў, на якіх грунтуецца чалавечае мысленне, у тым ліку і
мысленне ў этнанацыянальных каардынатах. «Факт, што тое, з чым мы сутыкаемся, ёсць для
нас чужым, правакуючым, дэзарыентуючым, запачаткоўвае высілак разумення», – падкрэслівае
Г. Гадамер [24; 7]; наяўнасць «чужога» выступае першаштуршком самапазнання
(індывідуальнага, этнічнага, нацыянальнага): праз «іншае», «адрознае» адбываецца працэс
канстытуявання ўласнай ідэнтычнасці – спасціжэнне сябе (М. Бахцін, Э. Левінас і інш.).
Менавіта ўсведамленне, што існуе «сваё» («роднае», «блізкае», «вядомае»), а таксама
здольнасць разрозніваць «сваё» і «чужое» надаюць суб’екту анталагічнай пэўнасці і
трываласці, ствараюць адчуванне ведання структуры свету і вызначанасці, незаменнасці
ўласнага канкрэтнага месца ў гэтай складанай структуры.
У этнічнай свядомасці любога народа прысутнічае развіты комплекс уяўленняў пра «сваё» і
«чужое», аднак для таго, каб этнасупольнасць паспяхова трансфармавалася ў нацыю
(супольнасць грамадзянска-палітычна-дзяржаўную), дадзеная апазіцыя павінна напоўніцца
новым зместам, прыйсці ў адпаведнасць з высокімі культурна-цывілізацыйнымі стандартамі
мадэрнасці. Адна з абавязковых умоў выніковасці нацыябудаўніцтва – укараненне ў свядомасці
носьбітаў пэўнай этнакультуры ўяўленняў пра «свой» народ, «сваю» нацыю як буйную
сацыяльна актыўную цэласнасць, аб’яднаную агульнымі ідэямі, мэтамі і задачамі, аднымі на
ўсіх мовай, гісторыяй, традыцыямі («уяўленая супольнасць», згодна з Б. Андэрсанам).
Паралельна з адчуваннем агульнанацыянальнай ідэйнай еднасці мусіць сфарміравацца паняцце
«вялікай» Радзімы («асабістай» тэрыторыі дадзенага народа з дакладна акрэсленымі
геаграфічнымі межамі і агульнапрызнанай назвай). Гэтая «вялікая» Радзіма – «свая» зямля,
1 У «нашаніўскі» перыяд паэт з дакладнасцю прафесійнага навукоўца-паліттэхнолага «прапіша» ў сваёй
лірыцы і ліра-эпіцы ўсе асноўныя ідэйныя вектары нацыятварэння: 1) рэтраспектыўны – рэканструкцыя
гісторыі народа, стварэнне нацыянальнага міфу, гераізацыя роднай мінуўшчыны, абуджэнне павагі да
продкаў як базіс для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці («Сягні ў даўно заснуўшыя сталецці, /
Заслону дзён уцёкшых адхілі…» [15; 29]); 2) канкрэтна-гістарычны (тактыка дзеянняў «тут і цяпер») –
захаванне і развіццё нацыянальнай мовы і культуры з улікам патрабаванняў мадэрнасці, фарміраванне
беларускай грамадзянскай супольнасці, укараненне ў жыццё прынцыпаў роўнасці, свабоды і сацыяльна-
палітычнай актыўнасці («К свабодзе, роўнасці і знанню / Мы працярэбім сабе след! / І будзе ўнукаў
панаванне / Там, дзе сягоння плача дзед!» [12; 133]); 3) перспектыўны (вызначэнне каротка- і
доўгатэрміновых агульнанацыянальных прыярытэтаў, «нацыянальная футуралогія») – ужо ў 1918 – 1919 гг. у
якасці галоўнай мэты беларускага адраджэнскага руху Янка Купала пастулюе аднаўленне і абарону
нацыянальнай дзяржаўнасці: згодна з паэтам, толькі дзяржаўна-палітычная незалежнасць гарантуе найбольш
спрыяльныя ўмовы для выяўлення стваральнай духоўнай энергіі народа і забяспечвае выйсце беларусаў як
роўных сярод роўных на агульнаеўрапейскую інтэлектуальна-культурную сцэну – каб «грамадой мільёнаў з
светам гаманіці» [13; 138], «Каб стаць раўнёю славай і сілай / Іншым народам» [14; 64].
Літературознавчі обрії. Випуск 16
108
«свая» краіна – заўжды пазіцыянуецца ў цэнтры «нацыянальнага сусвету» (так званы
«радзімацэнтрызм» нацыянальнай свядомасці).
У 1900-я гг., калі пачынаў ажыццяўляцца «нашаніўскі» адраджэнска-мадэрнізацыйны
праект, беларуская этнічная свядомасць была ўжо моцна дэфармаваная тым каланіяльным
ціскам, што цягам усяго папярэдняга ХІХ стагоддзя меў месца з боку імперскіх расійскіх улад.
Беларускасць атаесамлялася выключна з сялянскасцю (мужыцкасцю) і аказвалася адсунутай на
маргіналіі культурна-інтэлектуальнага і грамадскага жыцця – валоданне ёю не адкрывала
аніякіх сацыяльных перспектыў, адпаведна, «сваё» (у агульнакультурным, а не прыватна-
індывідуальным сэнсе) амаль цалкам страчвала для «аўтахтонаў» прыцягальнасць і
каштоўнасць. «Чужое» ж, «небеларускае» наадварот «заваблівала», бо наўпрост асацыявалася з
прэстыжам і поспехам: «выхад у людзі» – атрыманне адукацыі, набыццё пэўнага сацыяльнага
статусу – патрабаваў ад беларуса пачатку ХХ ст. радыкальнага адмаўлення ад усяго этнічнага
«свайго», у першую чаргу – ад мовы. У выніку носьбіты беларускага семіятычнага коду
пачыналі паступова губляць неабходнае для нармальнага функцыянавання этнасу
«метаадчуванне» «ўласнага» – агульнанароднага, аб’яднальнага для ўсіх. Натуральная
абарончая сістэма этнасу была парушана, і этнакультурная беларуская самасвядомасць пакрысе
размывалася, прычым у сферу агрэсіўна-асіміляцыйнага ўздзеяння чужых культур (рускай і
польскай) траплялі ў першую чаргу тыя найбольш патрэбныя самой Беларусі мабільныя і ад
прыроды інтэлектуальна адораныя беларусы, якія здолелі паспяхова засвоіць прыўнесеную
звонку ў чужой моўнай абалонцы мадэрнасць і ўзняцца па сацыяльнай лесвіцы.
Ахарактарызаванае вышэй парушэнне ўзаемаадносінаў паміж «сваім» і «чужым» істотна
ўскладняла нацыятворчую дзейнасць у канкрэтна-гістарычных умовах Беларусі пачатку ХХ ст.
Першым крокам на шляху да пабудовы мадэрнай беларускай нацыі, які ў такой няпростай
сітуацыі мелі зрабіць актывісты беларускага нацыяльнага руху, павінна было стаць вяртанне
«сваёй» беларускасці страчанага ёю статусу сімвалічнай каштоўнасці вышэйшага парадку.
«Ранні» Янка Купала пачынае сваю творчасць менавіта з мастацка-паэтычнай артыкуляцыі
такіх элементарных і, здавалася б, наўперад зразумелых, «прапісаных» у падсвядомасці
кожнага чалавека этнакультурных дыспазіцый. Паэт намагаецца давесці дасюль «сляпому» і
«глухому» ў нацыянальным сэнсе беларусу-селяніну, што «беларускі чалавек», як і кожны
іншы, мае права на «сваё» – на ўласныя духоўныя каштоўнасці, на «валоданне» пэўнаю
часткаю сусвету – той, якую можна назваць беларускай жыццёвай прасторай – «Радзімай
беларускасці». У Купалавай лірыцы 1905 – 1908 гг. (вершы «З песень аб сваёй старонцы»,
«Гэта крык, што жыве Беларусь», «Мая хатка», «Касьба» і інш.) паўстае разгорнутая
характарыстыка прадметаў, з’яў, мясцін, што ўтвараюць агульны для ўсіх беларусаў «беларускі
свет», прычым, улічваючы асаблівасці гістарычнай сітуацыі, паэт ідзе непасрэдна ад
канкрэтыкі сялянскага побыту, звяртаецца да вобразаў, блізкіх і зразумелых для чытача-
вяскоўца: хаты, якая «хоць старая, хоць крывая, / З аднаго гнілля», але свая, родная, і таму не
можа быць аддадзена нікому [12; 235], поля, лугу, нівы, лесу, дзе можна адчуваць сябе
спакойна, дзе знаёмая кожная сцяблінка, а «ўсякая рэч як гавора з табой» [12; 194]). Праз
простасць і звычайнасць апісанняў, праз прыватныя падрабязнасці жыцця героя-селяніна ў
Купалы пачынаюць праглядацца агульназначныя для ўсяго этнасу сэнсы, што абвастраюць
адчуванне «свайго – чужога», нагадваючы пра жыццёвасць беларускасці і яе духоўную
вартаснасць: «А вот як не любіць гэта поле, і бор, / І зялёны садок, і крыклівую гусь!.. / А што
часам тут страшна заенчыць віхор, – / Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!» [12; 195].
Паэт настойліва паўтарае, абыгрывае ў розных кантэкстах вызначэнні кшталту «наша
зямля (зямелька)», «родная зямля», «наш (родны) край», «нашая старонка», «родны(я)
загон(ы)» («Грай, мая жалейка…», «З песень аб сваёй старонцы», «Мая малітва», «Родныя
песні», «Аўтарцы «Скрыпкі беларускай», «Беларускай выдавецкай суполцы «Загляне сонца і ў
наша аконца» і інш.), якія, апелюючы ў першую чаргу да базавага размежавання ў свядомасці
рэцыпіентаў паняццяў «сваё» і «чужое», павінны вярнуць беларусам упэўненасць, што існуе
тое агульнанароднае «сваё», што ім адвеку належыць, і падрыхтаваць глебу для фарміравання
«нацыяцэментавальнай» ідэі Беларусі як «вялікай» Радзімы. І хаця ў «ранняга» Купалы
словазлучэнні са значэннем «свая зямля», «беларуская зямля» нярэдка яшчэ маюць пры сабе
прыметнікі з прыніжальна-жалобнай афарбоўкай («бедная», «невясёлая», «сумная», «забытая» і
Cлов’янські літератури
109
г. д., што ў многіх выпадках было абумоўлена навязанымі каланіяльнай палітыкай стэрэатыпамі
ўпрымання «правінцыйнай» Беларусі), паэт знаходзіць у вобразе «сціплай» бацькаўшчыны тыя
па-сапраўднаму кранальныя і прыцягальныя рысы, што мусяць абудзіць у рэцыпіента-
«шарагоўца» спачатку простае замілаванне, а з цягам часу і высокую (неабходную для
ўзнікнення нацыі) павагу да роднага краю – агульнай для ўсіх беларусаў зямлі. Пры гэтым
ідэальны ўзор народнай з’яднанасці і пашанотнага стаўлення да «роднага», «беларускага» Янка
Купала бачыць у мінуўшчыне – калі «свой народ быў кругом, і любіў сваё ўсё» [12; 89].
Паказальна, што «сваё», «беларускае», нягледзячы на беднасць і вонкавую непрывабнасць,
у Купалавай трактоўцы стаецца вартым пашаны і любові, бо захоўвае патэнцыял
высокамаральнасці, праўдзівасці, у той час як «чужое», «небеларускае» вымалёўваецца
прыстанішчам зманлівага і злога. Вось, напрыклад, якім чынам апазіцыя «беларускае – вонкавы
свет, чужое» раскрываецца (шмат у чым згодна яшчэ з Багушэвічавай традыцыяй) у вершы
«Над калыскай» (1906; упершыню апублікаваны ў зб. «Жалейка», 1908), дзе маці-беларуска
люляе дзіця (ніжэй курсіў наш. – Т. В.):
Спі і слухай песні гэтай,
Ды ўспомні калі;
Спі, пакуль не знаеш свету,
Люлі, люлі, спі!
[...]
І спаткаешся на свеце
З няпраўдай, з людзьмі.
Спі, сыночак! Месяц свеце,
Люлі, люлі, спі!
[...]
У вялікія ты людзі
Выйдзеш з беднаты,
Шаблю звесіш цераз грудзі,
Стражнік будзеш ты.
Будзеш катам ты над братам,
Без жалю ані!
Спі, пакуль яшчэ не катам,
Люлі, люлі, спі!
Будзеш пан вялікі з віду
І шэльма душой,
Спатыкаць цябе я выйду,
Ты махнеш рукой.
Чужаком будзеш ты ў хаце,
На роднай зямлі.
Спі, пакуль ты тут пры маці,
Люлі, люлі, спі!
[12; 81–83].
Праводзячы супастаўленне паміж «сваім» і «чужым», Купала паслядоўна развенчвае
прываблівасць «чужога» («вялікія людзі», «пан вялікі з віду», але – «кат над братам», «шэльма
душой»), раскрывае падманную сутнасць «бліскучага» «небеларускага» свету, замацоўваючы
за «сціплай», прыніжанай беларускасцю высокія духоўна-маральныя пазіцыі. Фармальна ў
вершы маці-беларуска яшчэ змушана згаджаецца з перспектывай духоўнага рэнегацтва свайго
сына і пераходам яго на «чужую» глебу, аднак увесь падтэкст твора («слухай песні гэтай, ды
ўспомні калі») падштурхоўвае да высновы пра няслушнасць і нават злачыннасць магчымага
сынавага выбару на карысць «чужога»: разам са стратай беларускасці страчваецца, паводле
Купалы, і сама чалавечнасць. Праз такі прыём «сутыкнення-твар-у-твар» аб’ектыўна наяўная,
але «прыглушаная» ў этнічнай свядомасці беларусаў пачатку ХХ ст. антыномія «сваё – чужое»
мэтанакіравана завастраецца Купалам; беларускія этнічныя пачуцці аздараўляюцца,
актывізуюцца ўнутраныя механізмы этнанацыянальнай кансалідацыі і самааховы. Па сутнасці,
паэт ажыццяўляе непазбежную на «стартавым» этапе нацыятварэння працэдуру радыкальнага
«адштурхоўвання» ад «чужога» з мэтай «набліжэння» да «свайго»: ідэалагічна-каштоўнасная
канфрантацыя паміж «небеларускім – беларускім» набывае максімальную напружанасць
(«чорна-белая», без якіх-кольвек паўтонаў інтэрпрэтацыя апазіцыі «сваё – чужое»)1. Паказальна
1 Зразумела, што сэнсавае напаўненне дыхатаміі «сваё – чужое» ў Купалавай лірыцы будзе з цягам часу
ўскладняцца, набываць новыя адценні і нюансы. У прыватнасці, у «пасляжалейкаўскія» гады (асабліва ж
на мяжы 1910-х – 1920-х гг.) значна больш рэзкімі ў параўнанні з раннім перыядам творчасці стануць
крытычныя закіды паэта на адрас «свайго» (прычынамі чаму ў першую чаргу выступяць слабасць і
пасіўнасць, праяўленыя беларусамі ў практыцы нацыябудаўніцтва). Грунтоўную аналітыку атрымаюць у
«сталага» Купалы парадоксы ўзаемапранікнення «свайго – чужога», феномен беларускай «тутэйшасці» і
адмаўлення ад «свайго» на карысць «чужога», а таксама магчымыя шляхі «здаровага» ўзаемадзеяння
«беларускага» і «небеларускага» і інш. Але тое просталінейнае супрацьпастаўленне «свайго» (шчодра
Літературознавчі обрії. Випуск 16
110
і тое, што, шукаючы падставы для вяртання «беларускага» ў лік каштоўнасных прыярытэтаў
зняверанага ў самім сабе народа, Янка Купала акцэнтуе ўвагу менавіта на маральным складніку
«свайго» – на чысціні сэрца і шляхетнасці паводзінаў чалавека-беларуса, на «этычнай
напоўненасці» беларускай прасторы: такім чынам ішло ўмацаванне духоўнага пачатку будучай
нацыі, развіццё аксіялогіі беларускасці. Шчырасць, чысціня «сэрца і душы» беларускага
селяніна («Хоць жа сэрца, што за сэрца! / Лгання, хцівасці не знае [...]» [12; 85]) неаднаразова
будуць падкрэслены Купалам, прычым найчасцей менавіта ў супастаўленні з «чужым» –
прагным да нажывы і здрадлівым – асяроддзем («Дзе ні вылезці з няволі…», «Чары» і інш.).
У працытаваным вершы «Над калыскай» выразна праяўляецца яшчэ адзін зафіксаваны
Янкам Купалам аспект узаемаадносінаў «свайго» і «чужога» ў канкрэтна-гістарычнай сітуацыі
Беларусі пачатку ХХ ст., а менавіта – наяўнасць рэзкага сацыяльнага кантрасту паміж
беларускім як «бедным, вясковым, бяспраўным» і «небеларускім» як «багатым, панскім,
сытым, дамінуючым». Сацыяльна-класавы падыход да раскрыцця дыхатаміі «сваё – чужое»
выходзіць у Купалы на першы план або дапаўняе маральна-аксіялагічны ў вершах «Якія»,
«Дужыя і слабыя», «Што ты спіш?..», «Не рвіся к багатым», «Сваякам па гутарцы», «Не
дружы…», «Чары» і інш. Несупадзенне сацыяльных інтарэсаў, з аднаго боку, расійцаў і
палякаў як прадстаўнікоў «паноўнай», «дамінантнай» этнічнай групы і, з другога боку,
беларусаў-сялян як групы «недамінантнай» (паводле тэрміналогіі М. Гроха [4]) ужо ў ХІХ ст.
(спадчына К. Каліноўскага, Ф. Багушэвіча і інш.) істотна ўплывала на ідэйную накіраванасць
нацыянальна-адраджэнскага руху, з’яўляючыся своеасаблівым каталізатарам беларускага
нацыятварэння. Янка Купала таксама здолеў плённа выкарыстасць нацыябудаўнічы патэнцыял,
закладзены ў сацыяльнай няроўнасці: засяродзіўшы ўвагу на відавочнай розніцы ва ўзроўні
жыцця селяніна-беларуса і заможнага пана/чыноўніка-«небеларуса», паэт закрануў адзін з
найбольш вострых і балюча ўспрымальных беларускім сялянствам пачатку ХХ ст. момантаў
(«Эх, служыў пану я, / Працаваў за пяцёх / [...] І араў, і касіў, / І канавы капаў / [...] Пан жа,
ведама, жыў: / Багацеў з кожным днём, / Смачна еў, смачна піў. / А я чахнуў, бядак [...]» [12; 65]).
Не лішнім будзе адзначыць, што сучасныя даследчыкі этнагісторыі, грунтуючыся на аналізе
асаблівасцей разгортвання нацыянальных праектаў у розных цэнтральна-еўрапейскіх краінах,
прыйшлі да высновы, што наяўнасць сацыяльнага канфлікту, які можа быць расчытаны ў
нацыянальных катэгорыях, ёсць адным з фактараў паспяховасці нацыятворчага працэсу [20; 48].
Такім чынам, у пачатковы («жалейкаўскі») перыяд творчасці (1905 – 1908 гг.) катэгорыі
«сваё» і «чужое» выступілі для Янкі Купалы дзейсным інструментам нацыябудаўніцтва.
Інтуітыўна ўлічыўшы спецыфіку беларускай сацыяльна-культурнай сітуацыі пачатку ХХ ст.
(сялянства як галоўны носьбіт беларускага семіятычна-культурнага коду; працяглы каланізацыйны
ціск; дэфармаванае ўспрыманне «свайго» як чагосьці нявартаснага; аслабленасць самаахоўных
этнакультурных рэакцый і інш.), паэт распачаў нацыямабілізацыйную дзейнасць з вяртання
беларускасці статусу сімвалічнай каштоўнасці і перавядзення ва «ўсвядомлены»,
«рацыянальны» рэжым уяўленняў беларусаў пра сутнасць нацыянальна-этнічнага «свайго».
Творцам былі вызначаныя ўмоўныя межы і найбольш тыповыя характарыстыкі «беларускай
прасторы» (у яе духоўна-аксіялагічным і матэрыяльным вымярэннях), а таксама ажыццёўленыя
першыя крокі па мадэрнізацыі (прывядзенні ў адпаведнасць з патрабаваннямі
нацыябудаўніцтва) змястоўнага напаўнення апазіцыі «сваё – чужое». Усё гэта мела
прынцыповае значэнне для далейшага развіцця ідэалогіі нацыянальнага адраджэння,
крышталізацыі ведаў беларусаў пра саміх сябе як народ і абуджэння беларускай нацыянальнай
годнасці. Зварот да антыноміі «сваё – чужое», дазволіўшы эфектыўна задзейнічаць унутраны
самазахавальны патэнцыял беларускага этнасу і актывізаваць працэсы самапазнання і
самаідэнтыфікацыі, стаўся адпраўным пунктам для разгортвання Янкам Купалам той
надзеленага атрыбутамі высокамаральнасці, праўдзівасці, чалавечнасці) і «чужога» (зманлівага, злога,
неспагадлівага), што мела месца ў асобных купалаўскіх тэкстах 1905 – 1908 гг., было непазбежным і
неабходным для зацвярджэння беларускасці як у свядомасці саміх беларусаў (ва «ўнутрана-беларускай»
духоўнай прасторы), так і ў шматстайным і нярэдка варожым да любых праяў «іншасці» «вонкавым»
(небеларускім) свеце.
Cлов’янські літератури
111
маштабнай мастацкай праграмы нацыянальнага буджэння беларусаў, якая ўжо ў сярэдзіне
1910-х гг. набудзе ў паэтавай творчасці завершаныя ідэйна-эстэтычныя абрысы.
Літаратура:
1. Багдановіч І. Метафара маладосці як ідэйна-эстэтычны прынцып мадэрнізму і яго
актуалізацыя ў творчасці Янкі Купалы 1910-х гадоў / Ірына Багдановіч // Нараджэнне
класіка: матэрыялы VII Міжнар. Купалаўскіх чытанняў – навук. канф., Мінск, 17 – 18 чэрв.
2004 г. – Мінск, 2005. – С. 28–35.
2. Гаранин Л. Янка Купала и национальная идея начала ХХ века / Леонтий Гаранин // Янка
Купала і еўрапейскі літаратурны працэс: матэрыялы VI Міжнар. Купалаўскіх чытанняў –
навук. канф., Мінск, 4 – 5 ліп. 2002 г. – Мінск, 2003. – С. 46–49.
3. Гніламёдаў У. «Цяпер беларускай я песні ўладар»: Янка Купала і адраджэнне нашай
дзяржаўнасці / Уладзімір Гніламёдаў // Беларуская думка. – 1993. – № 9. – С. 34–41.
4. Грох М. У нацыянальных інтарэсах: патрабаваньні й мэты эўрапейскіх нацыянальных рухаў
ХІХ ст. у параўнаўчай пэрспэктыве / Міраслаў Грох; пер. з чэск. А. Карцеля // ARCHE. –
2007. – № 6 (57). – С. 159–188.
5. Дрозд С. Янка Купала і «Наша ніва» ў кантэксце нацыянальнай свядомасці беларусаў / Сяргей
Дрозд // Янка Купала і «Наша ніва»: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 7 – 8 кастр.
1996 г. – Мінск, 1997. – С. 67–69.
6. Казбярук У. Прарок беларускага Адраджэння / Уладзімір Казбярук // Полымя. – 1993. –
№ 10. – С. 205–224.
7. Каўка А. Дзяржаватворчы пафас Купалавай лірыкі / Аляксей Каўка // Мастацкі свет Янкі
Купалы: класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: матэрыялы VIII Міжнар.
Купалаўскіх чытанняў, Мінск, 26 – 27 чэрв. 2007 г. – Мінск, 2009. – С. 74–78.
8. Каўка А. Маладая Беларусь: нацыянальная ідэя, мастацкі ідэал / Аляксей Каўка // Янка
Купала і праблемы беларускага самапазнання: матэрыялы V Міжнар. Купалаўскіх
чытанняў – навук. канф., Мінск, 8 снеж. 2000 г. – Мінск, 2000. – С. 122–128.
9. Каўка А. Свой пачэсны пасад: Янка Купала: дзяржаватворчая думка паэта / Аляксей
Каўка // Дзеяслоў. – 2007. – № 4 (29). – С. 185–201.
10. Круталевіч В. Янка Купала і нацыянальна-дзяржаўнае адраджэньне / В. Круталевіч //
Полацак. – 1993. – № 9. – С. 4–7; 1994. – № 1. – С. 34–41.
11. Купала Янка. Жыве Беларусь: вершы, артыкулы / Янка Купала; уклад., прадм. і камент.
В. Рагойшы. – Мінск: Маст. літ., 1993. – 477 с.
12. Купала Янка. Поўны збор твораў: у 9 т. / Янка Купала; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ.
ім. Янкі Купалы. – Мінск: Маст. літ., 1995–2003. – Т. 1: вершы, пераклады 1904–1907 / рэд.
У. Гніламёдаў; падрых. тэкстаў і камент. С. Забродскай, А. Шамякінай. – 1995. – 464 с.
13. Купала Янка. Поўны збор твораў: у 9 т. / Янка Купала; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ.
ім. Янкі Купалы. – Мінск: Маст. літ., 1995–2003. – Т. 2: вершы, пераклады 1908–1910 / рэд.
В. Рагойша; падрых. тэкстаў і камент. Т. Голуб, Т. Строева. – 1996. – 344 с.
14. Купала Янка. Поўны збор твораў: у 9 т. / Янка Купала; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ.
ім. Янкі Купалы. – Мінск: Маст. літ., 1995–2003. – Т. 3: вершы, пераклады 1911–1914 / рэд.
М. Мушынскі; падрыхт. тэкстаў і камент. Э. Золавай, Л. Мазанік. – 1997. – 344 с.
15. Купала Янка. Поўны збор твораў: у 9 т. / Янка Купала; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ.
ім. Янкі Купалы. – Мінск: Маст. літ., 1995–2003. – Т. 4: вершы, пераклады 1915 – 1929 / рэд.
І. Багдановіч; падрыхт. тэкстаў і камент. Л. Мазанік, А. Шамякінай. – 1997. – 446 с.
16. Мішчанчук М. Янка Купала – лідэр нацыі: эвалюцыя зместу і формы творчасці (на
прыкладзе зборніка «Спадчына») / Мікола Мішчанчук // Мастацкі свет Янкі Купалы:
класічна-анталагічнае і непаўторна-індывідуальнае: матэрыялы VIII Міжнар. Купалаўскіх
чытанняў, Мінск, 26 – 27 чэрв. 2007 г. – Мінск, 2009. – С. 108–114.
17. Навіна А. (Луцкевіч А.). Янка Купала як прарок Адраджэньня: публічная лекцыя, чытаная ў
Вільні, Рызе і Дзьвінску / Антон Навіна. – Вільня, 1932. – 16 с.
18. Рагойша В. Бацька нацыі / Вячаслаў Рагойша // Полымя. – 1992. – № 6. – С. 230–241; № 7. –
С. 191–203.
19. Рагойша В. Роля Янкі Купалы ў станаўленні нацыянальнай самасвядомасці беларусаў /
Вячаслаў Рагойша // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 2: Фарміраванне і развіццё
нацыянальнай самасвядомасці беларусаў: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Маладзечна,
19 – 20 жн. 1992 г. – Мінск, 1993. – С. 324–331.
20. Терешкович П. Этническая история Беларуси ХІХ – начала ХХ в. в контексте Центрально-
Восточной Европы / Павел Терешкович. – Минск: БГУ, 2004. – 223 с.
21. Янка Купала і праблемы беларускага самапазнання: матэрыялы V Міжнар. Купалаўскія
чытанняў, Мінск, 7 – 8 снеж. 2000 г. / Дзярж. літ. музей Янкі Купалы. – Мінск: Беларус.
кнігазбор, 2002. – 212 с.
22. Янка Купала і Якуб Колас і дзяржаўна-культурнае будаўніцтва / навук. рэд. М. Тычына;
Нац. акад. навук Беларусі; Ін-т літ. ім. Янкі Купалы. – Мінск: Беларус. навука, 2007.
Літературознавчі обрії. Випуск 16
112
23. Янка Купала і Якуб Колас у сістэме дзяржаўна-культурных і духоўна-эстэтычных
прыярытэтаў ХХІ стагоддзя: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 26 – 27 верас.
2007 г. / Нац. акад. навук Беларусі; Ін-т літ. ім. Янкі Купалы. – Мінск: Права і эканоміка,
2007. – 409 с.
24. Gadamer, H. G. Język i rozumienie / H. G. Gadamer; tłum. P. Dehnel, B. Sierocka. – Warszawa, 2003.
The Opposition «Own – Alien» in Janka Kupala’s Early Lyrics: Nation-Building Aspect
The categories «own» and «alien» have become for Janka Kupala the effective
instrument of nation-building activity in the beginning of his creative work (1905–1908).
The use of this binary opposition played the role of the starting point for the development of
the extensive art programme directed to Belarusian national awakening. The antinomy
«own – alien» permitted the poet to employ the internal self-defended potential of Belarusian
nation and activate the self-knowledge and identification mechanisms, which are the
necessary condition for the successfulness of Belarusian nation-building process.
Ольга Лиденкова (Гомель)
СИМВОЛИКА «ВЫРАЯ»
В БЕЛОРУССКОЙ ЛИТЕРАТУРНОЙ БАЛЛАДЕ
В ряде литературных баллад появляется и приобретает особую значимость образ идеальной
страны – «вырая». Дело в том, что понятие «вырая» как оно представлено в традиционной
белорусской культуре – это не только привычное представление о теплых странах, но
одновременно загадочный край, воплощение земного рая, идеального пространства и времени
[4]. Рассмотрим роль и место данного понятия на примере баллад «Жураўліны вырай» Якуба
Коласа, «Забытая скрыпка» и «Буслы» Янки Купалы.
Сюжет баллады «Жураўліны вырай» Якуба Коласа достаточно прост и строится на
описании осеннего отлета журавлей.
Крылаты вандроўнік, стары журавель,
Сяброў у дарогу таропіць [1; 67].
С первых же строк автор вводит два образа: холодной, неуютной земли, которую покидают
журавли, и теплого края, куда стремятся птицы: «Пад холадам моўкнуць прасторы зямель»,
«На поўдзень, у вырай, імкне іх палёт». В дальнейшем этот контраст перерастает в
противопоставление земли и неба и становится лейтмотивом всей баллады. Описание неба
обычно предшествует зарисовкам земных пейзажей, тем самым оно как бы утверждается как
образец, нечто более значимое, первостепенное, как ориентир, за которым следует, или должна
следовать земля. Говорится, что птицы летят «Пад ясным бяскроквавым дахам», что
подчеркивает инаковость неба по сравнению с творениями человека, ставит его в положение
неподвластное земным законам или пониманию. Затем повествование поднимается еще на
один уровень, набирает высоту подобно летящей стае, Теперь небо – «бяздонны абшар, Дзе
свецяцца вечныя зоры», неизменные просторы, без границ и вне времени. И оттуда, из этого
ясного, вечного измерения, автор бросает взгляд на землю, где «гуляе, бушуе пажар, У цемры
свідруе пячоры». Тем более резким получается контраст, усиленный параллельными
конструкциями «над імі» – «пад імі». Земля видится темной пещерой, в которой теснится и не
может найти себе выход вихрь пожара. Если небо представляет собой воплощение порядка и
покоя, земля видится местом хаоса, разрушения и смерти: «У бляску крывавым руіны
тырчаць», «Без голек, як трупы, маячаць камлі».
Образ журавлей является центральным в балладе. Их глазами автор показывает свое
видение происходящих событий, они являются своеобразными посредниками, звеном,
связующим два других важных образа земли и неба, именно они ставят главный вопрос
баллады, вопрос выбора пути, когда спрашивают ведущего их:
|