Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка

Артыкул прысвечаны даследаванню мікрагідронімаў крыніц Мазыршчыны як важных аб’ектаў развіцця рэкрэацыйнага турызму. Аналізуюцца лексіка-семантычныя і словаўтваральныя асаблівасці назваў мікрааб’ектаў. Разглядаецца культуралагічны аспект характэрных уласцівасцяў некаторых крыніц. Даследаванне паказа...

Повний опис

Збережено в:
Бібліографічні деталі
Дата:2012
Автор: Бервячонак, А.У.
Формат: Стаття
Мова:Belarusian
Опубліковано: Інститут української мови НАН України 2012
Назва видання:Ономастичні науки
Теми:
Онлайн доступ:http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/43757
Теги: Додати тег
Немає тегів, Будьте першим, хто поставить тег для цього запису!
Назва журналу:Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
Цитувати:Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка / А.У. Бервячонак // Ономастичні науки. — 2012. — № 4. — С. 19-24. — Бібліогр.: 9 назв. — біл.

Репозитарії

Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
id irk-123456789-43757
record_format dspace
spelling irk-123456789-437572013-05-17T03:08:27Z Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка Бервячонак, А.У. Гидронимика Артыкул прысвечаны даследаванню мікрагідронімаў крыніц Мазыршчыны як важных аб’ектаў развіцця рэкрэацыйнага турызму. Аналізуюцца лексіка-семантычныя і словаўтваральныя асаблівасці назваў мікрааб’ектаў. Разглядаецца культуралагічны аспект характэрных уласцівасцяў некаторых крыніц. Даследаванне паказала, што лінгвістычныя і культуралагічныя асаблівасці з’яўляюцца важнымі паказчыкамі культурнагеаграфічнага асяроддзя Мазыршчыны. В статье рассматривается лингвокультурологический аспект родников Мозырщины как важнейших объектов ономастики и туризма. The article explores the lingvo-cultural aspect sources of Mozyrshchina’s as significant objects of onomastics and tourism. 2012 Article Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка / А.У. Бервячонак // Ономастичні науки. — 2012. — № 4. — С. 19-24. — Бібліогр.: 9 назв. — біл. 1996-8647 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/43757 811.161.3’286(476.2) be Ономастичні науки Інститут української мови НАН України
institution Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
collection DSpace DC
language Belarusian
topic Гидронимика
Гидронимика
spellingShingle Гидронимика
Гидронимика
Бервячонак, А.У.
Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка
Ономастичні науки
description Артыкул прысвечаны даследаванню мікрагідронімаў крыніц Мазыршчыны як важных аб’ектаў развіцця рэкрэацыйнага турызму. Аналізуюцца лексіка-семантычныя і словаўтваральныя асаблівасці назваў мікрааб’ектаў. Разглядаецца культуралагічны аспект характэрных уласцівасцяў некаторых крыніц. Даследаванне паказала, што лінгвістычныя і культуралагічныя асаблівасці з’яўляюцца важнымі паказчыкамі культурнагеаграфічнага асяроддзя Мазыршчыны.
format Article
author Бервячонак, А.У.
author_facet Бервячонак, А.У.
author_sort Бервячонак, А.У.
title Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка
title_short Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка
title_full Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка
title_fullStr Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка
title_full_unstemmed Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка
title_sort крыніцы мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка
publisher Інститут української мови НАН України
publishDate 2012
topic_facet Гидронимика
url http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/43757
citation_txt Крыніцы Мазыршчыны як значныя мікрагідранімічныя аб’екты турызму, іх лінгвістычная характарыстыка / А.У. Бервячонак // Ономастичні науки. — 2012. — № 4. — С. 19-24. — Бібліогр.: 9 назв. — біл.
series Ономастичні науки
work_keys_str_mv AT bervâčonakau krynícymazyrščynyâkznačnyâmíkragídranímíčnyâabektyturyzmuíhlíngvístyčnaâharaktarystyka
first_indexed 2025-07-04T02:12:30Z
last_indexed 2025-07-04T02:12:30Z
_version_ 1836680636736208896
fulltext № 4, 2012 19 Водныя аб’екты Беларусі – унікальныя помнікі прыроды, якія з’яўляюцца носьбітамі матэрыяльна-духоўнай культуры і важнымі рэсурсамі рэкрэацыйнага турызму. Сажалкі, рэкі, азёры, крыніцы, водна-балотныя ўгоддзі ўяўляюць сабой экалагічную і пазнавальную каштоўнасць прыродазнаўчага характару. Тэрыторыя Мазыршчыны – гэта незвычайны прыродны комплекс Прыпяцкага Палесся, які мае разнастайныя аб’екты гісторыка-культурнай, прыродна-ландшафтнай спадчыны з высокім пазнавальным і эстэтычным патэнцыялам. На тэрыторыі Мазырскага рэгіёна знаходзяцца розныя адметныя прыродныя аб’екты: заказнікі, урочышчы, азёры, яры і інш., сярод якіх належнае месца займаюць крыніцы, як значныя водныя кампаненты гідраграфічных аб’ектаў, якія з’яўляюцца не толькі багаццем прыроды, але і набыткам беларускага этнасу. Водныя аб’екты заўсёды займалі важнае месца ў жыцці чалавека. Усё жывое на зямлі не можа, зразумела, існаваць без вады. Старажытныя людзі абагаўлялі ваду як невычэрпную крыніцу жыцця, якая жывіць зямлю і задавальняе іх патрэбы. Азёры, рэкі, крыніцы заўсёды шанаваліся ў народзе. Менавіта крыніцы падтрымліваюць водны баланс розных паверхневых вадаёмаў, яны сілкуюць сажалкі, балоты, азёры, рэкі, якія ў сваю чаргу ўпадаюць у мора або акіян. Зараз крыніцы выкарыстоўваюцца для адпачынку, бытавых, навуковых, лячэбных і іншых патрэб. Тэрмін крыніца абазначае натуральны выхад падземных вод на паверхню зямлі [8, с. 741]. У XVI-XVII стст. крыніцы называліся калодзезямі (зараз калодзеж), што абазначала студню з калаўротам або крыніцу на ўзвышшы ў выглядзе азярыны з мноствам пульсуючых струменяў [9, V, с. 332]. Крыніцы маюцца на тэрыторыі ўсёй Беларусі. На Мазыршчыне намі зафіксавана больш за 50 крыніц, з якіх Мазырскім вопытным лясгасам даследавана 31 крыніца, некаторыя з іх утвараюць крэнаполе (крынічнае балота – 7 крыніц), адны з іх маюць свае ўласныя назвы, іншыя, якія не маюць уласных назваў, арыентаваны на пэўны населены пункт, урочышча (9 крыніц): крыніцы Жываносная (каля в. Санюкі), Глыбокая (каля в. Рудня), Вянгерава (у в. Каменка), Крынкі (каля в. Прагрэс і в. Перадавая), Прыдарожная (каля п. Дружба), Замлынне (каля в. Надаткі), Крапіўная (каля в. Глініца), Альховіца (каля в. Каменка), Каменка (у в. Каменка), Барыскавічі-1 (у в. Барыскавічы), Барыскавічі-2 (у в. Барыскавічы), Крынічанская (каля п. Крынічны), Малютка (каля п. Крынічны), Сядзельнікі-1 (каля азд. цэнтра Сядзельнікі), Сядзельнікі-2 (каля азд. цэнтра Сідзельнікі), Майсееўка (у в. Майсееўка), Гарадок (каля в. Слабада), Белы яр (каля в. Белая), Камароўка (каля в. Белая), Алёс (каля в. Белая), УДК 811.161.3’286(476.2) КРЫНІЦЫ МАЗЫРШЧЫНЫ ЯК ЗНАЧНЫЯ МІКРАГІДРАНІМІЧНЫЯ АБ’ЕКТЫ ТУРЫЗМУ, ІХ ЛІНГВІСТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА Рэферат. Артыкул прысвечаны даследаванню мікрагідронімаў крыніц Мазыршчыны як важных аб’ектаў развіцця рэкрэацыйнага турызму. Аналізуюцца лексіка-семантычныя і словаўтваральныя асаблівасці назваў мікрааб’ектаў. Разглядаецца культуралагічны аспект характэрных уласцівасцяў некаторых крыніц. Даследаванне паказала, што лінгвістычныя і культуралагічныя асаблівасці з’яўляюцца важнымі паказчыкамі культурна- геаграфічнага асяроддзя Мазыршчыны. Ключавыя словы: гідраніміка, мікрагідронім, турызм, крыніца, аб’ект, лінгвістыка, культуралогія, словаўтварэнне, семантыка. А. У. Бервячонак ГИДРОНИМИКА Λογος όνομαστική 20 Крынічка (каля в. Махнавічы), Іванова (каля в. Васькаўка), крыніца каля в. Васькаўка, крыніца каля в. Лучажэвічы, крыніца каля в. Загорыны, крыніца каля в.Чырвоная Горка, крыніца каля в. Скрыгалава, крыніца каля в. Глініца, крыніца каля в. Акулінка, крыніца ва ўрочышчы Студзёнае (каля в.Скрыгалаў), крыніца ва ўрочышчы Даўжэнка [6 с. 32-62]. Аб тэрытарыяльна-геаграфічных і прыродных адметнасцях, характэрных уласцівасцях, этнакультурных і іншых паказчыках сведчаць назвы крыніц, даследаваннем якіх займаецца гідраніміка – навука пра назвы водных аб’ектаў. Найменні сажалак, балот, урочышч, крыніц, палёў, лугоў і іншых невялікіх аб’ектаў належаць да мікратапонімаў, якія вядомы жыхарам пэўнай мясцовасці. Таму назва крыніцы – невялікага прыроднага кампанента, належыць да мікрагідроніма, які мае пэўную сувязь з лінгвістыкай, біялогіяй, геаграфіяй, краязнаўствам, гісторыяй, культуралогіяй і іншымі галінамі навук, паколькі гідронімы даюць важныя звесткі пра мінулае і сучаснае вывучаемай мясцовасці, пра прыродныя асаблівасці краю. Напрыклад, крыніца Гарадок атрымала назву ад аднайменнага ўрочышча Гарадок, якое размешчана на тэрыторыі старажытных гарадзішчаў [5, с. 49]. Паводле версіі І. Я. Яшкіна тэрмін гарадок абазначае насыпное гарадзішча, селішча, што сведчыць аб засяленні людзей у глыбокай старажытнасці [9, с. 188]. Назвы мікрааб’ектаў – гэта частка гісторыі населенага пункта, кампанент мовы, “люстэрка” прыроды, сведка мінулых стагоддзяў. Як адзначае В. А. Жучкевіч, “кожная назва – свайго роду гістарычны дакумент або помнік, які можна параўнаць з аб’ектамі матэрыяльнай культуры” [3, с. 18, 25]. Назвы крыніц маюць каштоўныя інфармацыйна-пазнавальныя звесткі і складаюць частку агульнай гідранімічнай сістэмы Беларусі. У сувязі са сказаным, сутнасць назваў нярэдка вызначаецца асаблівасцямі тэрыторыі, культурай народа, гістарычнымі падзеяміі, без ведання гэтага нашы ўяўленні аб геаграфічных назвах аб’ектаў будуць няпоўнымі. Знаёмячыся з назвай аб’ектаў, неабходна ўлічваць яго культуралагічную каштоўнасць і значнасць. Культурлагічныя звесткі даюць першапачатковае паняцце пра аб’ект як турыстычны рэсурс. І. Г. Дабрадомаў падкрэслівае, што “своеасаблівасць назваў часта вызначаецца асаблівасцямі тэрыторыі, і без ведання гэтага нашы ўяўленні аб геаграфічных назвах аб’ектаў будуць няпоўнымі” [2, с. 5]. Такім чынам, анамастыка не можа абысціся без дапамогі геаграфіі, без аналізу розных гістарычных фактаў і сучаснага стану аб’ектаў. Неабходна адзначыць, што на ўзнікненне крыніц непасрэдна аказаў уплыў дняпроўскі ляднік, які праходзіў 250-300 тыс. гадоў таму. Падземныя воды гэтых прыродных аб’ектаў з’яўляюцца чыстымі, аднак некаторыя паверхні вады забруджаны дзейнасцю чалавека. З мэтай аховы крыніц было распрацавана і зацверджана “Палажэнне аб ахове крыніц Мазырскага раёна Гомельскай вобласці”, што дапамагае ў пэўнай меры захаваць гэтыя прыродныя каштоўнасці [6, с. 76]. Нягледзячы на тое, што гэтыя водныя мікрааб’екты знаходзяцца пад аховай дзяржавы і маюць важнае значэнне для навукі, культуры, экалогіі, прыродазнаўства, не ва ўсіх крыніцах якасць чыстай вады адпавядае санітарнай норме: у 10 крыніцах адзначаны сляды тэхнагеннага забруджвання (крыніцы Крынкі, Крынічка, Каменка, Барыскавічы-1, Барыскавічы-2, крыніца ва ўрочышчы Студзёнае, крыніца каля в.Лучажэвічы, крыніца каля в.Загорыны, крыніца каля в.Глініца, крыніца каля в.Васькаўка), не ўсе яны належным чынам добраўпарадкаваны: 19 крыніц (61 %) капціраваны, 12 (49 %) знаходзяцца ў натуральным выглядзе (крыніцы Крынкі, Замлынне, Глыбокая, Крапіўная, Майсееўка, Белы Яр, Камароўка, Алёс, Крынічка, крыніца ва ўрочышчы Студзёнае, крыніца каля в. Васькаўка, крыніца каля в. Глініца). Зона ландшафта мікрагідронімаў у асноўным знаходзіцца ў належным стане: мясцовасць 27 крыніц (84 %) не засмечана, толькі ў 5 (16 %) крыніц тэрыторыя забруджана (крыніцы Сядзельнікі-1, Замлынне, крыніца ва ўрочышчы Даўжэнка, крыніца каля в. Васькаўка, крыніца каля в. Загорыны) [6, с. 64-68]. Усё сказанае гаворыць аб тым, што неабходна захоўваць гэтыя прыродныя аб’екты, каб назаўсёды яны не зніклі з геаграфічнай карты. Разам з аб’ектам знікае і назва, якая змяшчае ў сабе гістарычныя і сучасныя звесткі. Г. П. Смаліцкая піша, “захаваць тапонімы не толькі важна, але і трэба. Бо многія аб’екты сельскай мясцовасці і іх назвы знікаюць, а гэта значыць, што знікае наша гісторыя, нашы карані, спусташаецца наша памяць” [7, с. 96]. Своеасаблівыя ўзгорыста-раўнінныя ландшафты, багатыя прыродна-рэкрэацыйныя рэсурсы крыніц ствараюць перадумовы для развіцця экалагічнага турызму. Экасістэма крыніц характарызуецца рэдкімі і цікавымі прадстаўнікамі флоры і фаўны: тут выяўлены такія віды арганізмаў, як фітапланктоны, 20 рэдкіх відаў гідрабіёнтаў, даледніковы рэлікт бакаплаў сінуэла, малюскі і інш., найбольш распаўсюджаны такія расліны, як аўсяніца чырвоная, вярба шэрая, чарот лясны, касцяніца, лапчатка і інш. Жывёльны і раслінны свет навакольнага ландшафту крыніц утварае адзіны комплекс унікальнай прыроды Мазыршчыны: тут сутракаюцца розныя віды дрэў (сосны, бярозы, дубы, алешына і інш.), кустарнікаў (каліна, маліна, бэз і інш.), травяністых раслін (клапаген еўрапейскі, вянерын башмачок, гусіны лук і інш.), № 4, 2012 21 жывёл (лось, янот, заяц і інш.), птушак (сава, дзяцел, шэры журавель і інш.), насякомых (жук- алень, пустэльнік звычайны, чмель і інш.) – усё гэта адметнае багацце арэла Мазыршчыны, што вызначае не толькі своеасаблівасць экасістэмы крыніц, але і спецыфіку іх назваў (крыніцы Камароўка, Альховіца) [6, с. 17-26]. Як адзначалася раней, крыніцы адыгрываюць значную ролю ў падтрыманні воднага балансу вадаёмаў, напрыклад, шэсць крыніц Мазыршчыны знаходзяцца на берагах рэк: на беразе р.Прыпяці – крыніцы каля в.Акулінка, Сядзельнікі-1, Сядзельнікі-2, Малютка, Крынічанская; на беразе р. Крапіўная – крыніца каля в.Глініца; на беразе р. Мытва – крыніца Жываносная; на беразе р. Салакуча – крыніца Прыдарожная; дзве крыніцы ўпадаюць у возера: у воз. Барбароўскае – крыніца Крынкі; у воз. Ляшнянскае – крыніца Замлынне; чатыры – у раку: у р. Крапіўная крыніца Крапіўная; у р.Каменка – крыніца Каменка; у р. Тур – крыніца Барыскавічы-1; у р.Нараўлянка – крыніца ва ўрочышчы Даўжэнка; у сажалку – крыніца Барыскавічы-2, астатнія працякаюць па раўніннай мясцовасці (16 крыніц). Некаторыя мікрагідронімы Мазыршчыны знаходзяцца на тэрыторыі ландшафтных заказнікаў Алёс, Стрэльскі, Мазырскія яры: крыніцы каля в.Чырвоная Горка, Крынкі, Крынічанская, Малютка, Майсееўка, Гарадок, Белы Яр, Камароўка, Алёс [6, с. 64]. Незвычайныя водна- лясныя ландшафты крыніц робяць Мазыршчыну перспектыўнай і прывабнай для развіцця турызму і адкрыцця новых турыстычных маршрутаў, а іх назвы, як адзначалася вышэй, раскрываюць істотныя асаблівасці краю. Крыніцы маюць не толькі экалагічную, гісторыка-культурную і іншую значнасць, але і лячэбную, навуковую, выхаваўчую, рэкрэацыйна- пазнавальную, бытавую накіраванасць. Некаторыя крыніцы, якія знаходзяцца ў вёсках ці побач з імі, мясцовыя жыхары выкарыстоўваюць у якасці пітной вады. Крыніцы нярэдка становяцца месцам правядзення рытуальных, працоўных і іншых абрадаў, таксама месцам турыстычных злётаў, спартыўных спаборніцтваў і інш. Лічыцца, што крынічная вада – гэта сімвал чысціні, урадлівасці і жыцця. Напрыклад, крыніца Альховіца, якая знаходзіцца на тэрыторыі Бокаўскага лясніцтва, стала традыцыйным месцам правядзення шлюбных і іншых народных абрадаў, мяркуюць, што яе вада валодае жыватворнай і ачышчальнай сілай, а маладым прыносіць у новую сям’ю поспех, шчасце і дабрабыт. Крыніцы з’яўляюцца славутасцю прыроды, унікальнымі помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны палешукоў, з імі звязаны многія паданні, легенды, звычаі, ваду некаторых крыніц лічаць гаючай, святой, каля крыніц будуюць капліцы, свецяць іх ваду, устанаўліваюць атрыбуты веры. Напрыклад, у жніўні 1999г. асвяцілі крыніцу Альховіца і каля яе ўстанавілі абраз “Божай Маці”. У лютым 2003 г. асвяцілі Вянгераву крыніцу ў в. Каменка [6, с. 42- 43]. Як бачым, крыніцы – гэта аб’екты прыроды, гісторыі, этнаграфіі, лінгвакультуралогіі, якія можна выкарыстаць пры стварэнні і рэалізацыі экалагічнага турызму, што ў далейшым дапаможа добраўпардкаваць, захаваць і зберагчы гэтыя прыродныя скарбы, іх назвы і іх навакольнае асяроддзе. Зыходзячы са сказанага, неабходна падкрэсліць важнасць сувязі культуралагічнага аспекту з лінгвістычным. Кожны геаграфічны абъект мае не толькі свае ўласцівасці, але і назву, якая часам вызначае сутнасць. Таму, гідраніміка як і культуралогія займае значнае месца сярод навук, якія даследуюць культурна-геаграфічнае асяроддзе. Гідронімы ўяўляюць вялікую каштоўнасць для вывучэння мовы і гісторыі народа, бо ў назвах крыніц захавана гісторыя, звесткі аб першапасяленцах, матэрыяльная і духоўная культура народа. Значную ролю ва ўтварэнні назваў адыгрываюць апелятывы, Э. М. Мурзаеў сцвярджае, што “народная тэрміналогія заканамерна і актыўна ўдзельнічае ў фарміраванні ўласных імён – тапонімаў. Здаецца, ва ўсім свеце нельга выявіць тапанімічныя сістэмы, якія будаваліся без такіх тэрмінаў” [4, с. 6-7]. Сярод назваў крыніц Мазыршчыны асобную частку складаюць найменні, утвораныя ад апелятываў крапіва, дарога, млын, крыніца, алешына, гарадок, яр, камар, алёс, камень, якія характарызуць аб’ект (крыніцы Прыдарожная, Крынічанская, Каменка, Альховіца і інш.). Тэрмінаадзінкі, што ўваходзяць у склад наймення, складаюць падмурак тапонімаў, паколькі яны раскрываюць лексічнае значэнне слова. Гідронімы з’яўляюцца адлюстраваннем менталітэту этнаса, яго псіхалогіі, светапогляду, эвалюцыі мовы і грамадства. І гэта пэўным чынам замацоўваецца ў лексіка-семантычным змесце мікрагідронімаў, якія можна падзяліць на наступныя групы: 1) найменні, якія адлюстроўваюць прыметы: а) рэльеф: Белы яр, Гарадок (абазначае курганны насып); б) глыбіню: Глыбокая; в) флору, фаўну: Камароўка, Альховіца; г) памер: Малютка; д) характар плыні: Жываносная; 2) найменні патранімічнага ўтварэння: Вянгерава, Іванова; 3) найменні, утвораныя ад айконімаў: Майсееўка, Каменка, Крынічанская (па назве пасёлка Крынічны), Барыскавічы-1, Барыскавічы-2, Сядзельнікі-1, Сядзельнікі-2; Λογος όνομαστική 22 4) найменні гідранімічнага зместу: Крынкі (у дыалектнай мове абазначае маленькая крынічка), Крапіўная (па назве ракі Крапіўная), Крынічка; 5) найменні-арыенціры: Замлынне, Прыдарожная; 6) назвы, якія адлюстроўваюць месцаразмяшчэнне аб’екта: Алёс (па назве заказніка Алёс); 7) безымяныя крыніцы, якія не маюць назваў, у гэтым выпадку населены пункт або ўрочышча служыць паказчыкам месцазнаходжання мікрагідроніма.: крыніца каля в. Чырвоная Горка, крыніца каля в. Скрыгалава, крыніца каля в. Глініца, крыніца каля в. Акулінка, крыніца каля в. Васькаўка, крыніца каля в. Лучажэвічы, крыніца каля в. Загорыны, крыніца ва ўрочышчы Даўжэнка, крыніца ва ўрочышчы Студзёнае. Як бачым, назвы крыніц утрымліваюць карысную, пазнавальную інфармацыю, адны іх інфармуюць аб людзях, падзеях, іншыя сведчаць пра асаблівасці ландшафту пэўнай мясцовасці. С. М. Басік падкрэслівае, што “геаграфічныя назвы або тапонімы – найважнейшы кампанент геаграфіі. Яны з’яўляюцца своеасаблівым злучным звяном паміж чалавекам і геаграфічным аб’ектам, не толькі паказвае яго месца на паверхні планеты, але і дае цікавую і вельмі важную навуковую інфармацыю” [1, с. 3]. Наведваючы экааб’екты, турыстаў неабходна знаёміць з гісторыяй узнікнення назваў, таму што многія назвы маюць важную інфармацыю пра аб’ект: даюць каштоўныя звесткі па этнаграфіі, культуры, геалогіі, этнасе, біялогіі, мове гэтага рэгіёна. Шматлікія найменні ўяўляюць пэўную цікавасць не толькі сваім семантычным зместам (адлюстраванне разнастайнай інфармацыі), але і адметнымі спосабамі словатворчасці, якія сфарміраваліся ў пэўныя гістарычныя перыяды развіцця грамадства. У межах словаўтварэння мікрагідронімаў намі вызначаны наступныя спосабы: 1) лексіка-семантычны: крынка – маленькая крыніца [5, с. 106] , крынка – гліняны посуд для малака [4, с. 304] (крыніца Крынка); гарадок – насыпное гарадзішча, селішча, гарадок – невялікі горад [1, с. 188-189] (крыніца Гарадок); алёс – нізкае месца, якое зарасло травой і рэдкім алешнікам, алёс – балота, зыбкае месца [1, с. 56] (крыніца Алёс); 2) марфолага-сінтаксічны: крыніца Прыдарожная (наз.) ← прыдарожная (прым.); крыніца Крапіўная (наз.) ← крапіўная (прым.); крыніца Крынічанская (наз.) ← крынічанская (прым.); крыніца Глыбокая (наз.) ← глыбокая (прым.); 3) лексіка-сінтаксічны: крыніца Жываносная ← жыва+насіць; 4) марфалагічны з рознымі падгрупамі: а) суфіксальны спосаб: Глыбокая, Крапіўная, Вянгерава, Крынічанская, Малютка, Сядзельнікі-1, Сядзельнікі-2, Майсееўка, Гарадок, Камароўка, Крынічка, Іванова, Каменка, Альховіца, Барыскавічі-1, Барыскавічі-2; б) суфіксальна- прэфіксальны спосаб: Прыдарожная; в) цыркумфіксальны спосаб: Замлынне. Найбольш тыповым словаўтварэннем мікрагідронімаў лічыцца суфіксальнае, больш прадукцыйнымі з’яўляюцца суфіксы -н-, -к-, -ок- з іх выкарыстаннем утворана 8 мікрагідронімаў (25,8 %). Паводле колькаснага складу слоў аднакампанентныя назвы крыніц складаюць большую колькасць (18 мікрагідронімаў (58%)), чым двухкампанентныя (1 назва (3,2%)). У двухслоўнай структуры азначальнае слова звычайна характарызуе найбольш важныя, істотныя рысы (крыніца “Белы Яр”). Мікрагідронімы і геаграфічныя аб’екты – гэта помнікі культуры, захавальнікі інфармацыі пра гісторыю навакольных мясцін, якія неабходна вывучаць і берагчы як славутасць прыроднага асяроддзя Мазырскага рэгіёна. Як правільна адзначае С. М. Басік, што “геаграфічныя назвы – гэта адлюстраванне ментальнасці людзей, іх светаадчування, культуры, побыту, звычаяў, псіхалагічнага стану. Яны з’яўляюцца неад’емнай часткай сучаснай цывілізацыі і ўяўляюць сабой унікальнае тапанімічнае асяроддзе, без якога немагчыма існаванне чалавецтва” [1, с. 3]. Разнастайнасць натуральных ландшафтаў крыніц з багатымі прыроднымі рэсурсамі робіць іх прывабнымі і перспектыўнымі для развіцця экатурызму, што будзе садзейнічаць лепшай ахове гэтых скарбаў прыроды і стварэнню спрыяльных эканамічна-сацыяльных умоў для развіцця рэкрэацыйна-турыстычнай індустрыі. Такім чынам, на тэрыторыі Мазыршчыны намі зафіксавана больш 50 крыніц, афіцыйна засведчана Мазырскім вопытным лясгасам 31 крыніца. Мікрагідронімы Мазыршчыны складаюць адметную частку агульнай сістэмы беларускай анамастыкі, адлюстроўваюць важныя гісторыка-дакументальныя і сучасныя звесткі пра адметнасць крыніц, маюць адбітак культуры народа, сведчаць пра геаграфічна-ландшафтнае асяроддзе рэгіёна, паказваюць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя змены ў пэўны гістарычны час. Частка крыніц у сувязі з нядбайнай дзейнасцю чалавека зусім знікла з геаграфічнай карты (крыніца ва ўрочышчы Глыбокі Роў, крыніца ва ўрочышчы Вінціна Гара, крыніца ва ўрочышчы Крыніца, крыніца ва ўрочышчы Дубкоўка і інш.). Намі разгледжана 31 мікрагідронім, сярод якіх большую колькасць складаюць аднаслоўныя назвы (18 гідронімаў (58%)), меншую – двухслоўныя (1 назва (3,2%)). Назвы крыніц з’яўляюцца своеасаблівымі арыенцірамі, указваюць на тып № 4, 2012 23 ландшафта, на месцазнаходжанне аб’екта, яго прыналежнасць да ўладальніка, на характэрную прымету і інш. Некаторыя мікрагідронімы матывуюцца апелятывамі крапіва, дарога, млын, крыніца, алешына, гарадок, яр, камар, алёс, камень, якія фіксуюць адметныя рысы воднага мікрааб’екта. Назвы крыніц складаюць разнастайныя словаўтваральныя групы, сярод якіх выдзяляюць лексіка-семантычныя – 3(9,6%), марфолага-сінтаксічныя – 4(12,9%), лексіка-сінтаксічная – 1(3,2%), марфалагічныя – 18(58%). Мікрагідронімы, у асноўным, утвараюцца суфіксальным спосабам. 9 крыніц Мазыршчыны не маюць назвы (29%). У словаўтваральных мадэлях прасочваецца імкненне не толькі вылучыць аб’ект з мноства падобных, але і пры дапамозе імя перадаць экстралінгвістычную, культуралагічную інфармацыю. Крыніцы ўяўляюць сабой народнае багацце Мазыршчыны, даўно наспеў час зберагчы гэтыя рэдкія крынічныя мясціны прыроды для будучых пакаленняў, зрабіць іх даступнымі для шырокага наведвання мясцовымі жыхарамі і турыстамі, належным чынам добраўпарадкаваць, узяць пад ахову, надаўшы гэтым унікальным водным мікрааб’ектам статус рэліктавых дзяржаўных заказнікаў, правесці маніторынг, скласці лінгвагеаграфічную карту, адкрыць зоны адпачынку. Крыніцы і іх назвы як важныя кампаненты лінгвагеаграфіі адыгрываюць значную ролю для развіцця турызму. Зялёны маршрут па ўнікальных прыродных мясцінах мікрагідронімаў пазнаёміць з узгорыста-раўніннымі ландшафтамі, багатай флорай і фаўнай, з гістарычнымі падзеямі і культурнай спадчынай мясцовага насельніцтва і ў цэлым – з Мазыршчынай як незвычайным кутком палескага краю. ЛІТАРАТУРА 1. Басик С. Н. Общая топонимика. Учебное пособие для студентов географического факультета / С. Н. Басик. – Минск: БГУ, 2006. – 200 с. 2. Вартаньян Э. А. История с географией, или Жизнь и приключения географических названий / Э. А. Вартаньян. – М.: Детская литература, 1986. – 385 с. 3. Жучкевич В. А. Топонимика / В. А. Жучкевич. – Минск: Высш. шк., 1964. – 324 с. 4. Мурзаев Э. М. Словарь народных географических терминов / Э. М. Мурзаев. – 1-е изд. – М: Мысль, 1984. – 653 с. 5. Иванова А. А. Микротопонимия Мозырского Полесья. Монография / А. А. Иванова. – 2-е изд. – Мозырь: УО МГПУ им. И. П. Шамякина, 2007. – 220 с. 6. Родники Мозырщины. Справочное пособие / под общ. ред. В. Д. Кохана, Н. М. Томиной, М. М. Черепанского. – Минск, 2004. – 86 с. 7. Смолицкая Г. П. Занимательная топонимика / Г. П. Смолицкая // Кн. для учащихся ст классов. – М.: Просвещение, 1990. – 127 с. 8. Тлумачальны слоўнік беларскай мовы: [у 5 т.] . – Т.2 / пад агул. рэд. К. Атраховіча. – Мінск : Гал. рэд. Бел СЭ, 1982– 663с. 9. Яшкін І. Я. Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў. Тапаграфія / І. Я. Яшкін. – Мінск: Бел. навука, 2005. – 808 с. Бервячёнок О. В. РОДНИКИ МОЗЫРЩИНЫ КАК ЗНАЧИТЕЛЬНЫЕ МИКРОГИДРОНИМИЧЕСКИЕ ОБЪЕКТЫ ТУРИЗМА, ИХ ЛИНГВИСТИЧЕСКАЯ ХАРАКТЕРИСТИКА В статье рассматривается лингвокультурологический аспект родников Мозырщины как важней- ших объектов ономастики и туризма («Λογος όνομαστική», № 4, 2012, с. 19-24). Ключевые слова: гидронимика, ономастика, микрогидроним, рекреационный туризм, родник, экс- тралингвистика, культурология, словообразование, семантика. Λογος όνομαστική 24 Bervyachyonоk O. V. SOURCES OF MOZYRSHCHINA’S AS CONSIDERABLE ONOMASTIC OBJECTS OF TOURISM, THEIR LINGUISTIC FEATURES The article explores the lingvo-cultural aspect sources of Mozyrshchina’s as significant objects of onomastics and tourism («Λογος όνομαστική», № 4, 2012, с. 19-24). Key words: gidronimika, onomastics, mikrogidronim, recreational tourism, source, paralanguage, cultural science, word-formation, semantics.