Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння
Гравіроўка — адзін са старажытных спосабаў мастацкай апрацоўкі метала, у выніку якога малюнак выконваецца з дапамогай інструментаў з востра заточаным працоўным краем. Дадзеныя інструменты называюцца штыхелямі ці разцамі. Аб выкарыстанні дадзенай тэхнікі ў перыяд сярэднявечча сведчаць сляды на гат...
Збережено в:
Дата: | 2013 |
---|---|
Автор: | |
Формат: | Стаття |
Мова: | Belarusian |
Опубліковано: |
Інститут археології НАН України
2013
|
Назва видання: | Археологія і давня історія України |
Теми: | |
Онлайн доступ: | http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/89442 |
Теги: |
Додати тег
Немає тегів, Будьте першим, хто поставить тег для цього запису!
|
Назва журналу: | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
Цитувати: | Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння / Н.А. Кізюкевич // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2013. — Вип. 10. — С. 76-82. — біл. |
Репозитарії
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraineid |
irk-123456789-89442 |
---|---|
record_format |
dspace |
spelling |
irk-123456789-894422015-12-13T03:02:09Z Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння Кізюкевич, Н.А. Статті Гравіроўка — адзін са старажытных спосабаў мастацкай апрацоўкі метала, у выніку якога малюнак выконваецца з дапамогай інструментаў з востра заточаным працоўным краем. Дадзеныя інструменты называюцца штыхелямі ці разцамі. Аб выкарыстанні дадзенай тэхнікі ў перыяд сярэднявечча сведчаць сляды на гатовых вырабах, а таксама пісьмовыя крыніцы, якія даюць апісанне інструментаў. Гравировка — один из древних способов художественной обработки металла, результатом которой является выполнение рисунка при помощи инструмента с остро заточенным рабочим краем. Данные инструменты называются штихелями или резцами. Об использовании данной техники в период средневековья свидетельствуют следы на готовых изделиях, а также письменные источники, которые приводят описание инструментов. Engraving is one of the oldest ways of metal decoration. The result may be a picture made with sharpened edge tool. These tools are called graver or incisors. The use of this technique in the medieval time is known by marks on the finished product, and from written documents, which describe such tools. 2013 Article Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння / Н.А. Кізюкевич // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2013. — Вип. 10. — С. 76-82. — біл. 2227-4952 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/89442 904-034.1(476)”653” be Археологія і давня історія України Інститут археології НАН України |
institution |
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
collection |
DSpace DC |
language |
Belarusian |
topic |
Статті Статті |
spellingShingle |
Статті Статті Кізюкевич, Н.А. Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння Археологія і давня історія України |
description |
Гравіроўка — адзін са старажытных спосабаў мастацкай апрацоўкі метала, у выніку якога малюнак
выконваецца з дапамогай інструментаў з востра заточаным працоўным краем. Дадзеныя інструменты
называюцца штыхелямі ці разцамі. Аб выкарыстанні дадзенай тэхнікі ў перыяд сярэднявечча сведчаць
сляды на гатовых вырабах, а таксама пісьмовыя крыніцы, якія даюць апісанне інструментаў. |
format |
Article |
author |
Кізюкевич, Н.А. |
author_facet |
Кізюкевич, Н.А. |
author_sort |
Кізюкевич, Н.А. |
title |
Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння |
title_short |
Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння |
title_full |
Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння |
title_fullStr |
Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння |
title_full_unstemmed |
Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння |
title_sort |
сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі беларускага панямоння |
publisher |
Інститут археології НАН України |
publishDate |
2013 |
topic_facet |
Статті |
url |
http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/89442 |
citation_txt |
Сяреднявечныя вырабы з гравіравальным орнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння / Н.А. Кізюкевич // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2013. — Вип. 10. — С. 76-82. — біл. |
series |
Археологія і давня історія України |
work_keys_str_mv |
AT kízûkevična sârednâvečnyâvyrabyzgravíravalʹnymornamentamnatérytoryíbelaruskagapanâmonnâ |
first_indexed |
2025-07-06T17:21:20Z |
last_indexed |
2025-07-06T17:21:20Z |
_version_ |
1836919010136948736 |
fulltext |
76 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
н. а. к і з ю к е в і ч
СЯРЭДНЯВЕЧНЫЯ ВЫРАБЫ
З ГРАВІРАВАЛЬНЫМ АРНАМЕНТАМ
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА ПАНЯМОННЯ *
Гравіроўка — адзін са старажытных спосабаў мас-
тацкай апрацоўкі метала, у выніку якога малюнак
выконваецца з дапамогай інструментаў з востра за-
точаным працоўным краем. Дадзеныя інструменты
называюцца штыхелямі ці разцамі. аб выкарыстан-
ні дадзенай тэхнікі ў перыяд сярэднявечча сведчаць
сляды на гатовых вырабах, а таксама пісьмовыя
крыніцы, якія даюць апісанне інструментаў.1
к л ю ч о в і с л о в а: тэхніка, гравіроўка, інстру-
мент, штыхель, разец
На тэрыторыі Беларускага Панямоння ў куль-
турных слаях сярэднявечных паселішчаў і гара-
доў былі знойдзены вырабы, у лік якіх уваходзяць
упрыгажэнні (пярсцёнкі і бранзалеты), прадметы
культа, якія маюць гравіраваны арнамент.
Гравіроўка — адзін са старажытных спосабаў
мастацкай апрацоўкі метала, у выніку якога ма-
люнак выконваецца з дапамогай інструментаў з
востра заточаным працоўным краем. Дадзеныя
інструменты называюцца штыхелямі ці разцамі.
Аб развіцці тэхнікі вырабу прадметаў непа-
срэдна сведчаць інструменты, якімі карысталіся
рамеснікі ў сваёй працы. Так, напрыклад, свед-
чаннем развіцця ліцейнай тэхнікі з’яўляюцца
знаходкі формаў, тыгляў. Разам з тым, неабходна
адзначыць, што працы, якія выконваў сярэдня-
вечны ювелір не заўсёды могуць быць пацверд-
жаны знаходкамі адпаведных інструментаў. Да
ліку такіх тэхнік адносіцца гравіроўка.
Аб выкарыстанні дадзенай тэхнікі ў перыяд
сярэднявечча сведчаць сляды на гатовых вы-
рабах, а таксама пісьмовыя крыніцы, якія даю-
* Артыкул падрыхтаваны ў рамках выканання праекта
БРФФД—ДФФДУ № Г11К—133 «Палеоэканоміка насель-
ніцтва лясной зоны Украіны і Беларусі: археалагічныя рэ-
канструкцыі і мадэляванне» (2011—2013 гг.).
ць апісанне інструментаў. У трактаце Тэафіла
прыводзіцца наступнае апісанне: «можна такса-
ма выканаць металічныя разцы, служачыя для
гравіроўкі наступным спосабам: разец выконва-
ецца з чыстай сталі даўжынёй з сярэдні палец,
таўшчынёй ляза, пасяродку крыху таўсцей і
чатырохбаковы. З аднаго канца насаджваец-
ца дзяржанне, а з другога канца спілоўваецца
верхняя грань аж да ніжняй, пры чым ніжняя
павінна быць даўжэй і пасля спілавання тонкая
ў вастрыі…» [Prezbiter, 1998].
Такім чынам штыхель меў выгляд невяліка-
га долата з драўлянай рукаяткай, з вертыкаль-
на ці коса зрэзаным працоўным краем.
Да інструментаў ставяцца наступныя патра-
баванні: яны павінны вырабляцца з высокая-
каснага матэрыялу, быць правільна заточаны,
надзейна і бяспечна ўтрымлівацца ў руцэ. Су-
часныя штыхелі [Бреполь, 1984, рис. 178] звы-
чайна вырабляюць з высокаякаснай дробна-
зярністай інструментальнай сталі.
Нягледзячы на тое, што выкарыстанне ў
перыяд сярэднявечча дадзеных інструмен-
таў не выклікае сумнення, неабходна адзна-
чыць, што разцы — вельмі рэдкая знаходка
на помніках археалогіі. Верагодна, гэта тлу-
мачыцца цяжкай ідэнтыфікацыяй дадзенай
катэгорыі вырабаў з-за высокай верагоднас-
ці карозіі працоўнай часткі. Аб тым, что гэта
тэхніка была распаўсюджана на тэрыторыі
Беларускага Панямоння, сведчаць не толькі
гатовыя вырабы, але і нарыхтоўкі, адыходы
ад вытворчасці, на якіх фіксуюцца сляды інс-
трументаў.
Гравіроўка штыхелем патрабуе майстэрства,
бо толькі пастаянная праца з ім выпрацоўвае па-
чуццё правільнага нахіленага палажэння разца
пры працы, што дае магчымасць атрымліваць © Н.А. КІЗЮКЕВІЧ, 2013
УДК 904-034.1(476)”653”
77
кізюкевич н.а. Сярэднявечныя вырабы з гравіравалным арнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння
ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
аптымальную глыбіню рэзання (пры неправіль-
ным нахіле ён будзе альбо скальзіць па мета-
лу, альбо, наадварот, уразацца ў метал). Ніякі
іншы від працы не патрабуе столькі трэніроўкі,
каб атрымаць больш-менш станоўчыя вынікі,
як гравіроўка [Бреполь, 1984, с. 201].
Пры правільным нахіле інструмента, раў-
намерным ціску і аднолькавым правядзенні
можна атрымаць прама ідучы жалабок; для
атрымання лініі ў выглядзе зігзага (падобны
арнамент вельмі распаўсюджаны на пласцін-
кавых бранзалетах з тэрыторыі Беларускага
Панямоння) неабходна было выкарыстоўваць
разец з плоскім працоўным краем і вясці яго
замяняючы ціск з аднаго працоўнага бока інс-
трумента на другі (тэхніка «tremolo»).
Акрамя таго, на вырабах сустракаецца і
іншы тып гравіроўкі — пакрокавая гравіроў-
ка з эфектам няроўнага дола (прыкладам яе
служылі пласціны з выявамі апосталаў, зной-
дзеныя ў Ніжняй царкве ў Гродне). Гравёры
маглі праводзіць лінію перасоўваннем васт-
рыя інструмента на даўжэйшыя і карацейшыя
адлегласці з адпаведным зняццем стружкі.
Акрамя разцоў, гравёр павінен быў выкарыс-
тоўваць іншыя прыстасаванні, якія бы зама-
цоўвалі прадмет, паколькі гэты від працы пат-
рабуе частага манеўравання вырабам і толькі
ў рэдкіх выпадках можна ўтрымліваць выраб
рукой. Сёння выкарыстоўваецца гравёрны шар,
які змяшчаецца на скураной падкладцы ці па-
душцы, напоўненай пяском і можа нахіляцца ў
адвольным накірунку і пад неабходным вуглом
падчас працы [Федотов, 1981, с. 44].
Гравёрным працы пачыналіся пасля выка-
нання вырабу (адліўкі, выразання і г. д.). Для
гравіравання выкарыстоўваліся вырабы з ка-
ляровых і каштоўных металаў: латуні, бронзы,
серабра.
На тэрыторыі Беларускага Панямоння
ўпрыгажэнні з гравіраваным арнаментам былі
знойдзены ў Навагрудку, Гродне, Ваўкавыску,
Турэйску, Індуры і датуюцца ХІ—ХІІІ ст.
Да найбольш ранніх матэрыялаў з сярэд-
нявечных гарадоў Беларускага Панямоння
адносіцца знаходка пласцінкавага пярсцёнка
з заходзячымі канцамі, які датуецца пачат-
кам — сярэдзінай ХІ ст. [Гуревич, 1981, с. 22,
рис. 11, 4].
Частка гравіраваных вырабаў з Навагрудка
паходзіла з пабудоў, якія былі інтэрпрэтаваны
як ювелірныя майстэрні.
Пабудова № 18 — майстэрня пачатку —
сярэдзіны ХІІ ст. — межы дома вызначаны
ўмоўна (10 × 9,7 м). Каля ўсходняй мяжы пабу-
довы ўскрыты рэшткі печы у выглядзе камянёў
на гліне і абломкаў цэглы. Печ была заснавана
на рэштках падлогі. У пабудове былі знойдзе-
ны 6 фрагментаў тыгляў і льячак, напільнік,
звыш 10 абломкаў і абрэзкаў бронзы, шкляная
ўстаўка ў пярсцёнак. У засыпу пабудовы 18
была знойдзена трапецыяпадобная падвеска
з гравіраваным арнаментам [Гуревич, 1981,
с. 45, рис. 35, 6].
Пабудова 12 — майстэрня пачатку — сярэдзі-
ны ХІІ ст. Плошча пабудовы каля 76 м2. У паў-
ночна-ўсходняй частцы былі ўскрыты рэшткі
печы з гліны і цэглы. Тут былі выяўлены звыш
дваццаці бронзавых пласцін і абрэзкаў, фраг-
мент тыгля, зубіла, матрыца для калодак. Да
ліку цікавых знаходак адносіцца залаты пяр-
сцёнак з чырвоным камнем, абадок якога пад-
зелены на роўныя часткі, у кожнай выгравіра-
ваны лацінскія літары «i,u,s,d,v,n,m,a,v»
[Гуревич, 1981, с. 44, рис. 30, 11].
Пабудова № 3 — майстэрня пачатку —
сярэдзіны ХІІ ст. Выяўлены развал печы ў вы-
глядзе дробных кавалкаў абпаленай гліны. Да
інструментаў адносіцца знаходка тыгля. Тут
быў знойдзены адзін пласцінакавы пярсцёнак
з гравіроўкай [Гуревич, 1981, с. 32, рис. 22, 2].
Пабудова № 17 — майстэрня 1-й паловы —
70-х гадоў ХІІІ ст. — рэшткі яе фрагментава-
ны, памеры высветліць немагчыма. Выяўлены
развал печы. Знойдзены 5 фрагментаў вос-
традонных тыгляў, недапрацаваная ліцейная
форма, нажніцы для рэзкі метала, ігла для
гравіроўкі, фрагменты нарыхтовак і адыходаў
вытворчасці, дрот. У гэтай жа пабудове была
знойдзена гравіраваная пласціна.
Пабудова № 9 — майстэрня 1-й паловы —
70-х гадоў ХІІІ ст. — захаваліся толькі рэшткі
абрынуўшайся сцяны дома, якая складалася з
вапняковых плітаў, умазанных у гліну. Зной-
дзены адзін пласкадонны тыгель, шчыпцы
для кляймення, кавалкі аплаўленай бронзы і
пласцінкі, а таксама фрагменты пласцінкавага
бранзалета з гравіроўкай.
Па-за комплексамі ў культурным слое была
знойдзена імпартаваная крыжападобная пад-
веска [Гуревич, 1981, с. 104, рис. 83, 3], тры плас-
цінкавых бранзалета ХІ—ХІІ ст. [Гуревич, 1981,
с. 104, рис. 83, 8—10], пярсцёнак сярэбраны з
рамбічным ажурным шчытком і гравіраваным
арнаментам [Гуревич, 1981, с. 112, рис. 90, 9].
Гравіраваныя ўпрыгажэнні, нарыхтоўкі і
адыходы ад вытворчасці, знойдзеныя ў Гродне,
датуюцца не раней ХІІ ст.
Сярод вырабаў, знойдзеных у гэтым сярэд-
нявечным горадзе, уяўляюць цікавасць дзве
бронзавыя пласціны ХІІ—ХІІІ ст., якія не
з’яўляюцца гатовымі вырабамі, а, верагод-
на, былі падрыхтоўчымі матэрыяламі. Адна з
іх — пласціна (мал. 2, 4) шырынёй 15 мм, таўш-
чынёй 0,7 мм з прабітай адтулінай і зашліфава-
нымі краямі і гравіраваным арнаментам па ба-
ках. След лініі зігзагападобны. Працоўны край
штыхеля складаў каля 2 мм.
Яшчэ адна гравіраваная пласціна (мал. 2, 5)
захавалася на даўжыню 113 мм. Шырыня плас-
ціны складае 8 мм, таўшчыня — 1 мм. На плас-
ціне захаваўся арнамент у выглядзе прамых
гравіраваных ліній, якія ўтвараюць шматлікія
ромбы.
с т а т т і
78 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
Да гатовых вырабаў з гравіроўкай, якія
вельмі добра адлюстроўваюць працэс вырабу
гатовага ўпрыгажэння, адносіцца сярэбраны
пласцінкавы бранзалет з незамкнутымі канца-
мі (мал. 1, 2), знойдзены ў Гродне падчас рас-
копак пад кіраўніцтвам А. А. Трусава ў 1985—
88 гг. [Трусаў, 1993, мал. 58, 7].
Першапачаткова па васкавой мадэлі была
адліта пласціна бранзалета. Па ўжо гатовай
пласціне прыладай з вострым працоўным
краем (іглой) правялі лінію, якая размячала
арнамент на вырабе, пасля чаго паверх лініі
прайшлі разцом (след лініі зігзагападобны).
Пасля нанясення арнаменту канцы пласціны
(на даўжыню да 10,5 мм) былі раскляпаны.
Іх бакі вельмі няроўныя, на левым у працэсе
коўкі з’явілася трэшчына.
Сярод найбольш пашыраных спосабаў
гравіроўкі, спосаб атрымання якіх на вырабах
вельмі лёгка вызначыць, у перыяд сярэдня-
вечча выкарыстоўваўся матыў зігзага. Акра-
мя вышэй адзначанай пласціны і бранзалета,
дадзены спосаб быў выкарыстаны пры аздаб-
ленні пласцінкавага латуннага пярсцёнка з
завужанымі канцамі. Максімальная шыры-
ня пласціны — 6,5 мм, таўшчыня — 0,7 мм.
Гравіраваны арнамент — геаметрычны (лініі,
якія ўтвараюць ромбы).
Таксама своеасаблівая «спроба» гравіроўкі
была зафіксавана на бронзавым пярсцёнку з
васьмігранным шчытком (мал. 2, 2).
Простыя прамыя гравіраваныя лініі былі
выяўлены на пярсцёнку і кручку ХІІ ст.
Вельмі цікавымі для вывучэння гравірава-
нага арнамента з’яўляюцца пласціны ХІІ ст.
з інтэр’ера Ніжняй царквы [Воронин, 1954,
с. 101, 117—119], выяўленыя падчас археала-
гічных даследаванняў Замкавай гары ў Гродне
ў ХХ ст. (раскопкі Ю. Ядкоўскага, З. Дурчэўс-
кага, М. Вароніна, А. Трусава) [Durczewski,
1939, ryc. 43; Воронин, 1954, с. 5, рис. 62, 1—3;
63; Трусаў, 1993, мал. 58, 3].
Былі знойдзены пласціны з выявамі апос-
талаў Паўла, Сімяона (мал. 3, 1, 2), Феадота
(мал. 4, 1), пласціны з геаметрычным і раслін-
ным арнаментам (мал. 2, 7). Усе пласціны мед-
ныя, частка іх пакрыта пазалотай. Лініі, якія
былі праведзены на пласцінах — пакрокавая
гравіроўка з эфектам няроўнага дола.
Таксама сляды падпраўкі выяў разцом былі
зафіксаваны на літым энкалпіёне з Гродна.
З Ваўкавыска паходзяць два вырабы з гравіроў-
кай. Канцом ХІІ—ХІІІ ст. датуецца шырокасярэд-
зінны пласцінкавы пярсцёнак, незамкнуты з за-
вужанымі заходзячымі канцамі, з цэнтральнай
часткай пашыранай і набліжанай да ромба. У цэн-
тральнай частцы пярсцёнак упрыгожаны 6 паўша-
рыкамі, якія былі атрыманы з дапамогай пуансо-
на, па баках размешчаны гравіраваныя лініі, след
разца — зігзагападобны. Таўшчыня пласціны, з
якой выраблены пярсцёнак — 0,9—1,2 мм [Зверу-
го, 1975, с. 47, рис. 13, 33].
У тэхніцы, вельмі падобнай да тэхнікі вы-
канання пласцін з Ніжняй царквы, быў вы-
кананы медальён, на ліцавым баку якога зна-
ходзіцца гравіраваная выява воіна — святы
Дзмітрый (мал. 4, 2). Гравіроўка — пакрокавая
і зігзагападобная. На галаве ў воіна стажковы
шлем з нахіленым наперад верхам звона. На-
галоўе не мае наносніка, шыя i плечы ваяра
прыкрыты барміцай. Таксама змешчана выява
шчыта. Паказана кальчуга з рукавамі, бармі-
ца [Зверуго, 1975, с. 112, рис. 13, 10].
Сярод знаходак у Індуры былі выяўлены
бранзалет і пярсцёнак. Пярсцёнак пласцінка-
вы, шырокасярэдзінны, яго канцы завязаныя
на вузел (мал. 2, 1). На цэнтральнай пашыра-
най частцы знаходзіцца выпуклая лінія, ат-
рыманая шляхам ціснення, края ўпрыгожаны
гравіроўкай (след лініі — зігзагападобны). Ад
плацінкавага бранзалета са спіральна загну-
тымі канцамі захаваўся невялікі фрагмент,
дэкараваны адбіткам чакана ў выглядзе кола
і гравіроўкай.
У Турыйску таксама былі знойдзены фраг-
менты двух пласцінкавых бранзалетаў з кан-
цамі, загнутымі ў спіраль. Першы складаецца
з 4-х фрагментаў (мал. 1, 3). Максімальная шы-
рыня пласціны — 14 мм, таўшчыня — 0,4 мм.
Упрыгожаны гравіроўкай (след лініі — зігза-
гападобны). Гравіроўка наносілася разцом у
выглядзе мініяцюрнага долатца шырынёй да
3 мм. Другі бранзалет захаваўся ў 2-х фраг-
ментах, мае максімальную шырыню пласціны
16 мм, таўшчыню — 1 мм. Упрыгожаны па ўсёй
паверхні адбіткамі пуансона ў выглядзе кола, а
ў цэнтральнай частцы — касым гравіраваным
крыжам (мал. 2, 8).
Таксама на помніку быў знойдзены гузік з
арнаментам, атрыманым з дапамогай зігзага-
падобнай гравіраванай лініі (мал. 2, 3).
Яшчэ адзін пласцінкавы з незамкнутымі
канцамі бранзалет з гравіраваным арнамен-
там, выкананым зігзагападобнай лініяй быў
знойдзены ў Гальшанах (мал. 1, 1). Шырыня
бранзалета ў сярэдняй частцы складае 9,5 мм,
канцы яго патончаны да 2 мм і загнуты. Таўш-
чыня пласціны, з ён якой выраблены — 0,9 мм.
Гравіроўка наносілася разцом у выглядзе ма-
ленькага долатца з працоўным краем шы-
рынёй каля 2,4 мм. Гравіраваная лінія раз-
мешчана на бранзалеце хваляпадобна.
Таксама неабходна адзначыць, што гравіроў-
ка ў сярэднявеччы выкарыстоўвалася не толькі
ў якасці тэхнікі аздаблення ўпрыгажэнняў, але
і з’яўлялася тэхнікай, у якой вырабляліся інс-
трументы, выкарыстоўвалася ў якасці падрых-
тоўчай тэхнікі ў іншых тэхніках аздаблення,
напрыклад, перад інкрустацыяй, эмаліраван-
нем, чарненнем.
Падводзячы вынік вышэй сказанаму, не-
абходна адзначыць, што тэхніка аздаблення
ўпрыгажэнняў арнаментам з цягам часу знач-
на змянілася. З развіццём рамяства, вырабам
79
кізюкевич н.а. Сярэднявечныя вырабы з гравіравалным арнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння
ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
упрыгажэнняў на рынак, а не пад заказ, звя-
зана замена працаёмкай тэхнікі гравіроўкі на
больш прадукцыйную — ліццё, якое з ХІІ ст.
пачало замяшчаць складаны гравіраваны
раслінны і геаметрычны арнамент бранзале-
таў, колтаў, пярсцёнкаў і інш. вырабаў. Ўлюбё-
ным арнаментальным матывам, якім аздаб-
ляліся падвескі, бранзалеты і пярсцёнкі на
працягу ХІІ—ХІІІ ст. на землях Беларускага
Панямоння, Польшчы, Ноўгарада, у сярэдня-
веччы становіцца гравіраваны ўзор у выглядзе
пераплятаючыхся зігзагападобных ліній [Рын-
дина 1963, с. 263; Kocka-Krenz 1993, с. 30, 31].
Бреполь Э. Теория и практика ювелирного дела /
Э. Бреполь; под ред. Л. А. Гутова и Г. Т. Обалдуе-
ва. — 4-е изд., стереотип. — Л.: Машиностроение,
1984. — 382 с.
воронин н. н. Древнее Гродно (по материалам ар-
хеологических раскопок 1932—1949 гг.) / Н. Н. Во-
ронин // МИА. — 1954. — № 41: Материалы и ис-
следования по археологии древнерусских городов:
Т. III. — 236 с.
Гуревич Ф. Д. Древний Новогрудок (посад-околь-
ный город) / Ф. Д. Гуревич. — Л.: Наука, 1981. —
159 с.
Зверуго я. Г. Древний Волковыск (X—XIV вв.) /
Я. Г. Зверуго. — Минск: Наука и техника, 1975. —
144 с.
рындина н. в. Технология производства новгород-
ских ювелиров X-XV вв. / Н. В. Рындина // МИА. —
1963. — № 117: Новые методы в археологии: Тру-
ды Новгородской археологической экспедиции:
Т. III. — С. 200—268.
Трусаў а. а. Стары замак у Гродне ХІ — ХVІІІ ст.:
Гіст.-археал. нарыс / А. А. Трусаў, В. Е. Собаль,
Н. І. Здановіч. — Минск: Навука і тэхніка, 1993. —
152 с.
Федотов а. и. Граверное дело: Учеб. пособие для
проф.-тех. училищ / А. И. Федотов, О. О. Улановс-
кий. — Л.: Машиностроение, 1981. — 240 с.
Durczewski Z. Stary Zamek w Grodnie w świetle wy-
kopalisk dokonanych w latach 1937—1938: Odbitka z
czasopisma «Niemen» nr. 1, 1939 / Z. Durczewski. —
Grodno, 1939. — 16 s.
Kocka-Krenz H. Biżuteria północno-zachodnio-sło-
wiańska we wczesnym średniowieczu / H. Kocka-
Krenz. — Poznań, 1993.
Prezbiter Teofil. Średniowieczny zbiór przepisów o
sztukach rozmaitych / Teofil Prezbiter. — Kraków:
Tyniec, 1998.
н. а. к и з ю к е в и ч
СРЕДНЕВЕКОВЫЕ ИЗДЕЛИЯ С
ГРАВИРОВАННЫМ ОРНАМЕНТОМ
НА ТЕРРИТОРИИ БЕЛАРУССКОГО
ПОНЕМАНЬЯ
Гравировка — один из древних способов художес-
твенной обработки металла, результатом которой
является выполнение рисунка при помощи инстру-
мента с остро заточенным рабочим краем. Данные
инструменты называются штихелями или резцами.
Об использовании данной техники в период средне-
вековья свидетельствуют следы на готовых издели-
ях, а также письменные источники, которые приво-
дят описание инструментов.
N. K i z u k e v i c h
The MeDIeVAL pRODucTS wITh
enGRAVeD ORnAMenTS
In pOneMAn ReGIOn beLARuS
Engraving is one of the oldest ways of metal decora-
tion. The result may be a picture made with sharpened
edge tool. These tools are called graver or incisors. The
use of this technique in the medieval time is known by
marks on the finished product, and from written docu-
ments, which describe such tools.
с т а т т і
80 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
Мал. 1. Бранзалеты з гравіроўкай. 1 — Гальшаны;
2 — Гродна; 3 — Турэйск
81
кізюкевич н.а. Сярэднявечныя вырабы з гравіравалным арнаментам на тэрыторыі Беларускага Панямоння
ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
Мал. 2. 1, 2, 6 — пярсцёнкі; 3 — гузік; 4, 5 — пласціны; 7 — пласціна з інтэр’ера Ніжняй царквы; 8 — бранзалет
с т а т т і
82 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
Мал. 3. 1 — пласціна з выявай апостала Сімяона; 2 — пласціна з выявай апостала Паўла
Мал. 4. 1 — пласціна з выявай апостала Феадота; 2 — медальён з выявай св. Дзмітрыя
|