«Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія

Збережено в:
Бібліографічні деталі
Дата:2012
Автор: Смалянчук, А.
Формат: Стаття
Мова:other
Опубліковано: Інститут історії України НАН України 2012
Назва видання:Історіографічні дослідження в Україні
Теми:
Онлайн доступ:http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/40015
Теги: Додати тег
Немає тегів, Будьте першим, хто поставить тег для цього запису!
Назва журналу:Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
Цитувати:«Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія / А. Смалянчук // Історіографічні дослідження в Україні: Зб. наук. пр. — 2012. — Вип. 22. — С. 189-200. — Бібліогр.: 19 назв. — біл.

Репозитарії

Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
id irk-123456789-40015
record_format dspace
spelling irk-123456789-400152013-01-08T12:11:50Z «Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія Смалянчук, А. Історія та теорія історичної науки 2012 Article «Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія / А. Смалянчук // Історіографічні дослідження в Україні: Зб. наук. пр. — 2012. — Вип. 22. — С. 189-200. — Бібліогр.: 19 назв. — біл. XXXX-0023 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/40015 other Історіографічні дослідження в Україні Інститут історії України НАН України
institution Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
collection DSpace DC
language other
topic Історія та теорія історичної науки
Історія та теорія історичної науки
spellingShingle Історія та теорія історичної науки
Історія та теорія історичної науки
Смалянчук, А.
«Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія
Історіографічні дослідження в Україні
format Article
author Смалянчук, А.
author_facet Смалянчук, А.
author_sort Смалянчук, А.
title «Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія
title_short «Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія
title_full «Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія
title_fullStr «Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія
title_full_unstemmed «Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія
title_sort «homo sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія
publisher Інститут історії України НАН України
publishDate 2012
topic_facet Історія та теорія історичної науки
url http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/40015
citation_txt «Homo Sovieticus» і беларуская постсавецкая гістарыяграфія / А. Смалянчук // Історіографічні дослідження в Україні: Зб. наук. пр. — 2012. — Вип. 22. — С. 189-200. — Бібліогр.: 19 назв. — біл.
series Історіографічні дослідження в Україні
work_keys_str_mv AT smalânčuka homosovieticusíbelaruskaâpostsaveckaâgístaryâgrafíâ
first_indexed 2025-07-03T22:02:57Z
last_indexed 2025-07-03T22:02:57Z
_version_ 1836664936920514560
fulltext Аляксандр Смалянчук «Homo SovieticuS» І беларуская постсавецкая гІстарыяграфІя Гісторыя Савецкага Саюзу не закончылася разам з яго распа- дам у 1991 г. Сацыяльнае развіццё постсавецкага рэгіёну ўсё яшчэ знаходзіцца пад моцным уздзеяннем эканамічнай, палітычнай і культурнай спадчыны былой камуністычнай дзяржавы. «Савец- касць» як соцыякультурны феномен (сукупнасць культурных стэ- рэатыпаў, сацыяльных і культурных паводзінаў) аказалася значна мацнейшай, чым тая палітычная структура, якая яе канчаткова сфармавала. Апроч таго “беларускі выпадак” дадаткова вызначаецца двума вельмі актуальнымі фактарамі. Па-першае, усё развіццё Беларусі пасля 1994 г. можна трактаваць як захаванне і аднаўленне савец- кіх нормаў у новых умовах, а па-другое, моц “савецкасці” ў су- часнай Беларусі трымаецца на захаванай старой сістэме дзяр- жаўнай адукацыі і выхавання. Малады грамадзянін Беларусі з пункту гледзішча адукацыі не шмат чым адрозніваецца ад коліш- няга выпускніка савецкай школы. Што наогул характэрна для “савецкасці”? Першыя спробы аналізу гэтага феномена мелі месца яшчэ падчас існавання СССР. Філосаф Аляксандр Зіноўеў у 80-я гг. ХХ ст. увёў нават тэрмін «Homo Sovieticus» для пазначэння пэўнага ідэальнага тыпу, а псі- холаг Аляксандр Асмолаў ужо ў 90-я гг. выявіў такія ягоныя рысы як вера ва ўсемагутнасць Улады, якая ўсё разумее і за ўсё адказ- вае; пастаянны пошук Ворага, які ва ўсім вінаваты; нянавісць да свабоды выбару і дэлегіраванне ўласнай адказнасці Старэйшаму брату, Правадыру1. Традыцыйна савецкі чалавек характарызаваўся як цалкам ла- яльны і давяраючы ўладзе, задаволены сваім становішчам і ўпэў- нены ў светлай будучыні. Расійскі сацыёлаг Юры Левада, які на працягу 15 гадоў займаўся даследаваннем «Homo Sovieticus», 189 адзначаў, што ў выніку савецкага эксперыменту ўзнік не татальна новы чалавечы тып, а чалавек, які татальна прыстасаваўся да са- вецкай рэчаіснасці і прыняў яе як безальтэрнатыўную дадзена- сць. У закрытым савецкім грамадстве вырасталі пакаленні, што не мелі ніякага ўяўлення пра іншы лад жыцця. Усеагульнае пры- стасаванне станавілася звычкай…2 Юры Левада сфармуляваў некалькі характэрных рысаў “Homo Sovieticus”. У першую чаргу ён адзначыў знешнюю і “ўнутраную”, прасторавую і часавую ізаляванасць3 (Чалавек іза- ляваны); безальтэрнатыўнасць, асабліва ў адносінах да сацы- яльна-палітычнай сістэмы (Чалавек без выбару); прастату і сціп- ласць, якія суправаджаліся поўнай падпарадкаванасцю ўладзе і імкненнем “быць як усе” (Чалавек сціплы), пастаянны страх перад магутнай дзяржаўнай сістэмай, які ўвайшоў у падсвядо- масць; хітраванне4, а дакладней, дэманстратыўную лаяльнасць дзеля самазахавання, прычым “карыснае” становіцца больш важным, чым “ісціннае” (Чалавек хітры); мабілізаванасць, г.зн. падпарадкаванне жыцця і дзейнасці звонку навязанай мэце, і па- стаяннае змаганне з унутранымі і знешнімі ворагамі (Чалавек мабілізаваны)5. Гэты партрэт важны для разумення лёсу як савецкай, так і по- стсавецкай гістарыяграфіі ў Беларусі. «Homo Sovieticus» стаўся найбольш рэальным дасягненнем савецкай улады. Іншы тып ча- лавека не меў шанцаў паспяхова прайсці сацыялізацыю і зрабіць пэўную кар’еру ў савецкай дзяржаве, асабліва ў галіне гумані- тарных і сацыяльных навук. Адпаведна рэальнымі стваральнікамі савецкай гістарыяграфіі былі, за рэдкім выключэннем, тыповыя прадстаўнікі “савецкага народу”. З іншага боку, сама савецкая гі- старыяграфія адыгрывала велізарную ролю якраз у працэсе фар- мавання і ўзнаўлення “савецкага чалавека”. Звычайны “Homo Sovieticus” быў ізаляваны не толькі ад іншай (“чужой”) рэчаіснасці, але таксама ад уласнай гісторыі. Асабліва відавочным гэта было ў Беларусі і на іншых ускраінах СССР. Бе- ларуская мінуўшчына, фактычна, падмянялася гісторыяй Расіі з пэўнымі мясцовымі прыкладамі. Апошнія толькі ўмацоўвалі кан- цэпцыю “беларускага рэгіяналізму” ў адносінах да расійскага “Цэнтра”. Усё, што адбывалася да кастрычніка 1917 г., выглядала як падрыхтоўка “Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі”. Менавіта 190 гэтай падзеяй заканчваўся перыяд “перадгісторыі” і распачына- лася ўласна гісторыя СССР (Расіі) і, як яе складовага элемента, беларускага народу. Але нават для распрацоўкі такога варыянта беларускай гісторыі спатрэбілася 37 гадоў. Толькі ў 1954 г. пасля адпаведнай гісторыка-партыйнай цэнзуры Масквы выйшаў з друку першы том “Гісторыі Беларускай ССР”6. Другі том быў апублікаваны ў 1958 г. Цяжкасці падрыхтоўкі падобнага выдання не ў апошнюю чаргу былі абумоўленыя тым, што за фасадным інтэрнацыяналізмам савецкай ідэалогіі хаваўся вялікадзяржаўны шавінізм. “Савецкая гістарыяграфія” (і яе беларускі варыянт) адыгры- вала надзвычай важную ролю ва ўмацаванні “савецкасці” і выха- ванні “Homo Sovieticus”. Вядомы расейскі гісторык Юры Афа- насьеў ахарактарызаваў яе як “навукова-палітычны феномен, упісаны ў сістэму таталітарнай дзяржавы і накіраваны на абслу- гоўванне яе ідэйна-палітычных патрэбаў”7. Адной з галоўных рысаў савецкай гістарыяграфіі з’яўлялася яе сувязь з таталітар- най уладай, якая прымушала арыентавацца не на інтарэсы навукі, а на палітычную кан’юнктуру. Савецкая таталітарная сістэма не дапускала свабоды навуко- вага даследавання. І ў першую чаргу гэта датычыла гістарычнай навукі, якая, між іншым, вывучае змяненні палітычных сістэмаў і рэжымаў. А кожная ўлада, і асабліва таталітарная, імкнецца да стабільнасці, да свайго роду палітычнай вечнасці... Як заўважыў ужо згаданы Ю.Афанасьеў, “партыі і савецкай дзяржаве былі па- трэбныя гісторыкі, для якіх палітычная мэтазгоднасць была кры- тэрыем <…> больш важным, чым гістарычная праўда. Прычым гэтае патрабаванне закладвалася ў падмурак і прафесійнай аду- кацыі, і фарміравання маральных якасцяў асобы. Гісторык мог лі- чыцца прафесіяналам толькі ў той меры, у якой ён з’яўляўся “бай- цом партыі”8. У гісторыкаў забралі права аналізаваць і разважаць над тэарэ- тычнымі праблемамі. Партыйныя чыноўнікі былі ўпэўненыя, што гісторыя пішацца не ў архівах і бібліятэках, а на Пленумах ЦК і на семінарах “партыйнага і камсамольскага актыву”. Але адна- часна партыйнае кіраўніцтва зрабіла гісторыю прывілеяванай дысцыплінай. Менавіта гістарычныя факультэты рыхтавалі кадры для сістэмы камсамольскай і партыйнай улады. Улада і гісторыкі 191 прыйшлі да двухбаковага паразумення: улада імкнулася ўсё пад- парадкаваць сабе, а гісторыкі імкнуліся падпарадкоўвацца ўладзе. Але існуючыя ўмовы жыцця і дзейнасці нярэдка прыводзілі да прафесійнай і маральнай дэфармацыі і дэградацыі навукоўцаў. За- хаваць высокі прафесіяналізм здолелі адзінкі. Сярод іх некалькі разоў арыштаваны беларускі гісторык Мікола Улашчык, якому так і не знайшлося працоўнага месца ў Беларусі, археолаг Міхась Чарняўскі, медыевіст Мікола Ермаловіч; украінскія даследчыкі Яраслаў Ісаевіч, Мікола Кавальскі, Фёдар Шаўчэнка; расейскія навукоўцы Аляксандр Зімін, Арон Гурэвіч, Юры Бяссмертны, Ганна Харашкевіч. Паступова адбылося спалучэнне “адзіна правільнай метада- логіі” з расійскай вялікадзяржаўнай канцэпцыяй. Гэты метадала- гічны гібрыд канчаткова аформіўся ў пасляваенныя дзесяцігоддзі і цалкам адпавядаў устаноўкам ідэолагаў КПСС на выхаванне ў камуністычна-імперскім духу рускамоўнага “савецкага народу” як “новай гістарычнай супольнасці”. Характарызуючы сітуацыю ў беларускай савецкай гістарыяграфіі, вядомы даследчык Міхась Біч слушна заўважыў, што “нацыянальныя гістарычныя каштоў- насці і арыенціры былі амаль цалкам выкінутыя з беларускай гісторыі. Спробы аб’ектыўнай навуковай ацэнкі з’яваў і дзеячаў нацыянальнай гісторыі заканчваліся палітычнымі абвінавачван- нямі і рэпрэсіямі”9. Беларуская савецкая гістарыяграфія была рэпрэсаванай наву- кай. Падвяргаліся рэпрэсіям навукоўцы, выданні, ідэі і канцэп- цыі, нарэшце, гістарычныя дакументы (зачыняліся архівы). Варта прыгадаць лёс Истории Белоруссии Мітрафана Доўнар- Запольскага10 і манаграфіі Аляксандра Цвікевіча, прысвечанай “заходнерусізму”11. Першая з іх была падрыхтаваная да друку яшчэ ў 1926 г. Аднак пасля рэцэнзіі партыйнага чыноўніка Віталя Сербента яе выданне было забаронена. Аўтар павінен быў пакінуць Беларусь, каб пазбегнуць рэпрэсій. Такі ж лёс напаткаў і кнігу А.Цвікевіча. Для свайго часу гэта было вельмі грунтоў- нае даследаванне феномену “заходнерусізму”, якое мела над- звычай актуальны характар. Рэцыдывы “заходнерускай ідэало- гіі” выразна назіраліся ў сацыяльным і культурным жыцці міжваеннай БССР. Магчыма, якраз гэта і перашкодзіла своеча- соваму выданню кнігі, напісанай у 1928 г. Аўтар быў расстра- 192 ляны ў Мінску ў 1937 г. Ахвярамі рэпрэсій сталі такія вядомыя гісторыкі, як У.Пічэта і У.Ігнатоўскі, аўтар першай працы па гісторыі беларускага мастацтва Юры Шчакаціхін… Пералік можна працягваць. Многія гісторыкі міжваеннага пакалення вы- жывалі толькі коштам чалавечай і навуковай годнасці. Аднак трэба адзначыць, што беларуская савецкая гістарыяграфія ў пэўны момант сама ператварылася ў рэпрэсіўную сістэму, мэтаю якой была фальсіфікацыя гістарычных ведаў і дэфармацыя свя- домасці. Прыкладам рэпрэсій супраць канцэпцый і гіпотэз можна лі- чыць забарону ў 1973 г. правядзення ў Мінску канферэнцыі, прысвечанай этнагенезу раннебеларускага этнасу. Яна супала з чарговай хваляй барацьбы з “нацыяналістамі” ў асяроддзі беларускай інтэлігенцыі, у якой актыўны ўдзел прыняў першы сакратар ЦК КПБ Пятро Машэраў. “Барацьба” абярнулася зваль- неннем з працы шэрагу супрацоўнікаў Акадэміі навук. Сярод іншых страцілі працу гісторыкі Міхась Чарняўскі і Зянон Пазняк. Гістарычная навука ўспрымалася партыйнымі кіраўнікамі і пераважнай большасцю гісторыкаў, у першую чаргу, “гісторы- камі на пасадах” як неад’емная частка камуністычнай ідэалогіі і сродак ідэалагічнай барацьбы з “буржуазнымі фальсіфіката- рамі”, якія ў Беларусі, звычайна, выступалі як “буржуазныя на- цыяналісты”. Адпаведна, адна з галоўных праблем беларускай савецкай гі- старыяграфіі заключалася ў тым, што месца навуковага аб’екты- візму займала палітычная мэтазгоднасць, якая не мела нічога агульнага з навуковым пошукам ісціны. У першай палове 90-х гг. ХХ ст. беларуская гістарыяграфія зрабіла значны крок па пераадоленню спадчыны савецкай ідэа- логіі. Мінулае Беларусі губляла навязаную ў савецкі час перыфе- рыйнасць. Беларусь станавілася самастойным аб’ектам гістарыч- ных даследаванняў. Ставілася праблема ўласнай адказнасці за ўласны гістарычны лёс, а г.зн., што распачалося асэнсаванне Бе- ларусі як суб’екта гістарычнага працэсу. Навукоўцы імкнуліся стварыць цэласную карціну мінулага, падкрэслівалі гістарычны кантынуітэт у развіцці беларускай дзяржаўнасці і фармаванні нацыі. Пры гэтым многія падзеі трактаваліся не столькі з навуко- 193 вага, колькі з рамантычнага пункту гледзішча. Беларускія поспехі і беларускія няўдачы здаваліся чымсьці выключным у гісторыі. Зрэшты, гэта было характэрна для ўсёй гістарыяграфіі ўсяго по- стсавецкага рэгіёну. Сітуацыя ў беларускай гістарычнай навуцы пачала істотна змя- няцца пасля абрання прэзідэнтам краіны летам 1994 г. Аляксан- дра Лукашэнкі. Разам з ім да ўлады прыйшлі прадстаўнікі тых па- літычных сіл, якія марылі пра адраджэнне імперыі. Нямецкі даследчык Райнер Лінднер меў усе падставы ў 1999 г. ахаракта- рызаваць сітуацыю ў беларускай гістарычнай навуцы як “вы- ключны выпадак” у постсавецкім свеце. Паводле Р.Лінднера, “з сярэдзіны 1995 г. у гістарыяграфіі, фактычна, пачалася кампанія “дэнацыяналізацыі” беларускага мінулага”12. Што характэрна для сучаснага беларускага варыянту “дырэк- тыўнай гістарыяграфіі”? У першую чаргу трэба адзначыць адсутнасць сапраўднай сва- боды гістарычнага даследавання. Нормай жыцця стаў выразны ідэалагічны ціск, які ўсё часцей абарочваецца адміністратыўнымі пакараннямі, пагрозамі аб звальненні і звальненнем з працы. Прыняцце на пачатку ХХІ ст. пэўнага канону ідэалогіі беларускай дзяржавы вызначыла межы дазволенага гісторыку13. Аднаўленне колішніх ідэалагічных структураў пры цэнтральных і мясцовых органах улады стварыла групу чыноўнікаў (пераважна з гіста- рычнай адукацыяй), якія сталі галоўнымі экспертамі “навуко- васці” гістарычнага даследавання. Сур’ёзную дапамогу гэтым чы- ноўнікам аказвае адміністрацыя вышэйшых навучальных устаноў. У практыку універсітэтаў і інстытутаў увайшлі забароны выкладчыкам удзельнічаць у міжнародных (і не толькі) канфе- рэнцыях, праверка прарэктарамі на навуцы (ці дэканамі факуль- тэтаў) тэзісаў навуковага рэферату, ідэалагічныя “настаўленні” маладым навукоўцам. Пэўным узорам гістарычнай памяці беларусаў павінны былі стаць працы выкладчыка Магілёўскага універсітэту Якава Траш- чанка, колішняга настаўніка А.Р.Лукашэнкі. Падобна, што мена- віта яму была адведзена роля стваральніка ўласна гістарычнага канону. Я.Трашчанок за кароткі час выдаў некалькі падручнікаў па гісторыі Беларусі для вышэйшай і сярэдняй школы14. У гэтых выданнях відавочная спроба мадэрнізаваць гістарыяграфічную 194 савецкасць з дапамогай канцэпцыі “заходнерусізму” (апошняя трэць ХІХ – пачатак ХХ ст.), дапоўненай добрай дозай правас- лаўнага празелітызму. Адраджаецца канцэпцыя “древнерусской народности”. Пры чым “решающим фактором этнического спло- чения восточных славян, консолидации древнерусской народно- сти” абвяшчаецца праваслаўе15. Сцвярджаецца, што адыход ад праваслаўя непазбежна абарочваўся “культурной, языковой, эт- нической ассимиляцией”16. Дзеячы беларускага нацыянальнага руху асуджаюцца не толькі як “антинародная сила” (традыцыі савецкага часу), але таксама як “антироссийская сила”. Менавіта “националисты” трактуюцца як вораг № 1 беларускай гісторыі. Сваю жывучасць дэманструе таксама традыцыйны савецкі вобраз “польскага ворага”. Яго ролю адыгрываюць пераважна польскія памешчыкі і каталіцкае духавенства. Гісторыя Беларусі ізноў тлумачыцца пераважна, як поле дзе- яння розных чужародных сіл. Беларусам у чарговы раз адмаў- ляюць права быць суб’ектам гістарычнага працэсу. Улады пры- кладаюць вялікія намаганні, каб навязаць краіне падобную трактоўку яе мінуўшчыны, але пакуль не вельмі атрымліваецца. Стваральнікам новага канону выразна не хапае інтэлектуальнага патэнцыялу. Затое ёсць сэнс паразважаць над “феноменам Трашчанка”, галоўнай рысай якога з’яўляецца згода гісторыка ідэалагічна абслугоўваць правячы палітычны рэжым. Старанна выхоўва- ецца (і не без поспеху!) тып гісторыка-канфарміста. Дарэчы, для кадравай палітыкі апошніх гадоў ў галіне гістарычнай адукацыі і навукі характэрна прызначэнне на кіруючыя пасады прад- стаўнікоў маладога пакалення. Відавочна, што лягчэй перака- наць у каштоўнасці “дзяржаўнай ідэалогіі” тых, у каго толькі выпрацоўваецца ўласная пазіцыя чалавека, грамадзяніна і на- вукоўца. І тут варта яшчэ раз прыгадаць характэрныя рысы «Homo Sovieticus». Безумоўна, гэты сацыяльны тып аказаўся значна больш устойлівым, здольным прыстасавацца да новых умоваў, чым гэта здавалася 20 гадоў таму. Чалавек, які вызвалены рас- падам СССР ад старога палітычнага і ідэалагічнага адзення, застаўся ў палоне старых традыцый і стэрэатыпаў савецкага і 195 даса вецкага паходжання. Такія рысы «Homo Sovieticus», як уяўленне пра ўласную выключнасць, супрацьстаўленне сябе ўсяму свету, пакланенне сіле, боязь улады і рабалепства перад ёй, непавага да асобы і г.д. захаваліся пасля краху савецкіх інстытутаў, магчыма, таму, што маюць больш глыбокія карані ў гісторыі і псіхалогіі. Можна цалкам пагадзіцца з высновамі расійскага філосафа Максіма Папова, які ў даследаванні антра- палогіі савецкасці на прыкладзе сучаснай Расіі прыйшоў да вы- сновы, што “сцвярджэнне пра поўную гібель савецкай ідэнтыч- насці ў сучасных… соцыякультурных і сацыяльна-палітычных рэаліях не адпавядае рэчаіснасці”17. Сёння канфармізм і прыстасавальніцтва ўсё часцей ператва- раюцца ў галоўны прынцып існавання. Не прафесійны абавязак і чалавечая годнасць, а страх (свядомы і несвядомы) часцяком ста- новіцца галоўным матывам паводзінаў выкладчыкаў і гісторыкаў, што працуюць у дзяржаўных установах. Паралельна адбываюцца “кадравыя зачысткі”. За апошнія 3-4 гады працу ў дзяржаўных установах страцілі такія вядомыя гісторыкі, як Генадзь Сагано- віч, Андрэй Кіштымаў, Яўген Анішчанка, Язэп Янушкевіч ды інш. На некаторых іншых даследчыкаў (напрыклад, А.Краўцэвіч) дзейнічае неафіцыйная забарона працаваць у дзяржаўных уста- новах. Ізноў гістарычная навука і дыдактыка становяцца як аб’ек- там рэпрэсій, так і іх інструментам. Асабліва важную ролю ў рэсаветызацыі навукі адыгрывае бе- ларуская Вышэйшая атэстацыйная камісія (ВАК). Звычайнай з’явай стала не зацвярджэнне вынікаў паспяховай абароны ды- сертацый па гістарычным навукам. Адпаведна аспіранты разам з навуковымі кіраўнікамі імкнуцца сфармуляваць такую тэму ды- сертацыйнага даследавання, якая б не выклікала сумнення ў ідэа- лагічных цэнзараў. Актуальнасць навуковай праблематыкі і яе ад- паведнасць сучасным тэндэнцыям сусветнай навукі істотным фактарам ужо не з’яўляецца. Дарэчы, за апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі амаль адсутнічаюць дысертацыйныя даследаванні па праблемах метадалогіі гісторыі. Затое можна казаць пра выраз- нае спрыянне абароне тых працаў, у якіх адчувальны дух неўмі- ручай дактрыны “заходнерусізму”. Зацверджаны ВАКаўскі спіс выданняў, публікацыі ў якіх улічваюцца пры абароне дысерта- цый, праігнараваў Беларускі гістарычны агляд (рэдактар Г.Сага- 196 197 новіч) і Гістарычны альманах (рэдактар А.Краўцэвіч), вядомыя сваім высокім навуковым узроўнем у Беларусі і за яе межамі. Можна сцвярджаць, што пазіцыя ВАК і тых, хто сёння рэалізуе гістарычную палітыку выводзіць беларускую гістарыяграфію па- за кантэкст сусветнай гістарычнай навукі. “Савецкасць” выразна праяўляецца ў дыскусіях, прадметам якіх усё часцей становяцца падзеі і дзеячы эпохі беларускага на- цыянальнага руху або яго папярэднікі. Як і ў савецкія часы, не- каторыя ўдзельнікі дыскусій перакананыя ў тым, што праўда заў- сёды адна. Адпаведна выказанае меркаванне можа быць альбо навуковым альбо ненавуковым. З апошнім трэба змагацца… Ізноў танальнасць дыскусійных матэрыялаў часцяком выходзіць за рамкі прафесійнай этыкі і чалавечай годнасці. Другі варыянт – іг- нараванне іншай думкі. Апошняе, між іншым, праяўляецца ў тым, што працы ідэалагічна “няправільных” выдаляюцца з бібліятэкаў і кабінетаў гісторыі беларускіх універсітэтаў, ігнаруюцца пры на- пісанні гістарыяграфічных аглядаў18, у т.л. нават у дысертацый- ных даследаваннях. Гэтыя ж гісторыкі пазбаўленыя не толькі права на працу ў дзяржаўных універсітэтах, але нават магчымасці “легальна” выступаць перад іх студэнтамі. Гісторык Павел Увараў, аналізуючы стан сучаснай расійскай гістарыяграфіі, адзначыў слабасць інстытуцыянальных асноў функцыянавання навуковай супольнасці19. У Беларусі гэтыя ас- новы таксама не паспелі сфармавацца. У выніку навуковая су- польнасць вельмі кепска ажыццяўляе функцыю карпаратыўнага самакантролю. Адпаведна існуюць вялікія праблемы з тым, што можна назваць карпаратыўнай салідарнасцю. Адзіная, але вельмі яркая яе праява, мела месца ўвесну 2008 г. Пасля таго як па ініцыятыве адміністрацыі факультэта і мясцовых чыноўнікаў з спісу ўдзельнікаў міжнароднай канферэнцыі ў Гродзенскім універсітэце былі выключаныя гісторыкі, якія актыўна праца- валі ў грамадскай кампаніі ў абарону помнікаў гістарычнага цэн- тра Гродна, каля 40 (!) удзельнікаў канферэнцыі абвясцілі яе байкот. Пераважна гэта былі выкладчыкі Гродзенскага універ- сітэту, а таксама сябры Беларускага гістарычнага таварыства і выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту (Вільня). Менавіта свабодныя ад дзяржаўнага кантролю навуковыя цэн- тры сёння з’яўляюцца альтэрнатывай пашырэння рэлікта “савец- касці” ў асяродку беларускіх гісторыкаў. Якраз з гэтымі цэнтрамі звязаныя рэальныя поспехі беларускай гістарычнай навукі апо- шняга дзесяцігоддзя і пэўныя праявы карпаратыўнай салідарна- сці. Відавочна, што апошняя павінна грунтавацца на высокім на- вуковым узроўні даследаванняў, на разуменні сацыяльнага значэння гісторыі і веданні тых працэсаў, якія адбываюцца ў су- светнай гістарыяграфіі, нарэшце, на непрыняцці кан’юнктур- шчыны ні ў якіх формах. Урэшце рэшт, адстойваць незалежнасць навуковай ісціны для гісторыка значыць адстойваць уласную ча- лавечую годнасць. Сітуацыя ў беларускай гістарыяграфіі красамоўна сведчыць, што дзеля прафесійнага поспеху гісторыкам трэба не толькі да- сканала авалодаць даследчыцкім інструментарыем. Патрэбны свайго роду “кодэкс гонару гісторыка”, галоўным параграфам якога з’яўляецца безумоўны прыярытэт НАВУКІ. Гісторыкі па- вінны навучыцца прымаць адзін аднаго такімі, якія яны ёсць, па- важаючы адметнасць поглядаў. Але гэтая павага не павінна рас- паўсюджвацца на тых, хто ўласнае прызначэнне бачыць толькі ў ідэалагічным абслугоўванні палітычнай улады. 1 Цыт. па: Пронкевич О. Рогатый заяц постсоветского высшего образования // http://www.osvita.org.ua/articles (доступ 16.12.2009) 2 Левада Ю. Homo Post-Sovieticus // Общественные науки и совре- менность. 2000, № 6. С. 5 3 “Фармаваўся “чалавек просты” і зразумелы, якім нескладана кі- раваць. Заканамерны вынік…прымусова ізаляванага на працягу дзе- сяцігоддзяў існавання – чалавек, унутранна ў сваіх устаноўках і звыч- ках ізаляваны ад свету звонку. Унутраная ізаляцыя больш глыбокая і ўстойлівая, чым усе прымусова навязаныя абмежаванні. Гэта не толькі забарона на інфармацыю звонку, гэта страх інфармацыі, нежаданне яе атрымліваць, адсутнасць умення яе зразумець, нарэшце, гатоўнасць успрымаць усе новыя веды з дапамогай “старых”, традыцыйных стэ- рэатыпаў” (Левада Ю. “Человек советский”: проблема реконструкции исходных форм // Мониторинг общественного мнения. 2001 № 2 (52). С. 8) 4 Юры Левада гаворыць пра феномен «двоемыслия». Гэты тэрмін вельмі складана перакласці на беларускую мову. 198 5 Левада Ю. “Человек советский”: проблема реконструкции исход- ных форм // Мониторинг общественного мнения. 2001 № 2 (52). 6 История БССР. Ч. 1 / Под ред. В.Перцева, К.Шабуни, Л.Абеце- дарского. Минск, 1954. 7 Афанасьев Ю. Феномен советской историографии. М.: РГГУ, 1996. С. 37 8 Тамсама. С. 25 9 Біч М. Аб нацыянальнай канцэпцыі гісторыі і гістарычнай адука- цыі ў Рэспубліцы Беларусь // Беларускі гістарычны часопіс. 1993, № 1. 10 Доўнар-Запольскі М. Гісторыя Беларусі. – Мн.: Беларуская эн- цыклапедыя імя П.Броўкі, 1994. 11 Цьвікевіч А. “Западно-руссизм”. Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в. – Менск: Навука і тэхніка, 1993. 12 Лінднер Р. Нацыянальныя і “прыдворныя” гісторыкі “лукашэн- каўскай” Беларусі // Гістарычны альманах. 2001. № 4. С. 199. 13 Напр., Лукашенко А.Г. О состоянии идеологической работы и мерах по ее совершенствованию. Доклад Президента Республики Бе- ларусь на постоянно действующем семинаре руководящих работников республиканских и местных государственных органов 27 марта 2003г. // О состоянии идеологической работы и мерах по ее совершенствова- нию: Материалы постоянно действующего семинара республиканских и местных государственных органов. Мн., 2003; Основы идеологии бе- лорусского государства: История и теория. Учебное пособие для сту- дентов учреждений, обеспечивающих получение высшего образова- ния; 2-ое изд./ С.Н.Князев и др. Мн., 2006; Яскевич Я.С. Основы идеологии белорусского государства. Мн., 2004. 14 Напр., История Беларуси. В двух частях. Часть 2. Под редакцией Я.И.Трещенка. Могилев: МГУ, 2005; Трашчанок Я., Вараб'ёў А., Вал- жанкоў В. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да кастрычніка 1917 г. Вучэбны дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. Пад рэд. Я.І. Трашчанка. Мінск: Аду- кацыя і выхаванне, 2008. 15 Трощенок Я.И. История Беларуси. Часть 1. Досоветский период. Учебное пособие. Могилев: МГУ имени А.А. Кулешова, 2003. С. 67. Існаванне “старажытнарускай народнасці” ў форме “мэтаэтнічнай супольнасці” адстойвае іншы гісторык з Магілёва Ігар Марзалюк. Ён 199 таксама спрабуе падвесці канфесійны (праваслаўны) падмурак пад пра- цэс нацыянальнага фармавання беларусаў. Цалкам у духу “заходнеру- сізму” постаці каталіцкага веравызнання асуджаюцца як “палякі”, а “паланізацыя” становіцца сінонімам “каталізацыі” (Марзалюк І. Людзі даўняй Беларусі: этнаканфесійныя і сацыякультурныя стэрэатыпы (X–XVII ст.). Магілёў, 2003. С. 30-31, 104 ды інш.) 16 Тамсама. С. 10. 17 Попов М. Антропология советскости: философский анализ. Дис- сертация… кандидата философских наук. Москва: РГБ, 2005. С. 149. 18 Прыкладам можна лічыць кнігу Віктара Белазаровіча Гістарыя- графія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік. Гродна: ГрДУ, 2006 19 Свобода у историков пока есть. Во всяком случае - есть от чего бе- жать. Беседа Кирилла Кобрина с Павлом Уваровым // Неприкосновен- ный запас. 2007, № 5(55) (http://magazines.russ.ru/nz/2007/55/sb5.html. доступ 16.12.2009) 200