Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам
Ідэя стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам — даволі новая з’ява для археалагічнай навукі і музейнай справы краіны. На жаль, да гэтага часу на Беларусі, пакуль што, не створана ні аднаго такога музея. С ёння на Беларусі існуе некалькі ўнікальных археалагічных ком...
Збережено в:
Дата: | 2013 |
---|---|
Автор: | |
Формат: | Стаття |
Мова: | Belarusian |
Опубліковано: |
Інститут археології НАН України
2013
|
Назва видання: | Археологія і давня історія України |
Теми: | |
Онлайн доступ: | http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/89447 |
Теги: |
Додати тег
Немає тегів, Будьте першим, хто поставить тег для цього запису!
|
Назва журналу: | Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
Цитувати: | Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам / В.Л. Лакіза // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2013. — Вип. 10. — С. 106-111. — біл. |
Репозитарії
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraineid |
irk-123456789-89447 |
---|---|
record_format |
dspace |
spelling |
irk-123456789-894472015-12-13T03:02:17Z Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам Лакіза, В.Л. Статті Ідэя стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам — даволі новая з’ява для археалагічнай навукі і музейнай справы краіны. На жаль, да гэтага часу на Беларусі, пакуль што, не створана ні аднаго такога музея. С ёння на Беларусі існуе некалькі ўнікальных археалагічных комплексаў, якія могуць выкарыстоўвацца для стварэння архелагічных музеяў пад адкрытым небам. На базе разнастайнай гісторыка-культурнай (археалагічнай) спадчыны, якая захавалася на тэрыторыі Аўгустоўскага канала, можна распрацаваць канцэпцыю, стварыць і спрыяць пачатку працы «Археалагічнага музея пад адкрытым небам» — як асноўнай навукова-практычнай і турыстычнай «пляцоўкі» Гродзенскага рэгіёну. Ідея створення на території Білорусі археологічних музеїв під відкритим небом — доволі нове явище для археологічної науки та музейної справи країни. На жаль, до цього часу в Білорусі поки що не створено жодного такого музею. На сьогодні в Білорусі існують декілька унікальних археологічних комплексів які можуть бути використані для створення археологічних музеїв під відкритим небом. На базі різноманітної історико-культурної спадщини, яка містицся на території Аугустовського каналу, можна розбудовувати концепцію, створювати та сприяти початку роботи «Археологічного музею під відкритим небом» — як основи науково-практичного та туристичного центру Гродзенського регіону. The idea of creating archaeological open-air museums in Belarus is a rather new phenomenon for archaeological science and museums in the country. Unfortunately, by this time there are no such kind of museums in Belarus. In Belarus there are several unique archaeological complexes that can be used to create archaeological open-air museums. On the basis of various historical and cultural heritage of Auhustovsky channel, there is a possibility to develop a concept of creation an open-air archaeological museum as the basis of the Hrodzensky region research and tourist center. 2013 Article Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам / В.Л. Лакіза // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2013. — Вип. 10. — С. 106-111. — біл. 2227-4952 http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/89447 [902:069.02](476) be Археологія і давня історія України Інститут археології НАН України |
institution |
Digital Library of Periodicals of National Academy of Sciences of Ukraine |
collection |
DSpace DC |
language |
Belarusian |
topic |
Статті Статті |
spellingShingle |
Статті Статті Лакіза, В.Л. Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам Археологія і давня історія України |
description |
Ідэя стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам — даволі новая з’ява
для археалагічнай навукі і музейнай справы краіны.
На жаль, да гэтага часу на Беларусі, пакуль што, не
створана ні аднаго такога музея. С ёння на Беларусі
існуе некалькі ўнікальных археалагічных комплексаў,
якія могуць выкарыстоўвацца для стварэння архелагічных музеяў пад адкрытым небам.
На базе разнастайнай гісторыка-культурнай
(археалагічнай) спадчыны, якая захавалася на тэрыторыі Аўгустоўскага канала, можна распрацаваць канцэпцыю, стварыць і спрыяць пачатку працы «Археалагічнага музея пад адкрытым небам» — як асноўнай навукова-практычнай і турыстычнай «пляцоўкі» Гродзенскага рэгіёну. |
format |
Article |
author |
Лакіза, В.Л. |
author_facet |
Лакіза, В.Л. |
author_sort |
Лакіза, В.Л. |
title |
Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам |
title_short |
Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам |
title_full |
Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам |
title_fullStr |
Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам |
title_full_unstemmed |
Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам |
title_sort |
абмагчымасці стварэння на тэрыторыі беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам |
publisher |
Інститут археології НАН України |
publishDate |
2013 |
topic_facet |
Статті |
url |
http://dspace.nbuv.gov.ua/handle/123456789/89447 |
citation_txt |
Абмагчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам / В.Л. Лакіза // Археологія і давня історія України: Зб. наук. пр. — К.: ІА НАН України, 2013. — Вип. 10. — С. 106-111. — біл. |
series |
Археологія і давня історія України |
work_keys_str_mv |
AT lakízavl abmagčymascístvarénnânatérytoryíbelarusíarhealagíčnyhmuzeâŭpadadkrytymnebam |
first_indexed |
2025-07-06T17:21:38Z |
last_indexed |
2025-07-06T17:21:38Z |
_version_ |
1836919028924284928 |
fulltext |
106 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
в. л. л а к і з а
АБ МАГЧЫМАСЦІ СТВАРЭННЯ
НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ АРХЕАЛАГІЧНЫХ МУЗЕЯЎ
ПАД АДКРЫТЫМ НЕБАМ *
Ідэя стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагіч-
ных музеяў пад адкрытым небам — даволі новая з’ява
для археалагічнай навукі і музейнай справы краіны.
на жаль, да гэтага часу на Беларусі, пакуль што, не
створана ні аднаго такога музея. сёння на Беларусі
існуе некалькі ўнікальных археалагічных комплексаў,
якія могуць выкарыстоўвацца для стварэння архела-
гічных музеяў пад адкрытым небам.
на базе разнастайнай гісторыка-культурнай
(археалагічнай) спадчыны, якая захавалася на тэ-
рыторыі аўгустоўскага канала, можна распра-
цаваць канцэпцыю, стварыць і спрыяць пачатку
працы «археалагічнага музея пад адкрытым не-
бам» — як асноўнай навукова-практычнай і турыс-
тычнай «пляцоўкі» Гродзенскага рэгіёну.1
к л ю ч о в і с л о в а: археалагічных музеяў пад
адкрытым небам, Белавежская пушча, аўгус-
тоўскы канал, археалагічна спадчына
Ідэя стварэння на тэрыторыі Беларусі археа-
лагічных музеяў пад адкрытым небам — даволі
новая з’ява для археалагічнай навукі і музей-
най справы краіны. На жаль, да гэтага часу на
Беларусі, пакуль што, не створана ні аднаго
такога музея. У асобных рэгіёнах дзейнічаюць
толькі «археалагічныя рэзерваты» эпохі сярэд-
невякоўя (г. Брэст — «Старажытнае Бярэсце»;
г. Гродна — «Ніжняя царква»; г. п. Тураў —
гісторыка-археалагічны комплекс «Старажыт-
ны Тураў»), вядзецца праца па будаўніцтву но-
вага музея на плошчы верхнепалеалітычнай
стаянкі Юравічы Калінкавіцкага раёна Го-
мельскай вобласці, а таксама вядомы этнагра-
* Артыкул падрыхтаваны ў рамках выканання праекта
БРФФД—ДФФДУ № Г11К—133 «Палеоэканоміка насель-
ніцтва лясной зоны Украіны і Беларусі: археалагічныя рэ-
канструкцыі і мадэляванне» (2011—2013 гг.).
фічны музей народнай архітэктуры і побыту ў
Строчыцах (скансэн) і музей валуноў у Мінску
(мал. 1).
Між тым, распрацоўка праектаў па стварэн-
ню, будаўніцтву і функцыянаванню музейных
комплексаў пад адкрытым небам даволі рас-
паўсюджаная і папулярная з’ява для шэрагу
еўрапейскіх краін. Напрыклад, археалагічныя
музеі пад адкрытым небам («археалагічныя
паркі», «археалагіныя рэзерваты», «археала-
гічныя скансэны») паспяхова дзейнічаюць у
Літве, Расіі, Украіне, Францыі, Нідэрландах,
Швецыі, Даніі, Нарвегіі, Ісландыі, Фінляндыі,
ЗША, і інш. Яны ствараюцца як на плошчы
ўжо вядомых археалагічных помнікаў з вы-
карыстаннем выяўленых і закансерваваных
старажытных аб’ектаў, так і на так званых
«чыстых» (без археалагічных паселішчаў) тэ-
рыторыях, але вельмі зручных для развіцця
турыстычнай справы. Напрыклад, толькі ў на-
шых бліжэйшых суседзяў, на тэрыторыі Поль-
шчы, Літвы, Украіны існуе звыш дзесяці раз-
настайных музеяў, пабудаваных непасрэдна на
месцы археалагічных помнікаў. Вядомымі і ак-
тыўна наведваемымі турыстамі з многіх краін
з’яўляюцца археалагічны музей пад адкры-
тым небам у Біскупіне на плошчы гарадзішча
жалезнага веку, музей-скансэн на тэрыторыі
неалітычных крэмнездабываючых шахтаў у
Кшэмёнках Апатоўскіх, прыродна-археалагіч-
ныя рэзерваты «Szczekotowo» у Белавежскай
пушчы, «Krzemianka» у Кнышыньскай пуш-
чы, дзе для агляду прапаноўваюцца ранне-
сярэдневяковыя курганы і старажытнае мес-
ца здабычы крамянёвай сыравіны (Польшча),
археалагічны комплекс Кернава на плошчы га-
радзішча жалезнага веку і эпохі сярэдневякоўя
(Літва) [Borkowski, 2000, s. 10—17; Brzeziński, © В.Л. ЛАКІЗА, 2013
УДК [902:069.02](476)
107
лакіза в.л. Аб магчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам
ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
2001, s. 112—115; Piotrowski, 2000, s. 20—27;
Zalewski, 2000, s. 18, 19].
Адзначым, што сёння і на Беларусі існуе
некалькі ўнікальных археалагічных комп-
лексаў, якія могуць выкарыстоўвацца для
стварэння архелагічных музеяў пад адкры-
тым небам [Абухоўскі, 2008, с. 131—148; Бела-
вежская пушча, 2009; Зямля сілы, 2009; Ла-
киза, 2009, с. 20—22; Лакіза, 2010, с. 35—45]
(мал. 1).
Адзін з іх — на тэрыторыі Нацыянальнага
парка «Белавежская пушча» каля в. Камяню-
кі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці —
адміністрацыйнага і галоўнага турыстычнага
цэнтра Белавежскай пушчы. Тут, у ваколіцах
вёсці існуе цэлы комплекс з 12 старажытных
паселішчаў, якія ілюструюць усе этапы за-
сялення і асваення тэрыторыі Белавежскай
пушчы ад з’яўлення першых паляўнічых на
паўночнага аленя да сучаснасці [Белавежс-
кая пушча, 2009; Зямля сілы, 2009; Лакиза,
2009, с. 20—22; Лакіза, 2010, с. 35—45].
На плошчы археалагічных паселішчаў Ка-
мянюкі 1, 2, 3, выкарыстоўваючы прыродныя
ландшафты басейна р. Лясная Правая, пяш-
чаныя ўзвышшы і тэрасы, абапіраючыся на
праведзеныя навуковыя даследаванні можна
аднавіць асаблівасці тысячагадовага жыцця
і быта першабытных людзей, раскрыць ад-
метнасці іх матэрыяльнай і духоўнай культу-
ры. Дакладныя гістарычныя рэканструкцыі
дапамогуць выразна паказаць тапаграфію і
планіграфію старажытных паселішчаў, ха-
рактар домабудаўніцтва, узровень камнеапра-
цоўкі, асаблівасці вырабу разнастайных пры-
ладаў працы, вырабу посуду ці ганчарства,
ткацтва, металургіі і металаапрацоўкі, а так-
сама іншых першабытных і сярэдневяковых
промыслаў. Пабудовы эпохі мезаліту (мал. 2,
1), неаліту, бронзавага веку (жытлы, гаспа-
дарчыя і культавыя збудаванні), адноўленае
гарадзішча жалезнага веку, жылыя дамы і
цэлыя вуліцы жыхароў ранняга сярэдневя-
коўя — гэта толькі частка таго, што праноў-
ваецца стварыць у будучым «Археалагічным
музеі пад адкрытым небам» [Лакиза, 2009,
с. 20 — 22; Лакіза, 2010, с. 35—45] (мал. 2).
Напрыклад, на тэрыторыі паселішча
Камянюкі 2 можна рэканструяваь неалітыч-
ную жылую пабудову канца III тыс. да н. э.
Менавіта ў такіх наземных прамавугольных
будынках пражывала насельніцтва кола куль-
туры шнуравой керамікі, якое даволі актыўна
асвойвала тэрыторыю сучаснай Белавежскай
пушчы (мал. 2, 4). Унутраную прастору даволі
вялікай хаты можна раздзяліць на два разд-
зелы і выкарыстоўваць як для дэманстрацыі
асаблівасцей быта нашых далёкіх продкаў,
так і для паказа методыкі археалагічных
даследаванняў праз закансерваваныя ўчаст-
кі культурнага пласта і аб’ектаў у ім. Вакол
неалітычнай хаты можна пабудаваць загоны
для хатніх жывёл, размясціць агнішчы, крэм-
неапрацоўчыя і ганчарныя майстэрні.
Адноўленая на тэрыторыі паселішча Камя-
нюкі 3 «вёска бронзавага веку» павінна стаць
яшчэ больш цікавым аб’ектам, які ілюструе
асаблівасці домабудаўніцтва II тыс. да н. э.
(мал. 2, 2). Тут, на ўзвышшы на ўскрайку лесу
можна стварыць цэлы комплекс з некалькіх
разнастайных па форме і прызначэнню жы-
лых, гаспадарчых і культавых пабудоў тшці-
нецкай культуры, у арэал якой ўваходзіла і
тэрыторыя сучаснай Белавежскай пушчы.
Асаблівае месца ў «Археалагічным музеі пад
адкрытым небам» на тэрыторыі Н П «Бела-
вежская пушча» павінна быць адведзена пад
рэканструкцыю гарадзішча ранняга жалезна-
га веку Камянюкі 1 (мал. 2, 6). Пасля дадат-
ковых навуковых раскопак яго тэрыторыі не-
абходна падсыпаць, умацаваць, аднавіць вал
і абарончыя драўляныя сцены, пабудаваць
драўляную дарогу («маставую»), уязную браму
і пад’ёмны мост над ровам з вадой. Унутры га-
радзішча, дыяметр якога каля 50—60 м, мож-
на аднавіць вуліцы з жылымі і гаспадарчымі
пабудовамі. Тут жа можна паказваць некато-
рыя старажытныя рамёствы, тэхналагічныя і
вытворчыя працэсы, у першую чаргу здабычу
і выплаўку жалеза ў спецыяльных горнах-пе-
чах, выраб жалезных прыладаў і зброі.
Непадалёку ад гарадзішча можна аднавіць
асобны падворак жалезанага веку (насельніц-
тва пшэворскай культуры), а таксама жылую
пабудову ранніх славян (мал. 2, 7, 8). Усе жы-
лыя і гаспадарчыя пабудовы будучага музея
павінны ўвесь час функцыянаваць, «жыць».
Некаторыя з іх можна выкарыстоўваць для
размяшчэння міні-кафэ, у меню якіх ёсць на-
поі і стравы, прыгатаваныя па старажытных
рэцэптах (першабытная кухня), міні-магазі-
наў з продажам разнастайных сувеніраў, і,
нават, міні-гатэляў з першабытнымі ці сярэд-
невяковымі ўмовамі для пражывання.
Яшчэ адным перспектыўным месцам для
стварэння новага «Археалагічнага музея
пад адкрытым небам» з’яўляецца тэрыторыя
Аўгустоўскага канала ў Гродзенскім раёне
Гродзенскай вобласці, у першую чаргу плош-
ча стаянкі каменнага веку Нямнова 1 [Абу-
хоўскі, 2008, с. 131—148] (мал. 1). Абгрунта-
ванне праекта будаўніцтва тут такога музея
можа выглядаць наступным чынам.
Тэрыторыя Аўгустоўскага канала, яе бела-
руская частка, доўгі час заставалася своеа-
саблівым «белай плямай» на археалагічнай
карце Беларусі, адным з нешматлікіх куткоў
Гарадзеншчыны, куды практычна не ступа-
ла нага археолага. Між тым, фізіка-геагра-
фічныя асаблівасці гэтага рэгіёну, яго параў-
нанне з суседнімі польскімі, ужо абследаваць
тэрыторыю з вялікай колькасцю помнікаў
археалогіі, дазваляла археолагам спадзя-
вацца на адкрыццё тут новых старажытных
с т а т т і
108 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
аб’ектаў — стаянак і паселішчаў ад камен-
нага веку да эпохі сярэднявечча. Папярэднія
навуковыя даследаванні, якія праводзіліся ў
2005 г. у зоне рэканструкцыі Аўгустоўскага
канала, пацвердзілі гэта. На 20 км беларус-
кай часткі канала было знойдзена каля 50
разнастайных помнікаў археалогіі, выяўле-
на некалькі тысяч старажытных артэфактаў.
Напрыклад, толькі каля в. Нямнова знойд-
зены комплекс з 4 старажытных паселішчаў.
Яшчэ вялікая канцэнтрацыя помнікаў архе-
алогіі маецца каля вёсак Усава (5 пунктаў),
Дамброўка (6 пунктаў), Лясная (7 пунктаў),
Чарток (8 пунктаў), Сонічы (11 пунктаў) [Абу-
хоўскі, 2008, с. 131—148].
У цэлым, па колькасці толькі вядомых
археалагічных помнікаў, якія складаюць
значную частку гісторыка-культурнай спад-
чыны краіны ў цэлым, Аўгустоўскі канал,
несумненна, займае адно з першых месцаў
у Беларусі і нават суседніх краінах. На тэ-
рыторыі Аўгустоўскага канала маюцца ста-
янкі каменнага, бронзавага вякоў, селішчы
жалезнага веку і сярэднявечча, ўмацаваныя
паселішчы, раскапаныя рэшткі жытлаў і гас-
падарчых пабудоў, пахавальныя комплексы.
Іх вывучэнне дазваляе характарызаваць усе
этапы засялення рэгіёну ад з’яўлення ў ба-
сейне р. Чорная Ганьча, прытоку р. Нёман,
першых людзей у фінальным палеаліце, да
сярэдневякоўя і сучаснасці. Аднак большасць
з помнікаў пакуль што застаюцца практычна
невядомымі, недаступнымі для азнаямлення.
Таму неабходная новая даўгачасовая комп-
лексная праграма, накіраваная на значнае
пашырэнне навуковых археалагічных дасле-
даванняў, а таксама на шырокае практыч-
нае выкарыстанне археалагічных помнікаў і
матэрыялаў, у тым ліку і праз іх «музеефіка-
цыю».
Мэту праекта можна сфармуляваць так:
на базе разнастайнай гісторыка-культурнай
(археалагічнай) спадчыны, якая захавала-
ся на тэрыторыі Аўгустоўскага канала, рас-
працаваць канцэпцыю, стварыць і спрыяць
пачатку працы «Археалагічнага музея пад
адкрытым небам» — як асноўнай навукова-
практычнай і турыстычнай «пляцоўкі» Грод-
зенскага рэгіёну.
Практычныя крокі рэалізацыі праекта мо-
гуць складацца як мінімум з 5 этапаў.
1. Працягнуць навуковае археалагічнае
вывучэнне Аўгустоўскага канала і сумеж-
ных тэрыторый: правесці далейшае суцэль-
нае археалагічнае абследаванне рэгіёну і
стварыць поўны «Рэестр археалагічных пом-
нікаў Аўгустоўскага канала», ажыццявіць
шыракамаштабныя стацыянарныя раскоп-
кі шэрагу помнікаў археалогіі розных эпох,
размешчаных у найбольш перспектыўных
для ўключэння ў турыстычныя маршру-
ты месцах, напрыклад каля вв. Нямнова,
Дамброўка, Лясная, Усава. Пры гэтым ад-
ным з перспектыўных напрамкаў можа стаць
удзел школьнікаў (старшакласнікаў) і сту-
дэнтаў у археалагічных даследаваннях на
розначасовых помніках ў памежных раёнах
Польшчы, Літвы і Беларусі.
2. Распрацаваць праекты аўтобусных і пе-
шых турыстычных маршрутаў па тэрыторыі
Аўгустоўскага канала з улікам наяўных ар-
хеалагічных помнікаў. Напрыклад, «Па сля-
дах першабытнага чалавека, паляўнічага і
рыбалова», «Сцежкамі першабытнага рыба-
лова і паляўнічага», «Старажытныя промыс-
лы: месцы па здабычы крамянёвай сыравіны»
інш. Для гэтага трэба:
— стварыць відэа-і фота-дапаможнікі для
экскурсаводаў і турыстаў з дэманстрацыяй
асаблівасцяў жыццядзейнасці старажыт-
ных людзей у дадзеным рэгіёне на прыклад-
зе такіх помнікаў, стаянак і паселішчаў, як
Нямнова, Лясная, Дамброўка і інш;
— распрацаваць макеты інфармацыйных.
стэндаў на беларускай і англійскай мовах аб
назве археалагічнага аб’екта і яго месцазна-
ходжанні; даціроўці і культурнай прыналеж-
насці матэрыялаў, метадах і часе даследа-
вання, асноўных знойдзеных матэрыялах;
— распрацаваць тэксты экскурсаў на бела-
рускай, рускай і англійскай мовах і выкарыс-
тоўваць іх у залежнасці ад складу наведваль-
нікаў, турыстаў.
3. Распрацаваць рэкамендацыі па стварэн-
ні асобнай археалагічнай экспазіцыі ў існую-
чым музеі гісторыі Аўгустоўскага канала.
4. Распрацаваць рэкамендацыі па стварэн-
ні на тэрыторыі Аўгустоўскага канала на
плошчы археалагічнага помніка Нямнова 1
новага «Археалагічнага музея пад адкрытым
небам». Гістарычныя рэканструкцыі («жывая
археалогія») раскрыюць і выразна праілюс-
труюць асаблівасці тапаграфіі і планіграфіі
першабытных і старажытных паселішчаў,
характар домабудаўніцтва, асаблівасці кам-
неапрацоўкі, ганчарства, ткацтва, металаап-
рацоўкі, разнастайных першабытных і сярэд-
нявечных промыслаў.
5. Улічваючы своеасаблівасць і спецыфі-
ку Аўгустоўскага канала, яго ўнікальнасць,
прывабнасць як турыстычнага і навуковага
аб’екта ў рамках будучага праекта мэтазгод-
на выкарыстоўваць дадзеную пляцоўку для
пастаянна дзеючых праектаў па далейшай
папулярызацыі археалагічных рэканструк-
цыі і мадэлявання. Акрамя таго, тут можна
праводзіць навукова-практычныя археала-
гічныя канферэнцыі, напрыклад, міжнарод-
ную навукова-практычную канферэнцыю
«Вынікі палявых археалагічных даследаван-
няў на тэрыторыі Беларусі і суседніх рэгіё-
наў» з удзелам як мінімум трох памежных
краін Літвы, Польшчы і Беларусі, так і шэ-
раг навучальных практычных семінараў для
109
лакіза в.л. Аб магчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам
ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
мясцовай адміністрацыі, турыстычных фір-
маў і экскурсаводаў «Археалагічнае спадчы-
на Аўгустоўскага канала, яго ахова і значэн-
не», «Вопыт выкарыстання археалагічных
помнікаў для развіцця турызму» «Гісторыка-
культурная спадчына Гродзенскага рэгіёну і
шляхі яе практычнага выкарыстання».
абухоўскі в. с. Археалагічныя помнікі беларус-
кай часткі Аўгустоўскага канала /В. С. Абухоўскі,
В. Л. Лакіза // Августовский Канал и современый
экотуризм. — Пултуск—Минск—Гродно, 2008. —
С. 131—148.
Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісто-
рыя і сучаснасць /Нац.акад.навук Беларусі, Ін-т
гісторыі; В.Г. Белявец [і інш.]; рэдкал.: А. А. Ка-
валеня (старш.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Наву-
ка, 2009. — 455 с.
Зямля сілы. Белавежская пушча. Фотаальбом. —
Мінск: «Бел.Энцыкл. ім. П. Броўкі», 2009.
лакиза в. л. Как увлечь историей / В. Л. Ла-
киза // Наука и инновации. — 2009. — № 6. —
С. 20—22.
лакіза в. л. Археалагічная спадчына Белавеж-
скай пушчы і магчымасці яе практычнага выка-
рыстання / В. Л. Лакиза // Беловежская пуща:
история, природа, туризм: материалы между-
нар. науч.-практ. конф., посвящ. 600-летию за-
поведности Беловежской пущи «Беловежская
пуща: от лесничества до Национального пар-
ка» (Каменюки, 14 нояб. 2008 г.), «Беловежская
пуща: история, природа, туризм» (Каменюки,
18—19 сентября 2009 г.) — Брест: Альтернатива,
2010. — С. 35—45.
Borkowski W. Krzemionki Opatowskie — rezerwat
archeologiczno-przyrodniczy / W. Borkowski // Z ot-
chłani wieków. — 2000. — Rocznik 55. — Nr. 1. —
S. 10—17.
Brzeziński W. Parki archeologiczne jako forma pre-
zentowania dziedzictwa archeologicznego / W. Brze-
ziński // Z otchłani wieków. — 2001. — Rocz-
nik 56. — Nr. 1—2. — S. 112—115.
Piotrowski W. Muzeum Archeologiczne w Biskupi-
nie / W. Piotrowski // Z otchłani wieków. — 2000. —
Rocznik 55. — Nr. 1. — S. 20—27.
Zalewski M. Leśne rezerwaty przyrodniczo-archeologicz-
ne na Podlasiu / M. Zalewski // Z otchłani wieków. —
2000. — Rocznik 55. — Nr. 1. — S. 18—19.
в. л. л а к і з а
ПРО МОЖЛИВІСТЬ СТВОРЕННЯ НА
ТЕРИТОРІЇЇ БІЛОРУСІ АРХЕОЛОГІЧНИХ
МУЗЕЇВ ПІД ВІДКРИТИМ НЕБОМ
Ідея створення на території Білорусі археологіч-
них музеїв під відкритим небом — доволі нове явище
для археологічної науки та музейної справи країни.
На жаль, до цього часу в Білорусі поки що не ство-
рено жодного такого музею. На сьогодні в Білорусі
існують декілька унікальних археологічних комп-
лексів які можуть бути використані для створення
археологічних музеїв під відкритим небом.
На базі різноманітної історико-культурної спад-
щини, яка містицся на території Аугустовського ка-
налу, можна розбудовувати концепцію, створювати
та сприяти початку роботи «Археологічного музею
під відкритим небом» — як основи науково-практич-
ного та туристичного центру Гродзенського регіону.
V. L a k i z a
The pOSSIbILITy OF cReATIOn
ARchAeOLOGIcAL Open-AIR
MuSeuMS In beLARuS
The idea of creating archaeological open-air mu-
seums in Belarus is a rather new phenomenon for
archaeological science and museums in the coun-
try. Unfortunately, by this time there are no such
kind of museums in Belarus. In Belarus there are
several unique archaeological complexes that can
be used to create archaeological open-air museums.
On the basis of various historical and cultural herit-
age of Auhustovsky channel, there is a possibility to
develop a concept of creation an open-air archaeologi-
cal museum as the basis of the Hrodzensky region re-
search and tourist center.
с т а т т і
110 ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
Мал. 1. Лакалізацыя ўжо існуючых «археалагічных рэзерватаў» і скансэнаў, а таксама будучых
археалагічных музеяў пад адкрытым небам на тэрыторыі Беларусі: 1 — Брэст – «Старажытнае Бярэсце»;
2 — Гродна – «Ніжняя царква»; 3 — Тураў – гісторыка-археалагічны комплекс «Старажытны Тураў» у
жыткавіцкім раёне; 4 — верхнепалеалітычная стаянка Юравічы ў Калінкавіцкім раёне; 5 — этнаграфіч-
ны музей народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах; 6 — музей валуноў у Мінску; 7 — в. Камянюкі на
тэрыторыі НП «Белавежская пушча» у Камянецкім раёне; 8 — в. Нямнова на тэрыторыі Аўгустоўскага
канала ў Гродзенскім раёне
111
лакіза в.л. Аб магчымасці стварэння на тэрыторыі Беларусі археалагічных музеяў пад адкрытым небам
ISSN 2227-4952. археологія і давня історія України, 2013, вип. 10
Мал. 2. Праект будучага «Археалагічнага музея пад адкрытым небам» каля в. Камянюкі на тэрыторыі НП
«Белавежская пушча»: 1 — тэрыторыя для рэканструкцыі пабудоў эпохі мезаліту; 2 — тэрыторыя паселіш-
ча Камянюкі 3 для рэканструкцыі вёскі бронзавага веку; 3, 5 — месца для аднаўлення першабытных
культавых пабудоў; 4 — тэрыторыя паселішча Камянюкі 2 для рэканструкцыі вёскі эпохі позняга неаліту;
6 — тэрыторыя паселішча Камянюкі 1 для аднаўлення гарадзішча жалезнага веку; 7 — месцаразмяш-
чэнне будучага падворка жалезнага веку (пшэворскай культуры); 8 — месца для рэканструкцыі жылой
пабудовы ранніх славян
|