Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі

The article describes the general structure of Belarusian special lexicography comprised of five main dictionary areas – terminography, encyclopedic lexicography, experimental lexicography, classificational lexicography, and special conceptography. The main groups of multitype dictionaries specif...

Повний опис

Збережено в:
Бібліографічні деталі
Дата:2011
Автор: Шчэрбін, В.
Формат: Стаття
Мова:Belarusian
Опубліковано: Інститут української мови НАН України 2011
Назва видання:Лексикографічний бюлетень
Теми:
Онлайн доступ:http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/73226
Теги: Додати тег
Немає тегів, Будьте першим, хто поставить тег для цього запису!
Назва журналу:Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
Цитувати:Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі / В. Шчэрбін // Лексикографічний бюлетень: Зб. наук. пр. — К.: Ін-т української мови НАН України, 2011. — Вип. 20. — С. 141-152. — Бібліогр.: 40 назв. — біл.

Репозитарії

Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
id irk-123456789-73226
record_format dspace
spelling irk-123456789-732262015-01-07T03:01:49Z Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі Шчэрбін, В. Лексикографія, лексикологія, фразеологія: теорія та практика The article describes the general structure of Belarusian special lexicography comprised of five main dictionary areas – terminography, encyclopedic lexicography, experimental lexicography, classificational lexicography, and special conceptography. The main groups of multitype dictionaries specified within the above mentioned dictionary areas are defined and quantitatively characterized. The degree of theoretic development of different areas of Belarusian special lexicography is estimated. The conclusion about the necessity of more even development of all the analyzed areas of Belarusian special lexicography is substantiated. 2011 Article Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі / В. Шчэрбін // Лексикографічний бюлетень: Зб. наук. пр. — К.: Ін-т української мови НАН України, 2011. — Вип. 20. — С. 141-152. — Бібліогр.: 40 назв. — біл. XXXX-0118 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/73226 801.3.374 be Лексикографічний бюлетень Інститут української мови НАН України
institution Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine
collection DSpace DC
language Belarusian
topic Лексикографія, лексикологія, фразеологія: теорія та практика
Лексикографія, лексикологія, фразеологія: теорія та практика
spellingShingle Лексикографія, лексикологія, фразеологія: теорія та практика
Лексикографія, лексикологія, фразеологія: теорія та практика
Шчэрбін, В.
Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі
Лексикографічний бюлетень
description The article describes the general structure of Belarusian special lexicography comprised of five main dictionary areas – terminography, encyclopedic lexicography, experimental lexicography, classificational lexicography, and special conceptography. The main groups of multitype dictionaries specified within the above mentioned dictionary areas are defined and quantitatively characterized. The degree of theoretic development of different areas of Belarusian special lexicography is estimated. The conclusion about the necessity of more even development of all the analyzed areas of Belarusian special lexicography is substantiated.
format Article
author Шчэрбін, В.
author_facet Шчэрбін, В.
author_sort Шчэрбін, В.
title Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі
title_short Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі
title_full Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі
title_fullStr Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі
title_full_unstemmed Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі
title_sort структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі
publisher Інститут української мови НАН України
publishDate 2011
topic_facet Лексикографія, лексикологія, фразеологія: теорія та практика
url http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/73226
citation_txt Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі / В. Шчэрбін // Лексикографічний бюлетень: Зб. наук. пр. — К.: Ін-т української мови НАН України, 2011. — Вип. 20. — С. 141-152. — Бібліогр.: 40 назв. — біл.
series Лексикографічний бюлетень
work_keys_str_mv AT ščérbínv strukturabelaruskajspecyâlʹnajleksíkagrafíí
first_indexed 2025-07-05T21:54:33Z
last_indexed 2025-07-05T21:54:33Z
_version_ 1836845601519566848
fulltext 141 В’ячеслаў Шчэрбін Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі У сучасным мовазнаўстве пры характарыстыцы такога раздзела моўнай навукі, як лексікаграфія, ужо з’яўляецца агульнапрынятым падзел зместу дадзенага раздзела на два падраздзелы: 1) філалагічную лексікаграфію, асноўная мэта якой – адлюстраванне моўнай або наіўнай карціны свету ў алфавітных філалагічных слоўніках розных тыпаў; і 2) спецыяльную лексікаграфію, якая ажыццяўляе шматбаковае апісанне навуковай карціны свету шляхам стварэння шырокага кола разнатыпных даведачных выданняў (універсальных, галіновых і рэгіянальных энцыклапедый, тэрміналагічных слоўнікаў, прадметных і галіновых даведнікаў, класіфікатараў, рубрыкатараў, вызначальнікаў раслін і інш.). Акрамя таго, да ліку спецыяльных даведач- ных прац (энцыклапедый, слоўнікаў, даведнікаў і інш.) асобныя даследчыкі «адносяць таксама календары знамянальных і памятных дат, хронікі пад- зей, статыстычныя, юрыдычныя, краіназнаўчыя атласы, музейныя, намен- клатурныя каталогі, каталогі выставак і інш.» [1: 118–119]. Паколькі змест навуковай карціны свету з’яўляецца значна больш дэталізаваным, чым змест наіўнай карціны свету, для апісання навуковай карціны свету патрабуецца і значна большая колькасць спецыяльных даве- дачных прац. Менавіта па гэтай прычыне колькасць такіх прац няспынна расце. Прычым тэмпы гэтага росту ўвесь час павялічваюцца. Апошняму ў немалой ступені спрыяе той факт, што ў адрозненне ад філалагічнай лексікаграфіі, у рамках якой працуюць амаль выключна філолагі (мовазнаўцы, літаратуразнаўцы і фалькларысты), над вырашэннем праблем спецыяльнай лексікаграфіі працуюць не толькі філолагі, але і прадстаўнікі іншых навук і прафесій. Плёнам працы, перш за ўсё, менавіта спецыялістаў- прадметнікаў стала тое, што лік спецыяльных даведнікаў розных тыпаў у складзе любой развітой нацыянальнай лексікаграфіі даўно ўжо ідзе на ты- сячы назваў. Напрыклад, у Беларусі да спецыяльнай лексікаграфіі сёння адносіцца звыш дзвюх тысяч даведачных выданняў розных тыпаў. Больш УДК 801.3.374 ЛеКСИКОГРАфІя, ЛеКСИКОЛОГІя, фРАЗеОЛОГІя: ТеОРІя ТА пРАКТИКА 142 Шчэрбін В. таго, па гэтаму паказчыку (колькасць слоўнікаў) спецыяльная лексікаграфія нават пераўзышла філалагічную лексікаграфію. Каб нейкім чынам упарадкаваць і зрабіць зручнымі для карыстання гэ- тыя слоўнікавыя багацці, назапашаныя ў галіне спецыяльных ведаў, у кож- най краіне ствараюцца разнастайныя класіфікацыі даведачных прац спе- цыяльнага характару. Шэраг такіх класіфікацый (як монакрытэрыяльных, так і шматкрытэрыяльных, комплексных) створаны і ў Беларусі [2; 3; 4; 5; 6]. Абапіраючыся на той або іншы крытэрый (генетычны, параметрычны, дысцыплінарны і інш.), кожная з такіх слоўнікавых класіфікацый падзяляе неабсяжнае мноства існуючых спецыяльных даведнікаў на дзесяткі больш дробных іх груп, у складзе якіх адшукаць патрэбную даведачную працу значна лягчэй. Разам з тым, такія празмерна дэталізаваныя слоўнікавыя класіфікацыі, якія арыентаваны на аблягчэнне бібліяграфічнага пошуку, маюць і пэўны недахоп: яны не заўсёды адлюстроўваюць тыя ўзаемасувязі паміж рознымі групамі спецыяльных даведнікаў, пры дапамозе якіх гэ- тыя дробныя группы даведачных прац аб’ядноўваюцца ў больш буйныя слоўнікавыя напрамкі. На наш погляд, да ліку такіх буйных слоўнікавых напрамкаў, з якіх уласна і складаецца агульная структура беларускай спе- цыяльнай лексікаграфіі, неабходна аднесці наступныя: 1) тэрміналагічную лексікаграфію або тэрмінаграфію; 2) энцыклапедычную лексікаграфію; 3) эксперыментальную лексікаграфію; 4) класіфікацыйную лексікаграфію; 5) спецыяльную канцэптаграфію. Кожны з пералічаных вышэй слоўнікавых напрамкаў мае ў сваім складзе спецыфічны набор розных груп спецыяльных даведнікаў, які вызна- чаецца шляхам выкарыстання таго або іншага дамінантнага лексіка- графічнага макрапараметра. Указаныя вышэй слоўнікавыя напрамкі адрозніваюцца паміж сабой не толькі дамінантнымі лексікаграфічнымі макрапараметрамі, пакладзенымі ў іх аснову, але і колькасцю прысвеча- ных ім металексікаграфічных прац, узроўнем сваёй тэарэтычнай і прак- тычнай распрацаванасці, колькасцю ўключаемых у іх склад спецыяльных даведнікаў, шчыльнасцю уласцівых толькі ім сувязей з рознымі напрамкамі філалагічнай лексікаграфіі і шмат чым яшчэ. Апісанню агульнай структу- ры беларускай спецыяльнай лексікаграфіі, якая складаецца з пяці ўказаных буйных слоўнікавых напрамкаў, і прысвечаны гэты артыкул. 143 Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі тэрміналагічная лексікаграфія (тэрмінаграфія) Дадзены напрамак сфарміраваўся раней за іншыя напрамкі беларускай спецыяльнай лексікаграфіі (першыя беларускія тэрміналагічныя слоўнікі былі апублікаваны яшчэ ў канцы XIX ст.) і на дадзены момант ён характары- зуецца найбольшай тыпалагічнай разнастайнасцю аб’ядноўваемых у яго рам- ках тэрміналагічных слоўнікаў. Тым не менш, нягледзячы на існуючыя паміж імі тыпалагічныя адрозненні, усе гэтыя слоўнікі можна аднесці да адзінага слоўнікавага напрамку, паколькі галоўным аб’ектам апісання ў іх з’яўляюцца тэрміны: «Тэрмін (ад лац. terminus – граніца, мяжа, пагранічны знак) – гэта слова (або словазлучэнне), якое абазначае спецыяльнае паняцце са сферы навукі, куль- туры, вытворчасці і заключае ў сабе дакладнае лагічнае азначэнне (дэфініцыю) гэтага паняцця» [7: 407–408]. Інакш кажучы, менавіта тэрміналагічны пара- метр з’яўляецца дамінантным макрапараметрам у адносінах да ўсіх слоўнікаў і даведнікаў, што ўваходзяць у склад дадзенага слоўнікавага напрамку спецыяль- най лексікаграфіі. Усяго ж у склад сучаснай беларускай тэрмінаграфіі ўваходзіць звыш адной тысячы спецыяльных слоўнікаў. Сабраная ў шматлікіх тэрміналагічных слоўніках беларуская спецы- яльная лексіка і прынцыпы яе лексікаграфічнага апісання выклікаюць пільную цікавасць даследчыкаў. У сваіх артыкулах Г. Аксёнава, Л. Анта- нюк, С. Балотнікава, М. Буракова, В. Валашчук, М. Гуліцкі, Л. Гушчы- на, Н. Дзераўлёва, Д. Дзятко, Л. Кавалёва, Н. Кажухова, Г. Кулеш, Г. Ку- рышка, В. Ламака, А. Лапкоўская, Н. Літвін, М. Лойка, К. Любецкая, В. Наталевіч, В. Пяркова, А. Цысык, І. Штоп, В. Шчэрбін і іншыя даследчыкі аналізуюць пытанні гісторыі беларускай тэрмінаграфіі, методыкі стварэння тэрміналагічнага слоўніка, тыпалогіі спецыяльных даведнікаў, распрацоўкі новых тыпаў тэрміналагічных слоўнікаў, апісання асаблівасцей і функ- цый розных напрамкаў тэрмінаграфіі, параўнання рознанацыянальных тэрмінаграфічных традыцый, прынцыпы адбору рэестравага матэрыялу для тэрміналагічнага слоўніка і інш. Больш таго, апублікаваны ўжо і першыя манаграфіі па праблемах беларускай тэрмінаграфіі [8; 9]. У межах сучаснай тэрміналагічнай лексікаграфіі Беларусі вылучаюцца наступныя групы слоўнікаў (у дужках пасля кожнай групы даведнікаў па- даецца лічба, якая ўказвае іх агульную колькасць): перакладныя слоўнікі тэрмінаў (347); тлумачальныя слоўнікі тэрмінаў (321); тэрміналагічныя стандарты (234); слоўнікі народнай спецыяльна-побытавай лексікі (61); вузкадысцыплінарныя тэрміналагічныя слоўнікі (40); тэрміналагічныя слоўнікі-праекты (33); вучэбныя спецыяльныя слоўнікі (31); тэрміналагічныя банкі і базы тэрміналагічных даных (23); ідэаграфічныя тэрміналагічныя 144 Шчэрбін В. слоўнікі (12); тэрміналагічныя гласарыі (12); агульнагаліновыя тэрміна- лагічныя даведнікі (11); слоўнікі спецыяльнай наменклатуры (10); гістарычныя слоўнікі тэрмінаў (8); тэрміналагічныя зборнікі і бюлетэні (7); слоўнікі навуковых скарачэнняў і абрэвіятур (6); слоўнікі тэрміналагічных словазлучэнняў і сказаў (6); тэрміналагічныя мінімумы (4); політэхнічныя слоўнікі (3); слоўнікі прафесіяналізмаў (3); слоўнікі стандартызаваных тэрмінаў (3); слоўнікі тэрміналагічных запазычанняў і неалагізмаў (3); этымалагічныя слоўнікі тэрмінаў, прафесіяналізмаў і номенаў (3); слоўнікі агульнанавуковай лексікі (2); слоўнікі міжнародных тэрмінаэлементаў (2); граматычныя слоўнікі тэрмінаў (1); словаўтваральныя слоўнікі тэрмінаў (1); слоўнікі тэрміналагічных варыянтаў (1) і інш. Энцыклапедычная лексікаграфія Разглядаемы слоўнікавы напрамак пачаў фарміравацца яшчэ ў пачатку 1930-х гадоў, таму сёння ён аб’ядноўвае ў сваім складзе многія сотні рознатыповых энцыклапедый і энцыклапедычных слоўнікаў, у якіх усебакова раскрываецца паняційны змест экстралінгвістычных з’яў, працэсаў, фактаў [10; 11]. Інакш ка- жучы, у адрозненне ад філалагічных слоўнікаў, у артыкулах якіх перавага адда- ецца шматбаковаму апісанню моўных адзінак, «галоўнае ў энцыклапедыі – змест слоўнікавага артыкула, яго навуковасць, ахарактарызаваныя традыцыі мінулага, сучасны стан, напрамкі і перспектывы распрацоўкі праблемы для будучыні» [12: 43]. Па сутнасці, сістэматызаваная падача экстралінгвістычных звестак з’яўляецца дамінантным лексікаграфічным макрапараметрам, які вызначае прыналежнасць энцыклапедый і энцыклапедычных даведнікаў розных тыпаў да аднайменнага напрамку спецыяльнай лексікаграфіі. У адпаведнасці з гэтым макрапараметрам у склад беларускай энцыклапедычнай лексікаграфіі сёння ўключаецца звыш пяці соцень даведачных прац. Высокім ўзроўнем развіцця ў Беларусі характарызуецца не толькі эн- цыклапедычная практыка, але і тэорыя энцыклапедычнай справы. Самым розным тэарэтычным пытанням айчыннай энцыклапедычнай лексікаграфіі (гісторыі складання універсальных, галіновых і рэгіянальных энцыклапе- дый, крытычнай ацэнцы апублікаваных энцыклапедычных прац, адбору рэестравага і картаграфічнага матэрыялу для энцыклапедычных даведнікаў, крыніцазнаўчым праблемам, адлюстраванню гісторыі ў энцыклапедыях і інш.) прысвяцілі свае артыкулы М. Берлеж, В. Бернік, П. Броўка, Н. Буракоўская, В. Грыцкевіч, А. Дзярновіч, С. Запрудскі, Э. Іофе, Л. Календа, Г. Каспяровіч, А. Каўрус, У. Конан, Т. Кузьмініч, Я. Лецка, П. Міхайлаў, А. Навумовіч, Г. Пашкоў, А. Петрашкевіч, В. Рагойша, Я. Рапановіч, У. Салановіч, З. Сань- 145 Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі ко, Б. Сачанка, М. Спірыдонаў, Т. Сухая, Р. Тышкевіч, І. Шамякін, Л. Шлома, В. Шчэрбін, У. Юрэвіч і многія іншыя беларускія даследчыкі. У складзе эн- цыклапедычнай металексікаграфіі Беларусі прадстаўлены і манаграфічныя даследаванні [13; 14]. Сёння ў рамках беларускай энцыклапедычнай лексікаграфіі мож- на вылучыць наступныя групы спецыяльных даведнікаў: універсальныя энцыклапедыі (іх выдадзена ў Беларусі дзве: «Беларуская савецкая энцы- клапедыя» ў 12-ці тамах (Мн., 1969-1976) і «Беларуская энцыклапедыя» ў 18-ці тамах (Мн., 1996–2004). У 1930-я гады рыхтавалася да выдання яшчэ адна беларуская энцыклапедыя універсальнага тыпу ў 10-ці тамах, аднак сталінскія рэпрэсіі супраць удзельнікаў гэтага энцыклапедычнага праекта не дазволілі яго завяршыць); біяграфічныя слоўнікі і даведнікі (104); галіновыя энцыклапедыі (81); бібліяграфічныя даведнікі, паказальнікі і каталогі (69); энцыклапедыі і энцыклапедычныя слоўнікі і даведнікі для адпачынку, забаў, захапленняў (45); краязнаўчыя энцыклапедычныя слоўнікі і даведнікі (42); календары (37); вузкадысцыплінарныя энцыклапедычныя слоўнікі і даведнікі (36); храналагічныя даведнікі і табліцы, летапісы, храналогіі і хронікі (28); біябібліяграфічныя даведнікі і паказальнікі (20); архіўныя, музейныя і бібліятэчныя даведнікі, інвентары, каталогі і пуцяводнікі (9); вучэбныя энцы- клапедычныя слоўнікі і даведнікі (9); даведнікі серыі «Хто ёсць хто» (7); папу- лярныя энцыклапедычныя слоўнікі і даведнікі (7); рэгіянальныя энцыклапедыі (7); даведнікі серыі «Чырвоная кніга» (5); зборнікі помнікаў гісторыі і куль- туры (5); энцыклапедыі афарызмаў (5); агульнагаліновыя энцыклапедычныя слоўнікі і даведнікі (4); фальклорныя і этнаграфічныя даведнікі і слоўнікі (4); пісьменніцкія персанальныя энцыклапедычныя даведнікі (2); тэматычныя энцыклапедычныя слоўнікі і даведнікі (2); генеалагічныя даведнікі (1) і інш. Эксперыментальная лексікаграфія Асноўныя адрозненні гэтага слоўнікавага напрамку ад іншых напрамкаў беларускай спецыяльнай лексікаграфіі ўпершыню былі апісаны яшчэ ў 1998 годзе: «Правамернасць фарміравання такога напрамку абумоўлена наяўнасцю ў асобных тэрміналагічных слоўнікаў апошніх год шэрага спецыфічных асаблівасцей, якія не дазваляюць адназначна аднесці іх ні да праектыўных, ні да нарматыўных, ні да апісальных слоўнікаў тэрмінаў. Ад першых яны адрозніваюцца тым, што праектуюць не новыя тэрміны, а новыя спосабы лексікаграфічнай апрацоўкі ўжо існуючых і рэальна выкарыстоўваемых тэрмінаў. Ад другіх іх адрознівае больш шырокі ахоп рэестравай лексікі, які дазваляе ўключаць у склад апошняй не толькі нарміраваныя тэрміны, але і 146 Шчэрбін В. тэрміналагічныя наватворы, якія з’явіліся ў навуковых тэкстах зусім нядаўна. Нарэшце, з апісальнымі тэрміналагічнымі слоўнікамі падобныя эксперымен- тальныя слоўнікі спецыяльнага характару рэзка кантрастуюць сваімі вельмі нетрадыцыйнай агульнай структурай і новымі спосабамі семантызацыі тэрмінаў» [15: 126]. Інакш кажучы, у якасці дамінантнага лексікаграфічнага макрапараметра, наяўнасць якога ў змесце эксперыментальных слоўнікаў спецыяльнага характару дазваляе аб’ядноўваць іх у адзін слоўнікавы напра- мак, можна разглядаць выкарыстанне ў гэтых слоўніках нетрадыцыйных для лексікаграфіі спосабаў сістэматызацыі змяшчаемай інфармацыі (табліцы, схемы, малюнкі, чарцяжы, невербальныя сімвалы, формулы, пытальна- адказныя комплексы, базы даных, базы ведаў і інш.), якія запазычваюцца іх складальнікамі з розных галін спецыяльных ведаў. Як слушна заўважыў адносна эксперыментальнага характару падобных даведнікаў Ф. Саракалетаў, «адметнай асаблівасцю сучаснай лексікаграфіі з’яўляецца тое, што слоўнікі нашых дзён пачынаюць выкарыстоўваць і табліцы, і схемы, паколькі інфармацыя не ўмяшчаецца ў адведзены (зацвер- джаны) аб’ём» [16: 43]. Дарэчы, аналагічнай думкі аб перспектывах выка- рыстання нетрадыцыйных спосабаў прадстаўлення спецыяльнай лексікі (тэрміналогіі) у слоўніках прытрымліваюцца і спецыялісты па камп’ютарнай інфарматыцы: «…да набораў тэрмінаў неабходна ставіцца з асцярогай, паколькі іх лік у натуральнай мове настолькі вялікі, што сабраць іх у адзін лексікон з розных галін ведаў не ўдасца, таму некаторыя тэрміны трэба выкарыстоўваць як запісы табліц баз даных (аўтамабілі, пашпартныя даныя людзей)» [17: 25]. Эксперыментальны характар сваіх даведачных прац прыз- наюць і самі аўтары асобных беларускіх слоўнікаў [18: 5]. На жаль, металексікаграфічны аналіз зместу такіх эксперыментальных даведнікаў спецыяльнага характару зараз амаль не праводзіцца ў Беларусі, паколькі ад спецыялістаў у галіне лексікаграфіі ён патрабуе наяўнасці вялікага аб’ёму адпаведных прадметных ведаў з розных навуковых дысцыплін і прафесійных сфер дзейнасці, а прадстаўнікі гэтых дысцыплін і сфер дзейнасці, як правіла, не маюць навыкаў металексікаграфічнага аналізу даведачных прац. Таму сёння можна назваць толькі лічаныя публікацыі, прысвечаныя вывучэнню зместу разнатыпных даведачных выданняў (у тым ліку і эксперыментальнага характару), створаных для той або іншай наву- ковай дысцыпліны [19; 20; 21]. Між тым, ажыццяўленне сістэматычных даследаванняў у галіне распрацоўкі і выкарыстання эксперыментальных даведнікаў спецыяльнага характару, у якіх шырока ўжываюцца разнастай- ныя прыёмы ўпарадкавання ведаў з адпаведных навуковых дысцыплін і сфер 147 Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі прафесійнай дзейнасці, можа значна папоўніць метадалагічны арсенал тра- дыцыйнай лексікаграфіі і зрабіць яе вынікі значна больш запатрабаванымі з боку прадстаўнікоў гэтых дысцыплін і сфер дзейнасці. Больш таго, «вывучэн- не семіятычных асаблівасцей слоўнікава-даведачных тэкстаў спецыяльнага характару, на наш погляд, можа паспрыяць збліжэнню экстралінгвістычных і лінгвістычных уяўленняў, без чаго немагчымы хуткі прагрэс у галіне ства- рэння інтэлектуальных тэхналогій і экспертных сістэм ведаў» [22: 20]. Сёння ў склад беларускай эксперыментальнай лексікаграфіі, па на- шых падліках, можна ўключыць звыш пяці соцень разнатыпных даведач- ных выданняў, сярод якіх вылучаюцца наступныя групы спецыяльных даведнікаў: вузкагаліновыя даведнікі і даведачныя дапаможнікі эксперымен- тальнага тыпу (469); матрычныя слоўнікі і даведнікі ў выглядзе табліц (24); прыродазнаўчыя і тэхнічныя атласы (11); вучэбныя даведнікі і даведачныя дапаможнікі па асобных дысцыплінах (10); тэмнікі (6); даведнікі пытальна- адказнага тыпу (5); спецыяльныя даведнікі з моцным невербальным кампа- нентам (1) і да т. п. выданні. класіфікацыйная лексікаграфія Гэты напрамак вылучаны ў складзе беларускай спецыяльнай лексікаграфіі ў 2000 г., калі былі апублікаваны тэзісы даклада на тэму «Класіфікацыйны напрамак у сучаснай тэрмінаграфіі» [23]. Да гэтага слоўнікавага напрамку намі было прапанавана адносіць тыя даведачныя выданні спецыяльнага ха- рактару, галоўнай задачай якіх з’яўляецца «паняційнае ўпарадкаванне самой прадметнай галіны, у рамках якой выкарыстоўваецца апісваемая ў такіх вы- даннях тэрміналогія» [24: 10]. Па папярэдніх падліках, такіх спецыяльных даведнікаў класіфікацыйнага характару ў Беларусі налічваецца ўжо больш за дзве сотні адзінак. На жаль, кола беларускіх даследчыкаў, якія ажыццяўляюць вывучэн- не спецыяльных даведнікаў указанага тыпу, з’яўляецца пакуль што дастат- кова абмежаваным. Тым не менш, праблемам распрацоўкі і выкарыстання класіфікатараў, электронных і іншых каталогаў, разнастайных паказальнікаў і рубрыкатараў у розных галінах народнай гаспадаркі Беларусі прысвяцілі свае артыкулы Р. Грыгянец, М. Грыневіч, Н. Зелянеўская, С. Ільіна, С. Латушкін, А. Мураўёва, Н. Радзіванавіч, В. Шчэрбін і іншыя даследчыкі. Апублікаваны ўжо і першыя беларускія манаграфіі, у асобных раздзелах якіх асвятляюцца праблемы падрыхтоўкі спецыяльных даведнікаў класіфікацыйнага тыпу [25]. Сёння ў складзе беларускай класіфікацыйнай лексікаграфіі вылучаюц- ца наступныя групы даведачных выданняў: алфавітныя, сістэматычныя, 148 Шчэрбін В. прадметныя і іншыя паказальнікі і спісы (128); галіновыя, электронныя, тэлефонныя і іншыя каталогі (23); алфавітныя індэксы і паказальнікі тэрмінаў (16); вызначальнікі раслін (15); адміністрацыйныя, прафесійныя і камерцыйныя паказальнікі (11); вызначальнікі мінералаў і горных парод (6); анатаваныя спісы і пералікі навуковых тэрмінаў, прафесіяналізмаў і номенаў (5); вызначальнікі жывёл (5); агульныя і галіновыя класіфікатары (4); тарыфна-кваліфікацыйныя даведнікі прафесій, спецыяльнасцей і пасад (3); тэрміналагічныя тэзаўрусы (3); агульныя і лакальныя рубрыкатары ці слоўнікі рубрык (2) і інш. спецыяльная канцэптаграфія У структуры спецыяльнай лексікаграфіі Беларусі гэта самы новы слоўнікавы напрамак. Першая больш-менш сур’ёзная публікацыя аб спецыяльных канцэптуарыях (слоўніках канцэптаў) з’явілася ў Беларусі толькі ў 2005 годзе. У якасці галоўных асаблівасцей слоўнікаў гэта- га тыпу ў ёй былі вызначаны наступныя рысы: «іх падкрэсленая ары- ентаванасць на ключавыя паняцці ў змесце апісваемай імі праблемнай вобласці, якой бы шырокай гэта вобласць ні была; уласцівы рэестравым адзінкам канцэптуарыяў высокі індэкс інтэртэкстуальнасці; выкары- станне гіпертэкставай тэхналогіі пры стварэнні многіх канцэптуарыяў» [26: 30]. Дамінантным лексікаграфічным макрапараметрам, паводле якога слоўнікі спецыяльных канцэптаў могуць быць згрупаваны ў рамках адна- го слоўнікавага напрамку, выступае тое, што ў іх рэестрах прадстаўлены галоўным чынам ключавыя паняцці з розных навуковых дысцыплін і прафесійных сфер дзейнасці. На сённяшні дзень, па нашых падліках, да ліку спецыяльных канцэптуарыяў, створаных у Беларусі, можна аднесці каля пяці дзесяткаў даведачных выданняў гэтага тыпу. Што датычыцца металексікаграфічнага аналізу практыкі складання спецыяльных канцэптуарыяў, то ў Беларусі, як і ў іншых краінах Усходняй Славіі [27; 28; 29; 30], такім аналізам займаюцца лічаныя даследчыкі. Тым не менш, плёнам іх працы ўжо стала тэарэтычнае вывучэнне шэрага пытанняў спецыяльнай канцэптаграфіі Беларусі: 1) узаемаадносіны агульнай і спе- цыяльнай канцэптаграфіі [31]; 2) тэрмін як аб’ект апісання ў спецыяльнай канцэптаграфіі [32]; 3) выкарыстанне канцэптуарыяў для вырашэння прабле- мы навігацыі ў гіпертэкставай прасторы [33]; 4) вывучэнне практыкі складан- ня спецыяльных канцэптуарыяў у розных славянскіх краінах [34; 35]; 5) вы- карыстанне спецыяльных канцэптуарыяў для нарміравання дысцыплінарных пералікаў ключавых слоў [36] і інш. 149 Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі Структуру беларускай спецыяльнай канцэптаграфіі зараз утвараюць на- ступныя групы даведнікаў канцэптуальнага характару: слоўнікі асноўных на- вуковых паняццяў і катэгорый (31); слоўнікі ключавых тэрмінаў, паняццяў і слоў (5); слоўнікі навуковых дэскрыптараў (2); вузкадысцыплінарныя канцэптуарыі ці слоўнікі дысцыплінарна арыентаваных канцэптаў (1); слоўнікі галоўных, ключавых, апорных слоў (1) і інш. Асобнымі замежнымі даследчыкамі часам вылучаюцца і некаторыя іншыя напрамкі спецыяльнай лексікаграфіі: галіновая лексікаграфія [37: 216]; даслед- чыцкая лексікаграфія [38: 38]; дысцыплінарная лексікаграфія [39]; навукова- тэхнічная лексікаграфія [40] і інш. Аднак, на нашу думку, гэтыя напрамкі шмат у чым супадаюць па свайму зместу з ужо ахарактарызаванымі вышэй слоўнікавымі напрамкамі (энцыклапедычнай лексікаграфіяй, тэрмінаграфіяй і інш.), таму пад час апісання структуры беларускай спецыяльнай лексікаграфіі яны не разглядаліся ў якасці асобных слоўнікавых напрамкаў. Такім чынам, калі дапусціць, што разглядаемая намі структура спе- цыяльнай лексікаграфіі Беларусі мае полевую прыроду, то ядро такой структуры, безумоўна, будзе складацца з найбольш тэарэтычна і прак- тычна распрацаваных напрамкаў (тэрмінаграфіі і энцыклапедычнай лексікаграфіі). У сваю чаргу, да прамежкавай зоны такой структуры можна аднесці добра распрацаваную на практыцы, але недастаткова вывучаную ў тэарэтычным плане эксперыментальную лексікаграфію. Нарэшце, перыферыйнымі часткамі структуры беларускай спецыяль- най лексікаграфіі ў цяперашні час з’яўляюцца яўна недастаткова рас- працаваныя ў тэарэтычных і практычных адносінах класіфікацыйная лексікаграфія і спецыяльная канцэптаграфія. На карысць такога вываду сведчыць як колькасць спецыяльных слоўнікаў, што аб’ядноўваюцца ў рамках кожнага з прааналізаваных вышэй слоўнікавых напрамкаў спе- цыяльнай лексікаграфіі, так і ўзровень іх тэарэтычнай распрацаванасці ў металексікаграфічных працах беларускіх даследчыкаў. Для параўнання: у краінах Еўрапейскага Саюзу і Паўночнай Амерыкі тэарэтычны ўзровень і маштабы практычнага развіцця розных напрамкаў спецыяльнай лексіка- графіі адрозніваюцца ў значна меншай ступені. Літаратура 1. Зыгмантовіч С. В. Арганізацыя і тэхналогія бібліяграфічнай дзейнасці: Ву- чэбны дапаможнік. – Мн., 2006. – 325 с. 2. Шчэрбін В. К. Асноўныя напрамкi сучаснай беларускай тэрмiнаграфii // Веснiк Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Серыя 4. – 1995. – № 2. – С. 52–55. 150 Шчэрбін В. 3. Шчэрбін В. К. Тэрмiнаграфiя: праектыўная, нарматыўная i апiсальная // Навiны Акадэмii навук Беларусi. – 1995. – 21-га лiпеня. – С. 2–3. 4. Шчэрбін В. К. Традыцыйныя і новыя напрамкі сучаснай славянскай тэрмінаграфіі // Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. Фалькларыстыка. XIII Міжнародны з’езд славістаў (Любляна, 2003). Даклады беларускай дэлегацыі. – Мн., 2003. – С. 210–228. 5. Щербин В. К. Основные направления белорусской терминографии // Сла- вянское терминоведение (Москва). – 2009. – № 1. – С. 25–27. 6. Щербин В. К. Генетическая, параметрическая и дисциплинарная класси- фикации белорусских терминологических словарей // Українська термінологія і сучасність: Зб. наук. праць / Відп. ред. Л. О. Симоненко. – К., 2009. – Вип. VIII. – С. 15–20. 7. Шчэрбін В. К. Спецыяльная лексіка // Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы / Пад рэд. А. Я. Баханькова. – Мн., 1994. – С. 407–436. 8. Любецкая К. П. З гісторыі нямецка-беларускай, беларуска-нямецкай лексікаграфіі і тэрмінаграфіі / Навук. рэд. Г. А. Цыхун. – Мн., 2002. – 132 с. 9. Хайчук Р., Зубов А. Основы создавания терминологических словарей. – Бе- ласток, 2004. – 127 с. 10. Шчэрбін В. К. Унiверсальныя даведнiкi пра чалавецтва i Сусвет // Народная асвета. – 1994. – № 1. – С. 77–80. 11. Шчэрбін В. К. Энцыклапедычныя слоўнiкi // Беларуская мова: Энцыклапе- дыя. – Мн., 1994. – С. 630–631. 12. Гуліцкая В., Гуліцкі М. Лексікаграфічныя даведнікі – найкаштоўнейшы культуралагічны набытак нацыі // Роднае слова. – 2009. – № 8. – С. 41–44. 13. Киселевский А. И. Языки и метаязыки энциклопедий и толковых словарей. – Мн., 1977. – 176 с. 14. Імя Петруся Броўкі Беларуская Энцыклапедыя / Уклад. Л. В. Календа. – Мн., 2005. – 264 с. 15. Щербин В. К. Эвристические функции экспериментальной терминографии // Vocabulum et vocabularium (Сборник научных трудов по лексикографии). – Гродно, 1998. – Вып. 5. – С. 126–129. 16. Сороколетов Ф. П. Общая и учебная лексикография: Учебное пособие. – Л., 1985. – 57 с. 17. Григорьев Р. Д., Красилов А. А. Автоматический синтез программ // НТИ. Серия 2. – 2008. – № 5. – С. 23–31. 18. Ганчеренок И. И. Англо-белорусско-русский словарь терминов по образова- тельному менеджменту (с предметным указателем): Учебно-методическое пособие. – 2-е изд. – Мн., 2003. – 99 с. 151 Структура беларускай спецыяльнай лексікаграфіі 19. Матэматычныя слоўнікі // Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В. Бернік. – Мн., 2001. – С. 141–142. 20. Эканамічныя і сумежныя слоўнікі // Эканамічная тэрміналогія беларускай мовы: Бібліяграфічны алфавітна-тэматычны даведнік / Аўтар-склад. К. С. Усовіч. – Гомель, 2002. – С. 42–49. 21. Щербин В. К. Социологические словари и энциклопедии // Социологиче- ская энциклопедия / Под общ. ред. А. Н. Данилова. – Мн., 2003. – С. 305. 22. Щербин В. К. Семиотические особенности словарно-справочных текстов // Ак- туальные проблемы теоретической и прикладной лингвистики: Материалы Междуна- родной научной конференции, посвященной памяти профессора Р. Г. Пиотровского: В 2-х ч. – Ч. 2. – Мн., 2010. – С. 16–21. 23. Щербин В. К. Классификационное направление в современной терминогра- фии // Сучасні проблеми термінології та термінографії. Тези доповідей міжнародної наукової конференції. – К., 2000. – С. 10–11. 24. Там жа. – С. 10. 25. Правовая информатизация Республики Беларусь: становление и перспекти- вы развития / Под общ. ред. Н. Н. Радивановича. – Мн., 2007. – 400 с. 26. Щербин В. К. Общая и специальная концептография // Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium: Сборник научных трудов по лексикографии / Отв. ред. Л. В. Рычкова и др. – Гродно, 2005. – С. 26–31. 27. Караулов Ю. Н. Концептография языковой картины мира. Статья 1. Первый этап «восхождения» к образу мира: от элементарных фигур знания к предметно- референтным областям культуры // Проблемы прикладной лингвистики. – М., 2004. – Вып. 2. – С. 9–19. 28. Караулов Ю. Н. Концептография языковой картины мира. Статья 2. Ре- ферентные области, концепты и концептосферы (Второй этап «восхождения» – от областей к концептам) // Языковое сознание: теоретические и практические аспекты: Сборник статей / Под общ. ред. Н. В. Уфимцевой. – М.; Барнаул, 2004. – С. 71–86. 29. Гагарин С. Н. «Англо-русский толковый вербализационный словарь ключе- вых концептов политики» как средство лексикографического описания фрагмента когнитивно-языковой картины мира // Вестник МГУ. Сер. 19. Лингвистика и меж- культурная коммуникация. – 2005. – № 4. – С. 127–133. 30. Широков В., Шевченко Л. До питання про системну концептографію Свято- го Письма // Мовознавство. – 2010. – № 4–5. – С. 98–105. 31. Щербин В. К. Общая и специальная концептография // Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium: Сборник научных трудов по лексикографии / Отв. ред. Л. В. Рычкова и др. – Гродно, 2005. – С. 26–31. 152 Шчэрбін В. 32. Щербин В. К. Термин в зеркале специальной концептографии // Актуаль- ные проблемы лингвистики и терминоведения: Международный сборник научных трудов, посвященный юбилею проф. З. И. Комаровой / Отв. ред. В. И. Тамашполь- ский. – Екатеринбург, 2007. – С. 92–95. 33. Щербин В. К. Концептуарии и проблема навигации в гипертекстовом про- странстве // Текст. Язык. Человек: Сборник научных трудов: В 2 ч. / Отв. ред. С. Б. Кураш, В. Ф. Русецкий. – Ч. 1. – Мозырь, 2007. – С. 121–122. 34. Шчэрбін В. К. Славянская концептология и концептография // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: XIV Міжнародны з’езд славістаў (Охрыд, 2008): Даклады беларускай дэлегацыі. – Мн., 2008. – С. 233–252. 35. Щербін В. К. Українська концептологія і концептографія: погляд із Білорусі // Українська мова. – 2008. – № 3. – С. 26–40. 36. Щербин В. К. Словари концептов как средство нормирования дисциплинарных перечней ключевых слов // Актуальные проблемы прикладной лингвистики: Сборник научных статей: В 2 ч. – Ч. 1 / Отв. ред. А. В. Зубов. – Мн., 2008. – С. 168–177. 37. Верещагин Е. М., Костомаров В. Г. Лингвострановедческая теория слова. – М., 1980. – 320 с. 38. Морковкин В. В. О словарной лексикологии // Русский язык за рубежом. – 2001. – № 2. – С. 32–38. 39. Haensch G. Die zweisprachige Fachlexikographie und ihre Probleme // Worter- bucher. Dictionaries. Dictionnaires: An International Encyclopedia of Lexicography. – Vol. 3. – Berlin; New York, 1991. – P. 2937–2948. 40. Герд А. С. Научно-техническая лексикография // Прикладное языкознание: Учебник / Отв. ред. А. С. Герд. – СПб., 1996. – С. 287–307. Vjacheslav SHCHERBIN The Structure of Belarusian Special Lexicography The article describes the general structure of Belarusian special lexicography com- prised of five main dictionary areas – terminography, encyclopedic lexicography, ex- perimental lexicography, classificational lexicography, and special conceptography. The main groups of multitype dictionaries specified within the above mentioned diction- ary areas are defined and quantitatively characterized. The degree of theoretic develop- ment of different areas of Belarusian special lexicography is estimated. The conclusion about the necessity of more even development of all the analyzed areas of Belarusian special lexicography is substantiated.